«Шчаслівай долю назаві...»

358

Описание

Ёмістасць паэтычнага голасу, шматколернасць інтанацыйнай палітры, па-народнаму яркая, вобразная мова, тонкае успрыманне прыроды, вяртанне да беларускіх нацыянальных традыцый і фальклорнай паэтыкі, разуменне мінулага як падмурка сучаснасці, аптымізм,— жаданне «долю назваць шчаслівай» зусім невыпадковае,— асноўныя рысы творчасці Ніны Мацяш. Імі вызначана і новая кніга.



1 страница из 20
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Шчаслівай долю назаві... (fb2) - Шчаслівай долю назаві... 149K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Нина Иосифовна Матяш Ніны МацяшШчаслівай долю назаві...

Падрыхтаванае на падставе:  Мацяш Н. Шчаслівай долю назаві...: Лірыка.— Мн.: Маст. літ., 1990 — 110 с.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

ВІЗІТНАЯ КАРТКАСпытаюцца: «Адкуль ты?Скуль ты родам?»I адкажу:— З палескай той раўніны,Якая з даледавіковых часаўПароднена і з доляй, і з нядоляй.О, нездарма яна, мая старонка,I Белым возерам глядзіць,Як вечнасць,I Чорным возерам глядзіць,Як памяць...Бярозаўшчына!Жылкаю блакітнайПульсуе Ясельда ў цябе на скроні.Вясёлыя гаі твае бярозавыяНітуюцца з барамі ды з дубровамі,Каб з травамі, імхамі, чаратаміНяўзнак на ўвесь зеленасвет Еўропы важыць.А ці ж не так і чалавечы лёс твойПанітаваны з лёсам чалавецтва,Мая Бярозаўшчына?!Колькі тысячДзяцей сваіх ахвяравала тыI землям іншым, і народам іншым!..I апыналіся бярозаўцы твае,Чарнявыя ды русыя,Натоўпам безаблічных бежанцаў ці эмігрантаў...Выдатна патраплялі змазалелыя іх рукіВыпешчваць каву на плантацыях Бразіліі,Вылузваць вугаль з нетраў Чылі,Выдойваць буйваліц у пампах Аргенціны,Вылоўваць жэмчуг у прадоннях Палінезіі...Але з гадамі выяўлялася, што з днаНядольнага туляння здабываўся іміАдным-адзіны скарб:Туга няшчаднаяПа крыку кнігаўкіНад лотацева-залатым разводдзем,Па аксамітных азярынах лёну сіняга,Па далікатнымБэзава-ружовым цвеце бульбы,Па васілёчку ў жыце ды буслянцы на страсе.Не адбалець такому болю.Шукалі хлеба на чужыне,Чужынцамі ж падцятая, падмятаяЗямля радзінная былаДля самых лепшых,Для адданейшых сыноў, дачок сваіхЗлавеснейшымКанцэнтрацыйным лагерам «Бяроза»:Як люта катавалі там, як праглі ўсмерціцьСамую думку, мару згаладалыхПра іх найсаладзейшы хлеб —Хлеб долі-воліНа прадзедамі тканым,Адбеленым ад глуму чорнага абрусеМатчынай мовы...Век не прыцьмець у памяці людскойНі Мальчы прамінулага стагоддзя,Засечанай да смерці бізунаміЗа бунт супроць улад;Ні расстраляным карнікамі ОсаўцамЗа тое, што найпершымі ў раёнеКалгасам выйшлі сустракаць вясну;Ні Здзітаву, вядомаму яшчэЎ часы Іпацьеўскага летапісу, сёння жБяссмертна ўслаўленаму Здзітаўскаю абаронай;Ні юнаму Белаазёрску,Што рукатворным сонейкам расцвіў,Каб не вярнуўся болей змрок былога.БярозаўшчынаЎмелі пастаяцьЗа гонар свой, за песеннае заўтра твае дзеці —Твае Альшэўскія ды Кутнікі, Труцькі,Вячоркі, Руцічы, ХвядчэніБарушкі, Коласы ды Салаўі,Іх мноства, нескароных,Хоць быліI ямішчы пры кляштары ў Бярозе,I ўрочышча Смалярка, і траншэі

Комментарии к книге «Шчаслівай долю назаві...», Нина Иосифовна Матяш

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства