Андрэ Маруа
Гатэль "Танатос* Палац"
* Танатос - бог смерцi ў старажытных грэкаў.
Пераклад: Юрка Гаўрук
- Як акцыi "Стыл"? - запытаў Жан Манье.
- Пяцьдзесят дзевяць з чвэрткай, - адказала адна з дваццацi машынiстак.
У стракатаннi пiшучых машынак было нешта ад джазавага рытму. За акном вырысоўвалiся гiганцкiя будынкi Манхэтэна. Хрыпелi тэлефоны, i папяровыя стужкi, раскручваючыся з неймавернай хуткасцю, напаўнялi кантору злавесным дажджом серпантыну, спярэшчанага лiтарамi i лiчбамi.
- Ну як "Стыл"? - iзноў запытаў Жан Манье.
- Пяцьдзесят дзевяць, - адказала Гертруда Оўэн.
На хвiлiну яна перастала друкаваць i глянула на маладога француза. Ён сядзеў нерухома ў крэсле, абхапiўшы галаву рукамi, сам не свой.
"Яшчэ аднаму не пашанцавала, - падумала яна. - Тым горш для яго... I тым горш для Фанi..."
Бо Жан Манье, прадстаўнiк ню-ёркскай канторы банка Хольмана, гады два назад ажанiўся са сваёй сакратаркай, амерыканкай.
- А "Кэнiкот"? - iзноў запытаў Жан Манье.
- Дваццаць восем, - адказала Гертруда Оўэн.
За дзвярамi пачуўся гучны голас. Увайшоў Гары Купер. Жан Манье падняўся.
- Справы - дрэнь! - паведамiў Гары Купер. - Курс акцый упаў на дваццаць працэнтаў. I знаходзяцца ж дурнi, якiя не вераць, сцвярджаюць, што гэта не крызiс!
- Гэта крызiс! - прашаптаў Жан Манье i выйшаў.
- Пагарэў, небарака! - сказаў Гары Купер.
- Так, - згадзiлася Гертруда Оўэн. - Абанкруцiўся. Мне пра гэта гаварыла Фанi. Яна сёння ж кiне яго.
- Нiчога не зробiш, - прабурчаў Гары Купер. - Крызiс.
* * *
Прыгожыя бронзавыя дзверы лiфта бясшумна зачынiлiся.
- Унiз! - загадаў Жан Манье.
- Ну як "Стыл"?-пацiкавiўся хлопчык-лiфцёр.
- Пяцьдзесят дзевяць, - адказаў Манье.
Ён купляў гэтыя акцыi па сто дванаццаць даляраў. Пяцьдзесят тры даляры страты на кожнай. I з другiмi яго акцыямi не лепш. Ён уклаў у iх усю сваю невялiкую маёмасць, набытую ў Арызоне. У Фанi ж нiколi не было i цэнта. Так, гэта канец... Апынуўшыся на вулiцы, ён шпарка пайшоў да метро, прабуючы ўявiць сабе будучыню. Пачынаць усё спачатку? Гэта магчыма, калi б Фанi праявiла цярпенне i мужнасць. Ён успомнiў, як ён змагаўся, як пасвiў жывёлу ў стэпах Арызоны i даволi скора разбагацеў. Зрэшты, яму ўсяго толькi трыццаць год. Але ён ведаў, што ў Фанi лiтасцi няма.
Так яно i здарылася.
Комментарии к книге «Гатэль 'Танатос Палац' (на белорусском языке)», Андрэ Моруа
Всего 0 комментариев