«Лялька (на белорусском языке)»

407

Описание

Раман “Лялька” – эпічная панарама варшаўскага жыцця канца 70-х гг ХІХ ст. – друкаваўся ў газеце "Kurier Codzienny" з 1887 да 1889 году.



1 страница из 706
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Лялька (на белорусском языке) (fb2) - Лялька (на белорусском языке) 3184K (книга удалена из библиотеки) скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Болеслав Прус

Баляслаў Прус

ЛЯЛЬКА

Пераклад

Галіны Жарко і Міколы Хаўстовіча

ЯК ВЫГЛЯДАЕ ФІРМА «Я. МІНЦАЛЬ І С. ВАКУЛЬСКІ» ПРАЗ ШКЛО БУТЭЛЕК?

Напачатку 1878 года, калі палітычны свет быў заняты Сан-Стэфанскім замірэннем1, выбарамі новага папы2 альбо мажлівасцю еўрапейскае вайны3, варшаўскія купцы, а разам і інтэлігенцыя ваколіц Кракаўскага прадмесця4 не менш горача абмяркоўвалі будучыню галантарэйнае крамы фірмы “Я. Мінцаль і С. Вакульскі”.

У прэстыжнай харчэўні, дзе збіраліся на вячэру гаспадары крамаў з бялізнаю і вінных склепаў, фабрыканты калясак і капелюшоў, шаноўныя бацькі сямействаў, што жылі з уласных капіталаў, і ўладальнікі камяніц без ніякага занятку, аднолькава шмат вялося размоў як пра ўзбраенне Англіі, гэтак і пра фірму “Я. Мінцаль і С. Вакульскі”. У густых хмарах цыгарнага дыму, навісаючы над бутэлькамі з цёмнага шкла, жыхары гэтага квартала ішлі ў заклад: адны спрачаліся пра перамогу або паразу Англіі, іншыя – пра банкруцтва Вакульскага; адны называлі геніем Бісмарка5, іншыя – авантурнікам Вакульскага; адны крытыкавалі дзеянні прэзідэнта Мак-Магона6, іншыя сцвярджалі, што Вакульскі скончаны вар’ят, калі не што горшае…

Пан Дэклеўскі, фабрыкант калясак, які сваю заможнасць і становішча лічыў вынікам высілкаў у адной нязменнай галіне, а таксама радца Вянгровіч, які ўжо дваццаць гадоў запар быў чальцом-апекуном аднаго і таго ж дабрачыннага таварыства, ведалі С. Вакульскага здаўна і гучней за іншых прадказвалі яму збядненне.

– Бо жабраком і банкрутам, – казаў пан Дэклеўскі, – скончыць урэшце чалавек, які не пільнуецца аднае справы і не здольны шанаваць дарункі ласкавае фартуны.

А радца Вянгровіч пасля кожнай гэткай жа глыбакадумнай сентэнцыі свайго прыяцеля дадаваў:

– Вар’ят! Вар’ят!.. Авантурнік!.. Юзік, нясі яшчэ піва. Якая гэта бутэлька?

– Шостая, пане радца. Служу маланкаю!.. – адказваў Юзік.

– Ужо шостая?.. Як час ляціць!.. Вар’ят! Вар’ят! – мармытаў радца Вянгровіч.

Комментарии к книге «Лялька (на белорусском языке)», Болеслав Прус

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства