«Рух»

143

Описание

Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму. Гэта, па сведчанні крытыкаў, «сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу… Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося). А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету».



1 страница из 72
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Рух (fb2) - Рух 1021K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Алесь ПашкевичАлесь ПашкевічРУХ

.

© Пашкевіч А., 2015

© ПУП «Кнігазбор», 2015

Яго ведаюць усе. Прынамсі — чулі ці сустракаліся. Калі і не з прозвішчам, дык з тым, што яно пачало азначаць у свядомасці грамадства ХХ і ХХІ стагоддзяў: ДЫЗЕЛЬ

І ні тыя стагоддзі, ні грамадства без яго ўжо існаваць не могуць, хоць і не памятаюць. Аднак штодня чуюць і сустракаюцца…

Падчас з’яўлення гэтай аповесці пра лёсы вынаходнікаў і нафтамагнатаў узнікала яскравае жаданне: з таго, што было, ёсць і будзе, выпісаць рэальнасць, якой, магчыма, і не было, але якая… нараджаецца ва ўяве чытача ці хаця б самога аўтара. Але ж ён — звычайны чалавек, які, здараецца, нават і сябе можа не ведаць. А што казаць пра рэальна дзейсных сто гадоў таму персанажаў?

Вось і давялося, усведамляючы творчы грэх біяграфічнай выдумкі ды абыходзячы цянёты калядакументальнай прозы, змяняць некаторым героям імёны ці літары ў прозвішчах, пераўвасабляючы іх у двайнікі-цені.

І, спадзяюся, яны не будуць мець на тое крыўды. Ну хоць бы — лепшыя з іх…

Аўтар

I

У шкле вакон кавярні «Vіkón» астывала парыжскае сонца.

— Тут не занята? — спытаў цыбаты наведнік.

— Не, калі ласка, — мужчына ў сінім швэдары машынальна кіўнуў галавой і перагарнуў старонку тоўстай кнігі.

Але чытаць расхацелася, і ён увомірг агледзеў суседа ў спакойным шэрым гарнітуры, затым свае пазногці — і прыхінуўся да спінкі фатэля.

Яны замовілі амаль адно і тое ж: кураня на грылі, салат і віно. Толькі той, хто ў гарнітуры, — чырвонае, а мужчына ў швэдары — белае.

Сонца спусцілася яшчэ ніжэй на бульвар Монпарнас, адлюстравалася ў соннай Сене ды зноў мякка дзюбнула промнем у шкло. З веранды далягляд закрывала жалезная спаруда ў драўляных рыштаваннях — ужо на трэць узведзеная вежа Эйфеля. Чатырохногую раскірэку не абмяркоўваў толькі нямы…

— А як вам гэты монстр? — спытаў мужчына ў швэдары суседа па століку.

— Ды нічога… Забаўна. Здаецца, і сонца да яго ўжо прывыкла: глядзіце, ляжыць на вежы, як на трымальніку яйка ўсмятку.

— Вы паэт?

— Не, наадварот…

— Адкуль жа такая метафара?

— Напэўна, ад перанасычанасці тэхнікай. Я інжынер. Гэта вы, думаю, літаратар, — мужчына ў гарнітуры паправіў пазалочанае пенснэ і кіўнуў на адкладзеную кнігу.

«Швэдар» усміхнуўся:

Комментарии к книге «Рух», Алесь Пашкевич

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства