«Скарб Загорскай камяніцы»

5912

Описание

Ішоў тысяча дзевяцьсот трыццаць трэці год. Мікола і Алесь — галоўныя героі новай аповесці пісьменніка, пасяляюцца на былым кулацкім хутары Гурэцкага Вось там, у асноўным, разгортваюцца прыгодніцкія падзеі. Аб барацьбе з ворагамі маладой Савецкай рэспублікі і расказваецца ў гэтай кнізе. На рэспубліканскім конкурсе на лепшы літаратурны твор для дзяцей і юнацтва аповесць адзначана прэміяй. Рэцэнзент: Г. С. Шупенька Мастак: Ю. В. Пучынскі



1 страница из 123
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Мікола Ваданосаў Скарб Загорскай камяніцы Ад аўтара

Кожны раз, калі я вяртаюся ў вёску Пабярэжжа, у той куточак, дзе прайшло дзяцінства, даўняе пачуццё шчымлівай радасці агортвае мяне.

Калі я зноў прыехаў туды на маршрутным аўтобусе апоўдні, вёска сустрэла мяне цішынёю. Аўтобус пайшоў далей, а я стаяў на шырокай вуліцы і — у які ўжо раз! — не пазнаваў вёскі. З маленькай, у два дзесяткі хат, якія шнурочкам цягнуліся да ракі, яна ператварылася ў ладны пасёлак, дзе ёсць магазін, пошта, дзе на ўскраі віднеецца цагляная школа-дзесяцігодка.

На вуліцы — ні душы. Час гарачы, самы сенакос, а паплавы каля ракі тут адменныя, цягнуцца на цэлыя кіламетры.

Я ўжо хацеў было пашыбаваць у кантору калгаса, як заўважыў, што насупраць адчыніліся веснічкі, і высокі стары дзед з кіёчкам паціху выйшаў на вуліцу і прысеў на лаўцы, што стаяла каля плота. «Хто ж гэта? — не пазнаў я старога. — Адкуль ён тут узяўся?» Я падышоў, аддаў «дзень добры» і спытаў:

— Ці не падкажаце, дзе мне знайсці Аляксандра Міронавіча, вашага брыгадзіра?

Стары слухаў мяне, прыклаўшы да вуха далонь.

— Ды не брыгадзір ужо ён, — адказаў дзед. — Міронавіч у нас за старшыню цяпера…

«Цяпера»! Ды гэта ж той чалавек, які мае непасрэднае дачыненне да ўсяго, што звязана са скарбам Загорскай камяніцы!» — абрадаваўся я, хоць яшчэ не даваў веры пачутаму. Ён быў аднекуль здалёк, не тутэйшы.

— І дзе яго можна знайсці, вашага старшыню?

— На хутарышчы новы кароўнік будуюць, то ён, пэўна, там.

— Дзякую… А вы не пазнаяце мяне? — на ўсялякі выпадак спытаў я.

Стары прыжмурыўся на мяне, пахітаў галавою.

— Па праўдзе кажучы, не пазнаў. А вось голас нешта як бы знаёмы. Чый жа ты будзеш, чалавеча?

Я назваў сябе, і стары, як здалося, задаволена ўсміхнуўся.

— Не забываеш на сваю радзіну, Мікола. То добра. Сядай, вось, пагамонім. А тым часам і Міронавіч вернецца.

Я прысеў побач.

— Даўно вярнуліся ў Пабярэжжа, дзядзька Ігнат? Стары ці не пачуў маё пытанне, ці зрабіў выгляд, што не пачуў. Сам запытаўся:

— Навошта ж табе Міронавіч? Пра хутары будзеш пытаць? То лепш за мяне пра іх, тыя хутары, ніхто не раскажа. А я от хоць і стары, а ўсё да драбніц помню.

— І пра тых бандытаў, што ў Мокрым Лозе хаваліся?

— А чаму ж… Гэтае дзела вунь як мне вядома. Маё, можна сказаць, гэтае дзела, кроўнае.

Комментарии к книге «Скарб Загорскай камяніцы», Николай Михайлович Водоносов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства