«Адукацыя»

1405

Описание

Зборнік вершаў Людмілы Рублеўскай «Адукацыя» - тым, каго агарнула адзінота, тым, хто пачуўся ў жыцці незразуметым, тым, хто шукае свае карані, каму блізка беларускасць ад часоў паганства па сённяшні дзень. Вершы, сабраныя ў томік – на першы погляд, самы розныя, кожны пра сваё, аднак спалучае іх у адно – дабрыня, любоў да радзімы, дапытлівасць і адданасць гісторыі свайго краю. Тытульны верш «Адукацыя» - пра тое, як вучылі беларусаў забыць сваё, адрачыся ад веры продкаў, ад знакамітых постацяў, ад сваёй гісторыі, як убівалі ў галовы чужое бачанне свету, як насаджаюць чужую мову, адкідаючы матчыну ў катэгорыю «горшай». Верш, напісаны ў канцы 80-х мінулага стагоддзя, вельмі актуальны ў сённяшнім дні. І не толькі гэты верш «Адукацыя», а практычна ўсе, якія трапілі пад вокладку дадзенага зборніка.



1 страница из 6
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Адукацыя (fb2) - Адукацыя 53K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Людмила Ивановна Рублевская Людміла РублеўскаяАдукацыя

Менск

1990

Усе слухайце мяне, толькі мяне...

Я, абяцаю, усіх чытачоў кніжкі "Адукацыя" пазбавіць ад клопату і журбы. Кніжка наладжвае Вас на добры настрой. Яна забруджана на дабро.

Даю ўстаноўку:- чытаць, усім чытаць! Аддайце свой вольны час кніжцы «Адукацыя».

Калі Вы будзеце чытаць, у Вас узьнікне жаданьне самім пісаць вершы і дасылаць іх у Незалежную друкарню К. Пянткоўскага. Не перашкаджайце сваім жаданьням.

Чытаць, усім чытаць!

Прачытаў кніжку і занатаваў рэкляму Алесь з-пад Крупак.

© OCR: Камунікат.org, 2011 год

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011 год 

Мы - нязьдзейсьненых казакняшчасныя пасербы будзем.Мы - палоньнікі часу,мы - дзеці паданьняў старых.* * *Мы - галінкі яліны,якая стаіць пад адхонам..* * *Мы - глухія каменьні дарогбрукаваных сваіх... Ад рэдакцыі

Адзінота. Яна часам урываецца ў нашае імклівае жыццё, прыходзідь раптоўна і дае нагоду для роздуму - што адбываецца на гэтай зямлі, чаму жыццё складваецца менавіта так, а не інакш? Адзінота не дае спакою. Няўтульна робіцца у гэтым сьвеце: не разумеюць сябры, не ўсьміхаецца каханая...

І тады хочацца пазбыцца тлуму вуліцы, гоману людзей, застацца сам-насам са сваімі думкамі, памарыць аб нечым нязбыўным, пакорпацца у сваёй душы, адшукаць нешта згубленае. Хочацца адысьці крыху ад недаробленых справаў, проста азірнуцца на пройдзены шлях.

Менавіта ў такія хвіліны і спатрэбіцца кніжка вершаў "Адукацыя". Гэта твой сябар, палёгка для душы. Сэрца тваё адыдзе, палякчэе. На ўсё раней незразумелае ты будзеш глядзець зь іншага боку, і нават тыя людзі, што здаваліся надакучлівымі, будуць прыемна ўсьміхацца табе. Вось пабачыш!

ПЛАЧ РУСАЛКІ Як святкавалі шчэ КупаллеНа берагах ракі маёйЗ усходу воі прыскакаліСмуглявай хіжаю гайнёй.Я доўга чула віск і лямант —Захопнікау ўсе клялі.Ды людзі ўпэўніліся самі,Што крыкам не вярнуць зямлі.Мацнейшыя пабралі зброю,Сплылі — куды чаўны нясуць.Другія ж — пераймалі строі,і мову прыхадняў, і суд.Там, на гары, стаяу будынак -Лічыла нават я — святы.Плыў па вадзе яго адбітак,Нібыта ветразь залаты.Каб коса не глядзеў чужынец,Туды баяліся хадзіць,Пакуль тутэйшы баязлівецНе загадау той храм спаліць.Часала косы я ў чароце,і чула чыйсь дрыжачы шэптАб ваяунічым злым народзе,Які скарыў цалюткі свет.Яны яго хвалілі талент

Комментарии к книге «Адукацыя», Людмила Ивановна Рублевская

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства