«Жыццё і смерць Андрэя Варатынца,альбо Як упершыню з’явілася на Беларусі бульба»

176

Описание

отсутствует



1 страница из 14
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Жыццё і смерць Андрэя Варатынца,альбо Як упершыню з’явілася на Беларусі бульба (fb2) - Жыццё і смерць Андрэя Варатынца,альбо Як упершыню з’явілася на Беларусі бульба 45K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Дмитрий Сергеевич Могилевцев

Дзмітрый Магілеўцаў

Жыццё і смерць Андрэя Варатынца,альбо Як упершыню з’явілася на Беларусі бульба

Даўняя тая справа і досыць загадкавая. Дый крыві там хапае і абсурду. Усяго пакрысе, а часам і без усялякае меры.

Жыў некалі ў Вялікім княстве добры рыцар і дужа адукаваны князь Міхайла Глінскі, першы і амаль што адзіны ў гісторыі крывіцкі кандацьер. Дзе яго толькі лёс ні насіў! I пры двары імператара Святой Рымскай Імперыі Максіміліяна Габсбурга, і ў Фрысландыі з мячом у руцэ, і ў Багеміі, і ў Італійскіх краінах. Але ж, бадзяючыся там ды тут, ваюючы ды зарабляючы рыцарскую рэпутацыю, не забываў наш князь роднае Вялікае княства, кавалкам-іншым якога ахвотна павялічыў бы свае ўладанні. Бо, ня гледзячы на веліч уласнай постаці, вялікага багацця не меў - безумоўна, калі не лічыць багаццем тое, што ўзбуджаў у галовах і сэрцах простай шляхты, князёў з магнатамі ды каранаваных асобаў. Вось тым і вырашыў скарыстацца, стаміўшыся ў рэшце рэшт узнімаць меч пад чужымі харугвамі.

Гэтак ужо здараецца на свеце, што ў часы, калі больш за ўсё паважаюць адданасць, шляхецтва ды цноту, часцей за ўсё і трапляюцца найбольш агідныя здраднікі ды распуснікі. Не, не лічыце, быццам хачу запэцкаць брудам адзінага нашага кандацьера. Крый Божа! Але ж уявіце: князь старажытнага роду, зорка пры двары самога імператара, харызматычны, прыгожы, разумны, з далікатнымі дворскімі манерамі, з адукацыяй і марамі аб велічы і уладзе - і вяртаецца да балотаў, да паўп’янай шляхты і змардаванага хлопства, да палацаў з бярвення, дзе сцены завешаныя смярдзючымі скурамі. Дзе выходзіць праз дзіравы дах і смурод конскага поту лічаць за гонар для мужчыны. Дзе ён далёка не першы багаццем. Дзе які-небудзь спрадвеку не мыты гаспадар кута, у якім нават і святары паганства ад веры не адрозніваюць, задаволена зрыгнуўшы, кажа яму над час застолля па-сяброўску, каб месца сваё ведаў і наперад за лепшых не лез - ну як усё гэткае можна стрываць?

Комментарии к книге «Жыццё і смерць Андрэя Варатынца,альбо Як упершыню з’явілася на Беларусі бульба», Дмитрий Сергеевич Могилевцев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства