«Дзядзька Мiлон (на белорусском языке)»

1036

Описание



1 страница из 5
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Гi дэ Мапасан

Дзядзька Мiлон

Пераклад: Алесь Iстомiн

Вось ужо месяц, як шчодрае сонца палiвае палеткi пякучым полымем. Жыццё, такое радаснае, нараджаецца пад гэтай залевай цеплынi: уся зямля, як скiнуць вокам, зелянее. А да самага небакраю - чысцюткая блакiтная прастора. Нармандскiя фермы, раскiданыя па раўнiне, здалёк здаюцца пералескамi, бо з усiх бакоў iх шчыльна абступаюць гонкiя букi. Зблiзку, як адчынiш трухлявую брамку, здаецца, што трапiў у вялiзарны сад - усе старыя яблынi, кашчавыя, як самi сяляне, абсыпаны кветкамi. Старыя чорныя камлi, сукаватыя i крывыя, роўным радам абступiлi надворак i цягнуць да неба дзiвоснае голле ў белай i ружовай квеценi. Пяшчотны водар суквеццяў мяшаецца з цяжкiм пахам расчыненых хлявоў i смуродам гною, у якiм грабуцца куры.

Поўдзень. Пад iгрушаю пры самых дзвярах абедае сям'я: бацька, мацi, чацвёра дзяцей, дзве наймiчкi i тры парабкi. Ядуць збольшага моўчкi, спачатку суп, пасля бульбу, усмажаную на сале.

Час ад часу каторая з наймiчак устае i iдзе ў склеп далiць сiдру ў збанок.

Гаспадар, высокi мужчына гадоў пад сорак, разглядае яшчэ голую вiнаградную лазу, што распаўзалася па сцяне дома, выгiнаючыся i чапляючыся за аканiцы. Нарэшце ён кажа:

- Як рана покаўкi на бацькавым вiнаградзе набухлi сёлета. Мо што i збяром.

Жонка таксама абарочваецца i моўчкi глядзiць на лазу.

Гэты вiнаграднiк пасадзiлi якраз на тым месцы, дзе некалi расстралялi бацьку.

Было тое ў вайну 1870 года. Прусакi занялi ўвесь край, але Паўночная армiя генерала Фэдэрба яшчэ трымалася.

На гэтай вось ферме стаў пастоем прускi штаб. Гаспадар яе, стары П'ер Мiлон, прыняў чужынцаў як мага лепей.

Месяц, як нямецкi авангард веў разведку. Французскiя войскi стаялi за дзесяць льё адгэтуль, стаялi без руху, а мiж тым штоночы прападалi нямецкiя ўланы.

Разведчыкi, пасланыя ў дазор па двое цi па трое, больш ужо не вярталiся. Ранiцаю iх знаходзiлi мёртвых недзе ў полi, на загуменнi цi ў якой-небудзь канаве. Нават конi iхнiя здыхалi пры дарозе, пасечаныя шабляй.

Здавалася, што забiваў усiх адзiн чалавек, няўлоўны, як вецер.

У наваколлi панаваў тэрор. Па адным толькi даносе расстрэльвалi сялян, арыштоўвалi жанчын, палохалi дзяцей, дамагаючыся ад iх прызнання. Але ўсё было дарэмна.

Комментарии к книге «Дзядзька Мiлон (на белорусском языке)», Ги де Мопассан

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства