«Літары ў расе»

1142

Описание

У кнігу ўвайшлі вершы для дзяцей малодшага і сярэднага школьнага ўросгу, напісаныя аўтарам у розныя гады. Сяргей Панізьнік (псеўданім Сяргей Папар) мае трыццацігадо-вы стаж супрацы з юнымі чыта-чамі. У выдавецтве «Юнацтва» ён падрыхтаваў да друку дзесяць зборнікаў гістарычнай літаратуры пад назвай «Бацькаўшчына» (1990-2002). Прымаў удзел у вы-данні шматтомнай «Бібліятэкі дзіцячай літаратуры народаў СССР », у тым ліку і зборніка « Пес-ня Даўгавы: Вершы, апавяданні, казкі латышскіх пісьменнікаў» (1986). У выдавецтве выходзіў і штогоднік дзіцячай літаратуры «Ветразь. Пісьменнікі народаў СССР і замежных краін — дзецям». Выпускі 1985, 1990 гадоў пад-рыхтаваў С. Папар. Там жа для дзяцей сярэдняга школьнага ўзро-сту выйшла «Падарожная кніжка Скарыны» (1990) — укла-дальнікі С. Панізьнік, В. Дышыневіч, а таксама зборнік вершаў Янкі Купалы «Явар і каліна: Паэзія кахання (2000) — укладальнік С. Панізьнік. 1999-м годам пазначаны выхад яго аўтарскай кніжкі «Золкая зёлка» (вершы для малодшага школьнага ўзросту).



Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

СЯРГЕЙ ПАПАР

(Сяргей Сцяпанавіч Панізьнік)

Нар. у 1942 г.

Сяргей Панізьнік (псеўданім Сяргей Папар) мае трыццацігадовы стаж супрацы з юнымі чытачамі. У выдавецтве «Юнацтва» ён падрыхтаваў да друку дзесяць зборнікаў гістарычнай літаратуры пад назвай «Бацькаўшчына» (1990-2002). Прымаў удзел у выданьні шматтомнай «Бібліятэкі дзіцячай літаратуры народаў СССР», у тым ліку i зборніка « Песня Даўгавы: Вершы, апавяданні, казкі латышскіх пісьменнікаў» (1986). У выдавецтве выходзіў i штогоднік дзіцячай літаратуры «Ветразь. Пісьменнікі народаў СССР i замежных краін — дзецям». Выпускі 1985, 1990 гадоў падрыхтаваў С. Папар. Там жа для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту выйшла «Падарожная кніжка Скарыны» (1990) — укладальнікі С. Панізьнік, В. Дышыневіч, а таксама зборнік вершаў Янкі Купалы «Явар i каліна: Паэзія кахання (2000) — укладальнік С. Панізьнік. 1999-м годам пазначаны выхад яго аўтарскай кніжкі «Золкая зёлка» (вершы для малодшага школьнага ўзросту).

Для серыі «Школьная бібліятэка» ім укладзены: «Максім Багдановіч: «Шыпшына» (1991) i «У бязмежную даль: Кніга пра Максіма Багдановіча» (1996), «Слаўны сын Беларусі: Кніга пра Скарыну» (1994), «Жыві ў свабодзе!: Кніга пра Каліноўскага» (1996), «Янка Купала. Якуб Колас: Родныя вобразы» (разам з Я. Хвалеем, 1997), «Свой пачэсны пасад: Кніга пра Янку Купалу» (1999).

Сяргей Панізьнік (Папар) у 1997г. Выдаў кнігу «Сустрэча роднасных сусветаў», дзе змешчаны пераклады яго вершаў на англійскую, балгарскую, латышскую, польскую, рускую, украінскую мовы. А ў яго зборніку «На ўсе вякі...» (Мінск. Выдавец В. Хурсік. 2011) ёсць пераклады на англійскую i французкую мовы.

Сяброўскія адведзіны - добрых кніг агледзіны

РАСІНКА I ЖУЧОК

Сеяў росы вясёлы стручок. Падышоў да расінкі жучок. Падзівіўся, Знямеў на хвілінку. Яшчэ раз паглядзеў на расінку. I знікае усмешка ca шчок, Бо з расінкі Глядзіць-пазірае I ca страху амаль памірае Гэткі ж самы маўклівы жучок. У расінкі — i вусы жучка, Гэтаксама трасецца шчака, I як нітачкі — валасы, I пушыначкі для красы На карычневай галаве. I нарэшце жучок Ціха чокнуў: — Чок-чок... Даражэнькі стручок, Ты люстэрка згубіў у траве? Засмяяўся стручок, A расінку Строе жучку На каляную спінку. «Чок-чок-чок», — я пачуў. I — маўчок... Без люстэрка застаўся жучок

ВЕРАСЕНЬ

I ужо не месяц — верасы Звіняць. Нанэўна, ад расы. Чутны світанку галасы: — Дзінь-дзінь... Бом-бом... — Жывём? — Жывём! Мне Верасень Руку падаў: — Ты ў школу Свой партфель Сабраў? — Сабраў партфель, I сам сабраўся, I з вольным летам развітаўся — Куды ж цяпер Твой дзень імчыцца? — Вучыцца, Верасень, Вучыцца.

З кнігі «Беларуская дзіцячая літаратура».

Хрэстаматыя. Складальнікі М. Яфімава, В. Ляшук. Мінск. «Вышэйшая школа». 1996 г.

ЛЯ ВЕЖАЎ НАВАГРАДКА

Схавай ты, вежа, i мяне за шэры загрудак: пачуць бы, як ускалыхне вякі Наваградак... Маўчаць каменні i гара, хоць i варушацца... Няхай раскрыліцца зара з чырвонай ружыцы, — каб нашу памяць кветка-звон у шлях паклікала, каб ведаў кожны маладзён: зямля — вялікая; зямля вялікая, у нас зямля высокая, i нашы вежы ў добры час люлялі сокалаў. Адкуль ідзём? Ад баразны, з малога каліва... Няма наваградскай сцяны, i замак спалены? Затое мы — саюз вякоў жывучай спадчыны... Наваградак — ты меч бацькоў, ты песня матчына.

БЕЛАРУСЫ

Людзі ветлыя. Мы не бедныя: рэкі — з русламі . Беларусы мы! Неба — божае, Сэрца гожае, з перагрузкамі... Беларусы мы! Між суседзямі не мядзведзямі заскарузлымі. Беларусы мы! Мы таланныя, людзі знаныя, свой Каруза быў... Беларусы мы! Слава — позняя. Ніва — росная, зерне грузнае. Беларусы мы!

З кнігі «Пад сэрцам у Радзімы». Сучасная беларуская паэзія. Мінск. «Беларуская энцыклапедыя». 1997 г. Складальнік М. Скобла. Серыя «Школьная бібліятэка».

САГРЭТАЕ НА ВУСНАХ

Мяцеліца кружыць нанова. I зноў настывае мой двор. На вуснах сагрэтае слова , не бойся настуджаных зор. Растануць сумёты настрою, самотная хваля сплыве. Абудзіцца сэрца вясною: каханаю — мова — жыве! Цябе крыгаходы не знеслі, не стала чужой гарадам. На вуснах сагрэтую песню i новым вякам перадам.

РЭХА Ў РОДНАЙ СТАРАНЕ

Што на памяці у Сонца? Светлы лік у цьме бясконцай. Нараджаўся там Су свет: свет людзей i свет планет. Што на памяці ў Зямлі? Каліва на араллі: знізу — корань, зверху — кветкі. Там, дзе кветкі, — ёсць i дзеткі! Помняць нашы курганы кожнай — жвір i жар — вайны. Што на памяці ў Айчыны? Бляск паходні i лучыны, плахі меч, Пагоні меч i фатпыстаў чорны смерч. Што на памяці у Песні? Toe, што ўжо не закрэсляць ні вякі, ні лайдакі, ні алоўкі, ні штыкі. Мова — з памяці-вязьма: без яе мяне няма. Для душы няма пажывы — не жывы я, не служывы. Ведаю, што дух народны з роднай мовай несмяротны. Што на памяці. ў мяне? Рэха ў роднай старане. Ля Дзвіны карэнні роду. Веру: ім не будзе зводу! Мой сынок, мая дачка — два вяслы. Жыве рака: вёслы крыламі ўзлятаюць, нашы дні ў вякі плывуць, i суседзі нас вітаюць. Беларусамі завуць.

З кнігі «Сэрцам роднага слова краніся». Хрэстаматыя для вучняў старэйшых класаў. Miнск. «Народная асвета». 1998 г. Укладальнікі М. Воінаў, К. Усовіч.

ВОЖЫК I БЕЛЫ ГАРОШАК

Чамусьці Вожык Не выцер ножак I лёг у ложак. Спаў дрэнна Вожык, Бо многа крошак Прынёс у ложак. — Мой дружа Вожык, Сказаў Гарошак, — З усіх дарожак У свой жа ложак Прынёс ты крошак. Нашто ж парожак, Дзе можа з ножак Не толькі Вожык Патрэсці крошак, — Каб легчы ў ложак Як я, Гарошак?

ЧАРАДЗЕЙНЫЯ СЛОВЫ

Свеціць сонца. Бачу цень. Прывітаўся: — Добры дзень!.. Цень стаіць I не хістаецца. Цень са мною Не вітаецца. Я пайшоў – I цень скрануўся. Цень за дрэва Захінуўся. З кроны Нейкі чараўнік «Чык-чырык!» Сказаў — I знік. Цень знямелы Дзіву даўся: «Верабей, A прывітаўся!» Дабрадзеі Тры харобрых: Ранак, Дзень I Вечар добры. Хто вітае Ix часцей,— Той жыве Як чарадзей. Хто ж да ласкі Найахвочы, Яшчэ й зычыць: — Добрай Ночы!

З кнігі «Вяснянка». Апавяданні, вершы, казкі. Мінск. «Юнацтва». 1999 г. Укладальнік М. Зарэмба

ЖЫВІЦА

Імгліцца ў бары. Ігліца Сыплецца восенню з хвой. А на імху з жарствой — Не журавінка — жывіца: Кропля смалы жывой. Жывіца — расы сястрыца. Сёння слязой свіціцца. Як залатая сініца, Стыне. Ёй праз вякі Бурштынінкаю скаціцца Ў далоньку Чыёйсьці рукі. Зорны каменьчык-памяць Промнікі ў сэрцы запаліць. Будзе наноў іскрыцца Жывая мая жывіца!

ХВІЛІНКА

Мая хвілінка весела гуляла. Расінку у світальны час люляла. А пры цяпельцы кыіжкі мне чытала I зёлкаю над вухам казытала. Мая Хвілінка падрастала лёгка. I салавейка для яе зацёхкаў. А паднялася нада мной дзянніца, — З Хвілінкаю з крыніцы мог напіцца. Мая хвілінка наталіла смагу — I я адчуў сівых вякоў адвагу. Расце былінка свечачкай на лузе — Мая Хвілінка з вечнай Беларусі.

КРОПКА

Бегла кропка нетаропка. А за ёю цэлы сказ нетаропка бег да вас. А за сказам тым — радкі. За радкамі — кніжка... Бегла кропка нетаропка. Кропка ў нас не лішняя. Ставіць кропку трэба ў час: ратаваць i сказ i вас. Кропка — гэта сіла! Пачыталі? Пагуляць вас яна прасіла.

З кнігі «Жывіца». Вершы, апавяданні, казкі пра дзяцей i для дзяцей. Мінск. «Юнацтва». 1999 г. Укладальнік I. Гімпель

АНТЭНА

Бацька ўголас вырашае: — Дзе б антэну мне дастаць, Каб лавіла Рым, Варшаву I Парыж магла б узяць? Уявіў я: ў нашай новай Той антэне над страхой Як у сетцы павуковай Бон трапечацца, Ханой, Надрываецца Тырана, А Нью-Йорк — як авадзень... I антэны нашай рама Накаляецца штодзень. I тады сказаў я татку, Каб суцішыўся мой страх: — Голас Мінску напачатку Ты пусці пад родны дах. Будзем ведаць я i ты: Дом наш — годны, не пусты!

САЛАЎІНЫЯ СЫНЫ

Зачараваныя гаі — Купальскія — гудуць! Ідуць сівыя салаўі, Сваіх сыноў вядуць. Ідуць азёрнай стараной Па залатым куп'і. I акрыляюцца зямной Любоўю салаўі. Хачу i я за салаўя Быць у цябе, Краіна. Табе — уся любоў мая I салаўя i сына. За намі цеплыня гаёў I продкаў цішыня. Мацнеюць крылы ў салаўёў, Надзеяцца штодня. На ўзлёце вераць у зямлю, Дзе з песнямі растуць. Сваё крылатае «Люблю!» Да сонца данясуць. Хачу i я за салаўя Быць у цябе, Краіна. Табе — уся любоў мая I салаўя i сына.

З кнігі «Незабудкі». Вершы. Мінск. «Юнацтва». 2000 г. Укладальнікі У. Карызна, Я. Хвалей. Серыя «Бібліятэка беларускай дзіцячай літаратуры».

НА ЎЗЫХОДЗЕ СОНЦА

Лясныя прывіды — яліны —- З начы вясенняй паўставалі. Разлівы песняў салаўіных Тушылі зоры, Ранне звалі. Па белых росах дзень каціўся. Падрос — i сонейка напіўся: Увесь у промнях... Малайчына! Сустрэла новы дзень Айчына.

ДАРОГІ I СУСТРЭЧЫ

Мне раніцу ліловую Ускінуць бы на плечы! Тады знайду я новыя Дарогі i сустрэчы. I на шляху з прываламі Бацькоўскі дом узвесню,— Каб гулкія, трывалыя Укласці словы ў песню. Дзе словы нараджаюцца? Пра што яны вяшчуюць? Па мураве качаюцца, Размову продкаў чуюць. I кожнаю былінкаю Гучаць на Беларусі. З Радзімаю-Крывінкаю Я песняю зрастуся!

З кнігі «Вясёлы коўш». Вершы і казкі. Мінск. «Юнацтва». 2000 г. Укладальнікі А. Вольскі, I. Гімпель. Серыя «Школьная бібліятэка».

СВІСЛАЧ — МАЦІ НЯМІГІ

Зоркі з неба ападалі ў скрусе: лёс Нямігі ўспомніла рака... Адвяла ад гнеўнай Беларусі меч варожы мужная рука. Свіслач, Свіслач! Берагі ў граніце. Прамаўляе Свіслач грамадзе: — Зоркі па-над Мінскам сцеражыце, беражыце знічкі у вадзе! Ты Мянеска мельніцу круціла. Стронгу гадавала ты ў віры... Да Купалы берагам гасцінным тут ішлі вясёлыя сябры. I не раз у веснім паўнаводдзі крыгаломамі буяла ты. Дваццаць першы век ужо наводзіць над табою гонкія масты. Да цябе вяду, як да сястрыцы, з новымі падзеямі гады,— каб Дзяржава помніла крыніцы летапіснай, векавой вады. Свіслач, Свіслач! Берагі ў граніце. Прамаўляе Свіслач грамадзе: — Зоркі па-над Мінскам беражыце, сцеражыце знічкі у вадзе!

З кнігі «Бярозка». Вершы, апавяданні, эсэ. Мінск. «Мастацкая літаратура». 2003 г. Укладальнік У. Мароз.

Зверху - сонца. Знізу - зёлка. Паяднала ix Вясёлка.

ВЯСЁЛКА

Пасля дажджу смяецца зёлка, бо навальніца не грыміць. Над галавой вісіць вясёлка i так лагодна просіць піць. Ёй i крынічка заспявала: трымцяць вясёлыя кругі. ...Мяне вясёлка уздымала i мной злучала берагі. Сказаў вясёлцы: — Калі ласка! I мне дай радасці глыток, бо ты — Айчыны апаяска, а я — Радзімы завіток.

ВЯСНА

Пераступіў парог — у хаце як у лесе: вясна у вочы лезе. Зіме перапалох. Клявала нас у нос i выла на начлезе. Вясна у вочы лезе. Бывай, густы мароз! Парог пераступлю, скажу сястры Алесе: — Вясна у вочы лезе, бо я вясну люблю. Залезе на руку — вазьму яе на плечы. I сцягам затрапеча вясна ў сакавіку!

У РУКАХ БАРБАРЫ – ДОЖДЖЫК

Зверху — сонца. Знізу — зёлка. Паяднала ix вясёлка. Колькі у вясёлкі дужак, — столькі ж у Барбары стужак. Гэта значыць, што Барбара сёння для вясёлкі - пара! Той, хто палівае зёлку, сам падобны на вясёлку.

ГАЛІНКА

Павярнуўся да Галінкі: — Рукі у цябе — галінкі. Не махай рукамі, годзе: каля носа вецер ходзіць. Лепш далонькай правядзі па шчацэ маёй. Глядзі — чырванее... Ты, сястрыца, веру, будзеш чараўніцай! Свецяцца іскрынкі у вачах Галінкі. Хай галінкі веснія зачаруюць песнямі!

ЗАВУШНІЦЫ

У Міланькі-вучаніцы зоркі дзве, як дзве сястрыцы завушніцы. Вам усім не надзівіцца. Не спрабуйце вы ўчапіцца ў завушніцы. Каралеўна-чараўніца вам аддаць не пагадзіцца завушніцы. Будуць радаваць, іскрыцца у Міланькі завушніцы — бліскавіцы. Хто ix носіць — не баіцца, бо й вясёлка-таямніца — неба завушніца.

ПЕВЕНЬ-ГАРЛАПАН

Золак. Певень-гарлапан на шастку сядзіць як Пан. Прэ з яго гардыня. Кукарэкне першы раз — крэкне гаспадыня. Гаспадар, нібы той вожык, растрасе санлівы ложак, дакранецца веніка — супакоіць Пеўніка. Толькі ж Певень лайдаку клюне ў сонную руку. Кукарэкне так, дурніца, што абвісне аканіца. Сонца ў небе разгарыцца ад яго ку-ка-рэ-ку! Вёска наша не сталіца. Кожны рады сваяку... Квохкае курыца, цецярук такуе, шэрая зязюля у бары кукуе.

ФІЛІН ФІЛЬКА

Філін Філь замест малін любіць а-цы-да-філін. Лес глухі — свой родны дом — памяняў на гастраном. Філь глядзіць на ношу нашу: у «Кефір», ці «Сыраквашу» толькі дзюбай дзеўбане: вітаміны ёсць на дне? — Дайце а-цы-да-філіну мне! Чуем Фількі смелы кліч. Ён разумны, лекар Сыч. Медсястра ў яго — Сава: з мудрай дзюбай галава. Прастуджуся, — дзесяць ложак дайце ацыдафіліну ў ложак. I Сыча паклікаць варта: будзе ля пасцелі варта. З ім, здаровы, перад сном палячу у гастраном.

ПРЫГОДЫ МАМАНЦІКА

Маманцік паклікаў маму: захацеў наведаць краму, каб купіць там парасон. Уваліўся ў краму Слон. I калі ён павярнуўся, — парасон перавярнуўся, вентылятар загудзеў... — Мамачка, я паляцеў! Цэлы дзень шукала мама, дзе сынок яе, дзе крама. Прадавец меў даўні вопыт: затрубіў Слану у хобат, — парасон з нябёсаў строс, выцер Маманціку нос. Парасон той — не лавушка i не цацка на сезон. Той касмічны парасон прылажылі мы да вушка: Маманціку самы раз, каб схаваць свой нос ад нас i ад ліўня-плывуна, i няўклюднага Слана.

НАВЫПЕРАДКI

На двары стаіць Мароз. I навошта мне той крое? Рвадь не буду стужку. Дзе мая падушка? Клікну сон над вушка. Сніцца ў лесе ляда: там — алімпіяда. Пні — баксёры-таўкачы, з імі дужацца карчы. Крушацца бар'еры! А над імі крумкачы: ў ix секундамеры. Ох, такое ленш не сніць. Папрашу ў сястрычкі піць. Вып'ю мёду кружку. Смела выбегу на крое. Трэнер у мяне — Мароз. Першым мой чырвоны нос уваткнецца ў стужку.

ПРАБАЧЭННЕ

Мама нам абед гатуе. Тата поліўку вартуе, каб не збегла ўпрочкі. Мы паселі за сталом. Так ахвотненька жуём, едакі-сыночкі. Паабедалі гулякі. Адышліся без падзякі. Мама — у маркоце: — Вінегрэт быў да катлет. Mo нясмачны наш абед? Быў удзячны коцік... ................................. Ціха просім прабачэння: — Праглынулася з пячэннем слова «Дзякуй!» Што рабіць? ... Мы цалуем тату, маму i бяжым хутчэй у краму — каб марозіва купіць.

СМАЧНАЯ НОЧ

Сонца зайшло. I неба над хмаркамі ціхае, беспраменнае. Сабака маўчыць, не гаўкае: думае над пераменамі. Ночка паспела нос урасіць, — i нюх у яго абвостраны: гладкі месячык смачнай косткаю па-над будкай вісіць.

ЗАСТУПНІКІ

Адвакаты — два каты. Сёння я падсудны: з'еў дзве міскі смакаты, не намыў насуды. Мама: — Ты як абібок. На стале аб'едкі. Частаваў катоў, сынок? — Мы, каты, не дзеткі. А пра кухшо што сказаць? Супчык не халодны. Даў талеркі аблізаць ваш сынок галодны. Рыбін хвост перападзе, — мы насунем тапкі, перамыем у вадзе міскі, ложкі, лапкі.

МУРЛЫКА

У кватэры катавасія: не злавіла ката Васю я. Беспарадак, мітусня... Надакучыла гульня, бо ката фантазія ўсе куткі аблазіла: модненькай адзежынай хоча быць нацешаны. Донжуан, ці донкіхот катавасенькі мой кот? Просіць пад халацікам: — Дай бярэцік з банцікам! Фантазёр i абармот, не супыніш свой факстрот, — дам падгузнік пад жывот. Ox, прыціхла катавасія. Спіць з катом Еўропа, Азія... He пакрыўджу ката Васю я: ён мой рыцар, прынц i лорд! (А мур-р-лыча быццам кот).

СЯБРЫ

Конь стаіць, глядзіць на луг. Конь — Ката вялікі друг. Конь Катовіч ціхі, смірны. Конь Катовіч самы мірны. I даводзіцца Каню для Ката спяваць курню. Кот не падкаваны, Кот не зацугляны, Кот вушамі не стрыжэ, a сядзібу беражэ. Завядзе Каня ў катух: будуць зімаваць удвух. Каб не быў хто ў клеці трэці, — мышку ў хату возьмуць дзеці.

ЗДАРОВЫ СМЕХ

Ох, які забаўны Смех! Не схаваеш Смех у мех. Ён раскацісты, уцешны, i вясёлы, i нацешны. Толькі ж ты не рагачы. Мы з табой не рагачы, як ласі, ці зубры. Зверы скаляць зубы. Гарлапаніць, глотку дзерці не, не хочуць нашы дзеці. Дождж на вуліцы, ці снег, — коціцца за імі Смех.

ГАСЦІНЕЦ

Падрастаў з унучкай дзед Бегаць налаўчыўся. Весяліць з ёй цэлы свет хутка навучыўся. Дні з унучкаю лічыў: нёс ёй у свяцёлку на Вялікдзень кулічы, на Каляды — ёлку. Спланаваў на цэлы год дзед усе навіны. Вось i заўтра карагод: будуць імяніны. Паднясе салодкі дар ёй з янтарнай лыжкі. Будуць «грызці» i «Буквар» Анатоля Клышкі.

Слова – промнічак лагодны, Мова – месячык і сонца

КАЛЬЧУГА СЛОВА

Не вараг я ваяўнічы — мечнік службы адмысловай. Мне пасуе да аблічча светлая кальчуга слова. Хто прамоўца — абаронца ад нямоты i нягоды: слова — промнічак лагоды, мова — месячык i сонца. Гукамі зямлі лячуся. Хай глядзіць Айчына горда: я ў кальчузе, ты ў кальчузе, — мы сумоўная кагорта!

АДБОРНЫЯ ЗЯРНЯТЫ СЛОЎ

Мова — скарбніца, казна, поле векавое. Дзе — у словах — збажына, думай галавою. «У мінулым годзе...» — сказ калькаю завецца. «Летась...» — добры пераказ лашчыцца да сэрца. Смела йдзеш у магазін, а да крамы — воўкам? Карандаш ну хоць адзін замяні алоўкам. Мытня ёсць, таможня ёсць, тратуар i ходнік... На Радзіме ты не гоець, — субяседнік-моднік. Будзе чуйнаю душа, — мову не праб'е іржа!

МАЦЯРЫК

Не толькі мы расцём, i дрэвы падрастаюць. Вясновы вадаём галінкі абдымаюць. Разгортваюцца дні, трапечыцца лістота. Праменьчыкі крані — абудзіцца прырода: ў яе на далані ты — родная істота. Сцяжына як ручнік: трава аб тварык трэцца... Скажы, а як завецца айчынны мацярык?

СВЕТЛАФОР

Тата кажа мне ў дакор: — Верцешся па вуліцы... Не глядзіш на светлафор. Бачыш, як ёы жмурыцца? Ты скажы сваім сябрам: бегчы наўскасяк не дам. Я свавольніка спыню. Пастаіць, гаротненькі. Школьнікі — не шкоднікі. Вочы таты, не маню, аж праменяць дабрыню. — Тата, я цябе цаню, светлафор мой родненькі!

ЗУБРЫНЫЯ ВЕДЫ

Школа ў пушчы. Донца дня рэха навашчыла. Тут зубрыха зубрыня мудрасці вучыла. Чуў разгалісты дубок пушчы павучанні: — Зубрык, ведай назубок: словы ў нас — мычанні. Наматай на рожкі сцежкі i дарожкі. Ты навуку не зубры, — думай у развазе. Не зубрылы мы, зубры, ў белавежскім класе, — мысляры-гаспадары на сваім папасе. Як арэхі лушчы Веды нашай пушчы!

ЛІТАРЫ Ў PACE

Хто на Нарач,— падзівіцца. Я ж трымаю коўш расы. Уваткнулі у вадзіцу літары свае насы. У (кароткага) не стала, — толькі капялюш плыве. У каўшы загрукатала, нескладовае прыўстала кепка зноў на галаве. З выбуховым «у» на востраў перабраўся. Добры схоў. Там з расою вельмі проста: доіцца з крылатых слоў! Літары ў расе купаю, бы купальскія вянкі. Мову звонкую ўздымаю ад зямлі да небакраю. Родным гулам абдымаю вас — i ўсе мацерыкі.

ЛЕЎ-ВАСТРАСЛОЎ

Звералоў пайшоў У роў. Сеў У схоў, не кракаў. Згаладнеў. A еў — упрэў... Спаў i сніў ён ракаў. Там i Леў яго заспеў: свой «улоў» залапаў i адвёў яго дамоў. Каб астыў — урок правёў: пра любоў да ўсіх звяроў нараспеў балакаў.

ЦЮЦІК-ВАЎКАДАЎ

Ваўкадаў саспеў для сгіраў. Лоўка Воўка воўка браў. Цюцік: — Гаў! Зубамі шчоўк... Воўк замоўк i стаў як шоўк.

ВОЎК I ЗВЕРАБОЙ

Воўк ахрып, зусім замоўк. Дзень, другі не вые. Застудзіўся, абібок: горла чым прамые? Ёы прымае чай густы: зверабой-заварку. Выпіў Воўк гарбаты чарку — паглядае на кусты. Воўк баіцца не чайку — Зверабою страшна: раптам возьме за гачаку, каб спытаць адважна: — Перастанеш выць, герой? Ты дзіцятак будзіш. Я твой лекар — Зверабой! Енчыць, Воўк, не будеш. Я лячыць усіх люблю. А не сцішыш глотку, — ў Ваўкавыску пасялю. I забудзеш ты зямлю, дзе радзіма продкаў.

ЧАРАДЗЕЙНАЕ ДАСВЕЦЦЕ

Дарога да рога. Мы выйшлі за вёску. A поўня над намі бы выліта з воску. У зор свой узор. Зыічак срэбраны вырай. Світае. Вунь золак бяжыць з Растапырай. I мы з Вераб'ём звера б'ём. У запас бярэм Растапыру, каб сунуць за пас. Крычыць Верабей: — Ой, мне цяжка, аслаб, — асла б на падмогу, каб крылцы аслабіць. — Асла біць? Не дам. Я баюся упасці i трапіць з табой, Верабейчык, у пасці Кашчэяў ашчэраных. Вернемся, дружа, з-пад ведзьміных лесвіц. Сустрэне нас Ружа ля родненькіх весніц.

ДАЛЬКАЖЫК

Падарылі мне далькажык. смоужыкам на пляжы — з кветкамі пасецца. A ў руках — трасецца. Нехта звоніць з далячыні. Хто знайшоў мяне ў лагчыне, — у лясной гушчэчы просіць аб сустрэчы? Мне нашэптвае мабільнік: — Будзь мабільным! Кінь свой быльнік. Сябрукоў ахвочы бачыць вочы ў вочы? — Ты, мой дружа, ці сучасны? Вочы хітрыя пратры. Мой далькажык самы класны! Я ў мабільніку — ўнутры. А звядзе у школе бокс, — вось i станем нос у нос.

СУМОЎЕ

Той, хто востры на язык, чэша ім, «язычнік»: трэпле, круціць кожны зык, абгрызае клічнік. A пытальнік не ўкусіць — на ілбе закрутка: i таму язык сіпіць, i не ходзіць гнутка. Я кажу: той гаваркі, хто не распускае свой язык, а да ракі дружбакоў склікае — у сумоўі растапіць пырскаўку-ільдзіну... ... Языком аб зубы біць нельга й кракадзілу.

ПАЧЦІВЫ ПАКЛОН

Марсіянін на экзамен апрануў камбінезон. Сумны ён: — Глядзіце самі — не вяеенні ў нас сезон. Знік азон. Пусты газон. Адказаць на ўсе пытанні мне падкажуць Марса здані i мой друг-абарыген. Вунь стаіць як манекен. Здаў экзамен Марсіянін. На чырвоныя сеў сані. I пакуль не знік спартсмен, даў дыплому наўзамен кветку ў рэверансе. Школа ўся — у трансе: Ёсць жыццё на Mapce!

МЯККІ ЗНАК

Наб'е гузак мне мяккі знак? Не! Ён мовы нашай вечнік. Вазьму я кніжкі у рукзак, па-нашаму — ў заплечнік. I лёгка ў школу пабягу, зноў пасябрую з Віктарам i Яне памагчы змагу... Я сам — як мяккі знак між літарак.

«КЛАСІК»

Школьны клас нібы Парнас: кожны вершы піша. Лепшы ў класе «класік» наш безумоўна Міша. Сачыніў радкі пра лес, пра вясёлы хвойнік... Смела на Парнас палез наш прыкольны школьнік. Стаўлю я паметку «плюс» вершам летуценніка. Мішу я прыму ў Саюз Будучых Пісьменнікаў.

КАБ РАІЛІСЯ РАІ...

Скончыш Тыдзень роднай мовы, не стварай ёй маўзалей. Святкаваць ты будзь гатовы стовяковы юбілей. Продкі-пісары змаглі ставіць кропачкі над «і», — каб раіліся раі... Мова ў нас — не накідала: рэха з глыбіні падзей. Слова стаў да п'едэстала, — каб зямля маліцца стала так, як Бог вучыў людзей.

БУДЗЬМА!

Я ад радасці світаю, пры сустрэчы вас вітаю — шчырую сям'ю сяброў! Слухай, змена маладая: мова родная — святая, — пагаворым пра Любоў. Богам дадзена Айчына. Адвярнуцца немагчыма ад прадоннага агня. Кожны з вас вячысты, зычны. Мацярык наш гістарычны не абдыме цішыня. Скажам «Будзьма!», каб Радзіма мела залаты запас. Есць у Бацькаўшчыны дзіва: дзіва — кожны з вас!

Паслужым Бацькаўшчыне промнем радасці

ДРУЖБІСТАЯ БЕЛАРУСЬ

Раскрываю я душу: — Свэйкі! — клікну латышу. — Ачю! — выгукну літоўцу: хай парадуецца слоўцу. —Пшыязьнь... — Мой пароль паляку i «Сто лят!» яму ў падзяку. Хто братунь мой? Украінец. Разам з ім i я шчаслівец. Рускага аклікну: — Друг! — i ствару сяброўства круг. Словамі-маністамі кожнага прывецім. Беларусь — дружбістая: ведайце, суседзі!

СТАРТЫ — АД ПАРТЫ

Уваходзьце ў светлы клас, вы — не малалеткі. Сто пісьменнікаў для вас падарылі кветкі: гэта вершы, абразкі, байкі, небыліцы. прыбабунек завіткі хочуць падражніца. I лічылка знойдзе вас, прымаўка пацешыць. Хто закончыць мудры клас, сам напіша вершы, дзе загадкі загучаць, заклічкі, дражнілкі, хітрыя бубнілкі, перайначкі, жарты... А хто будзе варты, таго ў школе вывучаць будуць, як i Маўра, Вітку, Коласа, Гурло, Куляшова i Буйло... Першы з ix — Купала. Класікаў нямала! Стаў Скарына на крыло — Беларусь паўстала.

ХРАМ СТАІЦЬ НА КРУЦІЗНЕ

На прасторах за Сахарай піраміды вострыя. Набягуць турыстаў хмары, — фараон у постраху. Там i людзі, i вярблюды ладзяць дэкарацыі... ... Напісаў i я эцюды з ix цывілізацыі. Сам вярблюдзікам хадзіў з рукзаком-заплечнікам. Толькі доўга не блудзіў: родны Полацк абудзіў, — стаў яго падсвечнікам. Я заплечнік развяжу: акварэлі — золата! Еўфрасінню пакажу, Рагвалода-волата. Вось Дзвіна — ярчэй як Ніл! Бераг любіць люцікі... Упляліся ў небасхіл астравы-вярблюдзікі. Храм стаіць на круцізне. Пакланіся грацыі! Фараон засне на дне, i Дзвіна — ускалыхне німбы нашай нацыі.

НЕ Ў РЫМ, A Ў КРЫМ!

Наш Сашуля урачысты, тварык мые i вішчыць: — Ура! Чысты! Я вячысты, грандыёзны, як скульптура! Тата хмуры: — А скульптура бога рымскага Амура непамытаю маўчыць. I пакуль, сыночак Саша, з яго лба не знікне сажа, — «Дзякую» табе не скажа, будзе за табой сачыць. Ты памый яго — i з ім Рым пабачыш, пілігрым. — Лепш паедзем, тата, ў Крым. Багдановіч там, Максім. У далёкай Ялце пастаю на варце, «Дзякую!» яму скажу. Урачыста паслужу: верш Паэту напішу!

БЕЛАРУС НА ЭКВАТАРЫ

Ёсць на глобусе экватар: бачыце шырокі пас? Вунь па ім трасецца трактар, весела шыбуе «МАЗ». Для планеты важкі груз — «МАЗ» i трактар «Беларус». Хай збліжаюць паралелі нацый залаты запас, Мы даўно пасад займелі: між народаў знаюць нас! I для полюса не друз «МАЗ» i трактар «Беларус».

MIША ПІША САЧЫНЕННЕ

Маладое пакаленне прагулялася ў Нясвіж. А цяпер у школе ціш. Кожны піша сачыненне. Міша — пра палац, аздобу, пра шляхетную асобу з імем гучным — Радзівіл. Піша Міша з усіх сіл. А старання тут замала. У гісторыі завалы: мала знаем пра князёў. Нам расказвалі пра пушчы, пра зуброў i завідушчых за жардзянікам ласёў. Чулі ў школе пра грамілаў i грабежнікаў зямлі. Да магутных Радзівілаў нас нядаўна падвялі. Канцлеры i фалькларысты, мецэнаты, песняры... Княжы род быў ганарысты i пыхлівы пры двары. Міша піша пра ваяку пад мянушкай Геркулес. Пісар наш! Прымі падзяку: ты за частакол пралез. Гетманам наперарэз церабі зглушэлы лес!

СТРЭЧАННЕ

Стрэчанне. Кранае ранак ледзяшовы метраном. ... Хто гіадвесіў абаранак на галінцы за акном? Певень! Бо няма вадзіцы: не адліжныя Грамніцы. Абараначак іскрыцца. На Грамніцы — паўзіміцы. Пойдзе стынь-мароз на злом. Абаранак верціцца... Лета хутка вернецца у вясенні дом.

Я — ДЗЯЎЧЫНКА КАЛЯДА

Новы Год на падыходзе. У абноўленай прыродзе я малюю — усур'ёз: тата стаў як Дзед Мароз, а Снягуркай сёння — мама. На маім малюнку — Брама. Пройдзе праз яе да нас у вясёлы школьны клас Новы Год, увесь кудлаты. Для яго убор багаты я зрабіла — Каляда. Падышла пара святая: калядую я, вітаю з Днём Народзінаў Хрыста! Будзе вера у народзе, — перад Богам стане ў згодзе беларусаў грамада.

РАДАСЛОЎНАЕ ДРЭВА

Радаслоўе — з родных слоў! Меў гучальнае найменне кожны сейбіт пакалення. Жыў Банэдак, Антулюк, Анупрэй, ІОзюк, Сальвук. З імі Домна i Праксэта, Даміцэля i Ганэта. З радаслоўным дрэвам кожны стане — крэўным. Каб карэнні не забыць, крону звонкую любіць. Прадзед мой Адамам зваўся. Ён у Еву закахаўся. I таму мой дзед-сталетак гадаваў з дзесятак дзетак. Жыў Габрусь, Ладымер, Нюся, за Параскаю Каруся, Тэкля, Стэпка, Дамініся... Просяць продкі: — Азірніся! Маладзейшы дзедаў сын называўся так: Юстын. Ён таксама быў не зломак: ёсць Ладзюк — яго патомак, з ім Малання, Кляўда, Ганна... Сваякоў лічу старанна: бо радні вядзецца змена аж да сёмага калена. A дачушкі-балбатушкі навастрылі свае вушкі: — Ну a ў нас каленцаў шэсць. Род наш зможа падужэць? Мама кажа: — Новы год ваш папоўніць карагод!

ПАКЛОННІК

Не бывае ў нас наветра без лагодненькага ветра. Не люблю я скразняка, сухавея, свяжака, скавыша з-пад нетраў, буралома, шквала... Для пагоды зла нямала. Лес — вятрам завала. Ураган там прападзе, сівер абнядужыць, — i віхура, злая бура сцежкі не скалюжыць. Зберагу я пушчу, гай, бор, сасняк, сосоннік, хвойнік, ельнік... Лес — наш рай! Будзе кронным Родны Край! Я — яго паклоннік.

ПЛЫВЕ АЗОН

Трэба для народу многа кіслароду. На праспекце ж сэрца ные: газы выхлапныя. Дзе падзецца ад смуроду? Мы гатовы да паходу: скажам «Не!» грузавіку i павернем на раку, каб набраў там у балоны птушак, зёлак перазвоны. I тады аж на балкон — будзем чуць — плыве азон. Трэба для народу многа кіслароду!

УГЕРБОВАНЫЯ

Не ў спадобу Каню шыны... Дайце Коею ка-ню-шы-ны! Ен любіў яшчэ авёс. Хто б авёс яму прывёз? I прыходзіцца Kaню скубці ў лузе цішыню. Хай жуюць машыны зношаныя шыны. Мураву, паўстань-траву Я з Ярылам сам нарву. Накармлю я Коніка. А зайграе сонейка, — высвеціць манета рысы сілуэта: а там Коні, нашы Коні з ваярамі у пагоні.

РЭХА-ПРАРЭХА

У мяые такая справа: заблудзіўся i стаю. Злева — дуб, сасонка справа. Страху ў пушчы не ўтаю. Як знайсці дамоў сцяжыну? Смела прамінуў ажыну. Лоб у лоб — бярлога-клець, а з яе бурчыць мядзведзь. Дуб маўчыць. Я за сасонку: будзь, сасонка, за заслонку! На ратунак выйшаў Вожык, перадаў арэхаў кошык: — Чуеш Рэха? У бары толькі з Рэхам гавары. Рэха ў лесе не начуе. Крыкні — i цябе пачуе. Запытаецца: — Ты дзе? I дадому прывядзе.

ТУР

Typ — турыст? Не, Бык вандроўны: Тураў ведае, Турэц... Першабытны Тур — чароўны. Продкі ведалі: мудрэц! Не турбуе без нагоды, князя Тура не турне... Ад яго — усе паходы называюцца турнэ. У Туроўлі, у Турыйску туру-вежу бадане. На турнірах Тур прапіску меў i ў дальняй старане. Хочаце знайсці Быка? Пачакайце трошкі: рожкі у маладзіка гэта Тура рожкі.

АБЯРЭГ

Паглядзеў на два алоўкі. Хто з ix сёння самы лоўкі? Першы — лепшы. Робіць круг па паперы белай. A другі, нібы хірург, тыкае нясмела. Маляваць дык маляваць! Здыхлік Несмяротны той, каго Кашчэем зваць, памагчы мне згодны. Мы малюем абярэг — амулет магічны. З ім i сядзем у каўчэг. Каля возера — начлег. Вечар навальнічны. Паспрабуем уначы абярэгам зберагчы родны край крынічны. Намалюем жарало, — каб азерца ажыло. Раніцай паўстане Вежа. Зберажом i прыбярэжжа!

ВАЛУНЫ — СЛЕДАВІКІ

Ледавік да бляску націраў Аляску. Поўзаў ён i ля Дзвіны. Што прынёс нам? Валуны. Там — адбіткі: вунь слядок i далонькі завіток... Знакі хто пазначыў? След адбілі на вякі мудрыя Следавікі. Легла на валун рука: папрашу ў Следавіка смеласці, удачы. Продкі нашы з даўніны i мае апекуны. Каля кожнай рэчкі ix бажніцы — валуны. Звоыяць мне каля Дзвіны нашай памяці званы.

ПАВЯРНУЛАСЯ СОНЦА НА ЛЕТА

Хоць на прамень, але падрос наш Дзень: надзейней на Радзіме, як ніколі. Сустрэнем вырай над усхожым нолем. З-пад продкавай еузорнай вышыні нрыноеяць птахі промні дабрыні — i сеюць, сеюць па мяжы-акружнасці усходы белакрылай беларускасці. A падрасцем ад весняе крылатаеці, — паслужым Бацькаўшчыне промнем радасці.

ДА ПАБАЧЭННЯ!

Час прыходзіць развітацца. Не скажу: — Бывайце! Вашым сябрам буду звацца з кніжкаю на парце. Я — на варце! Да сустрэчы, да спаткання зблізку. Нагаворымся на вечы ў Полацку ці Мінску. Мудрасці у мове многа: дабрынёй надзелена. Будзе й вашая дарога золатам засцелена!

Оглавление

  • СЯРГЕЙ ПАПАР
  • Сяброўскія адведзіны - добрых кніг агледзіны
  • РАСІНКА I ЖУЧОК
  • ВЕРАСЕНЬ
  • ЛЯ ВЕЖАЎ НАВАГРАДКА
  • БЕЛАРУСЫ
  • САГРЭТАЕ НА ВУСНАХ
  • РЭХА Ў РОДНАЙ СТАРАНЕ
  • ВОЖЫК I БЕЛЫ ГАРОШАК
  • ЧАРАДЗЕЙНЫЯ СЛОВЫ
  • ЖЫВІЦА
  • ХВІЛІНКА
  • КРОПКА
  • АНТЭНА
  • САЛАЎІНЫЯ СЫНЫ
  • НА ЎЗЫХОДЗЕ СОНЦА
  • ДАРОГІ I СУСТРЭЧЫ
  • СВІСЛАЧ — МАЦІ НЯМІГІ
  • Зверху - сонца. Знізу - зёлка. Паяднала ix Вясёлка.
  • ВЯСЁЛКА
  • ВЯСНА
  • У РУКАХ БАРБАРЫ – ДОЖДЖЫК
  • ГАЛІНКА
  • ЗАВУШНІЦЫ
  • ПЕВЕНЬ-ГАРЛАПАН
  • ФІЛІН ФІЛЬКА
  • ПРЫГОДЫ МАМАНЦІКА
  • НАВЫПЕРАДКI
  • ПРАБАЧЭННЕ
  • СМАЧНАЯ НОЧ
  • ЗАСТУПНІКІ
  • МУРЛЫКА
  • СЯБРЫ
  • ЗДАРОВЫ СМЕХ
  • ГАСЦІНЕЦ
  • Слова – промнічак лагодны, Мова – месячык і сонца
  • КАЛЬЧУГА СЛОВА
  • АДБОРНЫЯ ЗЯРНЯТЫ СЛОЎ
  • МАЦЯРЫК
  • СВЕТЛАФОР
  • ЗУБРЫНЫЯ ВЕДЫ
  • ЛІТАРЫ Ў PACE
  • ЛЕЎ-ВАСТРАСЛОЎ
  • ЦЮЦІК-ВАЎКАДАЎ
  • ВОЎК I ЗВЕРАБОЙ
  • ЧАРАДЗЕЙНАЕ ДАСВЕЦЦЕ
  • ДАЛЬКАЖЫК
  • СУМОЎЕ
  • ПАЧЦІВЫ ПАКЛОН
  • МЯККІ ЗНАК
  • «КЛАСІК»
  • КАБ РАІЛІСЯ РАІ...
  • БУДЗЬМА!
  • Паслужым Бацькаўшчыне промнем радасці
  • ДРУЖБІСТАЯ БЕЛАРУСЬ
  • СТАРТЫ — АД ПАРТЫ
  • ХРАМ СТАІЦЬ НА КРУЦІЗНЕ
  • НЕ Ў РЫМ, A Ў КРЫМ!
  • БЕЛАРУС НА ЭКВАТАРЫ
  • MIША ПІША САЧЫНЕННЕ
  • СТРЭЧАННЕ
  • Я — ДЗЯЎЧЫНКА КАЛЯДА
  • РАДАСЛОЎНАЕ ДРЭВА
  • ПАКЛОННІК
  • ПЛЫВЕ АЗОН
  • УГЕРБОВАНЫЯ
  • РЭХА-ПРАРЭХА
  • ТУР
  • АБЯРЭГ
  • ВАЛУНЫ — СЛЕДАВІКІ
  • ПАВЯРНУЛАСЯ СОНЦА НА ЛЕТА
  • ДА ПАБАЧЭННЯ! Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg

    Комментарии к книге «Літары ў расе», Сергей Степанович Понизник

    Всего 0 комментариев

    Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

    РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

    Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства