«Маладзік над стэпам»

801

Описание

Рыгор Барадулін нарадзіўся ў 1935 годзе на Ушаччыне, у сям'і рабочага. У 1954 годзе скончыў Ушацкую сярэднюю школу i паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. I. Леніна на філалагічны факультэт. Першы верш яго быў надрукаваны ў 1954 годзе ў газеце «Чырвоная змена». За вершы з нізкі «На зямлі цаліннай», якую напісаў у выніку паездкі на ўборку першага цаліннага ўраджаю, на Усесаюзным літаратурным конкурсе, прысвечаным Усесаюзнаму фестывалю моладзі i студэнтаў 1957 года ў Маскве, Р. Барадулін атрымаў дыплом лаўрэата II ступені. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Беларусь», «Работніца i сялянка», «Вожык», у газетах «Звязда», «Літаратура i мастацтва», «Калгасная праўда». З 1958 года Рыгор Барадулін член Саюза пісьменнікаў.



1 страница из 15
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Маладзік над стэпам (fb2) - Маладзік над стэпам 119K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Рыгор Иванович Бородулин Рыгор БарадулінМАЛАДЗІК НАД СТЭПАМ

Вершы

Падрыхтаванае на падставе: Рыгор Барадулін, Маладзік над стэпам: Вершы — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1959. — 108 с.

© OCR: Камунікат.org, 2011

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011  

ВЕЧАР НАД ТАБОЛАМ * * * Вагон таварны дрогка тузае.Гарыць, трапеча стэарын.Там жарты заглушае музыка.Тут многіх сон паспеў скарыць.А вецер, дым над дахам сцелячы,Праводзіць у далёкі шлях.Ды нам на шчасце, з поўным,ВелічнаДарогу Волга перайшла.I зорным золатам размолатымШлях млечны неба запыліў.Урал гасцінным рускім волатамРучнік чыгункі раскаціў.Абапал — па дарожных правілах—Слупы з падпорамі — ў струну,Бы плечы два сябры падставілі,Каб трэці мог далей зірнуць.Нарэшце, вольны стэп...Пякучае,Тут сонца не шкадуе нас.I ўжо гадзіннікі падкручваемСпяшаецца цалінны час.1957 ЦАЛІННАЯ ПШАНІЦА З машын спадае хваляю тугойЦалінная пшаніца.Далонь падстаў — спячэ гарачынёй:Тут сонца не скупіцца.Прыгледзься, не пшаніца, а бурштынБяжыць, адшліфаваны.Хоць наніжы яго ў каралі тыДы падаруй каханай.1956 * * * Б'е пярун прамой наводкай,A маланкі неба крэсляць,Як з Бюро надвор'я зводкуАб бясхмар'і на ўвесь месяц.Вось адна адной на спіныНалягаюць грузна хмары,Вось — прарвуцца,вось — лавінайДождж нястрымны чохне зараз.На таку усе — з запаламМы зграбаем зерне ў кучы.Яшчэ й кроплі не упала,A кашулі — хоць выкручвай.Сыпнуў дождж.Пайшоў старацца...Ды ў буртах ляжыць пшаніца..Каб за моладдзю угнацца,Духу мала,навальніца!1956 МАЛАДЗІК НАД СТЭПАМ Цыгаркі круцяць трактарысты.Глядзіць на фары суслік слепа.I маладзік, крамяны, чысты,Растком прарэзаўся над стэпам.А недзе там, на Беларусі,Павіс над борам задумёным,I за сялом ён чуе, мусіць,Як пара шэпчацца пад клёнам.Каб закаханых не бянтэжыць —Хутчэй хаваецца за хмары.А луг мурожны ў росах свежых,I салаўі на ўсім абшары!А недзе там, на Беларусі,Глядзіць азёрам прама ў вочы.Тут на адной назе, як бусел,Стаіць пагрузчык i траскоча.Ліецца шумная пшаніца,Увішна шоргаюць лапаты.На сон i лірыку забыццаНам сёння трэба — спраў багата.Тут i яму не да забавы,Дармо, што так высока ў небе,—Маладзіку хапае справы:Ен тут, як сонца, нам патрэбен.Над стэпам маладзік бяссонны,Над стэпам маладзак праменны.Працуе ўпоплеч шчыра сённяЁн з намі у начную змену.1958

Комментарии к книге «Маладзік над стэпам», Рыгор Иванович Бородулин

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства