«Парасткі»

565

Описание

Новы зборнік Вольгі Іпатавай склалі вершы апошніх гадоў. Павага да чалавека працы, яго імкненні і думкі — вось асноўныя матывы лірыкі паэтэсы. Цёпла і хораша піша Вольга Іпатава пра родную прыроду, пра. каханне.



1 страница из 17
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Парасткі (fb2) - Парасткі 127K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ольга Михайловна Ипатьева Вольга ІпатаваПАРАСТКІ

Лірыка

Падрыхтаванае на падставе: Вольга Іпатава, Парасткі: Лірыка — Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. — 96 с.

© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010

* * * Так расступіўся прада мною свет,Такія паказаў мне велічыні...А мы з табой, раней было, лічылі,Што адзіночкі крочаць да планет.А мы з табою спасцігалі кодЖыцця, людскія лёсы паасобку.Якім жа знакам светлым і высокімГадзін маіх цяпер пазначан ход!Нібы луску, усю з сябе здымуСлоў драбязу і дробных спраў паспешнасць.Ты да мяне прыйшоў, як непазбежнасцьУсіх знаходак, радасцяў і мук... * * * Балючая, да слёз адзіная,Як ноч — і ліўня зарапад...Не называю я РадзімаюАсенні пажаўцелы сад,Антонавак свячэнне спелаеУ ружовым мроіве зары...Зямля мая, ты цішай белаю,Цяплом са мной пагавары... BЯСНОВАЕ З наіўнай верай у пічасце,У салаўіны спеўІду я ў парк, каб прыпасціДа мокрых вясенніх дрэў.Каб сэрцам, раптоўна лёгкім,Адчуць глыбіню ракіI слухаць, як пад зямлёюЗліваюцца раўчукі.Пупышак малых жываяСіла мацней ад гармат....Колькі шчаслівых бываеВёснаў? Я веру — шмат... * * * Кожная сустрэча—быццам першая.А расстанне — быццам назаўжды.Ёсць у гэтым нейкая завершанасць,Так, як прага і глыток вады.То шукаць у немагчымай далечы,А паветра — сполахі агню.То стаіцца стомлена, кідаючыНа плячо, я к хустку, цішыню.Ад чаго вось так? Нібы атручанаСэрца — да тугі, да забыцця,Вечна новай прагай неўміручагаI прычасцем да глыбінь жыцця.На разломе цёмнага і светлага,На сутыку — рукі, галасы...—Хай прычасцем гэтым душы свецяцца,Як на сонцы — кропелькі расы... АДАМ МІЦКЕВІЧ У ТУГАНАВІЧАХ Туганавічы... ТугаЛюбові і прадчування!Каштанавым цветам раннеСтары асыпае курган.Дапытліва маладосцьУдалеч глядзіць... ТрывожнаАд гэтай смугі прыдарожнай,Дзе ціш працінае наскрозь.Запал ліхаманіць кроў:У словах паэтавых дзіўнаАдна і другая радзімы,I першая ў іх любоў.Туганавічы... ТугаКахання яго і прадвесця!Над тым, што чакае дзесьці,У полі вячэрнім «ку-га!»Разносіцца... I зямля,Пакутная і нямая,Бела-ружовым маемУ сны яго прыйдзе пасля! * * * У гадах, няважкіх і спакойных,Нешта калыхлівае, каліТы плывеш бяздумнаю ракою,У жыцця не лічачы хвілін.Ад суцэльных воклічаў: «Шчаслівы!»Робіцца на сэрцы халадней.Абмінаючы віроў імклівасць,Можа, сам становішся бядней?Можа, там, за невядомым гаем,

Комментарии к книге «Парасткі», Ольга Михайловна Ипатьева

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства