Жанр:

«Гражына»

3983

Описание

У славутай паэме «Гражына» (1823) ажывае старажытная гісторыя Літвы-Беларусі.



1 страница из 16
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Адам МіцкевічГражына Літоўская аповесць Цемра ды вецер, ды стынь на абшары,Доле — туман, а высока-высока,У каламуці раз’юшанай хмары,Месяц няпоўным паблісквае вокам;Свет, нібы склеп, змураваны з камення,Неба ж над ім, як глухое скляпенне.Цемра паўночная. Ранне далёка.Ля Навагрудка, на ўздыбленных горах, —Замак у месяца срэбным зіхценні;Вал здзірванелы схаваўшы, сувораВолатаў-вежаў ламаныя ценіПадалі ў роў, дзе мiж вечнай цяснiныДыхалі воды, затканыя цінай.Замак заснуў — нi агню і не дыху,Толькi па вежах бяссонная вартаВоклiчам цішу палохае ўпарта;Раптам дайшло вартавому да слыху:Постаці нейкія нібы, на конях…Чорныя цені за імі гурбою…Блізка ужо… скачуць учвалам на конях…Панцыры ззяюць і бразгае зброя.Коняй іржанне і цокат падковаў;Рыцары, трох іх, ужо каля рова,Едуць, спыніліся, голас падалі,Трубы мядзяныя ўночы зайгралі —Раз і другі раз зайгралі і трэці,Варта ім з вежаў адказвае рогамГрымнула брама, походня ім свеціць,Падае мост і яны — за парогам.Бегла да брамы, спяшалася варта:«Хто тыя людзі, з мэтай якою?»Першы быў волат, узброен не жартам,Немец заўжды так узброен да бою:Меў чорны крыж ён на белай капіцы,Крыж на грудзях ў залацістай пятліцы,Трубку мядзяную, дзіду у току,Чорны ружанец і шаблю пры боку.Цямяць літвіны: нямецкая цацка!Шэпча адзін і другі за ім шэпча:«Пёс гэты, пэўна, са псярні крыжацкай —Тоўсты, бо штодзень кроў прускую хлебча.Каб людзей тут не гэтак багата!Знішчыць бы гэтага гада павінны —Раз, ды пад мост, — па заслугах адплата»…Так між сабою шапталі літвіны;Перасмыкнуў толькі немец плячыма —Людскую мову ён ведаў, магчыма.«Князь ваш у замку?» — «У замку, ды надтаВаша пасольства з’явілася позна…Спiць князь — дарэмная часу утрата.Заўтра магчыма»… — «Нам заўтра няможна!Сёння і зараз жа. Час хоць і позны,Мусіце вы пра пасольства данесці,Я на сябе бяру гнеў яго грозны…Гэты, для знаку, дасцё яму персцень;Герб Літавор на пярсцёнку пабачыць —Герб Літавору усё растлўмачыць».Замак спiць. Спяць навакольныя межы.Поўнач, асенняя ночка доўгая!Толькі яшчэ у Літаворавай вежыЗоркай агеньчык з-за кратаў міргае:Позна да дому вярнуўся з дарогі —Вочы ледзь бачаць ужо ад знямогі.Хоць і не спіць ён, ды вельмі суровы…Ані хто з варты, за справай такою,Ані хто з рады ці шляхты дваровайКнязя свайго не парушыць спакою.Доўга паслы пагражалі, прасілі —Грозьба ці просьба — дарэмны патугі!Кажуць, каб Рымвіда ім пабудзілі,Рымвіда, урэшце, паклікалі слугі;Быў ён у князя помочнік адзіны —Княжае войска вадзіў ён да бою,Радаю правіў — любою гадзінай

Комментарии к книге «Гражына», Адам Мицкевич

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства