«Лупы»

459

Описание

Воля Чайкоўская – гэта я. "Лупы” – мой паэтычны дэбют. Я доўга не магла зрабіць крок насустрач сваёй першай кнізе. Усё баялася... Таму творы прайшлі мой жорсткі, бязлітасны адбор. Але я не скарджуся, а вершы і пагатоў. Я дзякую людзям, з’явам і падзеям, якія мяне натхнялі і дапамагалі. Без іх не адбылася б гэтая кніжка Карацей, я ахвярую гэты зборнік Усяму Свету! Парадуйцеся за мяне! Парадуйцеся разам са мною!



Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

Лупы (fb2) - Лупы 173K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Воля Чайкоўская

Воля Чайкоўская ЛУПЫ

Ад Аўтара

Воля Чайкоўская – гэта я.

“Лупы” – мой паэтычны дэбют.

Я доўга не магла зрабіць крок насустрач сваёй першай кнізе. Усё баялася... Таму творы прайшлі мой жорсткі, бязлітасны адбор. Але я не скарджуся, а вершы і пагатоў.

Я дзякую людзям, з’явам і падзеям, якія мяне натхнялі і дапамагалі. Без іх не адбылася б гэтая кніжка.

Карацей, я ахвярую гэты зборнік Усяму Свету!

Парадуйцеся за мяне! Парадуйцеся разам са мною!

чэрвень 2007

ВОЛЬНЫЯ ВЕРША (с) ЛУПЫ ВОЛІ ЧАЙКОЎСКАЙ

Што патрэбна для таго, каб павялічыць свет да неверагоднах памераў і разгледзець кожную зморшчынку на ягоным целе, каб адчуць кожны баязлівы ўздых нованароджанага мышаняці, прасачыць за трымценнем чэзлай цявінкі альбо ўздрыгваннем каханых вуснаў падчас чарговага “бывай”? Што спатрэбіцца нам, каб упэўніцца раз і назаўсёды ў містычнай вабнасці начнога матылька, кожны ўзмах крыльцаў якога фіялетавым неспакоем кладзецца на наша дрыготкае адчуванне хісткага свету? Дзе ўзяць той прыбор, які дапаможа ЎБАЧЫЦЬ усяісныя дробязі жыцця, паводле якіх наша знаходжанне “тут і цяпер” набывае універсальны сэнс?

Супакойцеся. Усё вельмі проста. Памятаеце, даўно-даўно – у дзяцінстве – вы мелі адмысловую (коштам больш за мільён самых стабільных валют) скрыню. Там захоўваліся немудрагелістыя скарбы: ваша найдаражэйшае багацце. Адшукайце і расчыніце тую чароўную скрыню, пакорпайцеся ў ёй і знайдзіце ЛУПУ. Зірніце праз яе на пялёсткі маладой ядвабнай ружы і нечакана для сябе раптам адкрыйце дасканаласць бясконцых ландшафтаў высакароднай кветкі...

Паэтычныя лупы Волі Чайкоўскай таксама з дзяцінства, з таго простага свету штодзённага здзіўлення, які мы, пасталеўшы, хаваем у жменьцы турботаў і скупога практыцызму. “Самае каштоўнае тое, / Што не адбілася <...> Людзям шкада ілюзорнага, / А не рэальнага”, – сцвярджае паэтка і мае рацыю. Упартае імкненне быць пачутымі ўсімі наўкол ушчэнт разбіваеца аб недахоп уласнага слыху, і толькі “акустыка цела” нашых каханых бездапаможна “ў плячук калоціць”, каб рэанімаваць апошнія спробы балючай блізкасці, нервовыя рытмы маўклівага, даведзенага да мазахізму інтыму...

Лёгка быць паэтам у васемнаццаць год! Лёгка лётаць на балоніках усёабдымнага натхнення, радасна рыфмуючы маладыя спадзевы з крышталёвымі вясёлкавымі пачуццямі. У васемнаццаць год значна цяжэй быць ПАЭТКАЮ, ахвяруючы сціпламу сухому суфіксу памяншэнне (і нават драбленне) пунктуацыі шырокіх жэстаў, здольных злучыць дрыготкаю хваляй два палярныя сусветы, што назаўсёды ўвасобіліся ў лаканічных надпісах-піктаграмах на шыльдах грамадскіх прыбіральняў...

Крылы звычайна вырастаюць у паэтаў. Паэткі ж вымушаны падрэзаць свае пярэстыя крыльцы, каб спазнаць не радасць палёту, а будзённасць блукання па зямных сцяжынах... Іхнія заблытаныя маршруты прарастаюць спавядальнымі рыфмаванкамі пра папілярныя лініі далоняў каханых і немажлівасць іх расшыфроўкі. Паэткі заўсёды босыя, бо іхнія чаравікі стапталіся ў працяглых вандроўках, а іхнія чарнавікі набрынялі нечым салёным: не, не слязьмі і не потам, хутчэй, водарам водарасцяў, вадою яшчэ нязведаных мораў, пра якія так лёгка мроіцца па начах. Іхнія мары назаўсёды зарыфмаваныя з бадзяннем ад золка да ранка. Іхнія шнары на сэрцах – радкі ў стракатых строфах... Апострафы іхняга паталагічнага сэрцабіцця назаўсёды занатаваныя ў вершаваных кардыяграмах...

Паэтычная воля Волі Чайкоўскай у бесперапынным, трохі нервовым, але ўпартым пошуку вытокаў свайго абвостранага адчування незбалансаванай, падманлівай рэчаіснасці. У вандраванні, блуканні і, нарэшце, вынаходніцтве падкрэслена адмысловага свету, павялічанага да такой ступені, што свет гэты пачынае нават пужаць (“Страх – цікавая фішка. / Я цудадзейка-мнішка, / Страхам / на ўсё адказваю...”). Але таксама й вабіць, прыцягвае і абдорвае веданнем нікім не напісаных (але дзейсных!) законаў быцця. А колькі розных, шматіпастасных “Я” прапаноўвае нам паэтка ў сваіх верша(с)лупах: “Я зачапілася за родную зямлю, / Як якар захлынуўся жвірам”, “Я спустошаная, / нібы голеная галава вар’ята”, “Я не чую – / Я адчуваю. / Я намацваю...”, “Я прадаю чужыя лёсы” і, нарэшце, “Я формулу шчасця вынайшла”.

На шляху да спазнання існага свету Воля Чайкоўская імкнецца пазбавіцца трывіяльнасці, трансфармуючы звычайнасць у сферу над-звычайнасці і нават звыш-над-звычайнасці, што непазбежна вядзе да пытанняў, адказы на якія паэтка наўрад ці ведае, але інтуітыўна іх прадчувае, “намацвае”. Знаходзячыся ў стылістычным пошуку, аўтарка імкнецца пераасэнсаваць і, у рэшце рэшт, пераадолець норму, на якую “пакутуе” класічны верш, таму часта ствараецца ўражанне ўяўнай кульгавасці й нязграбнасці радка, недаказанасці фразы. І паэтка тлумачыць, чаму так ёсць: “Шукаю форму, што / Па-за нормай. / У якой без словаў / Сэнсу хапае. / Нямодную, якую ніхто / Не купляе. / Каб уласную, / прыватную, / асабістую! / Каб ідэямі новымі / бруістую!”. Але парушэнне нормы, памножанае на прынцып гульні са словам, для маладога творцы – хутчэй заканамернасць, чым выключэнне з правілаў, бо менавіта шляхам эксперыментаў і фармальных пошукаў выкрышталізоўваецца паэтычная манера, стыль. Значна горай, калі паэт не здольны выказацца арыгінальна, яскрава, нетыпова. Здаецца, Воля Чайкоўская разумее гэта, іранізуючы: “Ты не паэт – паэцішка! / Калі скардзішся, што / не пішаш нічога, / бо ўся людская знямога / апісаная ўжо другімі…”

Паэтка Воля Чайкоўская бывае рознаю. Яна лётае вольнаю чайкай над прасцягам уласных здагадак пра немажлівасць быць аднолькавай.

Паэтка Воля Чайкоўская мае стосы вершаў пра каханне.

Паэтка Воля Чайкоўская мае вершы не толькі пра каханне.

Паэтка Воля Чайкоўская піша вершы пра краіну беларусаў.

Паэтка Воля Чайкоўская – беларуска.

Паэтка Воля Чайкоўская блытае дзьмухаўцы з рапсам (бо ёй усё адно).

Паэтка Воля Чайкоўская ўмее маляваць, пісаць, раптам знікаць і... абіраць бульбу.

Паэтка Воля Чайкоўская шчыра (так вельмі шчыра!) не хоча ў Амерыку.

Паэтка Воля Чайкоўская сябруе з тымі, хто хоча ў Амерыку.

Паэтка Воля Чайкоўская не мае псеўданіму.

Паэтка Воля Чайкоўская ў сваіх валасах прывозіць віцебскае паветра ў адхлань сталічнага неба.

Паэтка Воля Чайкоўская – гэта паэтка Воля Чайкоўская.

Адным словам, Чайкоўская Воля – паэтка.

Вам проста трэба паднесці паэтычныя рознакаляровыя Воліны лупы да вачэй, каб убачыць (прыадкрыць / зразумеець / расчытаць) сэнс коўзкае паўсядзённасці.

Апошнім словам (як ні круці!) у кніжцы гэтай будзе слова Волі Чайкоўскай – ВОЛЬНЫЯ ВЕРША(с)ЛУПЫ.

Арцём Кавалеўскі

25 ліпеня 2007 г. 

1

Паэтаў вінавацяць у тым, што яны самі сабе ўскладняюць жыццё і робяць з сябе пакутнікаў. Цудоўна! Значыць, я - паэтка!

  Шэдэўр Сальвадору Далі прысвячаецца Стварыць шэдэўр – даволі цяжка! Праверана мною. Ў фатэлі развалілася мяккая ляжка – Прыхільніца болю. Сядзіць, мясістая, усміхаецца. Зубкі паказвае. А ў мяне ў пакутах шэдэўр нараджаецца. Назву заказвае. Мой шэдэўр ужо месца забіў У архіве мастацтваў. І ўжо сцвярджае, сумленны, што ў свеце Можна абысціся без блядстваў. Ляжка ўжо пачынае зайздросціць, Соплі пусціла, слімачка! А мой шэдэўр голасу просіць, Няважна, што маці – батрачка!   Новае Шукаю форму, што Па-за нормай. У якой без словаў Сэнсу хапае. Нямодную, якую ніхто Не купляе. Каб уласную, прыватную, асабістую! Ідэямі новымі бруістую! Каб каханнем неўзаемным натхнёную! І нікім-нікім не хвалёную! Каб стварыць ад канца да пачатку Па не складзеным шчэ парадку – Н О В А Е.   * * * Прыйдзі да мяне, невядомае! Я табе спяю калыханку! А потым наладзім гулянку. Прыйдзі да мяне, невядомае! Прыйдзі да мяне, невядомае! Мы з табой завядзем катрынку. І справім па мне памінку. Прыйдзі да мяне, невядомае! Прыйдзі да мяне, невядомае! Пакутую ад звычаёвасці. Па пільнай сырой тэрміновасці. Прыйдзі да мяне, невядомае!   * * * Адмахваюся ад банальнасцяў, як ад мух, Як толькі пачую банальнасцяў дух.   * * * Я не такая, як вы! Я – іншая! Я формулу шчасця вынайшла! Я не такая, як вы – Штодзённыя! Здзяйсняеце мары будзённыя. Я не такая, як вы – Зайздроснікі! Збіраеце слёзы ў стосікі? Я не такая, як вы! Я здольная На большае дабро І на зло большае…   * * * Розныя людзі, розныя лёсы. Мыюцца ў небе дажджом хмарачосы. Розныя думкі, розныя мары. Неба, як рану, завесілі хмары. Гойсаюць кроплі па дахах-цымбалах, Як цягнікі, што па рэйках ды шпалах Мкнуцца вачыма рассекчы туман – Выкрыць сваіх пасажыраў падман. Праз маіх думак шырокі бальшак Пяціцца борзда спалоханы рак. Гэта мая баязлівасць бяжыць Іншым уладам аддана служыць.   * * * І рыфму падабраць лянота, І зоры назіраць. Залезу я ў буду янота І буду шчасцем гандляваць. Купляйце, рыжыя лісіцы, Адборнага кахання луст. Адпійце свежанькай вадзіцы – Аддам дарма найлепшы густ. Тут знойдзеце ўсё на свеце І вы, шаноўны паніч Лось. Калі штось маеце на мэце Альбо набыць не супраць штось. Я прадаю чужыя лёсы, Каб сродкаў назбіраць на свой. І валасы аддам пад косы. І рассакрэчу смерці крой.   * * * Вершык не складаецца. З думкамі змагаецца. Дожджык лье. Гэта я прадбачыла. Толькі не ўбачыла – Сонца п’е. Спаталіла смагу. Усмірыла прагу Свету грэць. Будзе ў нас халодна. І душы галодна Сэрцу пець.   * * * Я спявачка. Я спяваю дуэтам. З дажджом...   * * * Вусны, мілыя, вы мяне пакінулі? На каменне кінулі ці загінулі? Зніклі, родныя! Нікуды не годныя. Як душа – яскравыя. Як француз – гугнявыя. Недарэчныя, як жыццё – нявечныя. Як радзіма – вартыя. Як ідэя – ўпартыя. Не пакіньце, светлыя! Як каханне – ветлыя! Як вада – патрэбныя. Як хлусня – ганебныя…   Паэцішка Ты не паэт – паэцішка! Калі скардзішся, што не пішаш нічога, бо ўся людская знямога апісаная ўжо другімі – шчырасцямі нагімі. І свой боль ты палегчыць не можаш ні-ні, ні на ноль палегчыць! Не, бясслоўны паэцішка, у цябе танка кішка!   * * * Зоры ў чорным небе — вочы ночы. Зерне на ўрадлівай глебе сонца хоча.   Дзіўны верш Мае думкі ўцякаюць, як павукі: Я іх пужаю страхам-дыхлафосам. Пры кожным да думак дотыку рукі, Яны ў руку балюча торкаюцца носам. Мне іх, відаць, не прыручыць ніколі. Яны як дзікія ласі... Ім колькі ты не сып драбнюткай солі, Ім колькі цукру не насі… Ваюе з імі шчэ зіхоткая надзея, Што я змагу. І як у дзень народзінаў завею, Перамагу…   Неба Запаленае. Узрушанае. Мною квітнець прымушанае. З аблокамі і без. Нібыта жыве ў ім бес. Ссівелае і жоўтае. Аблокі ў промнях коўтае. Ружовае. Фіялетавае. Мажорна-мінорна-куплетавае. І непрабіўны граніт! І сіняе наўзрыд!   Русалка Ты пашырыў мае зрэнкі да памераў сонца. І сонца мне, як сястры, Пазалаціла вейкі-кастры, Пазалаціла валасы – галавы насы. Лес пазеляніў раёк – ідэі намёк. І я стала чараўніца. Цуд з вачэй бруіцца. Я стала лясная вясталка – Русалка.   * * * Гляджу на чысты аркуш, коўтаю ў руцэ аловак – чакаю, што прыйдзе натхненне. Мяне раптам заела сумненне, што ўсё немэтазгодна, бо часам здаецца (відаць, гэта праўда), што думаць – для легкаважкасці жыцця – шкодна. Што думаць – для немудра- гелістага шчасця – дрэнна... І я то думаю, то тупею пазменна. Зашклёнае кола, Суцэльнае кодла. Жыццёвая школа, Чытаючы модлы Я раптам дапяла, Што ўсё бессэнсоўна...   * * * Страх – цікавая фішка. Я цудадзейка-мнішка – Страхам на ўсё адказваю, Большага не паказваю. У фужэр з кампотам Апусціла мары – Во! Боўтаюцца вішні, Паказваючы косткі-фары! Зорам аддала Думак сала – наляцелі, як вараннё, як зялёнае насланнё! І ўсё мала! Я – як бяздонная крыніца, як знішчаная ўшчэнт капліца, Знайсці апірышча спрабую – Ваюю.   * * * Паглядзіце! У натоўпе нарадзілася Асоба! Незаўважна расквітнела і расце! Можа, гэта Бога спроба Ўласны лёс накрэмзаць на чужым лісце?   * * * Я зусім не прарок. Жыццё празрыстае, як ручай. Толькі найлепшы радок Здольны прабіць адчай.   * * * Віцебск прарос мною! Настойліва. Як пшанічнае зерне. Мне Віцебск за пакуты нараджэння, Відаць, яшчэ натхненне верне...

2

Я зачапілася за родную зямлю,

Як якар захлынуўся жвірам.

  Краіна беларусаў краіна зялёных вачэй і сініх краіна натхнення і душаў-красак дзе ўсе пяшчоты – па сэрцах-скрынях дзе ўсе прыгоды – паводле казак краіна ўпартых і працавітых краіна лёсам зашмальцаваных дзе сярод думак няма прапітых ды шмат пачуццямі расстраляных краіна соннага летуцення краіна гідкага рэалізму дзе кожны чуе душы трымценне дзе кожны схільны да …   * * * ворагу Найпрыгажэйшая краіна ў свеце мая Беларусь! Толькі пакрыўдзь, толькі сунься! Я — кусь!   * * * я лепш ТУТ прападаць застануся ва ўлюбёным месцы з сябрамі й каханымі, чым ТАМ – кожны дзень – па лесцы – наросхрыст з адкрытымі ранамі   * * * Магутныя Светлыя Смелыя думкі. І вочы сумленныя. Жыццё – недарэмнае. І шчырыя Зыркія Белыя зоры. Душа працавітая. Кашуля нямытая. Рэвалюцыйная Сенсацыйная Жыццёвая музыка. Гарачая Вартая гітара. І чорна-жоўтая Сумная сансара.   Вольны свет рапухі Спі і сні, мая рапуха, вольны свет. Дзе ў рот палезе муха на абед. Дзе няспынна будзе сонца прыграваць. Кожны за капейку шчасце набываць. Спіш і верыш у ператварэнне. У стварэнне цудапакалення. У чаканы скон спрадвечнай багны. У вагонь кахання ненаўмысна прагны. Будзем спадзявацца, што твой сон Спраўдзіцца калісь, як колісь скон. А пакуль даводзіцца чакаць – Па гаях цвілымі думкамі блукаць.   * * * Вы сталі лаўрэатам конкурсу “Чырвоныя гваздзікі!” Віншую! І дарую гэтыя бяздушныя цвікі, Якія заганяюць пад пазногці савецкія ўлады. Як Барадуліна “Вочы Вады” Мяне кранае карціна. І я крычу: “Руціна! Зацягвае, як багна!” І адчуваю прагна: цягнуся да сонца, Што мне зазірнула ў ваконца.   * * * Маё неба – в-а-л-о-ш-к-і... І жвавыя думкі-ножкі Збіраюць кветкі неба – валошкі.

Верш, напісаны са слоў чалавека,

які нічога не зразумеў.

  * * * Гмахі дахаў. Зорак – норы. Крок прарока ў бездань – Бездар! Ну, напрарочыў, сука! Мука, Глядзець на такое “стоя”. І не вынесці напасці – Ўпасці. Потым прачнуцца ціха, Каб не пачула ліха. У каноплях схавацца – разрыдацца. Працверазець, Прачнуцца. Вочы рукой працерці. І больш не варухнуцца. Маўчаць да самае смерці.   * * * Маё вока не заўважае ўжо, што навокал. Мы бяздумна ўвесь час адно апісваем кола. Мы на досвітку плачам: “Ну, чаму новы дзень нас цвеліць штодзённым прыходам?” А на захадзе разам з магчымасцю самі сыходзім. І ні сонца святло не сагрэе, Ні мароз не астудзіць, Покуль ў сэрцы самота, і спадзеву няма. Покуль новае нам – толькі лішняй турботай. І галоўная несвабода – у галовах турма.   * * * Я зачапілася за родную зямлю, Як якар захлынуўся жвірам. Яна мяне і я яе кармлю. Мы кормімся абедзве мірам.

3

Бездапаможныя зоркі ідэй

разбіваюцца аб

неразуменне вачэй.

Як мухі аб шкло ў

цемры начэй.

  * * * Я не забуду ніколі Таго, чаго не было. Самае каштоўнае тое, Што не адбілася. Тое, што ў верагоднасць Адно безнадзейна сышло. Ці белай ноччу скрозь трызну Нахабна прыснілася. · · · · · · Людзям шкада ілюзорнага, А не рэальнага. Самага запаветнага. Неба зялёнага зорнага. Кахання стохвальнага. Ўласнага! Неверагодна адметнага…   * * * Мне для зменаў Хаця б штуршок – Можна кароткі электрашок. Можна запіску з чужой планеты. Можна пылок з залатой каметы. Можна каханага першыя слёзы Ці Маргарыты мімозы. Ці падарожжа на субмарыне. Ці хаця б зашмаргу на галіне… Мне для зменаў Хаця б штуршок – Пакаштаваць першы раз арцішок…   Фатограф Да страху смерці хачу спакою. Сама свае пачуцці мыю і сартырую. Душэўныя станы малюю І складаю ў альбомы. (Ад стомы?) Ў маёй галаве Забабоны-сомы Паядаюць ідэі-малькі. (Матылькі?) І не бачна з вудай рукі…   * * * Джону Ленану і Андрэ Брэтону Я напалову разрэзаная вакном. Як глухі, успрымаю фразы. Я пабеленая чорным сукном. Мне што зоркі, што стразы! Паштовымі знакамі думак Тэлеграфую сваёй штодзённасці. Праз вены гульнёвых лунак Шукаю шлях да сваёй натхнёнасці. Абкружаная колам бяспекі, Як кветка ў старым палісадніку. Вакол – парэчкі-калекі Ды зграя агрэстаў-здраднікаў.   * * * Т.Л. Я спустошаная, нібы голеная галава вар’ята. Трава скошаная. На ёй – маленькія кураняты. Шпарка гойсаюць, імпульсуюць. Гучна квокаюць, пратэстуюць. І пытаннямі душу псуюць. · · · · · · · Я нямоглая. Я калечаная. Я нібыта адчалавечаная. Я з узорчыку выбіваюся. Кіпцюрамі ў глотку ўпіваюся · · · · · · · · Я змагаюся…   * * * Навошта ў шчырасць гуляць? Калі яна ёсць – Яе не адняць. А спаборнічаць у гэтым смешна! Я б нават сказала – грэшна! Хто згуляе шчыра ў слова, Каб кранула вуха мова? Хто складзе найлепшы верш? Хто аддзячыць шчыра найперш? Не, ну што за недарэчнасць? Я амаль-амаль пераканалася: Хто шчыруе, Той, на жаль, не вечнасць. Вось і шчырасць ўжо няшчырая Засталася…   * * * Безасабовая асоба, Персона нон-грата. Таварышы, даю гарант, Што ён транжыр і мот, і франт! Ну, сатрап, я выкрыла Ўсю чорнасць тваіх думак! Я ведаю: хаваеш кампрамат Пад выглядам цывільных клунак – Цудоўны шчасця апарат! Ты ведаеш, што я мацнейшая І што душа мая сачнейшая За твой крывавенькі сухар! Ты да таго ж яшчэ глухар! І нарцысіст. Педагагіст недавучаны! Прагматызмам засмучаны. Каханнем маім скручаны і … Перавучаны.   * * * Крохкім шарошам па хлюпкай вадзе цягнем-пацягнем пачуцці. Смелыя вобразы новых ідэй ёсць на якой валюце? Смелыя вобразы новых ідэй ёсць на якой валюце? Крохкім шарошам па хлюпкай вадзе цягнем-пацягнем пачуцці…   * * * Сярэдзіна красавіка, лічы. Яшчэ вясны ні ў водным воку ў надвор’я. І людзі клопат праяўляюць, І раюцца сузор’і. І снег ідзе, не даючы вясне падняцца. Адкуль вясну яшчэ чакаць? Адкуль ёй ўзяцца? · · · · · · · З народжанага намі…   * * * Штучнае сонца прабегла па вокнах трамвая. Ён за натоўпам вочы свае хавае. Круглыя сінія вочы няўмела хавае. Я адчуваю бязлітасны пошчак дыхання. Як утрапёная, сціпла чакаю спаткання. Мілага, яснага, доўгага цудаспаткання. Я канчаткова губляю надзею. Ціха кладуся, няўмела балдзею. Дзе я? Нідзе! Я чакаць не ўмею...   * * * Я сабе яшчэ не веру. І даўно не веру вам. Я не бачу меры меру, Я знішчаю бруд і хлам. Я адчула рыфму рыфмы. Я паслухала ўсход. Мне сказалі праўду:”Міф – мы”. Я заткнула хлусу рот. Я – як ружы чайнай кветка, Адчуваеш стогн і пах. Мне мая патрэбна клетка. Толькі мой патрэбны страх.   * * * З любога вакна можна крыкнуць: ”Вярніся!” Ў любым люстэрку можна ўбачыць сябе. Любой вадой можна змыць зайздрасць. І толькі сваім святлом – ажывіць. Любымі нагамі можна дайсці да мэты. Любымі крыламі можна даляцець да неба. Любымі вуснамі можна сказаць праўду. І толькі сваімі словамі – шчыра. Любым глытком можна спаталіць смагу. Любой рукой можна спыніць забойства. Любым штрыхом можна шэдэўр закончыць. Але толькі – калі ты сам яго пачынаў.   Там… натхнёная Барадуліным Мы ўсё імчымся. Спяшаемся некуды. І толькі відны Сляды на раллі. Мы марым аб цудзе. І строга судзім. І ўсе мы там будзем. Ці ўжо былі…   * * * Мой настрой хістаецца так, Як хістаецца FM-хваля, калі шукаю радыё-Свабоду. Ні выйсця няма, ні броду. Разагнацца трэба і скокнуць у ... прахалоду.

4

Я пахну табой наскрозь.

Са мной адбываецца штось...

  Адзінота Мая адзінота – як банны ліст. На душы павісла і трымаецца. Сваёй адзіноце я танчу твіст. І цела маё з ёй абдымаецца. Я ўсё чакаю, калі ТЫ Зоймеш месца адзіноты…   * * * Лупы тваіх вачэй Павялічваюць маю душу. Бясконцых сляпых начэй Без цябе не перанашу. Лупы тваіх вачэй Бачаць мяне наскрозь. Ты задыхаў гучней. Са мной адбываецца штось...   * * * Маю не праняць уяву. І нават на тваю заяву Я не звяртаю ўвагі. Табе не хапае прагі. Не стае імпэту! Мусоліш пацалункі, як фабрычную катлету! Я гэткую ж вярну табе манету! Мая абыякавасць падробная Няхай тваю натхнёнасць раззлуе. І, як абрабаваная бабулька гардэробная, Ты зразумееш, што чагосьці не стае.   * * * Грэблівую шкадобу Ў тваіх вачах абудзіла Мая душа-кракадзіла...   Каб трапіўся… А. А. прысвячаецца Панурыя вочы З-за цьмянага шкла. У белыя ночы Імкнулася мгла. Усё беспрычынна. І трэба паспець Матыўчык малінна, Цукрова напець. Каб на развітанне Ты трапіўся мне. І псеўдаспатканне Мачыў у віне. Паліў цыгарэты, Тушыў каганцы. Благія макеты — Аддайце канцы!   * * * Ц. С. Ты мой адзіны парок. Я дарую табе ўсё на свеце. Ты мой вялікі прарок – Самы праўдзівы прарок на планеце. І амбіцыйнасць табе дарую. Гэта не адзіны твой грэх. Я вобраз сабе не малюю. І не спяшайся!.. Што за паспех! У нас – наперадзе вечнасць, Хоць і разам не будзем ніколі. Я дарую табе сваю млечнасць. Ну, а ты мне – карпускулу волі.   * * * Майго жыцця Тваё люстэрка – Спісаная ўшчэнт паперка.   * * * Ты стаў для мяне знакам – У полі сярод лапухоў – макам.   * * * Ці з выгоды, ці яшчэ з якой нагоды, Але сёння ты абраў мяне. Думала: падобныя прыроды. Аказалася, што густы ў віне.   * * * Маіх вачэй амбіцыі Выклікаюць у тваёй паліцыі Да сэрца даследчыя экспедыцыі. І не здольны на камунікацыю, Праз сардэчную правакацыю Ты знікаеш у прастрацыю...   * * * Твае вусны марудна скрывіліся ў пакуце. Ты пяеш для мяне. Твае пальцы імпэтна гвалтуюць Струны, Быццам вусны мае цалуюць. Ты – як полымя – недатыкальны, як нарцыс у атруце. А я побач з табою – як цюльпана Бутон У вясновую раніцу прачынаюся.   * * * Па мне – лепш слота, чым мароз, калі на шчаках ледзянеюць слёзы, калі не паплачаш, каб нос не прырос да самай сухой выкшталцонай прозы. Па мне – лепш мыла, вяроўка і ....бум! чым намякаць на сваю нікчэмнасць. Пакуль перманентны вецер не здзьмуў схаваны талент і сэрца напеўнасць. Па мне – лепш хоць раз на цябе паглядзець і больш ніколі цябе не ўбачыць, чым сэрцу свайму дазваляць халаднець і ўласную смерць сасніць і прадбачыць.   * * * Ю.К. Я па спіне сцяны, што злучыла Цябе і Мяне, Папаўзу на поўдзень. І цябе не кране, Што я моўчкі ды спакваля аддаляцца пачну. І памяці шалі бясслоўна балюча качну. Раўнавагу парушу. Саб’юся з пратоптанай сцежкі. Па тваёй падсвядомасці буду прагульвацца пешкі. Ты запомніш усё, ты запомніш мой кожны адбітак. Ты ў памяці будзеш захоўваць мяне, як срэбраны злітак. А я плакаць буду ў адказ без дай прычыны. Я душа-касмапаліт. Без кала. Без двара. Без турмы. Без айчыны.   Знакі прыпынку Пуста без знакаў прыпынку Проста зашмат прасторы Думкі разгуляліся і ўнікнулі задуманага сэнсу Паміж бязродных і адзінокіх словаў радкоў гуляюць твая і мая думкі і ніяк на агульны клічнік ці кропку натыкнуцца не могуць   * * * Аджадай у мяне частку маіх мараў-жаданняў. А то я не пражыву з такім цяжарам няздзейсненага.   * * * Ю.К. І цябе чакаць трэба. Пастаянна. Перманентнае паветра вакол мяне задыхаецца. Лісты восеньскія чыпсамі рыфлёнымі пад нагамі крышацца. Крок твой няўпэўнены Блытаецца. Хістаецца. Вагаецца. Ты спакой свой малаком п’еш топленым. Цішынёй упіваешся. Я аб гаману вуліц разбіваюся воплямі. Ты галаўным болем перада мною ламаешся. Ты усмоктваеш, уцягваеш мяне, маю душу бессаромную, як каву са стала злізваеш. Не прачытаеш потым – палянуешся – Маю самоту шматтомную, Нечытэльным почыркам няўмела напісаную. Мне цалаваць цябе пастаянна хочацца, Каб паветра затохлася ды Час супакоіўся. Спыніўся. Прыйшоў мне пальцы калоць ружамі Ды дотыкамі раны лекаваць невылечныя. Нашае каханне – песня адвечная.   * * * Ю.К. Ой, не парочная. Ой, не маленькая. Толькі табе аднаму. Ды служба паўночная. Ой, мнішка дурненькая Малітву адправіла не таму. Ой, ды парадуйся, Ды пацалуй мяне. Сорамна быць сабой. Ой, ды да ладу ўсё. Страх патануў у мане. Кажаш пачуццям адбой. Ой, не парочная. Ой, не маленькая. Толькі табе аднаму. Ой, ды парадуйся, Ды пацалуй мяне – Я цябе абдыму.   Віцебску і … каханаму Я сню цябе, мой мілы, мой каханы. Я сню цябе нават калі не сплю. Я ў свой наган засоўваю твае каштаны. Я толькі твой павеў лаўлю. Няхай згрызоты, сваркі, звадкі. Усё – адстой! Я разгадаю ўсе твае загадкі, А ты мне – спой!   * * * Ю.К. Ніхто мяне не кахае. Ніхто не кахае, як ты. Мяне ніхто не кахае. Не кахае ніхто, як ты. Не кахае ніхто мяне. Як ты, ніхто не кахае. Ніхто не мяне кахае. Як ты не кахае ніхто.   * * * Ю.К. Я зраслася з тваім целам, Як снег белым. Мне ўжо не страшна. Я чакаю, Калі ты таксама Станеш смелым.   * * * Ю.К. Падчас шпацыру па небе я сустрэла Вадалея. Каб, (я водная лілея ) мне такога Вадалея. Нехрышчонага. Ды свабодай адною прыручонага. Уладальнік смаку незлічонага, які дадумаць трэба. Мне бы…   * * * Ю.К. Ты бязлітасна растаптаў мой аптымізм. Крануў мой узрушаны дынамізм І расчараваў. Нешта незваротна парваў. Светлае нешта. Чаго наогул цалкам няма і не будзе ніколі. Толькі рэшта – Волі.   * * * Я толькі да шчасця дакранулася – Яно ў бяду перакульнулася.   * * * Ю.К. Я буду тваёй Самай. Найпрыгажэйшай Дамай. Я буду тваім Сонцам Цыганскім і дзённым. Я буду тваім сонным Летам. На каленях перад усім светам. Ты толькі сваімі пальцамі прамяністымі У мае валасы выстралі.   * * * Ю.К. Каханне заклейвае рот. Каханне выдзірае язык. Я баюся сказаць табе тое, Што ты чуць не прывык. Таму я бяру асадку. І старую спадніцу ў складку На сябе марудна апранаю. Каханне не звязвае рук. І я табе адпраўляю На паперы агучаны стук.   * * * Ю.К. Прагну прыроднай рэінкарнацыі. Прагну растварыцца ў прастрацыі. Прагну быць з табою тэт-а-тэт. Я ў табе кахаю ўвесь сусвет!   * * * Ю.К. У плячук калоціць сэрца – Акустыка Твайго Цела.

5

Душа паэткі

Ў маёй душы жыве яшчэ адна душа,

Якая ў гэтым свеце не кеміць “ні шыша”.

  * * * Мая душа – старая майка на брытэльках… Вісіць і сушыцца на сонцавых руках. Ах! Час яе гайдае на нервах-арэльках. За нітачкі-вейкі падцягвае жах… Вось чэзне ў знямозе дурацкая майка, Бо сушаць яе пад фармат… Ды тут налятае ідэй новых зграйка. І голага сонца даносіцца мат…   * * * На цягнік – і хутчэй. Адсюль падалей. Каб пазбегнуць страшнай кары. Каб пазбавіцца ад мары. Сесці ціха. Да вакна прытуліцца Й забыцца. А прачнуцца – Не варухнуцца – Упасці. Каб у свеце гэтым паскудным Больш ні прыкрасці, ні радасці, ні “здрасці!”   * * * Думак – калаўрот, Лёс мой – абармот, Хмара – дура. Шчасце не знайшла, Шчасце абышла, Падманула. Рэшту падлічыць, Сутнасць улавіць За хвіліну. Пераблытаць час, Ўлезці на Парнас. Тут лавіну Не заўважыў ты І поўныя лухты Душы. Будзеш шкадаваць, Мары марнаваць, Есці сушы. Падрахункі дню, Мілага я сню... рэдка. То кахаю, То люблю, То губляю, То лаўлю, То пачуццямі страляю метка.   Маці Надзеленая зверху трываннем І абумоўленая спатканнем з каханнем Жыццё сваё амаль прынесла ў ахвяру Нам – жамярам, Дзеткам-крывасмокам. Нібыта па венах токам. Нас нарадзіла, напладзіла І шчэ заплаціла за гэта. Манета ў кішэні засталася. Ад усяго адраклася, каб нас гадаваць, любоў аддаваць і саграваць…   * * * Сядзь, блядзь! Колькі грахоў? Пяць… Ну, блудніца! Святая паскудніца! Абшчапаная курыца! Журыцца, яшчэ Жаліцца, – З усімі апосталамі сварыцца! Як не сорамна, шэльме, За сябе заступацца вельмі! І грахі слязьмі абмываці На руках у памерлай маці…   * * * Зборы хораў, Востры нораў Майго абаронцы. Прасторы блакіт, Душы неаліт – Перамога ў гонцы. Дзверы замкнёны, Нож утрапёны Крэмзае орган. Адчыняю вакно, Залатое руно: Guten Morgan!   * * * Маці і Т.Л. Я не чую – Я адчуваю. Я намацваю – Рукамі кранаю. Я па позірку Вызначаю Долю адчаю.   * * * З кожнай вясной усё больш жыць хочацца І ўсё менш застаецца Часу. Ну што за злая заканамернасць...   * * * Серпень гультаяваты, Як руплівы араты, Пажынае зоры. Зямлю абыходзіць-аблятае, І нат дарога крутая Не патрабуе форы. Ён падарожнік са стажам, Мы, як належыць, скажам Праўду ў вочы. Будзе душа бясконца Глядзець на зямное донца. Праўда, ўночы…   Клапатлівы анёл Ва ўсіх Анёлы як Анёлы, А мой падводзіў столькі раз: Перакрываў ўсе альвеолы І не дававў закончыць сказ. Ва ўсіх Анёлы як Анёлы, А мой – лайдак і абібок. І задарма заўжды хвалёны, І праляжаў да мяса бок. Ва ўсіх Анёлы як Анёлы, А мой нічым не дапамог. Напэўна, каб мой розум кволы І без яго што-небудзь змог.   * * * Мае валасы – пастка. Віцебскі вецер трапіў у яе. Я завязу частку віцебскага ветру ў Менск.   * * * Абсалютна бязвокія вочы Пазіраюць з неба экрана… І слязьмі крываточа рана… Я стамлюся ад жыцця рана…   * * * Мая душа – старая сафістка, Што хлуслівыя доказы калнкцыянуе. Мая душа – цыркавая артыстка, Што скокнуць без страхоўкі спрабуе. Мая душа – галубка… з падрэзанымі крыламі. Мая душа – без вёслаў шлюпка… З непатрэбнымі нікому сіламі…   * * * З вышыні майго росту на асфальтавы брук Звалілася сляза пякельная з гукам, як з апраметнай стук.   * * * У маёй веры з’явіліся вочы – Яна цяпер за матывацыяй надзеі сочыць.   * * * Звесіў нехта лесвіцу з неба. Дзяўчынка падумала: “О! Клэба!” – І палезла. На неба залезла. Паблукала. Пашукала анёлаў там, апосталаў, Бога. Не знайшла нікога. І назад знікла дарога. Во нябога!

Оглавление

  • Воля Чайкоўская ЛУПЫ
  • Ад Аўтара
  • ВОЛЬНЫЯ ВЕРША (с) ЛУПЫ ВОЛІ ЧАЙКОЎСКАЙ
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5 Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg

    Комментарии к книге «Лупы», Воля Чайкоўская

    Всего 0 комментариев

    Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

    РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

    Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства