«Лісты ў Хельсінкі»

668

Описание

У зборнік увайшлі 26 дасланых і адзін недасланы вершаваны ліст Рыгора Барадуліня аго сябру пісьменніку Васілю Быкаву. Кніга ўтрымлівае таксама малюнкі, якія, па сутнасці, былі адказам на лісты ў вершах. Будучы ў эміграцыі у Фінляндыі народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў вёў актыўнае жыццё, поўнае сустрэч, вандровак, рознага роду мерапрыемстваў, што і адлюстравана ў малюнках. У сваю чаргу Рыгор Барадулін дзяліўся з сябрам тым, што адбывалася на радзіме, што набалела на душы, былі таксама вершы-віншаванні з нагоды святаў. Чытаючы вершы і аглядаючы малюнкі, адкрываеш цэласную карціну, поўную гісторыю. Сяброўская падтрымка вельмі важная, асабліва, калі чалавек знаходзіцца здалёк ад дому і не мае магчымасці вярнуцца ў кожную хвіліну. Рыгор Барадулін стараўся па-свойму, па паэтыцку зрабіць гэты побыт на чужыне як мага менш тужлівым. Гэтыя вершы нельга не прачытаць, нельга абыйсці увагаю і малюнкі майстра слова.



1 страница из 8
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Лісты ў Хельсінкі (fb2) - Лісты ў Хельсінкі 2354K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Рыгор Иванович Бородулин Рыгор БарадулінЛІСТЫ Ў ХЕЛЬСІНКІ

Падрыхтаванае на падставе: Рыгор Барадулін, Лісты ў Хельсінкі — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2000. — 84 с.

Рэдактар: М. Наталіч

© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010

Гэта ў 1979 годзе сядзім на парозе бацькоўскае хаты Васіля Выкава, што ў вёсцы Бычкі, адкуль пайшоў ён у сьвет пакуты й славы.

З нашай Вушаччыны й стольнага Менску пісаў я Васілю лісты ў Хельсінкі — у змушаны вырай майго высокага сябра.

Малюнкі Васіля Выкава — самавіты водгалас на вершалісты.

Рыгор Барадулін

Кажуць, эпісталярны жапр цяпер не ў модзе. Ліставаньне, якое цягам стагодзьдзяў было ці не адзіным сродкам зносінаў між людзьмі, саступае новым, электронным сродкам. Слова папяровае ўсё часцей мяняецца на візуальны вобраз — болей багаты і даступны для ўспрыманьня. I калі што трымаецца старых людзкіх звычак, дык гэта паэзія. Думка і пачуцьцё ўпарта ня хочуць зьнікаць з традыцыйных, гутэнбергаўскіх радкоў, надта яны паядналіся ў чалавечай сьвядомасьці і пакуль што трымаюцца адзін аднаго.

Так, паэзія ня можа абысьціся без напісанага (выдрукаванага) радка, таму Рыгор Барадулін паўтара гады пісаў вершаваныя лісты ў Фінляндыю. Вядома, што ростань абвастрае пачуцьці — да каханай, сябра або Радзімы — і часам нараджае шэдэўры вершаванай паэтычнай думкі. У гэтай невялічкай кніжцы безьліч самых сур'ёзных думак і самай высокай паэзіі чалавечага існаваньня. Натуральна, што празаік у гэтым сэнсе ня можа спаборнічаць звыклымі сродкамі і абраў ня надта традыцыйны спосаб дыялогу — выяўленчы. Атрымалася ня дужа гарманічна і стылёва (можа, нават дызгарманічна), але часам і ў дызгармоніі ёсьць свой лад і прывабнасьць. Зрэшты, пра тое ўжо меркаваць не аўтарам, — хай памяркуе чытач, калі такі патрапіцца на нашым пакуль яшчэ не зусім абязлюдзелым чытацкім шляху.

Васіль Быкаў

люты 2000 г.  

ЛІСТЫ З ВУШАЧЫ ЛІСТ ПЕРШЫ Дажджы й дажджы,I хмары, і самота,I глухатаЗ усходу да заходу.А ў сэрца ўпотайПросіцца пяшчота,I смутак цягне,Як мядзьведзь калоду,Дзе пчолы рупнасьціЯшчэ жывыя.Яшчэ імгненьне —I душа завые...3 ліпепя 1998 г. ЛІСТ ДРУГІ Сякера, малаток ды абцугі —Прывычнае музычнае начыньне.Высокая мэлёдыя тугіУ незабытным краіЦіха стыне.Сякера ўсё злуецца на сукі,Што ўкамянелі зоркамі ў бярвеньні.

Комментарии к книге «Лісты ў Хельсінкі», Рыгор Иванович Бородулин

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства