«Драма»

929

Описание

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.



1 страница из 289
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Драма (fb2) - Драма [на беларускай мове] 1188K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Иван Петрович Шамякин Іван ШамякінДРАМА

Аповесці, гістарычныя сцэны

Падрыхтаванае на падставе: Шамякін Іван, Драма. Аповесці, гістарычныя сцэны, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 334 с.: іл.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

АХВЯРЫ 1...

У зямлянцы было цёмна. Ніколі раней буржуйка, добрае вынаходства, цяпер ужо, здавалася, далёкіх часоў грамадзянскай вайны, не дыміла, звычайна наганяла лазневую цеплыню хутка, і ў такі вячэрні час нярэдка адчынялі дзверы, каб выветрыць сухую духату. Цяпер жа цеплыню выдзьмула за адну хвіліну, як толькі адчынілі дзверы.

На дварэ гуляла ранняя завіруха, злосная, як сама вайна, як нечаканае варожае нашэсце. Лес не шумеў — стагнаў многагалоса, то гудзеў трубна, то выў параненым воўкам, то плакаў мноствам дзіцячых галасоў. Вецер не прабіваў сцяну дрэў, а гнеўна кідаўся на зямлю з неба, праз вершаліны, слабеў у галлі, але асобныя яго струмені прарываліся ў «вокны» — у прагаліны ад паваленых для будаўніцтва лагера сосен, і ўзвіхрывалі калючы снег. Час ад часу такі ветраны абвал абрушваўся на зямлянку, на комін, і тады печ пыхкала полымем і дымам праз усе шчыліны.

Хворыя грудзі начальніка штаба Брагінскага раздзіраў пакутлівы кашаль. Капітан споўз са свайго драўлянага вузкага тапчана на падлогу, на яловыя лапкі, накрытыя нямецкай плашч-палаткай. Такім быў «ложак» самага маладога жыхара зямлянкі камісара Ігара Кіпеня: чацвёрты тапчан не змяшчаўся; калі будавалі зямлянку, у каманднай групе было трое.

Комментарии к книге «Драма», Иван Петрович Шамякин

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!