«Драбы (на белорусском языке)»

4983

Описание



1 страница из 222
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Уладзiмiр Случанскi

Драбы

Найвыдатнейшаму змагару

за волю Бацькаўшчыны й Народу,

прэзыдэнту Б.Ц.Р. Р.Астроўскаму

прысьвячаю.

Аўтар

Ад выдавецтва

Выхад у сьвет першай гiстарычнай аповесьцi Ўладзiмiра Случанскага "Драбы", (стары назоў Рыцараў Пагонi) кладзе новы кiрунак у творчасьцi аўтара. Дасюлешняя яго творчасьць канцэнтравалася пераважна на тэматыцы сучаснасьцi цi недалёкага мiнулага. Так, у апавяданьнях "Праз агонь" i "Пад сьцягам бел-чырвона-белым" аўтар дае малюнкi пэрыяду Другой Сусьветнай Вайны, а ў апавяданьнях "Не прапусьцiм!", "Пётр Фёдаравiч ня верыць" i iнш. Случанскi пераносiць нас на прасторы Бацькаўшчыны, акупаванай камунiстычнай Масквой пасьля вайны 1941-1945 гадоў. У аповесьцi "Драбы" Случанскi дае нам малюнкi й вобразы далёкай мiнуўшчыны, пераносiць чытача ў глыбiню нашай слаўнай i багатай здарэньнямi гiсторыi.

Як бачым з псэўдонiма аўтара, ураджайная Случчына дала яшчэ аднаго пiсьменьнiка. Але гэтым разам не паэта, як было дасюль, а празаiка, i я думаю, што шырокае кола чытачоў з задавальненьнем прывiтае новую Слуцкую зорку.

У.Случанскi, малады пачынаючы пiсьменьнiк, зьяўляецца гарачым песьняром укаханай Бацькаўшчыны-Беларусi й Беларускага Народу. Яго творы аб слаўнай мiнуўшчыне Беларусi адзначаюцца няўстрыманым рухам, дзеяньнем, iмкненьнем. Кожнае яго апавяданьне разгортвае перад чытачом падзеi з маланкавай хуткасьцю i ў той жа час дае поўныя, закончаныя вобразы. Случанскi васьпявае слаўную мiнуўшчыну Беларусi ня толькi ў лiтаратуры, у якой ён выступае зь першым вялiкiм творам, але й усiмi здольнасьцямi мастака-самародка, - як малюнкi, вобразы, выпеканыя на дрэве, i нарэшце разьба па дрэву (апошняя яго разьба "Пагоня", стаяла на прэзыдыяльным стале ў часе Ўрачыстага Сьвяткаваньня Ўгодкаў Другога Ўсебеларускага Кангрэсу ў 1956 годзе, i прыцягвала ўвагу прысутных.) - усе яны падкрэсьлiваюць слаўныя моманты з нашай мiнуўшчыны.

У.Случанскi сваёй мастацкай душой шукаў у нашай мiнуўшчыне вялiкiх патрыётаў, мудрых уладароў, слаўных падзеяў у гiсторыi нашай Бацькаўшчыны, калi яна была Вялiкая й Слаўная на ўсю Эўропу.

Комментарии к книге «Драбы (на белорусском языке)», Владимир Случанский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства