«Паляванне ў райскай даліне»

680

Описание

Творчасць Алеся Разанава прыцягвае ўвагу і чытачоў, і даследчыкаў. Паэт увесь час «пераўзыходзіць зацверджаныя межы і ўяўленні», знаходзіцца на «вастрыі» шляху, развіваючы і пашыраючы магчымасці самой паэзіі. Кнігу А. Разанава складаюць творы, якія, па сутнасці, з'яўляюцца творамі аўтарскага жанру — версэты, пункціры, вершаказы, паэмы, зномы, а таксама перастварэнні са славутага «будзятлянійа» Вяліміра Хлебнікава.



1 страница из 76
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Паляванне ў райскай даліне (fb2) - Паляванне ў райскай даліне 379K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Александр Степанович Рязанов Алесь РазанаўПаляванне ў райскай даліне

Падрыхтаванае на падставе: Разанаў А.,Паляванне ў райскай даліне: Версэты. Паэмы. Пункціры. Вершаказы. З Вяліміра Хлебнікава. Зномы/Маст. С. В. Чарановіч. Мн.: Маст. літ., 1995, - 287 с.

ISBN 5-40 01461-4.

Copyright © 2013 byKamunikat.org 

ВЕРСЭТЫ Паляванне ў райскай даліне

А потым мы выйшлі ў даліну...

Сінелі ўдалечы горы, урачыста высіліся лясы, і ззяла на небе не сонца, а само неба, нібы блакітная лінза, свяцілася мяккай, лагоднай, прыязнаю светлынёй.

Рупіліся на спелых палетках мірна гожыя дужыя людзі, а на зялёных лугах, у гаях гуляла і жвавілася няпужаная зверына.

Мы доўга моўчкі стаялі, удыхаючы водар шчасна, што напаўняў даліну, ды потым, урэшце, нібы намагаючыся, згадалі, што мы не адгэтуль, што мы не такія, што нам ужо трэба вяртацца, і тады грымнуў стрэл...

Усяго адзін стрэл, але ўся даліна павярнулася тварам, уражаная, да нас.

І вось ля самага небаспаду ўзнікла чырвоная хмарка і шпарка пасунулася-паплыла сюды, за ёю другая і трэцяя, цэлая чарада, і з кожнай гэтай чырвонай хмаркі на спелы ўраджай палеткаў, да ног нашых, сталі падаць і нагрувашчвацца ў кучы целы забітых казуляў, вавёрак, зайцоў...

Не з ношкай здабычы, а з ношкаю цяжкай гнятлівай віны мы адступалі — і ўсё адступаем яшчэ — з той дзівоснай, з той райскай, загубленай намі, даліны, куды нас завёў аднойчы наш паляўнічы лёс.

Спарышы

Бы дрэва, што мае адно карэнне, а дзве паставы, я — спарышы.

Той свет і гэты з'ядноўваюцца ўва мне, знаходзяць смерць і жыццё ўва мне ўвасабленне.

З дня ў дзень, з году ў год, з веку ў век збіраюся з тайнаю моцай, каб калі-небудзь абвергнуць сваё існаванне, адолець дваістасць і стаць насампраўдзе сабой.

На запытанні «Чаму?» і «Навошта?», з якімі скіроўваюся ўвышыню, вяртаецца мой адгалосак рэха і, доўга вандруючы ў пространі між спарышоў, знікае.

Я ведаю: гэтак, як ёсць, не павінна быць.

Але гэтак ёсць.

Заваёўнікі-іі

Бы жменя зярнят, сыпанутых у неабсяжнасць, вы несяце з сабой старажытны — і зноў абуджаны — змест.

І кожны жыхар, кожны дом, кожны камень і дрэва заваяванага краю маюць да вас асабістае дачыненне і мусяць сустрэцца сам- насам з вамі, каб нешта — ужо забытае — зноў убачыць і зноў зразумець.

Комментарии к книге «Паляванне ў райскай даліне», Александр Степанович Рязанов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства