«Наскрозь»

517

Описание

Уладзімір Някляеў – паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 - 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 - старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. (Біяграфія, фрагмэнт)



1 страница из 29
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Наскрозь (fb2) - Наскрозь 204K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Прокофьевич Некляев Уладзімір НякляеўНаскрозь

© Камунікат.org

Лінія лёсу Космас1Народжаныя на зямліЛазначаны знакам нябёсаў.Мы тут проста гнёзды звілі,Забыўшыся, хто мы былі,Мы тут наняліся ў матросы,У дойліды і ў кавалі —I зведаўшы працу зямлі,Успомнілі прагу нябёсаў.2Аднойчы, прачнуўшыся ўночы,Ты ўспомніш, што ўмееш лятаць,I стане наіўныя вочыХалодная бездань смактаць.I зманлівай згадкай быццяЦябе працягне аж да поту,—I ўласнае станеш дзіцяВучыць не хадзе, а палёту.ХадокУладзіміру КараткевічуБіклага, кульба, торба на плячах—Па нашым часевыгляд маскарадны.Нікому і ні ў чым непадуладныХадок ідзе, таму што выбраўШлях.3 дубровы ў бор, з нізіны на грудокІдзе хадок,—а бэйбусы, барыгіКрычаць: "Гэй ты! Дзе крыж твой?Дзе вярыгі?"Хадок ідзе. Таму што ёнХадок.Ён выбраў шлях — і ўжо не зверне ўбокАд ісціны, вядомае спрадвеку:Амаль усё, што трэба чалавеку —Скарынка хлеба ды вады глыток,Амаль усё. Амаль, амаль, амаль...Але не ўсё — калі камяк у горле,Не ўсе, не ўсё — калі душу агорнеПа незабыўным непазбыўны жаль.Па кім? Па чым? Ці не па ўсіх і ўсім:Па наласах тых, што на ўзмежку поля,Па тым – што праўда, і па тым – што воля,Па самым любым, самым дарагім,Па ўсіх, па ўсім — да слёз, да слёз, да слёз,Па самым крэўным у чужынным свеце,Што княжым ветрам прашуміць у вецціЗаслаўскіх сосен, полацкіх бярозЦі паляўнічым рогам прагудзеЛя Турава — і адгукнецца ў Крэве...Хай шлях кружны, нібыта кольцы ў дрэве,Бясконцы шлях. Але хадокІдзе.Усё сваё з сабой нясе... ЯмуТаго даволі — больш, чым неабходна,Каб зратаваць сасмяглых і галодных,Каго? — яму вядома аднаму,Ідзе хадок.Над ім дажджыць, сняжыць,Яму не выйсці з гэтай кругаверці:Ён ведае так мала, каб памерці.І гэтак многа ведае, каб жыць.Лінія лёсуАэранаўтыкі законыНайпростыя:бярыі клей...I ўзвіўся над крутым адхонамРазмаляваны пад драконаПаветраныЛятучыЗмей!НеспадзяваныШлях крылаты,Зямнынепрадказальны шлях:Да вышыні, струной напятай,Унізпа ямах,камянях,Дзядоўніку набіўшы ў пяты...I захаплення крык! I страх!О не ўпадзі, мой лёс,узнятыДраконам аб шасці хвастах!У вёскі ўсёй навідавокуЛунае ён, вогненнабокі,Рве суравую нітку з рук.Рубцомсмыліць далонь пякуча,—Вышэй,Вышэй,мой змей лятучы,За кругам круг,За кругам круг!...Супроць нябёс — зямля сырая,І лёс — кругамі праз агонь.Трываю. Вышыню трымаю,Балюча нітка сураваяЎрасла ў далонь.На памяцьПартызанскага лагераТрохі пажоўклае фота...Вынаходніцтву ДагераДзякуй ад шостае роты!

Комментарии к книге «Наскрозь», Владимир Прокофьевич Некляев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства