«Летнія прыгоды ў сучасным духу»

796

Описание

АЛЕСЬ ЖУК



1 страница из 9
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Летнія прыгоды ў сучасным духу (fb2) - Летнія прыгоды ў сучасным духу [calibre 2.53.0] 32K (книга удалена из библиотеки) скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Алесь Александрович Жук

ЛЕТНІЯ ПРЫГОДЫ Ў СУЧАСНЫМ ДУХУ

Апавяданне

Анюта прачнулася ад сонечнага промня, які лёг на вочы, прытушаны жоўтай штапельнай фіранкай. Здалося, што нехта ходзіць пад вокнамі, а яна спіць раскрыўшыся. Баковачку, у якой спала Анюта, адгарадзілі некалі маці. Яна хварэла, у яе моцна і часта балела галава. Бацька сам з негабляваных дошак зрабіў перагародку. Анюта тады доўга прасіла ў яго грошай на шпалеры—абклеіць з сярэдзіны, каб не глядзець маці на голыя дошкі. Цяпер, калі прыязджае дадому, Анюта жыве ў гэтай баковачцы. Бацька не раскідаў перагародку: у яго спыняюцца на кватэру выкладчыкі ці кіраўнікі, калі прыязджаюць на работу ў калгас студэнты ці рабочыя. Анюце гэтая баковачка — адзіны дарагі куток у роднай хаце, куды яна не любіла прыязджаць і не прыехала б і сёлета, каб не прыхварэла не ў пару — калі сама раз’язджаліся студэнцкія атрады. Тры апошнія леты яна ездзіла з будаўнічымі атрадамі, а таму грошай мела і на адзежу, і на тое, каб жыць пристой­на. Анюта пацягнулася, прыслухалася, як тупала басанож на кухні цётка. Незамужняя, яна дажывала свой век пры маладзейшым браце.

Спяшаць не было куды, наперадзе доўгі i вольны дзень. Цяпер тыя, хто прыязджае летам дадому, на работу ў калгас не бегае. Ды i сам бацька i цётка пасля таго, як атрымалі пенсію, на калгасную работу не ходзяць.

Анюта памкнулася ўстаць, але пачула, як у хату ўвайшоў бацька.

— Сядзь мо, блінец памаж, — паклікала цётка.

— Чорцяга, i так забавіўся... Ты прайдзі, збі на пустках палын, каб было дзе траву раскідаць, як прывязу.

— Хто яе ў тым балотцы схопіць?

— Ніхто не схопіць, але людзям вока рэзаць будзе. Чужое дабро век вочы коле, — бацька гаварыў глушэй, мабыць, сеў есці. Пастаронняму чалавеку здалося б, што старыя сварацца, але Анюта ведала, што гэта звычайная размова.

— Вот Анюту бяры на работу, а то цэлы дзень вылежваецца і толькі кніжкі чытае, як малая...

— У яе галава на плячах. Інсцітут канчае...

— На гэта інсцітута не трэба... Кожны вечар усё некуды выбіраецца.

Цётка яшчэ нешта злосна бубніла i пасля таго, як бацька пайшоў з ха­ты. Анюта пасміхалася з гэтых цётчыных мерак. Яна сучасная маладая жанчына i разбярэцца сама. Адно праўда было ў цётчыных словах — бунтуецца, не дае спакою кроў.

Комментарии к книге «Летнія прыгоды ў сучасным духу», Алесь Александрович Жук

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства