«Багуслаў Радзівіл»

3487

Описание

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя. Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны… Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.



1 страница из 557
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Багуслаў Радзівіл (fb2) - Багуслаў Радзівіл (пер. Наталья Васильевна Бабина) 2521K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ирина Даневская Ірына ДанеўскаяБАГУСЛАЎ РАДЗІВІЛНямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага Раман-эпапея

.

Пераклад з украінскай Наталкі Бабінай.

Мастак Мікола Койдан.

ПРАДМОВА ДА БЕЛАРУСКАГА ЧЫТАЧА

Хоць імя Багуслава Радзівіла, несумненна, знаёмае беларускаму чытачу, мяркую, што мой герой усё ж мае патрэбу ў рэкамендацыях. Гісторыю заўсёды пішуць пераможцы, а яна была вельмі суровай да князя. Мёртвым патрабуюцца жывыя адвакаты, але, на жаль, за 350 гадоў пасля смерці Радзівіл так і не дачакаўся «свайго» біёграфа, і, як вынік, непрадузятай біяграфіі. Але як бы там ні было, яго жыццяпіс заслугоўваў быць апісаным, бо Багуславу ўдалося пражыць надзіва бурлівае, яркае жыццё, здольнае выклікаць здзіўленне і захапленне ў сучасных чытачоў. Прыгажун, адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і ў той жа час тонкі палітык, дыпламат, адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у вядомых бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны… Таму, калі мне ў рукі патрапілі біяграфічныя запіскі, напісаныя часткова Радзівілам, часткова — яго сакратаром, а таксама пасмяротная біяграфія Багуслава, я адразу зразумела, што павінна з’явіцца гэтая кніга. Маштабны гістарычны раман-эпапея, які б дазволіў чытачу наведаць Англію часоў буржуазнай рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Літву і Польшчу, перажыць разам з героем небяспекі на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях, паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца з вядомымі асобамі сусветнай гісторыі.

Некалькі гадоў карпатлівай працы — і звесткі абедзвюх біяграфій мне ўдалося дапоўніць унікальнай інфармацыяй з навуковых даследаванняў і першакрыніц: асабістых лістоў і ўспамінаў Радзівіла, яго слуг, знаёмых і сваякоў. Так нарадзілася кніга, якую ўжо палюбіў украінскі чытач.

І я неверагодна шчаслівая, што зараз мае героі загаварылі на беларускай мове!

Ірына Данеўская

Светлай памяці маёй бабулі Сенык Марыі Іванаўны, настаўніцы ад бога і цудоўнага чалавека, прысвячаю

ЧАСТКА 1НА ПРЫСТУПКАХ ТРОНА Раздзел 1ВЯРТАННЕ ДАДОМУГданьск — Ліхтэнберг — Вільня — Дзяляцічы

Комментарии к книге «Багуслаў Радзівіл», Ирина Даневская

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства