«Аздоба (на белорусском языке)»

1386

Описание



1 страница из 8
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Гi дэ Мапасан

Аздоба

Пераклад: Змiцер Колас

Гэта была адна з тых чароўных i мiлых дзяўчат, якiя, нiбыта па iронii лёсу, нараджаюцца ў небагатых чыноўнiцкiх сем'ях. У яе не было нi пасагу, нi вялiкiх надзей, нiякiх шанцаў на тое, каб з ёю пазнаёмiўся i, пакахаўшы, ажанiўся чалавек багаты i самавiты; i яна без нараканняў згадзiлася пайсцi замуж за дробнага службоўца з Мiнiстэрства народнай асветы.

Яна не магла купляць сабе аздобы i жыла сцiпла, але адчувала сябе няшчаснай, адарванай ад таго жыцця, для якога была народжаная, бо сярод жанчын няма падзелу на саслоўi i класы - прыгажосць, прывабнасць i зграбнасць заўжды замяняюць iм радавiтасць i сямейныя прывiлеi. Уласцiвыя iм прыродная чуйнасць, iнстынктыўны густ i гнуткасць розуму - вось тая адзiная iерархiя, якая дазваляе дзяўчатам з народа раўняцца з самымi знакамiтымi панямi.

Яна пакутавала бесперастанна, бо адчувала, што народжана для самага далiкатнага жыцця, самай вытанчанай раскошы. Яна пакутавала праз бядоту свайго жытла, праз галiзну сцен, праз убоства праседжаных крэслаў i брыдкiх фiранак. Усё тое, чаго б нават не заўважыла iншая жанчына таго ж саслоўя, мучыла i абурала яе. Выгляд маленькай брэтонкi, якая займалася iх невялiкаю гаспадаркай, абуджаў у ёй няўцешны жаль i гарачыя, няўрымслiвыя мары. Ёй мроiлася маўклiвая цiшыня прыёмных пакояў, абабiтых тонкiмi ўсходнiмi шпалерамi, спакойнае святло высокiх бронзавых кандэлябраў, мажныя лёкаi ў кароткiх штонiках з падвязкамi, якiя дрэмлюць у раскошных фатэлях, закалыханыя млявай гарачынёю камiна. Ёй мроiлiся прасторныя салоны, драпiраваныя старадаўнiм ядвабам, з мудрагелiстаю мэбляй, на якой сям-там стаяць нечуванай цаны забаўкi, i какетлiвыя салончыкi, поўныя духмянага водару парфумы, у якiх а пятай гадзiне за шклянкаю гарбаты збiраюцца пагутарыць самыя блiзкiя сябры людзi славутыя i знакамiтыя, завалодаць увагай якiх iмкнуцца i мараць усе жанчыны.

Комментарии к книге «Аздоба (на белорусском языке)», Ги де Мопассан

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства