Кожны з прысутных мне нешта хацеў растлумачыць, i спараджала ўсякае слова мноства наступных слоў, а кожная лічба мноства далейшых удакладненняў.
Адно маладая сядзела, як i раней, ля акна i моўчкі глядзела некуды ўдалеч.
ПРЭЗІДЭНТБыццам гарыць тарфянішча, у ім тлее, то западаючы ўглыбіню, то прарываючыся на паверхню, патайны агонь i ўдымае ў яго размовы i ўчынкі дымовую гарачыню.
Ён не належьщь дому, а той неабходнай справе, якая запатрабавала яго душы i рукі, i, як бы яе не рабіць, не робіцца як работа, а настае i ўсталёўваецца як пагода, калі ўсе рады свету i свет — усім.
Аднак, нібы ў нечым не давяраючы гэтай, адзіна відушчай, справе, ён акружае сябе людзьмі, якія былі б адданы яму асабіста болей, чым справе, i, робячы яе асабіста-сваёю, тым самым адпрэчваецца ад яе.
Старанна, нібыта ўжываючыся ў экзамен, ён доўжыць i ўводзіць у сённяшні дзень этап, што мусіў ужо быў застацца ў мінулым, i знакі нятоеснага выяўлення кажуць, што ён не супаў са з'явай, a супадае з памежжам некалькіх з'яў.
Ён увасоблены ў сілу, што здольна выцягваць з багны i ўцягваць у багну, спыняць і ўтаймоўваць навалу i станавіцца навалай; ён увасоблены ў сілу, ды гэтая сіла шукае гаспадара.
ДАСЯГНЕННІКаб дасягнуць таго, што вышэй за мяне, я адмаўляюся ад таго, што маю.
Удача i поспех, выпрабаваныя павадыры, выводзяць мяне са свету адвечнага кругазвароту i ўводзяць у свет барацьбы i падзей.
Я надаю жыццю сэнс, i жыццё здзяйсняецца мной i ca мною, паказваючы, што яно можа, што — не.
Я авалодваю доляй, доўжуся ў заваёвах, аднак мае новыя дні як найвялікшую мэту мне адкрываюць, што ўжо мінула, i як найвялікшую ўзнагароду мне абяцаюць тое, што я ўжо меў.
ПАЛЁT КАЖАНАЗгусціліся прыцемкі — i ў паветры замільгацела істота, якая не ўмее лётаць,— кажан.
Здаецца, ён заблудзіўся i выпаў сюды з прадаўняй, ужо не існай, прасторы i зараз зачэпіцца за правады, нацягнутыя на слупах, наштурхнецца на шчыт будынка альбо, не ўтрымаўшыся на вышьш, упадзе...
Аднак жа так не здараецца: быццам зводдаль намацваючы прадметы, упісаныя ў наваколле, ён своечасова ўхіляецца ад перашкод.
Ён рухаецца штуршкамі, i скураныя крылы — пругкія плоскасці, на якія абапіраецца рух.
Як драпае цвік па шкліне, ён выпраменьвае востры пранозлівы гук, і людзі, каб гэтага гуку не чуць, зачыняюць вокны i дзверы, а той-сёй, дасціпнейшы, на падворку разгортвае белую латку тканіны, каб кажана злавіць.
Комментарии к книге «Рэчаіснасць», Александр Степанович Рязанов
Всего 0 комментариев