«Лялька»

231

Описание

Сацыяльна-псіхалагічны раман "Лялька" -- адзін з самых значных твораў польскай літаратуры, напісаны Баляславам Прусам у другой палове ХІХ ст. Галоўы герой рамана Станіслаў Вакульскі, збяднелы шляхціц, удзельнік паўстання 1863 году, робіцца адным з найбагацейшых людзей Варшавы ў час яе ўваходжання ў склад Расійскай імперыі. Закаханы ў прыгажуню арыстакратку Вакульскі ідзе на кампраміс з уласным сумленнем, каб дабіцца багацця і высокага становішча ў грамадстве.



1 страница из 719
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Лялька (fb2) - Лялька (пер. Галіна Жарко,Мікола Хаўстовіч) 3097K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Болеслав ПрусБаляслаў ПрусЛЯЛЬКА

Пераклад

Галіны Жарко і Міколы Хаўстовіча

I. ЯК ВЫГЛЯДАЕ ФІРМА «Я. МІНЦАЛЬ І С. ВАКУЛЬСКІ» ПРАЗ ШКЛО БУТЭЛЕК?

Напачатку 1878 года, калі палітычны свет быў заняты Сан-Стэфанскім замірэннем[1], выбарамі новага папы[2] альбо мажлівасцю еўрапейскае вайны[3], варшаўскія купцы, а разам і інтэлігенцыя ваколіц Кракаўскага прадмесця[4] не менш горача абмяркоўвалі будучыню галантарэйнае крамы фірмы “Я. Мінцаль і С. Вакульскі”.

У прэстыжнай харчэўні, дзе збіраліся на вячэру гаспадары крамаў з бялізнаю і вінных склепаў, фабрыканты калясак і капелюшоў, шаноўныя бацькі сямействаў, што жылі з уласных капіталаў, і ўладальнікі камяніц без ніякага занятку, аднолькава шмат вялося размоў як пра ўзбраенне Англіі, гэтак і пра фірму “Я. Мінцаль і С. Вакульскі”. У густых хмарах цыгарнага дыму, навісаючы над бутэлькамі з цёмнага шкла, жыхары гэтага квартала ішлі ў заклад: адны спрачаліся пра перамогу або паразу Англіі, іншыя – пра банкруцтва Вакульскага; адны называлі геніем Бісмарка[5], іншыя – авантурнікам Вакульскага; адны крытыкавалі дзеянні прэзідэнта Мак-Магона[6], іншыя сцвярджалі, што Вакульскі скончаны вар’ят, калі не што горшае…

Комментарии к книге «Лялька», Болеслав Прус

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства