Свет першы і апошні

Жанр:

Автор:

«Свет першы і апошні»

409

Описание

«Свет першы і апошні» - зборнік вершаў Яна Чыквіна – выкладчыка Беластоцкага універсітэта, старшыні Літаратурнага аб'яднання «Белавежа» - дапаўняе раней выдадзеныя творы аўтара. Лірыка Чыквіна прыцягвае сваёй шчымлівай тугой і светлай радасцю, якія арганічна спалучаюцца ў ягоных вершах. Філасофскія разважанні на будзённыя тэмы і тэмы маштабу сусвету раскрываюць перад намі ўражлівую і вельмі ранімую душу паэта. Чытаеш вершы і ўяўляеш аўтара маладым хлопцам, шалёным у пачуццях і памяркоўным у дзеяннях. Падаецца, што гэтая душа не састарэе ніколі. Вершы – таму пацьверджанне. А дадзены томік – чарговы доказ таму. (н.г.)



1 страница из 10
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Свет першы і апошні (fb2) - Свет першы і апошні (Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа - 20) 71K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ян Чыквін Ян ЧыквінСВЕТ ПЕРШЫ І АПОШНІ

Падрыхтаванае на падставе: Ян Чыквін, Свет першы і апошні — Беласток: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа, 1997. — 54 с., Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга дваццатая

ISBN 83-85918-12-4

© ePub: Камунікат.org, 2012

Свяшчэнны дождж Дажджу не хочацца шумна ісці,Таму паціху тупоча, сівенькі.Вясны панаднай гонкія касцыВаду, што скосяць, то збяруць ў сявенькі.А ў маім доме гасне хатні агонь —Ад розуму халоднага ці, можа, ад слязы?Хоць ты падай, вясна свяшчэнная, мне сваю далоньІ таямніцу выяві жыцця — каб жыць.Святлее дождж, какетліва ўглядаецца ў ваду,Ў якой мігціць яго крыштальная прыгожасць,І звонка харашынь сваю ён множыць,Загледжана-заслуханы ў сімфонію сваю.У гэтай музыцы, дакорнай і шчымлівай,Ёсць цень адной заплаканай жанчыны.Яна ка мне прыходзіць напамінам неспакойным,Вяртаецца й бруіць, па той бок шыбінаў ваконных. * * * Тужу па зялёнавокай князёўне,Як вернік тужыць па царкоўным звоне.Іду на гасцінец, выглядаю, клічу,А мая князёўна хваляю на Пцічы.А мая князёўна у вятроў сястрыцай.І вярбою ніцай богу ёй маліцца.Ах, жыцця чужога ёй ўжо не пазбыцца!А свайго не хопіць — каб жыццём нажыцца.Тужу па зялёнавокай князёўнеЯ клёнам адцвілым у пройме вячорнай. Жальба неадпаведнасці(або скарга дрэва закаханага ў дзяўчыну) Расту да цябе яЗялёнымі ўсхліпамі,Пошумам мысляў маіх.Цягнусь наўздагонБлакітнай гатычнасці дзён —Не нашых... хоць бы на міг!Маё раскрытае небаПлыве над табой у нябытНабраклаю кнігай тугі.Між намі завалы прастораў,Між намі планідаў кругіЗвіваюць яснасць жыцця у сутонь,У дымныя дрэваў ствалы,Што вышэй ды вышэйІмкнуцца ў нябесны агонь. Пацалунак Як пляснуў тройчы пацалунак на пероне,“Едзь абы-куды!” — прашамкаў з рэзігнацыяйМужык павешаны на слупе-клёне.І, засмактаўшы мой даношаны касцюм і целаЎ сваё дрыготкае, здранцвелае нутро,Адзін цягнік, відаць, найгоршы, нетутэйшы,Пацягнуў — рук разрываючы падковы —Сваім імпэтам ў найчарнейшую дарогу,Па якой асуджаных на несціханы перастук калёсВязуць-адвозяць-возяць у непамяць, ў сена-гора,У іншы бок жыцця, дзе клеіцца і моршчыцца сутонне,Дзе поранкаў спаволеных няма і радасці ад захаду нябёс,А ёсць адна загубленая ў космасах прастора,

Комментарии к книге «Свет першы і апошні», Ян Чыквін

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства