«Добры вечар, дарагая (на белорусском языке)»

2153

Описание



3 страница из 9
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

"Прыстойнасць" - вось яшчэ слова, якога ён цярпець не мог. "Што ж тут прыстойнага? - разважаў Антуан Кеснэ, завязваючы гальштук перад люстэркам. Сабiна пачне да ўсяго прыдзiрацца, Франсуаза будзе какетнiчаць з Ламбер-Леклеркам, мiнiстр пыхлiва вымаўляць свае догмы, а я сам, нiкому не патрэбны, буду сядзець памiж iмi, як сыч".

- Прыстойнасць!..

Пад'ехаў аўтамабiль. Рэзка прытарможаныя колы заскрыгаталi на гравiйцы. Антуан i Франсуаза Кеснэ прыцiхлi з выглядам нядбайнай дзелавiтасцi. Праз хвiлiну Ламбер-Леклеркi ўвайшлi ў дом. У Сабiны былi чорныя, крыху кучаравыя валасы, гладкiя плечы i прыгожыя вочы. Яе муж страшэнна аблысеў, тры валаскi тырчалi на яго чэрапе, як бар'еры на iпадроме. Вiдаць было, што ён не ў гуморы. Мабыць, гэты званы абед для яго быў, як костка ў горле.

- Добры вечар, дарагая, - прамовiла Франсуаза, абдымаючы Сабiну. - Добры вечар, пан мiнiстр...

- Ах, не, дарагая! - адазвалася Сабiна, - ты не называй майго мужа "мiнiстрам", называй яго проста - Альфрэд, а мяне - Сабiна. Добры вечар, Антуан...

Вечар быў такi цёплы, такi празрысты, што Франсуаза загадала падаць каву на тэрасе. Гаворка за абедам не клеiлася. Жанчынам рабiлася нудна. Антуан, незадаволены сабой, нi на кога не зважаючы, упарта спрачаўся з Ламбер-Леклеркам, а той, лепш iнфармаваны, разбiваў яго па ўсiх пунктах.

- Вы аптымiст, бо ў вашых руках улада, - наступаў Антуан. - А ў сапраўднасцi становiшча Францыi трагiчнае...

- Што вы, галубчык!.. Не, не... Пытанне фiнансаў нiколi не бывае трагiчным. Бюджэт Францыi мае дэфiцыт ужо шэсць стагоддзяў, i гэта вельмi добра. Час ад часу трэба працэджваць капiталы, аблапошваць ранцье... Iначай тупiк... Уявiце сабе мiльёны ў банку пры складаных працэнтах з часоў кардынала Рышэлье...

- А як жа ангельскi бюджэт!.. Пазiтыўны баланс... - грымеў Антуан. - Ёсць нават лiшкi... I ад гэтага ангельцам, наколькi я ведаю, горш не жывецца.

Комментарии к книге «Добры вечар, дарагая (на белорусском языке)», Андрэ Моруа

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства