«Тры жыцці княгіні Рагнеды»

588

Описание

Лёсы людзей, якія паўстануць у аповесці, здзейсніліся тысячу гадоў назад. Але галоўныя дзеячы таго часу ўсім вядомыя: Уладзімір, Яраполк, Дабрыня, Святаполк, Яраслаў Мудры. Ёсць і менш вядомыя: у летапісным аповядзе пра жыццё князя Ўладзіміра праходзяць яны беглымі ўзгадкамі, як нейкія тычкі яго бурлівага веку. Для князя сустрэча з імі - выпадковая падзея, для іх сустрэча з ім - фатальны заварот лёсу. Менавіта такімі сталіся адносіны Ўладзіміра з Рагнедай - полацкай князёўнай і адной з жонак князя ў «дахрысціянскія» яго гады.



1 страница из 359
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Тры жыцці княгіні Рагнеды (fb2) - Тры жыцці княгіні Рагнеды 1381K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Константин Иванович Тарасов Кастусь ТарасаўТры жыцці княгіні Рагнеды Тры жыцці княгіні РагнедыАповесць Л.Ч.* * *

Лёсы людзей, якія паўстануць у аповесці, здзейсніліся тысячу гадоў назад. Але галоўныя дзеячы таго часу ўсім вядомыя: Уладзімір, Яраполк, Дабрыня, Святаполк, Яраслаў Мудры... Ёсць і менш вядомыя: у летапісным аповядзе пра жыццё князя Ўладзіміра праходзяць яны беглымі ўзгадкамі, як нейкія тычкі яго бурлівага веку. Для князя сустрэча з імі - выпадковая падзея, для іх сустрэча з ім - фатальны заварот лёсу. Менавіта такімі сталіся адносіны Ўладзіміра з Рагнедай - полацкай князёўнай і адной з жонак князя ў «дахрысціянскія» яго гады. Уладзімір гвалтам злучаў у адзінае гаспадарства асобныя плямёны, пашыраў дзяржаўныя межы, радніўся з Візантыяй, прымаў хрышчэнне і хрысціў Русь, разбураў старую і мацаваў новую свядомасць - ён пражыў яскравае, насычанае, як мы зараз гаворым, выдатнае жыццё. І побач з ім у чарадзе шасці жонак - Рагнеда: па правах паходжання яна мае быць дастойнай удзельніцай усіх дзяржаўных спраў і здзяйсненняў, у рэальнасці ёй пакінуты адзіны абавязак - нараджаць, у іншай якасьці яна князю непатрэбная. Жыццё падпарадкаванай істоты не можа быць бліскучым, нават цікавым; яно здзяйсняе не сябе, не сваё - чужое. Гэта шэрае, разбітае жыццё, яно разбурана разрывам паміж жаданым і магчымым. Але Рагнеда паўстала, і гэта ярка асвятліла яе мяцежны дух, натуру, характар. Не ўзніміся яна ад слёз і нараканняў да бунту - і канула б яна ў невядомасць, як іншыя жонкі князя, ад якіх захаваліся толькі скажоныя імёны...

Адным часам гісторыя жыцця Рагнеды здавалася аўтару зразумелай; потым адназначнасць прынятых тлумачэнняў («рэўнасць», «гонар») неяк расплылася з-за недакладнасці і неакрэсленасці сэнсу. І аднойчы ў Полацку ў сонечны чэрвеньскі дзень, калі з густатой завеі нёсся па горадзе тапалёвы пух, раптам мінулае сышлося з цяперашнім і быццам расчынілася акно з відам на Дзвіну і Палату, дзе стаяў у дзесятым стагоддзі сталічны крывіцкі дзядзінец і дзе нарадзілася дзяўчынка, якой было наканавана прайсці ўсе кругі бедстваў...

Комментарии к книге «Тры жыцці княгіні Рагнеды», Константин Иванович Тарасов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства