«Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

3432

Описание

Героі шукаюць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаюць разам з чорным магам і егіпецкай прынцэсай у адной карэце, і нават апынуцца на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Яны будуць высвятляць каму павінна належыць карона святога Альфрэда. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, у век плашча і шаблі.



1 страница из 216
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча (fb2) - Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча 1111K (книга удалена из библиотеки) скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Людмила Ивановна РублевскаяЛюдміла РублеўскаяАвантуры драгуна Пранціша Вырвіча Раман прыгодніцкі і фантасмагарычныКніга трэцяя ПРАЛОГ

Двубой скончыўся раней, чым анісавая аквавіта. Хаця драгуны коннай літоўскай харугвы пілі яе, як сухі жвір прагна выпівае кожную дажджынку прыпозненага летняга дажджу.

Гледачы не паспелі пабіцца аб заклад, хто пераможа, а малады падхаружы трапным ударам шаблі акуратна ўклаў свайго пышнавусага даўганосага суперніка на траўку — на аптэчны рамонак, настой з якога добра дапамагае ад ветраў у жываце, на трыпутнік, які карысны для зажыўлення ранаў ды ад кашлю, на цыкорыю з сінімі кветкамі, што ўпарадкуе жоўць… Туды ж, на ліцвінскі дзірван, адправілася шабля, выбітая з рукі пераможанага — уторкнулася ў вільготную ад цёплых летніх дажджоў беларускую зямлю, загайдалася, затрымцела ад ганьбы, люструючы бяссілым лязом неба і белыя хмаркі…

Папраўдзе, даўганосаму было ўсё адно, на якой траве ляжаць з ганьбаю — паваліўся ж не ад раны, а жвавы супернік, шчаўлік, прызначаны падхаружым проста са студэнцкай лаўкі, заганяў, збіў з тропу, ды яшчэ выпітая аквавіта падступна падбіла пад калені, адштурхнула ад фартуны, як расейскае войска — Пана Каханку Радзівіла пад Слонімам…

— Думаю, гэтага даволі, пан Свентажыцкі, — ветліва прамовіў падхаружы, русявы, блакітнавокі насмешнік, які спрытна падхапіў выбітую ў ворага шаблю і цяпер выскаляўся, быццам атрымаў куфэрак дукатаў ад новага маладога караля па мянушцы Цялок.

— Я, пан Вырвіч, вашу мосць яшчэ на скрылькі пасяку! — зароў пераможаны драгун, як дэлегат на элекцыйным сойме, пад ухвальны гуд таварышаў. Паспрабаваў устаць, але полацкая аквавіта была добрым, якасным напоем аптэкарскай работы, і перамагла. Рамонак журботна ківаў дробнымі сціплымі кветачкамі над палеглым ваяром, які соладка захроп, як быццам ляжаў не на зямлі, а на пуховай пярыне.

Комментарии к книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча», Людмила Ивановна Рублевская

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства