.
. Незнаёмай мне, няўрымсьлівай Аннамары Лесэр — як даніну магутнасьці яе духу — прысьвячаю гэтую аповесьць[1].
. «Абрыдла ўважаць быдла за нябыдла».Норвід«Lasciate ogni speranza voi ch’entrate».[2]Dante«Прамовіць граніт, не прамовяць людзі».Ян Каспровіч, «Зь нізінаў»..
. «А good spy is of necessity a brave and valuable fellow».[3].
СПРАВАЗДАЧА АГЕНТА ВЫВЕДКІБерасьце, 18 красавіка 1923 г.
Начальніку ўправы № 6
2-га аддзелу Генэральнага штабу
агента 13-б
Справаздача5 красавіка 1923 г. пасьля паступленьня на выведную службу я атрымаў наступнае — пробнае — заданьне:
1. Перайсьці мяжу на ўчастку 29-га памежнага батальёну да 10 красавіка г. г.
2. Празь Менск даехаць да Бабруйску.
3. У Бабруйску дасьледаваць стан крэпасьці і казармаў.
4. Даведацца, якія вайсковыя фармаваньні дысьлякаваныя ў Бабруйску: нумары палкоў, прозьвішчы афіцэраў.
5. Настроі салдатаў. Вышкаленьне. Узбраеньне. Матэрыяльнае забесьпячэньне. (Па меры магчымасьці падмацаваць сабраныя зьвесткі дакумэнтамі).
6. Вярнуцца праз адвольны адцінак мяжы да 15 красавіка г. г.
На выкананьне спробнага заданьня мне быў дадзены 10-дзённы тэрмін і наступныя матэрыяльныя сродкі:
........................................................................................9 красавіка г. г. а 22-й гадзіне я перайшоў мяжу на адцінку 29-га памежнага батальёну, паміж памежнымі слупамі 607–608, насупраць вёскі Дукаты. Выйшаў на наспу разабранага чыгуначнага шляху і, ідучы ўздоўж яго, накіраваўся на ўсход.
У Менск прыйшоў 10 красавіка г. г.
Комментарии к книге «Багам ночы роўныя», Сергей Михайлович Песецкий
Всего 0 комментариев