Славамір Адамовіч ТУРЭМНЫ ДЗЁНЬНІК
Падрыхтаванае на падставе: Славамір Адамовіч, Турэмны дзёньнік. Дакументы, дзёньнікі, вершы, — Printed in the Republic of Belarus’: Gudu Informcijos Centras (у Літве), 2001. — 160 с.
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
АД АЎТАРА
Англійскі дзяржаўны дзеяч дзевятнаццатага стагодзьдзя Бэнджамін Дызраэлі пicaў: „Іншыя людзі, пакараныя ссылкай альбо турмой, калі i выжываюць, паддаюцца адчаю; літаратар жа мае падставы лічыць гэтыя дні самымі прыемнымі ў сваім жыцьці”. Дызраэлі пicaў гэта пра Гуга Гроцыя, галандскага юрыста i філосафа сямнаццатага стагодзьдзя, які быў прыгавораны да пажыцьцёвага зьняволеньня i два турэмныя гады аддаў літаратурнай i філасофскай рабоце.
Дык чаму ж літаратар дні, месяцы i нават гады, адбытыя ў няволі, можа лічыць „самымі прыемнымі ў сваім жыцьці”? На гэтае пытаньне досыць вычарпальна адказаў шматгадовы вязень англійскix турмаў Джавахарлал Нэру. У сваім апошнім, ад 9 жніўня 1933 году, пісьме да дачкі ён заўважаў: „Людзі часта не жадаюць дзейнічаць з-за страху перад вынікамі, бо дзейнічаць азначае рызыкаваць i апынацца ў небясьпечным становішчы. Небясьпека на адлегласьці здаецца жахлівай, але яна не такая страшная, калі глядзець на яе зблізку. А часта яна зьяўляецца прыемнай спадарожніцай, узмацняючы вастрыню i радасьць жыцьця”.
„Турэмны дзёньнік” - кніга брутальная i непрыемная, ад яе тхне парашай i чалавечай подласьцю, калгасным кароўнікам i дурной крывёю, вашывымі падлеткамі і... прэзідэнтам; але пры ўсёй сваёй д’ябальшчыне гэтая кніга мае адзін істотны пазітыў - яна аб’ектыўна праўдзівая. Адно толькі: шануючы падарваную нашым жыцьцём псіхіку некаторых герояў гэтай кнігі-дакумента, я палічыў неабходным унесьці пэўныя карэляты ў некаторыя прозьвішчы. Аднак бальшыня ўласных імёнау пакінута бяз дэфармацыяўё
Усе астатняе - на наступных старонках.
Ваш Славамір Адамовіч,
сакавік 2001 году
ЗАМЕСТ ПРАДМОВЫ
УБЕЙ ПРЕЗИДЕНТА!
Убей эту сволочь, которая так гнусно топорщит усы над нашими всё же просторами, над ликом родимой красы. Чем можешь, убей, не раздумывай, возьми автомат иль топор и вскрой эту голову „умную”, и выбрось в клоаку, как сор. Убей эту мразь авторучкою, иль зонтиком, или „пером”, иль вовсе ма-а-а-ленькой штучкою, подброшенной в терпкий ром. Убей аккуратно, дерзостно, как может убить лишь бог, покончи геройски с мерзостью и выкинь её за порог. Убей же врага, чтобы молодость твоя не осталась в дерьме, чтоб Край наш воспрянул с гордостью во славе, а не в ярме! Очищенный дом белорусский наш, проветренный, солнцу представленный, он будет закрыт для усатых саш, но миру свободному явленный!ПИСЬМО СУДЕБНОМУ ИСПОЛНИТЕЛЮ
ПО СЛУЧАЮ ОЧЕРЕДНОЙ ПОВЕСТКИ
Здравствуйте, судебный исполнитель! Вы меня повестками достали, но позвольте, я ведь не грабитель, медь не крал, не помышлял о стали. Не насильник я, не изменяю, мирно сплю с распутною женой. Что же вы хотите, я не знаю, Что ж вы насылаете конвой? Ах, стихи!? Те самые, о Сашке? Где-то я народу их читал? А потом в растерзанной рубашке власть бранил и юных дам пугал? Признаю, имел тот случай место. Так ведь что ж, как люди говорят, я сварганен из такого теста, что, пожалуй, мне сам чёрт не брат. Да, ответьте, разве вам приятно в сей стране живать и хлеб жевать, где вас дурят очень многократно, больно бьют и не велят стонать? Нет? Тогда зачем вы шлёте письма мне на странном языке? Ничего с меня вы не возьмёте, разве что налью сто грамм сакэ. А стишки писал, пишу и буду впредь писать о всяческих сашках, потому как юный мой рассудок не вредил я в красных уголках. * * * Если вдруг, не приведи господь, мне придётся жить в казённом доме, я не стану чепуху молоть, говоря о том, что незнакомо. Я не буду паханом. Зачем? Но, хоть каплю гордости имея, постараюсь отсидеть как все, только чтоб душою не робея. Если ж там случится в паханах „старший брат” мой, русский из Тамбова, я ему однажды тихо в пах засажу „перо”, как в строчку слово. Я шепну в его последний миг: „Это, „брат”, за „Белую Россию”, за её истерзанность и крик, и за свой москальский глупый шик в этом месте ты склоняешь выю”. И пускай обьявят мне конец паханы все, русские по крови, кто-то всё же скажет: молодец! И нахмурит выцветшие брови. 30 лістапада 1995 годуЗЬМЯШЧЭНЬНЕ ПАД ВАРТУ ПАДАЗРАВАНАГА
АДАМОВІЧА CЛABAMIPA ГЕНРЫХАВІЧА
САНКЦЫЯНУЮ
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь
В.С. Каштан
Пастанова
пра ажыцьцяўленьне меры стрыманьня
г. Менск 5 красавіка 1996 году
Сьледчы па асабліва важных справах Сьледчага аддзелу КДБ Рэспублікі Беларусь капітан юстыцыі Сакольчык, разгледзеўшы матэрыялы крымінальнай справы № 182, -
ВЫЯВІЎ:
Адамовіч С.Г. падазраецца ў зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 67 КК Рэспублікі Беларусь, гэта значыць у тым, што 13 кастрычніка 1995 году ў г. Менску па месцы свайго жыхарства ў інтэрнаце ПТВ-24 нaпicaў верш „Убей президента”, які ўтрымлівае публічныя заклікі да забойства вышэйшай службовай асобы Рэспублікі Беларусь у сувязі зь ейнай дзяржаўнай дзейнасьцю, i ў перыяд кастрычнік 1995 - студзень 1996 году ажыцьцяўляў распаўсюджваньне названага верша.
Акрамя таго, 4 красавіка 1996 году, знаходзячыся пад падпіскай пра нявыезд, Aдамовіч С.Г. быў затрыманы пагранічным нарадам в/ч 2044 на ўчастку Смаргонскага пагранічнага атраду пры замаху на незаконны пераход Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.
Улічваючы выкладзенае, зыходзячы з небясьпечнасьці зробленых Адамовічам С.Г. злачынстваў, маючы дастатковыя падставы лічыць, што, знаходзячыся на волі, ён схаваецца ад сьледства i суда, перашкодзіць вытлумачэньню ісьціны па крымшальнай справе i будзе займацца злачыннай дзейнасьцю, кіруючыся патрабаваньнямі артыкулаў 84, 86, 87 i 91 КПК Рэспублікі Беларусь, -
ПАСТАНАВІЎ:
Прымянщь у адносінах да абвінавачанага Адамовіча Славаміра Генрыхавіча, 1962 году нараджэньня, народжанага на ст. Унежма Анежскага раёну Архангельскай вобласьці, беларуса, грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, з вышэйшай адукацыяй, разьведзенага, карэспандэнта штотыднёвіка „Наша Ніва”, які пражывае па адрасе: г. Менск, вул. Сурганава, дом 45, корпус 3 (інтэрнат ПТВ-24), у якасьці меры стрыманьня зьмяшчэньне пад варту.
Абвінавачанага Адамовіча С.Г. утрымліваць пад вартай у Сьледчым ізалятары КДБ Рэспублікі Беларусь, куды накіраваць для выкананьня экзэмпляр пастановы.
Копію гэтай пастановы ўручыць абвінавачанаму Адамовічу С.Г. i растлумачыць яму парадак абскарджаньня арышту.
Сьледчы па асабліва важных справах
Сьледчага адцзелу КДБ
Рэспублікі Беларусь
капітан юстыцыі А П. Сакольчык (подпіс)
Копія гэтай пастановы пра ажыцьцяўленьне меры стрыманьня ў выглядзе зьмяшчэньня пад варту мне ўручана 9 красавіка 1996 году.
Адначасова мне растлумачаны прадугледжаны арт. 220(1) КПК Рэспублікі Беларусь парадак абскарджаньня пастановы ў народны суд Цэнтральнага раёну г. Менску.
С.Г. Адамовіч (подпіс)
Копія сапраўдная
Сьледчы па ABC СА КДБ РБ
капітан юстыцыі А.П. Сакольчык (подпіс)
СШЫТАК № 1
ЧАСТКА I. „АМЕРЫКАНКА”
З зaпicaў, зробленых на другой старонцы „Пастановы пра ажыцьцяўленьне меры стрыманьня”.
11.04.96 году
Сёньня распавядаў аўтабіяграфію. Быў адвакат гарадской калегіі адвакатаў. Абяцаў зьвязацца з С.Д. i В.В., гаварылі з ім у асобнай кабінцы. Paiў мне зьвярнуць увагу на 2 пункты ў абароне. „Салаўі” сьледчага ізалятара пяюць круглы год („салаўі” - вертухаі, кантралёры, якія перасьвістваюцца паміж сабою, калі вядуць арыштаванага, маўляў, асьцярожна, зэк ідзе).
На дварэ вясна, нейкая надзея на вызваленьне праз месяцы два. Учора ўзялі адбіткі пальцаў i далоняў. Сёньня пасьля абеду выклікалі да „красуні”, якая спраўдзіла біяграфічныя зьвесткі пра мяне. Сьледчы зьбіраецца выклікаць бацькоў. Узялі каля памежнага пераходу „Каменны Лог” (Меднікі). Сядзеў 4, 5, 6, 7 i 8-га ў ізалятары для затрыманых в/ч 2044 Смаргонскага пагранатраду. Трое сутак галадаў, ляжаў плазам на нарах. Салдаты i афіцэры адносіліся нармальна. Пераважна - беларусы.
Маё затрыманьне прыпала на каталіцкі Вялікдзень. Салдаты (чуваць было нават у камеры), што называецца, на вушах стаялі, напіўшыся за грошы, якія ім удаецца адшманаць у пакістанцаў. Гэтых гаротнікаў ловяць ледзь ня кожны дзень. Вось i чацьвёртага затрымалі групу з чалавек 15-ці, усе худыя, змарнелыя. Кіаўніка пасадзілі да мяне, спачатку бунтаваў супраць сала ў салдацкай кашы, але Голад, Голад вышэй за ўсе караны i бібліі. Хіба толькі чалавечая воля i можа паўстаць над законам інстынкту.
Усе тры дні, што я ня еў, салдат выкідваў маю пайку у парашу, якая была праз калідор насупраць.
12.04.96 году
10 г. раніцы. З прагулкі, сёньня новая клетка, амаль квадратная, № 15. У камеры можна мець гатавальнік, але на ноч забіраюць. Па малой патрэбе - толькі ў вядро, бо ўнітазу (парашы) няма. У агульную прыбіральню выводзяць два разы: раніцай i вечарам. Сёньня армяніна Юру забіраюць з „хаты”, пасадзілі яго за кантрабанду: хацеў правезьці даляры зь Літвы ў Арменію.
13 красавіка
Aпошнi дзень „страснога” тыдня ў праваслаўных. Па радыё сумная музыка, п’есы Чайкоўскага. Плача скрыпка пад акампанемент раялю. Надвор’е пагоршала: ападкі, змрочна. За грошы, якія захоўваюцца ў турэмнай касе, змагу набыць нешта толькі з 20 красавіка.
19.04.96 году
Сёньня Галіна здае дзяржаўныя экзамены. Як яна там, мая салодкая?
Перавялі ў 9-ю, сусед - Аляксандар Маціеўскі, 100-я, удзел у групавым забойстве старшыні праўленьня „Медбанку” Валодзькі (Валадзько, як пiшуць, зыходзячы з правілаў расейскай мовы). Прынесьлі партатыўны тэлевізар „Гарызонт”. Глядзім хакей, матч „Беларусь - Японія”.
20 красавіка
Тэлевізар згарэў. Сусед мой A.M. служыў у сьпецназе, распавядае, што ўдзельнічаў у акцыях у Фергане, Баку, Намангане, Сухумі, ахоўваў у 1989 годзе М.Рыжкова. А пачынаў сваю кар’еру ў вучылішчы г.Новассбсрска, у якім рыхтуюць байцоў сьпецназу.
21 красавіка 1996 году, 9-я камера
Спрабую пісаць вершы, але вобразы, метафары, словы, рыфмы атрымліваюцца якіясь вялыя, ня тое, што магло б мяне задаволіць.
„Pyкi назад!” - ты ідзеш на допыт. „Рукі назад!” - ты дзяржаўны злачынца. „Pyкi назад” - набываеш вопып. „Pyкi назад!” - i думка, як сьпіца, пра тое, што там красавік і суха, дзяўчаты скінулі тоўстыя гетры, на кругині яшчарка сушыць бруха i пахне гудронам асфальт нагрэты. З рукамі назад выводзяць на пляцык трохкутнай формы - хадзі i думай пра тое, як там дэфілююць грацыі, як там парламент фліртуе з думай. Пра радасьць успомніш, калі жанчына цябе па-крывіцку любіла штоноч, i вы любоў запівалі „чын-чынам”, i сьлёзы сьветлыя беглі з воч. А „рукі назад!” - гэта ўсё часова, а „рукі назад!” - ня страшна, калі табою валодае вечнае Слова i памяць пра травеньскі. пах ральлі.22.04.96 году
Вечар, па першай праграме беларускага радыё ідзе перадача „Сябрына”, у якой - пра расейскага паэта М.Рубцова. Загінуў, бедалага, ад рук уласнай жонкі, прыдушыла п’янага коўдрай. А можа якраз так i трэба паміраць паэту?
24 красавіка
Адбылася сустрэча з адвакатам, атрымаў асадку. Сфатаграфавалі. Зарос, барада, чорны, як чачэнец. На волі +26 °С.
25.04.96
Вечар. Опера Сен-Санса „Самсон i Даліла”. Афіцыйнае радыё перадае, што на заўтрашні „Чарнобыльскі шлях” прыязджаюць сябры з украінскай арганізацыі „УНА-УНСО”. Атрымаў перадачу ад былой фіктыўнай жонкі.
26 красавіка
Пятніца, 10 гадоў з дня аварыі на ЧАЭС i з часу майго першага жанімтсва. Ясны цёплы дзень, якога я ня бачу, толькіа чую гукі з волі: ціўкае сініца, мяўкае кот, званы на Катэдральным саборы. Сёньня там БНФ арганізуе шэсьце. Як яно будзе?
Ад I. Ф. К атрымаў перадачачку: пару майткаў, асадку, паперу.
Быў на „медаглядзе”, аглядалі дзьве кабеты, пра кваліфіксацыю якіх гаварыць не прыходзіцца. Сказаў, што некалі хварэў саркаідозам Бека, што нешта нездаровіцца майму пенісу. Абяцала арганізаваць яшчэ адзін агляд (флюараграфія i уролаг).
Прайшоў дождж, проста лівень. Паветра пасьвяжэла. У фортку залятае чмель i, здаецца, авадзень. Атрымаў інфармацыю, што на „Валадарцы” (цэнтральная сталічная турма, якая прылягае да вуліцы імя Валадарскага) сядзіць за „хуліганку” Алесь Шадрын. Хворы, гніе (язвы на целе), на зону не паехаў.
Вечар, гадзін 7. У двары паміж турмой i будынкам міністэрства ўнутраных спраў салдаты ўнутраных войскаў i амапауцы бразгаюць шчытамі, чуваць каманды. Відаць, грузяцца на машыны. Што там адбываецца? Ці выстаялі нашы людзі? Ізноў дождж, Ізноў грымяць шчытамі Надвор’е - толькі дзяўчат кахаць. Сядзім, як у цырку шапіто, пад купалам. Чуваць, як зомбі ў форме выкрыкваюць слова „фашысты”. Цямнее, за кратамі сьмяюцца, сьмех.
27 красавіка
Ноччу ішоў моцны дождж, Цяпер 15.00. Радыё перадае пра ўчарашнія падзеі. Дзесяткі ўдзельнікау „Чарнобыльскага шляху” атрымалі раненьні ў выніку сутычак зь міліцыяй. Дэманстранты перакулілі некалькі машын ДАІ. Значыць, на вуліы народ выйшаў. I гэта надае сілы, трэба трымацца. Вось чаму так доўга ўчора бразгалі амуніцыяй. Пракурор горада ўзбудзіў справу па факце беспарадкаў, артыкул 186. Ня хныкаць, не апускацца! 186-ы - арганізацыя беспарадкаў. Hiчога, пабачым. Ён яшчэ пашкадуе, што нарадзіўся на сьвет. Дзень 2б-га паддае энтузіязму.
Ці даходзяць да Галіны мае лісты?
Сёньня ў нашым цырку штосьці грукае. Ці не зьбіваюць гэта новыя шканары (нары) для новых „дзяржаўных злачынцаў”?
Казёл, сука, кідай курыць!
Кіну, сёньня кідаю. Трэба выжыць! I выйсьці!
28.04.96 году
Haпicaў трэці верш, рэфрэнам - слова „проста”. Усё банальна проста.
Ах, проста блакітнае неба, проста птушка пяе, проста цёплая глеба, проста сонца ўстае. Проста цьвітуць пралескі, проста жоўты пясок, проста сьвежыя трэскі, проста па дрэвах сок. Проста сяджу ў вязьніцы, проста ем баланду, проста ніяк ня сьпіцца, проста нікуды ня йду. Проста сябры на волі, проста i ворагі там, проста цячэ са столі, проста жыцьцё - бедлам. Проста хутка асудзяць, проста буду маўчаць, проста сумую па людзях, проста хачу кахаць.Неба ў аблоках. Вечар, 20:00. Літаратурная перадача пра Ясеніна. Быццам сваіх няма, вартых згадкі. Потым гутарка А. Кудласевіча з гісторыкам М. Ермаловічам. А вось i празаік А. Казлоў як гладка прамауляеі Поўны эфір экскрэментаў!
29.04.96
Вякае „патрыёт” Баранкевіч. Дастала нахер гэтая радыёпіпка, ды ня выключыш. Як i дзьверы камеры з сярэдзіны не зачыніш. Пакуль што ўсе рэгулятары i засовы - з таго боку камеры, у руках вертухаяў.
ПЕДЭЛЬ
Педэль ходзіць за дзьвярыма, педэль ведае дакладна, як патрэбна службу правіць у любых умовах часу, у пару тэрору, гвалту, летам, восеньню, зімою... Педэль мае палку з гумы, не турбуюць яго думы. Педэль, наш любімы педэль, безь цябе мы анікуды. Дай нам, педэль, каб нам ведаць, як хадзіць, глядзець куды, як пазьбегнуць нам бяды. У цябе пруток гумовы, у цябе густыя бровы. Педэль - гэта проста цуд. Педэль - цаца. Педэль - гут! Педэль слухае маўкліва. Педэль - млын. А мы ёсьць мліва?Запісы з 19-га па 20-га красавіка ўключна зробленыя на асобным аркушы паперы.
30.04-1.05
Сьніўся чорны сон. Запомніўся развалены чэрап знаёмага, з тылу, з патыліцы. I адтуль - чорна-чырвоная маса, застылая, студзяністая.
02.05.96 году
У камеры сыра-сыруха, усё сырое. Зьяўляецца інфармацыя, што забіты старшыня праўленьня „Медбанку” Валадзько быў зьвязаны з банкіркай Віньнікавай (адзін з бакоў забясьпечваў другому „правод грошай”). Завяршыў верш, які пачаў пісаць яшчэ дзевятнаццатага.
ЁН
Бойся яго, ня бойся - ён побач, i над, i пад. Штодня ён прыходзіць у госьці, твой самы „старэйшы брат”. Ён любіць тваю жанчыну i вечна прагне яшчэ, ён ходзіць крокам качыным, альбо як дровы сячэ. Спакойна яму i сьпіцца, i соладка п’ецца яму, тутэйшы начальнік паліцыі яго ня кіне ў турму. Ён любіць гасіць плявочкамі агмені самотных душ i пільнымі шэрымі вочкамі глядзець скрозь садовы плюшч. Ён пляга твая адвечная, штодзённы твой госьць у дом, i ты, як лаза надрэчная, праходзіш праверку на злом. 03.05.96Перадача ад В. Страшэўскай. Дзякуй табе, дарагая!
Візуальная ацэнка работнніа КДБ (кантралёры, сьледчыя, аператыунікі): нейкая агульная заношанасьць зьнешняга выгляду, суглобістасьць (варыянт - масластасьць), абгрызеныя пазногці, нячыстыя, проста элементарна брудныя рукі.
Я бачыў альфу, бачу амегу, а бэту ўбачаць нашчадкі!
Вечар. На чарговай сэсіі Вярхоўнага Савету разьбіраюць падзеі 26 красавіка, выступіў С. Шарэцкі. Арыштавалі Ю. Хадыку, за якога перад ВС хадайнічае дэпутат Г. Карпенка. Знайшлося каля трыццаці чалавек, якія падрыхтавалі тлумачэньне прэзыдэнцкім гербу i сьцягу.
4 траўня
У раншшім аглядзе газэт - пра міліцыю, якая атакавала групу моладзі каля сталічнай філармоніі. Сусед-»соты» кажа, што, відаць, разганялі якіх-небудзь панкаў-рокераў ці анархістаў. Хваліцца, што яшчэ ў школе сам разганяў такіх.
16:00. Травеньскі гром i лівень! Божа, як там файна!
5 траўня 1996 году
Дзень прэсы, устаноўлены ўказам ППРБ. Зрэшты, так было и пры саветах.
7.05.
Прынесьлі газэты „Труд” i „Звязду”. Тры гадзіны дня. У сьледчага. Канчаткова адмаўляюся даваць паказаньні i падпісваць якія-небудзь паперы. Сьледчы нэрвуецца, грубіяніць, нарэшце просіць мяне заявіць яму адвод, на што я не пагаджаюся. „Узяўся, сука, за справу, дык рабі да канца”, - думаю я пра гэтага кратаеда.
Жыць хочацца, бадай што, як ніколі, тым больш любіць, тым больш, калі вясна, тым больш, калі ў цябе дачка на волі, тым больш, калі яе ў цябе няма.Гэтыя радкі пicaў я 5 траўня.
У кнігах турэмнай бібліятэкі знаходжу актуальныя i справядлівыя думкі:
мяне будуць слухаць, пакуль будуць баяцца, нянавісьць - наш запавет, помета - наш баявы кліч!„Паэт, ты без разбору выкрываеш тых, каго называюць катамі радзімы, ты прыбіў Карла V i Філіпа II да ганебнага слупа гісторыі, - ты не так!, як сава, ты не прагматык. Ці ўпэўнены ты, што ў гэтым сьвеце ўжо няма ні Карлаў Пятых, ні Філіпаў Другіх?” - пicaў Шарль дэ Костэр.
11 траўня 1996 году
Сёньня сьніў дачку, якой у мяне няма, а ёсьць яна ў Сашкі-сотага, забойцы. Сьніў, нібы дачушка мая напісала верш, адзін радок асабліва ўдалы. Мы абдымаліся, я рады за яе. Шкада, што не запомніліся радкі. Сон у камеры - другая рэальнасьць: там i дачка, i вершы, i каханая жанчына, i Радзіма, вольная ад набрыдзі... Перачытваю раман „Угрюм-река”. У нас тут усе змрочныя, спадылбастыя. Ніводнай роднай душы блізка, толькі душагубы ды мярзотнікі побач, ублюдкі, спадкі соцыюму, хоць жа таксама чалавекі.
Верш, напісаны дзевятага раніцай.
СУСТРЭЧА
(Афіцэрам Смаргонскага пагранатраду)
- Дзень добры, палкоўнік! Я Славамір. Будзем знаёмыя? - Будзем. Трашчыць і рвецца ад гукаў эфір, і рвуцца ад кашлю грудзі. - Палкоўнік, прыступім. Вось карта i план, Далей мы цярпець ня можам... - Я ведаю, гэты паршывы клан мы зьнішчым i пераможам. - Выдатна, палкоўнік! Вы, бачу, наш, сапраўднай касьці беларускай. Вы будзеце нішчыць здраднікаў саш нават на глебе рускай. - Я буду, аднак жа, дзе нашы арлы? Час „ч” мы павінны прызначыць. Мы выступім ціха на самай зары, пакуль вораг сьпіць на дачах. Мы жаль i спагаду адкінем прэч. За нашых жанчын i дзетак мы будзем головы варожыя з плеч здымаць, як жытцо з палетак. Атрады зьнішчальныя ўжо ў лясах, чакаюць толькі загаду. Што ж, кожнаму здродніку свой пасаг. Гатова ўсё да нападу. - Палкоўнік, трымайце, вось вам рука, рука не солдата - поэта. I вып’ем давайце за колер кукард, за бела-чырвоны. За гэта!12 траўня 1996 году
Нядзеля, скончыў чытаць пра змрочную расейскую раку. Шкада Прохара, Ніны, сябе, „нявесты”, якая дзесьці там трахаецца налева й направа, бацькоў ужо немаладых...
Надвячорак, пятая гадзіна. Радыёперадача пра М. Стральцова, у якой бяруць удзел В. Карамазаў, С. Кавалёў, А Кудравец.
Вечар. Радыёперадача „Дрэва жыцьця”. Дыялог: А. Кудласевіч - В. Чаропка. Пра што яны там разважаюць, калі я ўжо сяджу? Ненавіджу разважаньні як духоўную нямогласьць!
13 траўня 96 году, панядзелак
Адпаведны дзень выбраў мой сусед, каб ускрыцца. Выдабыўшы з аднаразовай жылеткі лязо i намачыўшы левае запясьце, чалавек пачаў рэзаць сабе вены. Рэзаў хвілін пяць-сем, я ляжаў на нарах, уткнуўшыся фізіяноміяй у шурпатую сьцяну камеры. Потым чалавек захроп, потым заціх. З абмяклай скрываўленай рукі ў пластыкавы жбан спакойна падалі чырвоныя кроплі. Гэта быў мне сігнал, што пара ўстаць i паклікаць вертухая.
Суседа забралі хутка i вярнулі ў камеру толькі вечарам. Спалатнелы, з зашытымі жыламі, ён упаў на шконку i не ўставаў да раніцы. Яму па-ранейшаму сьвеціць 15 гадоў турмы альбо выключная мера сацыяльнай абароны - расстрэл.
Вяртаюся да ранішняй прагулянкі. Чую ў суседнім дворыку галасы дзьвюх жанчын. Як дзіка - жанчына за кратамі! Адна маладая, дробна цокаюць абцасікі. Бегае з кута ў кут. Што яна нарабіла? За што? А што ні было б - так шкада. I такі голас - малады жаночы голас! Ну й дзянёк, жаль i нянавісьць ціснуць на грудзі, а я любіць хачу, ой як любіць!
14 траўня
Гадавы юбілей акупацыйнага „рэферэндуму”. Ноччу закінулі ў камеру самага сапраўднага кітайца Ліня. Днём пасьля абеду прынесьлі перадачу ад маткі.
15.05.96 году
Учора зайшла дачка ад дзяўчат, а таксама газэты. Чакаю пісьма ад Галіны. У кабінеце сьледчага адбылася сустрэча з маці. Вывозілі ў паліклініку, што на вуліцы Макаёнка. Прасьвяцілі лёгкія, доктар сказаў, што карані маёй дыхалкі чыстыя. Пакуль „сьвяцілі” - заляцаўся да ёмкай такой медсястры гадоў пад трыццаць пяць. Потым сказаў нехта, што гэта жонка аднаго з кантралёраў.
Едзем назад, у „амерыканку”. Бачу, каштаны выплылі, а вішня адцьвіла... Раптам абганяе нас таксі. У салоне, відаць, сям’я: бацька, маці і дачка гадоў чатырох-пяці: глядзіць у тыльнае шкло, проста на мяне глядзіць. Павольна прыпадымаю закайданеныя рукі, каб можна было ўбачыць з вуліцы. Няхай глядзіць малая, няхай запамінае. Можа праз гады ўспомніць, у кожнага ж ёсьць свой самы першы дзіцячы ўспамін, першы зафіксаваны эпізод пачатку жыцьцёвай дарогі. Божа, як балюча, як неміласэрна паказваць мне, зьняволенаму, гэтага вольнага анёла. Ці ўсьведамляе, ці разумее бацька гэтай дзяучынкі, што Бог паслаў яму жывую радасьць, а мне - толькі мару, мару пра дачку.
17 траўня
Да абеду прайшоу судова-медыцынскую камісію. Правяралі мой псіхічны стан два мужычкі і смуглявая жанчына ў веку за 60, здаецца, жыдоўка. Пытаньні задаюць: калі былі б вы мастаком, то якім чынам адлюстравалі б на вашай карціне беднасьць, страх, шчасьце, радасьць? I каб yciм было зразумела, што гэта менавіта радасьць, шчасьце, страх, беднасьць?
Потым маладзейшы махаў перад носам аутаручкай, загадваў прыўставаць на пальцы й пяткі.
Ідучы з камісіі, стрэльнуў у кантралёра цыгарэтку.
Соты загінаецца, ляжыць вось, рот раскрыты. А на волі якое цудоўнае надвор’е! Учора балела галава, нудзіла. Потым кашаль, потым выпіў карвалолу i заснуў. Калі суд, калі?
Сёньня бралі кроў на СНІД. Чорная нейкая наша кровачка. Душна. Беларускае радыё запраўляе да ачмурэньня, а прадольны не выключае, падла, кажа, слухайце, што баця кажа.
18 траўня
Кітаец, паскуда, дастаў. Загазаваў усю камеру, чмякае ротам, як сьвшьня, і прыстае, каб тлумачыў яму расейскія словы. Вось дзе ўжо гнюс азіяцкі, вось бы таго Новікава-інтэрнацыяналіста з кітайцам у адну камеру, каб адчуў еднасьць народаў...
Прайшоў лівень з грымотамі. Пасьвяжэла.
18 траўня
Лявон Галубовіч чытае па радыё вершы. Той самы, што ўсё пытаўся, калі я сяду, і не зьбіраўся насіць перадачы. А цяпер Кудласевіч вядзе зь нейкім Гардуном псэудаінтэлектуальныя размовы пра гісторыю хрысьціянства.
ЧЫСТАЕ
Яно жыве на паверхні, на плоскасьцях каардынат, на ніжняй вусьне, на верхняй, пад сэрцам у нашых дзяўчат. Іскрыцца яно ў зялёным i ў жоўтым на сонцы блішчыць, зрываецца кропляй з клёнаў, у душах зьлёгку шчыміць. Яно жыве ў пацалунках крывіцкіх жанчын i мужоў, у сьветлых дзіцячых малюнках i там, дзе сьляды вужоў. Жыве яно ў самым-самым, на вейках нашых дрыжыць, сьвіціцца ў квадраце рамы i на сталёвым нажы. Яно жыве на сьвітаньні, i днём, і калі паўзмрок, i там, дзе нашы спатканьні, i скрозь, дзе чуваць наш крок.20 траўня
Кітайца павялі лячыць зубы. Я быў у доктара i адваката. Лекі ад урэтрыту трэба свае. Пахаладала, дажджы. Соты падлабуньваецца да кітайца.
21 траўня
Вертухай прыйшоў на службу п’яны, тхне перагарам. Сумна.
22-га
Курым самакруткі. Дождж. Адправіў заяву на імя генпракурора. Відаць, будзем сядзець i лета.
Вечар. Галіна Каржанеўская выступае па радыё. Ізноў кітаец Лi Хен СІ з роспытамі. Ціксавіцца, ці можна ў нас мець другую жонку. Каржанеўская чыста гаворыць, прыемна. Здаецца, яна случанка, са Случчыны, як i мая Валя С. (Шчэрба).
23.05
Атрымаў лісты ад Галіны Васовіч i Міколы Касьцюкевіча. Пастрыгліся з Сотым пад лысага, ён нават пагаліў галаву. Галіна запэўнівае, што ў нас будзе файны малы „перчык”. Хочацца верыць, але ж маніць, сучка.
24 траўня
Соты спадзяецца трапіць у дурхату. Сам я раніцой запісаўся да доктара, але так i не атрымаў меддапамогі. Вобшук-шмон у камеры. Канец вясьне. Дзесьці на волі адцьвітаюць дзьмухаўцы. Сусед калупаецца ў пальцах на нагах. Дзяжурны пaпpaciў прабачэньня за тое, што ня выклікалі мяне да доктара.
Вадзілі ў душ, дзе мы „памыліся”.
У Сотага была сустрэча з маткай i жонкай. Жонку ён саромеўся цалаваць пры матцы. А калі трымаў ногі чалавека, якога душылі, тады, відаць, сораму ня меў. Але я Сотаму не судзьдзя.
Абед. На першае далі... шчаўе. Вечна поўны страўнік. На свабодзе хадзіў галодны, а ў няволі аб’ядаюся.
Кітаец ходзіць туды-сюды i падпускае газы, скаціна. Соты ляжыць i робщь выгляд, што яму гэта да лямпы. Але яму не да лямпы, ён спадзяецца, што кітаец дасьць ягонай жонцы работу. Вось дзе яскравы прыклад блядзкай беларускай натуры: цярпець смурод i спадзявацца, што прыйдзе іншаземец i нешта дасьць (работу, шчасьце, спакой, дом, новую Радзіму i г. д.). Праект кітайца i Сотага наступны. Кітаец здымае на чыгуначным вакзале кватэру пад кантору, а жонка Сотага будзе ў кітайца сакратаркай.
25 траўня
Раніца. Сьнілася ноччу, што нібы з цыганкай у нейкай пуні, ці то з Валяй-случанкай.
26.05.1996 году
Дождж. На волі: вол бушуе - лета чуе. 18:00. Радыёперадача „Дудка беларуская”. Тэма: праблемы беларускай мовы ў школах Смалявіцкага раёну. Як той казаў, хоць стой, хоць падай.
27-га, паўдня
Ужо стала звычайнай наступная практыка: беларускамоў-ны журналіст пераходзіць на расейскую, калі той, да каго ён зьвяртаецца, адказвае па-расейску. Поўная адсутнасьць прафесійнай i чалавечай годнасьці
Нарэшце звадзілі да доктаркі. Атрымаў два фундырыкі лекау ад урэтрыту, перадала ix Валя, жанчына мая нябесная.
Якаясь птушачка ціўкае, хіба жаваранак?
На абед давалі бурачковую салату, потым адвялі ў прыбіральню. Соты-сьпецназ пагаліў сёньня і бараду. Цяпер ляжыць дагары пупком i натхнёна вырывае з носу валосьсе. А кітаец Лі Хен натхнёна атакуе нас газамі сваіх азіяцкіх вантробаў. Спрабаваў я растлумачыць яму i словам, i кулаком сутнасьць праблемы, а ён, морда, вертухаю паскардзіўся.
Вечар. Дачытваю „Хлопаў” польскага пісьменьніка Рэйманта. Па радыё – перадача „Спадчына”. У праграме - фольк-гурт „Камэлот” i пра фільм „Паланэз для касінераў”.
Позьні вечар. Дачытаў „Хлопаў”, якія выклікалі ўва мне самы сапраўдны катарсіс. Распусьціў быў нюні, пазычыў у вертухая цыгарэту. Потым чытаў-перачытваў ліст ад Галіны.
28 траўня
Соты, засранец, прадае кітайцу нашых дзяўчат, кажа, нашы - самыя прыгожыя. Цяпер расказвае, як лепш купіць будынак пад рэстаран.
29 траўня
Вырашыў: з пятага чэрвеня іду на сухую галадоўку, адмаўляюся ад прадуктовых перадач. Падонкі з дзяржрадыё азьвярэлі канчаткова. Раніцай якісь підар паліваў на С. Шушкевіча i яго каманду, вечарам - паўтор. Вечар, 20:00. А. Кудравец залівае пра М. Чаргінца i ягоны раман „За секунду до выстрела”, які я днямі якраз чытаў.
30 траўня
Устаў рана, бо выспаўся. Выкурыў цыгарэту. Галіна сёньня абараняе дыпломную работу. У сёньняшняй „Мінскай праўдзе” - інтэрв’ю з супрацоўнікам тутэйшай дзяржбясьпекі пра шантаж, пра тое, ці магчымы ён сёньня з боку сьпецслужбаў. Прынесьлі газэту „Свабода”, некалькі нумароў за мінулы 1995 год, некалькі – за сакавік гэтага.
Атрымаў перадачу ад маці: клінок сыру, кілбасу, масла, пакет сьмятаны, булачкі, цукеркі. Сустрэцца не дазволілі. Хочацца ў лазьню, каб выпарыцца.
31 траўня
Учора пад вечар зайшоў тэлевізар (трэці раз на імя Сотага-сьпецназа). З навінаў па ГРТ даведаліся, што 30-га ў Менску адбыліся новыя сутычкі з міліцыяй.
Сёньня аддаў заяву на імя начальніка „амерыканкі”, у якой паведамляю, што пачынаю сухую галадоўку i адмаўляюся ад прадуктовых перадачаў, калі ня будуць выкананыя мае патрабаваньні: сустрэча з журналістам; з Галінай; паскарэньне працэсу сьледства i суд яшчэ да восені.
Днём выклікалі да начальніка, пры нашай зь ім размове прысутнічаў нехта з Рэспубліканскай пракуратуры. „Хазяін” ахвяраваў паўпачкам цыгарэт, прызнаваўся, што ў час выбараў галасаваў за Зянона Пазьняка, які, маўляў, толькі i можа раскатурхаць наша сацыяльнае балота. Проста дзіва, які сьвядомы начальнік вертухайні.
Сёньня чамусьці ўвесь дзень на дварэ не змаўкае рэпрадуктар. Ізноў баліць галава, дрэнны стул. Кітайца ад нас перавялі.
1 чэрвеня
Вось i лета, якое я хутчэй за ўсё ня ўбачў.
„Мой справядлівы пратэст палічылі пасквілем, як падбухторвае да мецяжу, i засадзілі мяне на тры месяцы, ха-ха-ха! Яны зрабілі мне вялікую паслугу, мой дарагі. Ніводны мужчына ня можа лічыцца мужчынам, пакуль не пасядзіць у турме за свае перакананьні”. Р. Олдынгтон, „Усе людзі - ворагі”.
2 чэрвеня, нядзелька
Пранізьліва-сіняе неба ў вакне. Па ГРТ ідуць „Дні” Няўзорава. Дзікія рэпартажы пра „нашых”, якія „гасяць духаў” у Чачні. Пра пратэсты моладзі каля рэзыдэнцыі беларускага прэзыдэнта, якую Няўзораў называе „нацыстамі” Адсюль выснова: мы альбо яны, брыдзь расейская!
3 чэрвеня
Сьнілася: радыяцыя, акадэмічныя класы, падвалы, еўрапейцы, белая спрытная жанчына 55-ці, немка. Мне трэба ўцякаць. Потым вайна, неразьбярыха...
Цёпла на вуліцы, але нас там няма. Нас там няма.
5 чэрвеня 1996 году
Першы дзень сухой галадоўкі. Вечар, халаднавата i пух таполяў.
„Дайце мне іншага каня, перавяжыце мне раны”. Шэкспір, „Рычард Трэці”.
7 чэрвеня
Трэці дзень галадоўкі. Сьведкам майго кароткага дыялогу са сьледчым Сакольчыкам быў новы i зусім яшчэ малады адвакат. Калі я растлумачыў яму, што адмаўляюся ад ягоных паслугаў, ён i сам адмовіўся ад удзелу ў працэсе. Тады сьледчы прымусіў яго напісаць тлумачальную запіску.
9 чэрвеня, нядзеля
Пяты дзень галадоўкі. Ужо ні пісаць, ні чытаць не магу i не хачу. Арганізм слабее, у роце суха, язык белы. У вачах цямнее, пры рэзкіх рухах хістаюся. Дні праз два буду гатовы. Дай, Божа, сілы!
12 чэрвеня
Дзень незалежнасьці Pacei. Учора быў у начальніка, прысутнічаў пракурор Сухаверх. Угаворвалі спыніць галадоўку. Ненавіджу! I таму буду трымацца свайго...
18 чэрвеня
14-ы дзень галадоукі, 8 зь якіх - „сухія”. Сьледчы перадае справу ў суд. Я падпісаў, а таксама Haпicaў заяву, што згодны атрымаць юрыдычную дапамогу ад адваката Гары Паганяйлы.
Была маці, перадала мёд, цукеркі, хатні сыр. Гаварылі пра справы радні. 30 траўня маці была ў Менску, але да мяне ў „амерыканку” ня трапіла, бо трапіла пад міліцэйскі разгон каля ГУМу. Нейкія маладыя жанчыны з Фронту ледзь выбавілі яе з бойкі.
На старым хутары пасадзілі ячмень i пшаніцу. Учора, 17-га, работнік гарадской пракуратуры Васіль Барысаў задаў мне сваё галоўнае пытаньне: „Как вы понимаете слово „убить”?”
19.06.1996 году
Ужо каторы дзень знаходжуся ў шпіталі КДБ, што на вуліцы Макаёнка ў Менску. Доктар просіць, каб ужо пачаць есьці. Буду трымацца да 22-га. Даюць посны грэчневы ўзвар. Адзін раз была мінералка. 15-ы дзень галадоўкі.
Першыя двое сутак у шшталі ляжаў пад кропельніцай, прыкаваны за руку й нагу да шпітальнага ложка. Цяпер на дзень кайданы здымаюць, але на ноч руку прыкайданьваюць. Доктара завуць Алег Міхайлавіч, нармальны чалавек, прыносіць мне газэты.
А дзесятай раніцы прыйшлі адвакат Гары Пятровіч і сьледчы, які ўсё лыбіцца, сука, яму сьмешна. Адыходзячы, заявіў, што, каб я не пайшоў на мяжу, то, можа, справа да суда i не дайшла б. Дамовіліся з адвакатам, што да азнаямленьня з матэрыяламі справы падключуся з наступнага тыдня. Вось прынесьлі пайку, ды ня мне. Шклянка вадкасьці, кавалак хлебу. А сьледчы межаў цынізму ня мае. Наконт майго знаходжаньня ў рэанімацыі заявіў, што мяне проста не было куды пакласьці ў іншым месцы. Вакно ў палаце прыадчынена, бачу зеляніну, прайшоў дождж Хочацца волі i яды, сапраўднай мужчынскай яды.
20 чэрвеня
Чацьвер, халодны i вятрысты дзень. Ходзяць густыя сінія хмары. Вярнуўся з адпачынку начальнік шпіталю, зайшоў, пацікавіўся, як я. Кажуць, што ня ўсё ў мяне добра з ныркай. Магчыма, перавядуць у іншае месца для абсьледаваньня. Усё магчыма.
Насупраць шпіталю - новы дом з чырвонай цэглы, заселены міліцэйскім начальствам. Будуецца i другі чырвонацагляны, у якім трохпакаёўка мае 102 квадратныя метры карыснай плошчы, 2 санвузлы, паркетную падлогу, лоджыю (веранду).
21 чэрвеня
5-я сталічная клінічная бальніца. Праверка нырак у ізатопным кабінеце. Укол у правую руку.
Вечар. Год назад у парку Горкага я чытаў вершы. Аўдыторыя была – пераважна моладзь. Яна наша, i мы для яе.
Дзесьці ў нашай старане высьпяваюць чарніцы, парэчкі, вішня. Водар сена i гародаў. Хочацца ў мох фізіяноміяй, волі!!! Па тэлевізары гляджу разам з кантралёрамі фільм „Гу-га”. Сюжэт - жыцьцё i сьмерць штрафнікоў у штрафных батальёнах.
Дажыць да панядзелку!
22 чэрвеня
Сёньня моладзь праводзщь антыфашысцкія мітынг i шэсьце. Прайшла чутка, што будуць ісьці сюды, на Макаёнка, мяне вызваляць. Таму сёньня днём у палаце мяне вартуюць аж тры кантралёры. На калідоры таўкуцца ціхачы ў штацкім, на вуліцы - людзі ў ваеннай форме. Колькіа ж праблемаў можа стварыць рэжыму ўсяго адзін чалавек! А каб сотня-другая!?
Пратэлефанавалі, што ў шпіталь прыедзе сам Мацкевіч, кіраўнік КДБ.
Пацяплела, церусіць дожджык. Глядзім фільм „Заўтра была вайна”. Гадзіне а трэцяй дня ўзмоцненую ахову зьнялі. Відаць, мітынг закончыўся. Вечарам на зьмену прыйшоў моцна п’яны вертухай, другі таксама быў пад мухай.
23 чэрвеня, нядзеля
Ем мёд з сырам. Пачаў есьці. Жыву! Каторы дзень у ложку, у белым. Вечарамі - клізмы, таблетка вітамінаў, душ. Уколы антыбіётыкаў скончыліся. Чацьвёртая гадзіна дня. Нейкая дзеўчынёха спрабавала прарвацца да мяне, але не ўдалося. Перадала праз доктара, што спачувае. Калі адкінуць закулісныя інтрыгі, то астатнія нармальныя людз ўспрымаюць мяне так, як я i хачу, каб ўспрымалі.
Вечар. Прыязджала Ганна Матусэвіч з Койданава. Перадала ліст i прадукты: трускалкі, цукеркі, латышcкі хлеб, кілбасу вэнджаную. Haпicaў ей тут жа адказ.
Кавалак чорнага хлеба, нашага хлеба з нашага жыта давай пераломім на дзьве палавіны - табе i мне - i абмочым у мёдзе яшчэ не загуслым, яшчэ з пахам воску i нашых прастораў. Давай падсілкуемся, дружа, насыцім давай нашы целы высокай энэргіяй пушчы i гарызанталямі поля. Пасьля столькіх дзён паміраньня пахнуць дажджом навальнічным рамонкі i мята ў букеце, які нам прынесла інкогніта жанчына з газэты „Имя”. * * * Такая ціхая i сьціплая, на шыі крыжык залаты, вяртаеш ты мяне, асіплага, зноў да жыцьця i пекнаты.24 чэрвеня, панядзелак
Яшчэ тыдзень да поўнай рэабілітацыі. „Фізкультурнік” (вертухай, які завочна вучыцца ў інстытуце фізкультуры) дугу гне. Але: любі бліжняга, будзь мудры, як зьмей. Дожджык. Цёпла. Нешта адваката няма. У абед прыйшоў у форме намесьнік начальніка ізалятара, пpaciў pacьпicку, што я спыніў галадоўку. Адказаў, што, магчыма, пасьля сустрэчы з адвакатам. Дактары занепакоеныя маім сэрцам. П’ю глюканат кальцыя з гуманітарнай дапамогі. Даюць грэчку, аднаўляюся. Чытаю трылер пра ваўкалакаў. Кнігу даў мне мой целаахоўнік.
25 чэрвеня
Грэчка: посная, з маслам, алеем, з сольлю i бяз солі, нармальны чай з цукрам. У запасе ў мяне толькі мёд. Г. Матусэвіч успамінае пра нас у „НН”. Юрась Мароз атрымаў сто тысяч рублёў штрафу за тое, што выставіў пікет у маю падтрымку.
ВІТАЛЬНЫЯ ГАЛЮЦЫНАЦЫІ
НА ВЫХАДЗЕ З ГАЛАДОЎКІ
Незагарнае лета. Холадна. Час ад часу дажджы ідуць. Нехта ў госьці паклікаў Воланда, па кілішках разьліўшы ртуць. Пахне порахам, хной i яблыкам, стаў на вахту падводны флот, сьніцца мне то чырвоная фабрыка, то вільготны жаночы рот. Хтосьці думае сёньня засіліцца, хтосьці вену мастырыць лязом, ну а я, як хацеў бы я ўзмыліцца на піковай даме тузом. Мэта блізка, надзея большае. Я мачаю вусы ў глюканат. Хутка выйду я, новы i колішні. Ты чакаеги, „старэйшы брат”? Незагарнае лета. Холадна. Час ад часу дажджы ідуць. Господа в ожидании Воланда что-то очень мерзкое пьют.26 чэрвеня
Пачынаецца дзень. На сьняданак макароны, кавалак варанай кілбасы, батон i салодкі чай.
Прыязджала маці. Адвакат Г. Паганяйла i С. Навумчык згадвалі па радыё „Свабода” маю праблему. Відаць, сёньня вернуць назад у ізалятар.
Вярнулі. У кабінеце начальніка была сустрэча з... Вальгай Тарасэвіч, журналісткай з газэты „Свободные новости”. Як? Чаму i зь якой мэтай дазволілі такое спатканьне, якое я, дарэчы, не заказваў? Размова з журналісткай была даволі доўгай, запісвала на дыктафон. Ці ж выпусьцяць яе, не праверыўшы зaпic?
Цяпер у камеры. Сядзім з сукамернікам Баевым, дымім. На вуліцы дождж.
30 чэрвеня 1996 году, нядзеля
Апошнія тры дні апухаюць ногі, асабліва правая, i баляць. Відаць, з-за таго, што не правялі поўны курс рэабілітацыі пасьля галадоўкі. Пішу заявы на імя генпракурора i начальніка ізалятара з патрабаваньнем вярнуць на далечваньне.
1 ліпеня
Ноччу ішоў дождж, былі грымоты. Галіна ўжо дзесьці на падыходзе да Будслава (яна зьбіралася ў пілігрымку на Будслаўскі фэст 2 ліпеня). Дык вось, сёньня зьезд, а заўтра фэст, людзі будуць маліцца, сустракацца з раднёю, а потым ізноў пойдуць грашыць.
А 10-й торгнулі да сьледчага. Патрабуе, каб я пачаў чытаць матэрыялы справы. Адмовіўся. Чакаю адваката, які павінен зьявіцца ў абед.
Ноч. Пасьля вялікага ліўня. У камеры душна. Глядзім канцэрт „DDT”. Сьпяваюць пра рэвалюцыю. Што зараз робіць Галіна? Дзе-з-кім начуе? Hoгi не адпускае.
2 ліпеня
Раніца. Чую зьмены ў нагах. Баляць. Аналізую паводзіны адваката i - ня веру. Нікому ня веру! Кругом сволач. Трэба неяк вяртацца ў шпіталь. Фёдар Ільіч хоча адправіць на бальнічку для зэкаў.
Вечар. Зайшоў намесьнік „хазяіна”, перадаў „Свабоду” i „Нашу Ніву”, у якой – мае вершы i занатоўкі са шпіталю.
3 ліпеня, серада
Ізноў у рэанімацыйным боксе шпіталю КДБ РБ, здаю аналізы.
4 ліпеня
Сьняданак: рысавая кашка, яйка варанае, чай. Кожныя тры гадзіны мушу мачыцца. Толькі што прывезьлі хворага ў суседні бокс.
Лета дажджыстае i халоднае. Як там мае дрэвы, дубкі, ці ўбіраюцца ў сілу? Чацьвёрты месяц адсідкі. Гэтым разам кайданы не здымаюць, вакно не расчыняюць, за медсестрамі сочаць. Ох, якая раскошная ходзіць! Ці то сястрычка, ці то з кухні, ды хоць сабе i зь месяца, галоўнае - якія формы!
Дзьве гадзіны дня. Званок доктару наконт мяне. Вячэра: шклянка чаю, шклянка кефіру, пюрэ з адваранай рыбай, батон, масла.
5 ліпеня
Падрыхтаваў маляву для перапраўкі на волю. Пачынаюць ныць зубы ў правым верхнім куце. Казлы, нават фрамугу не адчыняюць, каб праветрыць палату. I кайданы на левай. Зьявілася новая санітарка, смуглая, срачка i плечы - як у камбайна „Гомсельмашу”. Ізноў у зьмену выйшла Сьвета, мая надзейная „паштовая экспедыцыя”. Сьвятлана - студэнтка-першакурсьніца медінстытуту, родам з Гарадзеншчыны. Прыйшоў сьлядак, прынёс два тамы „Справы”. Чытаю, перапісваю. Чаго толькі няма ў гэтай пісаніне! Вось, напрыклад, з паказаньняў Кірсанавай, супрацоўніцы „Настаўніцкай газэты”: „З часу знаёмства адносінаў з Адамовічам я фактычна не падтрымлівала. Сустракалася зь ім два-тры разы. Па характары Адамовіч замкнуты, эгаістычны чалавек, вельмі высока сябе ацэньвае. Неўраўнаважаны, успыльчывы”.
6 ліпеня, субота
Набіраю вагу, пачынаю адчуваць уласнае цела. На волю пайшла першая малява.
Уточка-малявочка пошла по адресочку, девочке любимой я подарил чулочки. Ты носи их каждый день, а я кепку набекрень.Такія рыфмы ўпадаюць у галаву, калі з дапамогаю шпітальнай „уткі” перапраўляеш на волю лісты пра свае жыцьцё-быцьцё.
Сказаў сьледчаму, што кантралёры, зь якімі ён вітаецца за руку, прыходзяць на службу п’яныя. Сьлядак зьніякавеў i зараз жа пaпpaciў назваць прозьвішчы. На другі дзень у шпіталі зьявіўся „Сівы” - Фёдар Ільіч, намесьнік начальніка. Упрошваў выдаць яму кантралёраў. Пры гэтым пачаў разважаць, як было, як ёсьць, як, магчыма, будзе. I пра дзеда-чэкіста свайго прызнаўся, i што ў яго, унука, дысцыпліна на вышыні, а п’яныя кантралёры пры зброі - ЧП.
Вось што на гэты конт заўважае ў сваім рамане „Стары бажаволак закон” Ларс Лорэнс: „Важны не менавіта дадзены чалавек, містэр Парсанс, а тое, што падобнае ўвагуле магло адбыцца, з гэтай нагоды было нешта зроблена, калі п’яным не давалі ў рукі зброю i не дазвалялі разгульваць па вуліцах і чапляцца да мірных грамадзянаў. Я ня схільны высоўваць абвінавачваньне камусьці аднаму. Насамрэч назваць кагосьці аднаго - значыць адцягнуць увагу ад галоўнага: адказнасьці ўладаў”.
Ліпень... Яшчэ ў шпіталі. Кантралёры прынесьлі тэлевізар, глядзім нейкі баявік.
Вечар. Вецер нарваў навальніцу, залівае.
* * *
Не гані пургу[1], начальнік, я табе не крымінал, а прыгожага шукальнік, я - пачатак, ты - фінал. Я ірву душу на часткі, ты - вязаць концы мастак, я ўнікаю xiтpaй пасткі на ральлі, як чорны грак. Эх, з кайданнага я племя, кантралёр - табе імя, мае ногі прагнуць стрэмя, твае рукі - рамяня. І таму як еі ўсьміхайся, як мне ў вочы ні хлусі, скажа некалі. „Зьбірайся!” і табе ДэПээНСІ.[2]7 ліпеня
Раніа, настрой дрэнны. Учора горад салютаваў, ня ведаю, праўда, зь якой такой прычыны.
8.07.96
Чытаў „справу”. Сьледчы, падла, сказаў, што атрыбутыку „Правага Рэваншу” зьнішчыла нейкая камісія. Зьнішчылі працу Валянціны С. родам з Семежава, маёй любімай жанчыны. Гэта былі сапраўдныя мастацкія творы, асабліва нарукаўная павязка з вышытай васьмікутнай зоркай.
9 ліпеня, аўторак
Увесь дзень перапісваў паказаньні сьведкаў, спыніўся на адказах Галубовіча.
10 ліпеня, серада
Зьмена была дрэнная. Чорна-вусаты дугу гнуў. Маўляў, я забыўся, дзе я знаходжуся.
Сьнілася вёска Равячка, радзіма бабулі Грасільды, альхоўскія мужыкі Эдмусь ды Олік. Ізноў вярнулі ў ізалятар, дазволілі патэлефанаваць у газэту „Наша Ніва”. Tpaпiў на Алега Дзярновіча.
11.07.96 г.
Учора як загрузіўся ў 4-ю, так да адбою і прагаварылі. Мае новыя суседзі: Зьміцер, студэнт педінстытуту, i Артур Караткевіч, былы сьледчы з Барысава. Абое на ноч чыталі малітоўнікі.
Мае вандроўкі з камеры ў камеру, як скокі па балоце з купіны на купіну, як у маленстве ў час разводзьдзя з крыгі на крыгу. Патрапіш - прыжывешся, схібіш - будуць праблемы.
Усё ідзе, як ідзе. Дождж, душнавата. Цэлы дзень чытаў „Справу”. Перад абедам - спатканьне з маці. Кажа, дома бацька заняты касьбой, пляменьнік крэпне...
14 ліеня, нядзеля
У камеры сыра, душна, распрануліся да поясу. Сусед Караткевіч глуха кашляе - бронхі ў яго хворыя. Пакінуў на волі жонку з дачкой. Другі - З. Вайхоўскі - сядзіць i каркае: няма Беларусі, няма беларусаў... Сука, яшчэ адно гнілое слова - i я яго стукну.
15.07.96 г.
Вайхоўскаму 23 гадкі, але ўжо „круты”: паезьдзіў па еўропах, бізнэсу нарабіў. I дарабіўся. Шыюць яму забойства чалавека.
Да абеду была сустрэча з адвакатам, Пісалі хдайннітвы пра спыненьне справы. Настрой паскудны. Хлапцы з „НН” перадалі стрыжні, блок чыстай паперы, дзьве газэты, якія я ўжо чытаў.
16 ліпеня
Сон: калоны цяжкай ваеннай тэхнікі, Ізноў у раёне Равячкі. Прысьнілася i Натальля Матыцкая. I так выяўна бачыў яе чорныя вочы, буйныя рысы твару. Была мне радая. Мы сядзел ў нейкай кінатэатральнай зале. Я быццам бы выпадкова апынуўся побач, проста выпадкова праходзіў міма...
„Бізнэсмэн” Вайхоўскі крычыць мне: „Ды я вашу партыю БНФ за вагон піва куплю!”
17-га
Сьнілася дачка Валі Натальля. Кудысьці мы ехалі на нейкім лімузінчыку. Было лета, яна сядзела леваруч, я браў яе за адкрытую да пляча правую ручаньку - спрабавала вызваліць. Потым віншавалі мяне невядома зь якой нагоды.
А вось табе характарыстыка расейскага мужычка з раману Міхала Аляксеева „Вішнёвы вір”: „Однажды ранней весною, незадолго до того, как распуститься листьям, когда ветви деревьев были ещё голы и только подёрнулись тончайшей зеленоватой дымкой пробуждающихся почек, Карпушка приволок в сад дюжины три бороньих зубьев и заколотил их все в ненавистное ему дерево, полагая, что осокорь захворает, почахнет-почахнет, да и помрёт. Из пораненых мест обильно заструился прозрачный, как слеза, сок, и это обрадовало Карпушку”.
18 ліпеня (чацьвер)
Азнаёмілі з паперай, якую сьледчы накіроўвае ў Генпракуратуру (дакумент №12319 ад 17.07.96 г.).
Адправіў ліст Галіне ў Друю.
20 ліпеня
Вайхоўскі моліцца, ня хоча на Валадарку. Сапраўды, там ня так „утульна”, як у „амерыканцы”. I Караткевіч баіцца помсты людзей, якіх ён некалі адпраўляў пад суд. Што ж, маліцеся.
„Але скажы мне, дарагі сябра, няўжо, калі ты ўзыдзеш на трон, у Англіі ўсё яшчэ будуць стаяць шыбеніцы? А гэты стары паяц закон няўжо па-ранейшаму будзе душыць іржавымі ланцугамі ўсялякія праявы мужнасьці?” Гэта з Шэкспіра, Генрых IV, першая частка.
Аднойчы Дыягена спыталі, калі чалавек павінен вячэраць. Ён адказаў: кал гэта заможны грамадзянін - як толькі захоча, калі бедны - як будзе магчымасьць.
Нядзеля, 21 ліпеня
Адбой, пілі парашковае амерыканскае малако, пакрышыўшы ў яго батон. У нас на хутары Казіміраўка такая страва называецца рулі.
Ізноў дождж, сыра. Суседзі зьбіраюцца пераязджаць: адзін на Валадарку, другі - „на бальнічку” (турэмны шпіталь). Кешар заканчваецца, пачынаецца пякотка; хлеб пайшоў дрэнны, кіслы i заляжалы. У акенцы льшнуў вокам кантралёр.
„Любоў да Радзімы, як яе разумела Жанна Дарк, - гэта нешта значна большае, чым звычайнае пачуцьцё, - гэта страсьць, самазабыцьцё. Яна была ўвасабленьнем духу патрыятызму - патрыятызмам жывым, з плоці i крыві, які можна адчуць навобмацак i ўбачыць вокам.
Каханьне, Міласэрнасьць, Спачуваньне, Вайна, Годнасьць, Mip, Паэзія, Музыка - усё гэта можна сімвалізаваць чым заўгодна, адлюстраваць у вобразе мужчыны альбо жанчыны любога ўзросту; але далікатная, стройная дзяўчына ў росквіце
гадоў, з вянцом пакутніцы на галаве i мячом у руцэ, якім яна рассекла ланцугі чужаземнага ўладарства на целе сваей радзімы, ці гэта ня самы дакладны сімвал Патрыятызму, які будзе жыць у стагодзьдзях да рэшты часоў”.
Марк Твэн, „Жанна Дарк”
22 ліпеня (панядзелак)
На выгул не хаджу, вылежваюся. Ажывіліся думкі пра жанчыну. У Расеі за слова таксама судзяць - працэс Валерыі Навадворскай.
„Крыўды чаканяцца на жалезе, добрыя справы пішуцца на вадзе.”
Берта
„Калі засталіся яшчэ грамадзяне, якіх хвалюе абарона людскіх правоў, няхай яны вывучаць законы Злучаных Штатаў пра змовы. Абвінавачваньні ў змовах выкарыстоўваліся, каб прымусіць назаўсёды змоўкнуць найлепшых людзей Англіі. I тое, што гэта састарэлая форма гвалту ўкараншася ў нашай краіне, прымушае задумацца пра многае”.
Кларэнс Дэрроу
24 ліпеня (серада)
Мы перажываем зараз адзін з тых момантаў, калі быць юрыстам – ганаровы абавязак. Такія магчымасьці даюцца адвакату альбо судзьдзі, бадай, толькі аднойчы ў жыцьці, i, каб выканаць свой абавязак, яму трэба знайсьці ў сабе мужнасьць, трэба вытрымаць нялёгкую барацьбу. У такія хвіліны ён павінен валодаць надзвычайным прамоўніцкім дарам, здольнасьцю пераконваць у правільнасьці сваёй пазіцыі.
Позны вечар, пасьля адбою пішам, палім сьмярдзючыя цыгарэты, крадком глядзім тэлевізар.
З другога заезду ў шпіталь КДБ я вярнуўся 10 ліпеня. 10 камера „амерыканкі” аказалася пустой - сусед выехаў на зону, захапіўшы з сабою некалькі нумароў „Нашай Нівы” i „Свабоды”. Магчыма, па невялікім часе мы з ім сустрэнемся ўжо там, дзе адбываюць судовую кару. Але пакуль што я тут, i мяне цікавщь ува ўсей сваей шматграннасьці тутэйшае існаваньне.
Дні бягуць нават у камеры. „Как мало прожито, как много пережито”. У мяне, што праўда, i пражыта нямала - 34. I трэба яшчэ пражыць. Трэба! Хачу ўбачыць паразу ворага i трыюмф нацыянальнага духу.
Мая неасьцярожнасьць служыць мне аховаю - дэвіз „Справы № 182”, якую скончыў чытаць 12 ліпеня.
25 ліпеня
Днямі думаў пра былую жонку Вольгу. Сёньня прысьнілася. Ніякіх знакаў з волі. Пішу, чытаю, нагой хістаю.
Няма голасу, які можа згубіцца бяз сьледу, няхай гэта нават адзінокі голас чалавека ў пустэльні.
26.07.96 году
Здаецца, за сьценамі „амерыканкі” пачынаецца мільтонаўскі кіпеж. Рыхтуюцца да заўтрашняга дня, калі была прынятая Дэклярацыя пра незалежнасьць Беларускай Рэспублікі.
Піма кажа, што ў турме ён хоць уласныя шмоткі мыць ды цыраваць навучыцца. Нябось, на свабодзе пра такія „дробязі” ня думаў - займаўся бізнэсам.
27 ліпеня 1996 году, субота
Пад’ём а шостай. Сарцір (туалет, клазэт, прыбіральня, дабл, нарэшце), а нас трох, а ўнітазы два. Выносім парашу i сьметніцу, у пластыкавыя бутэлькі набіраем вады. На апраўку даюць хвілін сем. Асабіста мне трэба дзесяць-пятнаццаць. Амаль заўсёды не пасьпяваю - вертухаі гоняць назад у камеру.
Перад прагулкай - „лазьня”. Гарачай вады няма - грэюць на кухні. На кожнага – па вядры гарачай. Плёхаемся ў тазіках, палошчам свае ўкарэлыя майткі. 15 хвілін – i „лазьня” адбылася.
Прагулка: квадратны бокс тры на тры мэтры на трох, сьцены пад „шубай”, зьверху - металічная сетка. Цвыркае птушка, яснае неба i бярозавы ліст ад веніка, якім падмяталі цумантовую падлогу-ток. На сьняданак далі аж тры батоны!
Зараз вечар, чуваць, як салютуюць гарматы. Дзень незалежнасьці. Лягавы, паскуда, называе нацыянальны сьцяг беларускім салам.
Мітынг апазыцыі адбыўся каля Палаца спорту. Тэлекампанія ГРТ паказала больш, чым тутэйшая тэлеперадача „Панарама”. У кадры мільгануў твар маёй маці. За сьценамі турмы сёньня ціха.
28 ліпеня (нядзеля)
Сон. Шматлюднае палатно-карціна. Нейкае мерапрыем-ства, на якім я ў цэнтры ўвагі. Тут жа дзяўчаты гарбаносенькія. I Глафіра, i я яе цалую-абдымаю...
Мясцовая доктарка прапісала „вікаір”, таблеткі для нармалізацыі работы страўніка, альбо, як сказаў бы нармальны чалавек, „ад жывата”. Але яны не дапамагаюць. Вечарам ізноў пякотка - пасьля кіслай капусты на абед i хлеба-цаглінкі.
29 ліпеня (панядзелак)
Вечар. Інфармацыя ГРТ зь Беларусі. Наш ублюдак сарваў усе коркі. Гразіўся прыкрыць партыі, абяцаў пашырыць паўнамоцтвы КДБ i МУС.
30.07.96
Дзень 27 Ліпеня наша 4-я камера адзначае сёньня. Дакладней, адзначыла. Яшчэ да ранішняй прагулкі мы выппілі па кубачку i па другім самастаялага вінца з чорных парэчак. Мы прамовілі тост за неўнікнёнасьць нашае перамогі.
А 27-га хадзілі ў лазьню - звычайны душ без гарачай вады. Потым абед, кіслая капуста, пякотка - першая прыкмета гастрыту, таблетка „вікаіру”, паабедзенны сон, туалет з двума ўнітазамі на нас трох, вячэрні чаёк, адбой.
27-га ліпеня два гады таму ў сваім інтэрнацкім катушку абдымаў я чужую жоначку: мы елі недасьпелыя пepciкі i нешта алкагольнае пiлi. Потым нам перашкодзіла другая чужая жоначка. Яна была старэйшая i атрымала мяне. I гэта справядліва. Вечарам па Галоўным Прасьпекце прайшла калона з паходнямі. Цудоўнае завяршэньне сьвятога акту нашае любасьці перад абліччам іхняе здрады.
ЧЫСТЫЯ РУКІ
Я скажу табе, мая любачка, чаму некаторыя на свабодзе так раўніва падыходзяць да праблемы чысьціні рук.
Па-першае, чыстыя рукі — здаровы арганізм.
Па-другое, не магу ж я хадзіць з бруднымі ру-камі, пазбаўляючы цябе тым самым радасьці цалаваць іх. Мае рукі заўсёды павінны быць гатовыя для тваіх пацалункаў. Ведаеш, калі мужчына цалуе рукі жанчыне — гэта часьцей за ўсё тра-дыцыя, этыкет, звычка. Калі наадварот — мужчына гэтай зьяве не знаходзіць найменьня.
Па-трэцяе, педантычнае ачышчэньне ад бру-ду — гэта найбольш эфектыўнае выкарыстаньне магчымасьці, якой заўгра можа й ня быць. Вось табе прыклад: 4 камера, параша, нары, пацёкі на сьценах, турэмны смурод. Я больш не магу займацца воднымі працэдурамі, як гэта ўласьціва толькі мне. Усяго і засталося, што памяць пра халадок тваіх вуснаў, захаваная эпітэліем маіх далоняу...
Па-чацьвёртае, мая салодкая, нехта ўсё ж павінен мыць рукі, своечасова і на ўсіх пальцах падстрыгаць пазногці, здымаць завусенкі. Навокал столькі людзей з бруднымі рукамі, што проста... Гэты пункцік пачынаеш асабліва разумець тут, за кратамі, дзе ты мусіш кожны дзень назіраць, як нячыстая, азызлая рука кантралёра пры раздачы хлябалава ашчапервае жалезную шлёмку, сьлізгаючы вялікім пальцам у твой гастрыт-ны супік. Адно суцяшае: брутальны палец кантралёра завісае пакуль толькі над пайкай зэка, а не над спускавым курком.
ДАКУМЕНТ № 1
Следователю по особо важным делам СО КГБ РБ капитану юстиции Сокольчику А.П.
Справка
о судебных издержках по уголовному делу №182
Судебные издержки по уголовному делу № 182 по состоянию на 17 июня 1996 года составили:
На оплату труда адвоката (Цьветава - С. А) -106.814 рублей;
Стоимость проведённых экспертиз:
- № 880 от 13 марта 1996 года - 850.000 рублей;
- № 1050 от 29 марта 1996 года - 425.000;
- №1470от29апреля199бгода-425.000рублей;
- № 1465 от 3 мая 1996 года - 567.000;
- № 254 от 17 мая 1996 года - 1.500.000 рублей. Всего: 3.873-814 (три миллиона восемьсот семдесят три тысячи восемьсот четырнадцать рублей).
Начальник ФЭОКГБРБ (пячатка, пoдпic)
полковник Т.М. Кукушкин
ДАКУМЕНТ № 2, КОПІЯ
Направляется на рассмотрение: жалоба Драбкина Э.Б. по делу Адамовича С.Г. для проверки изложенных в ней фактов. О принятом решении сообщить заявителю.
Решение: на 1 л.
Нач. отдела (управления)
(подпіс неразборлівы)
ДАКУМЕНТ № 3, КОПІЯ
С огромным удовольствием узнал из печати, что прокуратура занимается делом Славомира Адамовича (Правый Реванш).
Пишу Вам специально, чтобы подчеркнуть для Вас некоторые моральные качества этого профашиста. Я - учитель. Более тридцати лет выписывал „Настаўніцкую газету”, но прекратил это делать после того, как она опубликовала ряд статей члена редколлегии - Адамовича. Если захотите увидеть облик этого ублюдка, пусть редакция предоставит его три статьи, опубликованные в разное время: „Рэмінісцэнцыі з нагоды” - на день освобождения - какое кощунство - Белоруссии от фашистов (какие партизаны - бандиты, какие золотые люди - немцы!), „Текст № 5 „Лола з Будслава” (сплошные „жиды, жидовки и жидовочки”), „Пяць дзён на ўсходняй граніцы” (дикая, нечеловеческая, звериная русофобия).
В своё время я выразил негодование этими материалами. Меня поддержала редколлегия „Советской Белоруссии”, которая, высказав своё возмущение, обратилась (с моим письмом) к министру просвещения. Но - увы, редакционная коллегия „Настаўніцкай газеты”, собравшись по указанию министерства, подтвердила правомочность этих публикаций. И это в „Настаўннікай газеце”, занимающейся вопросами воспитания молодёжи.
В письме, направленном в министерство „Советской Белоруссией”, были слова: „Публикации, которые по меньшей мере не делают чести ни вашему министерству, ни вашей газете”. Это ещё мягко сказано.
Рад, что времена изменились, что в наше время можно „раздать каждой невестке по серьгам”.
Так что известный Вам Славомир Адамович - это не только „Убей президента!”
Буду счаслив, если то, что я Вам сообщил, хоть в какой-то степени пригодится (хотя мой сын убеждает меня, что раз так долго ему позволяли публиковать эту всю мразь - за спиной у него кто-то есть).
С уважением
Драбкин Эдуард Борисович
(Гомель)
Драбкін-малодшы мае рацыю: у мяне сапраўды „кто-то есть”, толькі хутчэй не за сьпіной, а пад нагамі - гэта мая беларуская зямля. Вось яна i дае сілы, i гэта ёй я сплочваю доўг словам, як магу, за радасьць папіраць сваім 41-м памерам чаравіка золата лістоты ейных лясоў, жвір дарог, асфальт вуліцау, бетон турэмнай камеры...
Нехта Драбкін Э.Б. у свой час настаўшчаў у Будслаўскай сярэдняй школе, што на Мядзельшчыне. У гэтай жа школе працавала Паўліна Мядзёлка. У Будслаўскую дзесяцігодку пяць гадоў прашлэпаў i я; тут жа, у даўнім-прадаўнім Будславе, я сустрэў сваё першае платанічнае каханьне - дзяўчыначку Лолу, жыдовачку. Праз 20 гадоў у „Настаўніцкай газеце” я апублікаваў няпэўны паводле жанру тэкст пра сваё першае дзіцячае захапленьне. Вось тут i ўзьнік Драбкін з усім тым на душы сваёй старэчай, пра што можна здагадацца, прачытаўшы ягоны ліст.
31 ліпеня, серада
Раніца. Сьняданак. Заліўны дождж з грымотамі. У камеры сыра, чхаю, паскудна ў роце ад нячышчаных зубоў i папсаванага галадоўкай страўніка. Па абедзе. Артур Караткевіч ледзь дыхае: запаленьне лёгкіх перайшло ў астму. Пераводзяць яго ў іншую камеру. Застаемся з Вайхоўскім. У страўніку разьліваецца цяпло. Каб не перайшло яно ў пякельнае полымя язвы.
2 жніўня, пятніца
Учора ноччу трэцім загрузіўся малодшы сяржант з Барысава. У мяне абвастрэньне боляў у жываце. Гарачыня, пякотка, няма апетыту. Вертухай бубніць, што вось бы нам шланг у горла ды сілком накарміць раз-другі, дык мы перасталі б сімуляваць.
3-га, субота
Лета, летца мінае. Сёньня я быў „дзяжурны” - квэцаў ганучай падлогу камеры.
4 жніўня, нядзеля
Дзень скончыўся. Віталь Барысаўскі лепіць Луку з хлеба, я пiшy, Піма В. Чытае газэту. Душна, i ў роце кісла.
ПРА НЯНАВІСЬЦЬ
„В дни напряжённой летней битвы 1942 года поэт Константин Симонов написал стихотворение „Убей его”. Продиктованное созревшим, оформившимся чувством ненависти, это стихотворение западало в солдатское сердце каждым своим жестоким, жёстким и требовательным словом:
Так у бей же немца, чтоб он, А не ты на земле лежал, Не в твоём дому чтобы стон - А в его - по мёртвым стоял. Так хотел он, его вина, - Пусть горит его дом, а не твой, И пускай не твоя жена, А его - пусть будет вдовой. (...) Так у бей же хоть одного! Так убей же его скорей! Сколько раз ты увидишь его, Столько раз его и убей!Суровы стихи советских поэтов, зовущие к ненависти и возмездию. Яростью священного гнева насыщены их строки. Нашу ненависть мы подняли как меч народной самозащиты. Нашу ярость мы занесли над головой врага как оружие правды, свободы, независимости, любви...”.
Аляксей Суркоў,
„Голоса времени”,
выд-ва „Советский писатель”,
1965 год
„Друг друга ненавидеть умеем - это унаследовали у мещанства, а углубить и расширить ненависть на весь мир, враждебный нам, не удаётся. В современной поэзии музыки ненависти не слышно”.
А.М. Горкі
Питая ненавистью грудь, Уста вооружив сатирой, Проходит он тернистый путь С своей карающею лирой. М. Някрасаў Калі турэмшчык паперу з пяром адбярэ, у сэрца пальцы ўкладу, напішу крывёю сваёй. Калі турэмнай пячаткай мой закаркуюць рот, Гнеў загаворыць мой звёнамі ланцугоў. Фаіз Ахмад Фаіз, пакістанскі паэт6 жніўня, аўторак
Да абеду. Сусед Вайхоўскі зьехаў на Валадарку. Цяпер удвох з Віталем Барысаўскім, майстрам лепкі, чые гліняныя чарткі прадаваліся ў скверы на плошчы Свабоды ў Менску.
На днях сон. У бабінай хаце: Н. Матыцкая, Н. Захаранка, Скобла, я зь імі. Любошчы. Потым голас дзіцяці, дзяўчынкі, які прыводзіць мяне да вішні на полі, што каля бацькавага хутара. А там, у разоры, труп, чамусьці ведаю, што дзяўчынкі. Яго абселі мурашкі, густа-густа - капошацца. Потым аўтамабіль, за рулём знаёмы актор. I яшчэ сьмерць кагосьці з радні Сіняўскай Мані зь вёскі Матыкі.
„Толькі жыцьцё вымушае пакутваць. Памерці не балюча. Памерці - заснуць. Сьмерць - гэта азначае канец, спакой, супакаеньне. Чаму ж тады яму ня хочацца паміраць?”
Джэк Лондан,
„Любоў да жыцьця”
СУКАМЕРНІКІ
1). Дзіма Вялічка, 21 год. Менск, студэнт Акадэміі фізкультуры. Справа аб забойстве банкіра Валадзько.
2). Камера № 15. Армянін зь Літвы. Кантрабанда валюты.
3). Аляксандар Маціеўскі, былы супрацоўнік міліцыі 9-я камера. Справа Валадзько плюс абвінавачаньні ў згвалтаваньні ў будынку РАУС дзьвюх мянчанак. Сям’я: жонка, дачка.
4). Кітаец Лі Хен Ci. Кантрабанда валюты. 9-я камера.
5). Аляксандар Баеў. Рэкет. 5 гадоў агульнага рэжыму. Камера № 10.
6). Артур Караткевіч, былы сьледчы з Барысава. Хабар. Родныя: жонка i дачка. Хворыя бронхі.
7). Дзіма Вайхоўскі. Ненаўмыснае забойства. Прадпрымальнік. Чацьвёрты курс педінстытуту.
8). Віталь Ж. Малодшы сяржант. Барысаў, „Печы”. Цывільная прафесія - кераміст. Жонка й дачка Ліза.
9). Вадзімас Лашчэўскіс, Літва. Кантрабанда аутамабіля.
10). Алег Рыбкін, непаўналетні Віцебск, вул. Смаленская.
11). Сяргей Сільвановіч, Полацак. Хуліганка.
12). Валянцін Гуртавы.
13). Алег Туронак.
14). Юры Гарбачэўскі, Наваполацак. Артыкул 115-ы.
15). Віктар Зуеў (спаліў аптэку).
16). Алег Кузьняцоў, узрост - 15 гадоў.
8 жніўня, чацьвер
„I ўсё гэта - за што? Што я зрабіў? Якое злачынства зьдзейсьніў я перад грамадзянамі горада Ніягара-Фолс, што на мяне абрынулі ўсе гэтыя кары. Я нават не зграшыў супраць пастановы, якая забараняе начаваць на вуліцы. Я спаў не на вуліцы, а ў полі! Я нават не пpaciў хлеба i не выкленчваў „лёгкую манету” ў мінакоў! Я толькі прайшоўся па іхных тратуарах i паглядзеў на ixны сьмеху варты вадаспад! Дык дзе ж тут злачынства?”
Джэк Лондан,
апавяданьне „Цопнулі”
Учора ад маці перадача. Сустракалася з адвакатам, а сёньня ён i мяне выцягнуў на сустрэчу. Сам „хазяін” перадаў ліст ад Галіны Вансовіч. Бацькі купілі ёй „фольксваген-пассат”, вучыцца цяпер кіраваць. I задае пытаньні, зараза.
„Штэйнхоф вельмі часта мыў рукі”.
Крыстыян Гейсьлер, „Запыт”
10 жніўня, субота
Спрабую разгаварыць Барысаўскага на агульнапалітыч-ныя тэмы. Не выходзіць. Кераміст заняты сваім, ліліпуцкім.
Учора паказалі паперу з Вярхоўнага суда. Маю „справу” сплавілі ў Віцебскі абласны суд - далоў з вачэй. Яшчэ дзесяці няма, а ўжо амаль сьцямнела. Віталь тры разы на дзень моліцца па кантычцы.
Днямі сон: жанчыны, лазьня ў Равячцы, радавым котлішчы Роўдаў; выступленьне Сталіна; доўгая кілбаса; сталіністка Ніна Андрэева; хлюст, якога я б’ю аб сьцяну галавой; міліцыя; бамжы, якія то наступаюць на мяне, то адступаюць; дзяўчаты, мае прыхільніцы; поле, на якім чалавек нешта зьбірае; дзяўчына кідае мне грэбень, я падымаю. Энцыклапедыя.
Сёньня L быў на аўдыенцыі ў Примакова (Расея), пытаўся, ці мэтазгодна праводзіць чарговы рэферэндум дзеля вырашэння пытаньня пра ўнясеньне зьменаў у Канстытуцыю 1994 году. Нават Дзень незалежнасьці 27 ліпеня хоча зьмянщь на 3 ліпеня, калі ў 1944 годзе нямецкая акупацыя зьмянілася на савецкую. Гэта татальны гвалт. I яму мы супрацьпаставім вайну!
12 жніўня, панядзелак
МАЛОДШАМУ СЯРЖАНТУ ВІТАЛЮ,
СЯДЗЕЛЬЦУ ЧАЦЬВЁРТАЙ КАМЕРЫ
„АМЕРЫКАНКІ”
Сядзіш за скрадзены цэзій, а мог бы - за Беларусь, маўклівы i негарэзьлівы барысаўскі беларус. Яшчэ толькі ўчора быў ты малодшы сяржант БэА, у форму як быццам уліты, як быццам ты ўжо камбат. Яшчэ толькі ўчора, а сёньня ты разам са мной сядзіш, сьціскаеш роспачна скроні, хістаешся ды маўчыш. Ты думаў, што шыта-крыта адбудзецца справа, аднак ня выйшла ў цябе са збытам i спраўдзіўся дрэнны знак. I раз ужо так прыйшлося - давай ня плакаць, ня ныць, давай рабіць, каб збылося ўсё, што павніна быць.ЧАСТКА II. ВІЦЕБСКІ ЦЭНТРАЛ
14 жніўня, серада
Позны вечар у сьледчым ізалятары г.Віцебску. Заехаў учора на белай „Волзе” начальніка сьледчага ізалятара КДБ. Этапіравалі ўчатырох. Два на заднім седале: у левага аўтамат з укарочаным ствалом, астатнія з пісталетамі „Макарава”. Спыняліся па дарозе разы два - па малой патрэбе. Быў гарачы сонечны дзень 13 жніўня. Кожны раз, выходзячы з тачкі, я браў рукі назад. Вертуxai пpaciлi апусьціць, але я не рызыкаваў, бо хто ix ведае, вертухаяў. Стрэляць у сьпіну, а потым скажуць: пры спробе ўцёкаў.
I вось - Віцебск. Аказалася, што менскія дэбэшнікі ня ведаюць, на якой вуліцы зьмешчаны будынак абласнога УКДБ. Нарэшце дарогу паказвае чалавек у вайсковай форме...
Загрузілі ў камеру 60 (шэсьць нуль). Гэта „малалетка”, з дарослых я - пяты. Сядзіць сем непаўналетніх. Сёньня зайшоў восьмы. Самаму меншаму - 14. Яшчэ тыя ўрвісы. Вечарам адна праблема: як схадзіць на дальняк. Першая ноч – на другім паверсе нараў, альбо шконкі. Ноччу слухаю казку пра каханьне зэка й зэчкі. Шоргат маляваў з камеры ў камеру праз рэшку. 61 - хата сухотнікаў (тубікаў), адкрытая форма. Ім даюць малако, тварог, нешта з садавіны-гародніны. „Адзін восем”, - крычыць жанчына, выклікаючы на размову свайго мужчыну. Усяго ў нашай камеры 13 чалавек. Самы старэйшы мае 36 гадоў. Восьмы малалетка, які заехаў сёньня этапам зь Менску, мае цэлы букет артыкулаў: разбой, згвалтаваньне, крадзёж ды іншае. Згадваю сваё маленства: часта брутальнае, галоднае, картовае, найсмачнейшы гасьцінец - калі бацька прынясе з работы сайку белага хлеба ды бутэльку „дзюшэсу”. Яснае было дзяцінства, прыгожае, плённае, таму i раблю я сёньня тое, што раблю.
16 жніўня, пятніца
Ня спалі да познага - ладзілі дарогі. Пасылаў вестку ў пяць сем - не адказалі. Перадача ад маці. Лазьня. Канфлікт з-за картау. Санітарнаэпідэміялагічная праверка, прадстаўнікі прэсслужбы МУС. Начальнік ізалятара спытаў, ці не я гэта зь Менску.
У Віцебскім цэнтрале (сьледчай турме) чаляцца дзьве тысячы чалавек, 121 камера.
17 жніўня, субота
УЖ 15/із 2. 11 гадзін дня. Адзін малалетка сядзіць на парашы й дыміць самакруткай, другі ў тазіку мые свае лахманы. Бальшыня ўпавалачку сьпіць. Ноччу чатырнаццацігадовы хлапчук, якому далі мяно Чосік, поўзаў па мне, як таракан, - сьцяліў дарогі ў суседнія камеры.
20 жніўня
Заутра - круглы стол палітычных партыяў. Але мне што з таго? Няма той партыі, якая задавальняла б маім патрэбам i падыходам. Калі толькі выйду – займуся рэарганізацыяй сваей праварадыкальнай групы. Няхай паступова, кропля за кропляй, але Арганізацыя будзе! Арганізацыя з выразна пpaпicaнымі правшамі гульні, дысцыплінай i матэрыяльна-фіансавым грунтам.
...Чосік сядзіць на рэшцы i дзівіцца, як маленькія чырвоныя мурашы распраўляюцца з матылём. Малому хочацца падзяліцца ўражаньнямі, але няма з кім, ніхто не адгукаецца на яго поклічы.
Сьніўся сон, што Лукашэнка iгpae ролю ў нейкім сьпектаклі: з указкай у руцэ i надта худы. Бачу яго, праходзячы за кулісамі.
22 жніўня, чацьвер
Учора размаўляў з выхавальнікам Керзавым, перадаў яму некалькі нумароў „Нашай Нівы” i „Свабоды”.
Сёньня была маці, дабілася ў судзьдзі спатканьня са мною. Нехта Голуб зь ёю гаварыў вельмі нядобра.
Мароз Юра выстаўляе пікеты дзеля маёй абароны, за што яго i б’юць ублюдкі ў цывільным. 27 ліпеня маці была на мітынгу, дзе ад яе імя выступалі (сама яна хвалявалася i не магла гаварыць) i зьбіралі грошы. Пасьля спатканьня зайшла i перадачка-дачка: вінаград, яблыкі, чай i 4 пачкі цыгарэтаў з фільтрам. Газэтаў не прапусьцілі. Турэмшчыкі чакаюць дня, калі на сэсіі Вярхоўнага Савету будзе разглядацца пытаньне пра пенсійнае забесьпячэньне работніксаў МУС. Пытаньне ўнесена пунктам трынаццатым. Прозьвішча судзьдзі, які дазволіў маці сустрэчу са мною, - Даўлюд.
Ноч. Гукі гораду. У нашых казематах - духата і разборкі.
24-га, субота
Позны вечар. Баландзёры шумяць. Перад вячэрай - прагулка. Халаднавата. У камеры вэрхал, малалеткі шчэмяць адно аднаго. N сёньня пpaciў закурыць. Ходзіць у адных трусах ды чэша муды. Днём заехаў „баскетбаліст”, рост 2 мэтры 01 см. Каб трапіць на бальнічку, бедалага праглынуў цьвік.
Спадзяюся дні праз тры атрымаць абвніаваўчае заключэньне.
ВІЦЕБСКІ ЦЭНТРАЛ
Здаецца, нядоўгай была дарога з 62-га ў 96-ы, а зьведаў на ей i д’ябла, i бога, i доўгія-доўгія дні посту. Было! Пры сьвечцы чытаў Якуба, і нешта з Луцкевіча, i з Максіма, і п’яны npыxoдзiў з калгаснага клубу, i думаў жыцьцё закрыць, як Miciмa. Было, што зь людзьмі быў шчыры празь меру, а людзі думалі, што манюка, i дзеля сьмеху лупілі ў цэру, альбо проста ў сэрца левым хукам. Было! Любіў чужых i няцэлых жанчын, што потым кідалі мяне. Было: аддаваў i душу, i цела, і рэдка на просьбы адказваў „не”. Было, што пiy з крыніц i балотаў, i з кветак сьпелых вітальны сок, з падонкамі пiў i з бруднай галотай, пiў там, дзе сьветла, а больш - дзе змрок.26 жніўня, панядзелак
„Хата” пяць дзевяць - жанчыны - вярнулася з прагулкі. Чуваць, як рыпяць шконкі Турэмныя пані залазяць у свае бярлогі, ёрзаючы нясьвежымі срачкамі па цяжкіх камеральных матрацах. Матрас, матрас, дай хоць раз, - кажуць у такіх выпадках як мужыкі, так i бабы. Некалі шэсьць нуль таксама была пад жанчынамі: у нас драуляная падлога i матрацы ў менструальнай крыві.
А пятай раніцы схапіў жывот. Панос. Пакутую да абеду. Камера пайшла на двор, а я - на дальняк. Адзіная магчымасьць застацца аднаму - не пайсьці на прагулку, завіснуўшы на парашы.
Жанчыну хочацца - хоць самую апошнюю. Халаднее, ужо ня так душна ў камеры. Панядзелак - генпрыборка. Мыем падлогу, „лебедзя”-урыльнік. Каб зараз дадому, шчакой прыхінуцца да кары дубоў маіх, бярозаў, сасонак! Удыхнуць паветра ляснога, выйсьці па грыбы, паваліцца ў мох аксамітны, у ігліцу. I прайшлі б тады мае хваробы... Да „опера” запісваюся шосты дзень, каб празь яго паспрабаваць адправіць лісты на волю.
Вечар. Пяць восем дала на суткі тэлевізар, а мы ёй - цывільняк (цыгарэты). Зайшоў старлей, начальнік аператыўнай часткі. Размовы не адбылося, лісты адправіць нельга. Начальства адмоўчваецца наконт пісаных i няпісаных правілаў сваей турмы. Самі, маўляў, кумекайце.
Генадзь Пракопавіч Керзаў - выхавальнік малалеткі. Кажа, што пры ім тут ужо сядзеў адзін палітычны. Гэта Міхал Кукабака, якога потым этапіравалі некуды ў Расею.
Начапер адразу пытаньне, ці ня ў БНФ я, потым пра Пазьняка. Як i Лазуркін, які афармляў мяне на малалетку, гэты таксама пaпpaciў мяне гаварыць па-расейску, чаго я, вядома, ня мог сабе дазволіць. Опер, бач ты, не понимает. Они все не понимают. А вось мы ix разумець павінны... Памятай! Усё памятай!
27 жніўня, аўторак
За цыгарэты прынесьлі мяса i 4 яйкі За вячэрняе малако прыйдзецца аддаць тры замуткі чаю. Чакаю суду, сэсіі ВС i чарговага рэферэндуму.
29 жніўня, чацьвер
Пакуль мы паласкаліся ў душы, у камеры нашай зрабілі шмон. Добра, што дзёньнік я ўзяў з сабой. На прагулцы перагаворваўся з Натальляй з пяць сем. Сядзіць па 91-й. Зайшлі „СБ” i „ЗЮ”. А вечарам яшчэ адзін шмон. Вывелі на прадол, тварам да сьцяны, рукі назад. Да Валіка, былога сьпецназаўца, прычапіўся мент. Ледзь не пабіліся. Усе нашы транты вывернулі на абшчак i залілі вадой.
„С какой целью интересуешься?” - пытаньнем адказваюць на тваё пытаньне. „Для общего познания”, - хутка павінен адказаць ты.
Прыйшоў турэмны доктар. Зьмераў ціск праз вакенца-кармілку, раздаў каму валідол, каму парацэтамол. Пайшлі левыя базары пра палітыку. 16-гадовы клоп таксама нешта вякае, нешта i яна тумкае, брындзола анальная.
Выклікалі да Керзава. Я маўчаў, а ён гаварыў: пра вершы, Луку, уладу, можа i не пасадзяць, а калі i дадуць тэрмін, то на зону не адправяць. Прапанаваў паперу, але я ня ўзяў. I дарма. У абед успыхнуў інцыдэнт „Рыбкін супраць Маскалёва”, абодва малалетнія. У ход пайшло ўсё, што пад рукамі, але абыйшлося без крыві.
31 жніўня
Пасьнедалі сочывам i малаком. Ноччу дзяжурыла сяржант Сьвятлана - пульхная, падобная на маю былую жоначку Волыгу. Эх, i палюбіў бы яе, вертухаечку! Прыйшла малява ад нейкае Валі з пяць дзевяць. Вечарам яшчэ адна. Піша акуратна.
2 верасьня, панядзелак
У школах сьвяточная лінейка, чысьценькія дзеткі, белыя каўнерыкі, фартучкі. Але ня ўсе яны скончаць школу, бо некага ўжо чакае камера 60. Барані іx, божа, ад гэтай крывое сьцежкі!
Зайшла дачка, пахне яблыкамі i свабодай. Сяброўка Валя аказалася Ірынай. Зь ёю яшчэ чалавек шэсьць перапісваецца. Сядзіць за забойства мужа. Вечарам атрымалі суботнія газэты. У „СБ” - праект прэзідэнцкай канстытуцыі. Былы сьпецназ Гуртавы нарэшце прызнаўся, што не падабаецца яму беларуская мова.
Надругательство
над государственным флагом
Неизвестный злоумышленник снял государственный флаг Беларуси со здания Дерновичского сельсовета Верхнедвинского района и на его место повесил бело-красно-белое полотнище. Государственный флаг оказался сожжённым у здания сельсовета в деревне Дерновичи, а на двери строения был оставлен лист бумаги с не шибко грамотной надписью: „Кто снимет флаг, тот будет убит до третьего колена”. Для установления личности преступника на место происшествия выехала оперативная группа специалистов УВД и КГБ из областного центра.
„СБ” за 28 жніўня 1996 году
„КАХАНЬНЕ ТУРЭМНАЕ, ГОЛАЕ, ГАЛОДНАЕ...”
Вячаславу
Прывітганьне, Слава! Вось атрымала ад Вас маляўку i, калі трохі ачомалася ад сну, села пісаць адказ. Ну, што я магу Вам сказаць пра сябе? Мне 33 гады, сяджу тут ужо год, а далі тры. Была замужам, цяпер у разводзе. Маю дачку -15 гадоў. Вось Вам, відаць, шанцавала на жанчын, а мне на мужчын ня вельмі. У гэтых сьценах, мне здаецца, таксама наўрад ці можа быць штосьці сур’ёзнае. А ўвогуле, чым чорт не жартуе, так? Буду спадзявацца, што ў бліжэйшы час Вы напішыце за „хату” 59 верш. Ага, я вось спадзяюся ў хуткім часе выйсьці на свабоду, бо пагаворваюць пра тое, што будзе вялікая амністыя. Вельмі хачу дамоў i да дачкі, у яе такі ўзрост. Бабуля зь дзядулем - гэта ўсё ня тое. Ей патрэбна маці. А ўвогуле мы зь ей, як сяброўкі. Яна мне заўсёды ўсё гаварыла, усім дзялілася. Ну, вось, здаецца, i ўcё. Пішыце, чакаю. Са шчырай павагаю - Валя.
Cлaвiкy
Дарагі Славамір! Добрай ночы, дзякуй, вядома ж, за верш, але я па-беларуску не разумею... I таму пастарайся, калі яшчэ ёсьць жаданьне, напісаць па-руску. За маё маўчаньне - прабач, таму што мне трэба было падумаць... Ну, а ты ужо i не такі настойлівы быў у нашай перапісцы. Hi разу нават не напісаў, а значыць, табе гэта перапіска не патрэбная. З пав. Валя.
Х-60. Славіку
Славік, за „дарагі” дзякуй гаварыць няварта, бо тут прынята гэта пачуць ці прачытаць. А вось што ты не настойлівы, дык гэта ня вельмі добра. Трэба быць настойлівым. Што датычыцца „штучкі”, то калі штосьці ня так з галавой, дык не павінна гэта адбівацца на... Ты разумны мужчына i зусім не дурны. Гэта шчыра. А тое, што ты „якаеш”, дык мне нават цікава, хочацца больш цябе i пра цябе ведаць. Вось да цябе маці прыходзіла, а да мяне ніхто... Ай, не хачу пра гэта. Ведаеш, а чаму ты напісаў, што „Ipa”. Ірэна - гэта да Польшчы бліжэй? У нас дзьве Ірыны, i адна таксама полька. Славік, чаму ты вырашыў, што цябе ня любяць? Цябе любяць i сам яшчэ будзеш любіць. Пішы. З павагаю - Валянціна.
Х-60. Славіку
Прывітаньне, Славік! Адразу хачу напісаць табе, што бел. мову я вельмі дрэнна ведаю. Але як табе лепей, так i pa6i, бо калі што, дык я спытаю. А вось навошта табе маё прозьвішча? Думаю, што гэтага пакуль ня трэба. Адукацыя ў мяне вышэйшая, а артыкул - думаю, ён цябе зьдзівіць. Ня будзем пра маю дзелюгу пісаць. Бацькі жывуць у Віцебску, але ў мяне зь імі вельмі дрэнныя адносіны. Што тычыцца маёй нацыянальнасьці, дык у мяне ўсе палякі, а па месцы жыхарства, г. зн. дзе нарадзілася, - беларуска. Але хрысьцілі мяне ў каталіцкай царкве. Вось такія справачкі. Што да майго здароўя, дык тут у мяне цікавасьць да каханьня залежыць ад мужчыны, а не ад мяне самой. Так, ты маеш рацыю, тэма гэта невычэрпная. Я вось што сабой уяўляю: рост сярэдні, волас русявы аж да сьветлага, вочы сінія, сярэдняга целаскладу. Кажуць, што з выгляду намнога маладзейшая за свае гады... Ці куру я? Так, цяпер амаль усе кураць. Чыфірыць пачала тут, але толькі ранічкай, i то не заўсёды. Ведаеш, што да салодкага, дык я гэта вельмі люблю. Але й ня супраць церпкага. Славік, калі мне не пашанцуе з амністыяй, то ў нас будзе час на перапіску, але, думаю, не надоўга. Пішы. Вельмі чакаю ад цябе адказу. Калі ў цябе ёсьць папера, то загані мне, калі ласка. Са шчырай павагаю - Валя.
Дарагому Славіку
Славік, вечар добры! Чаму ты лічыш, што пра каханьне трэба гаварыць аглядаючыся? Я лічу, што не. Пляваць я хацела на ўcix, перш за ўсё трэба думаць пра свой дабрабыт, пра сябе... Ты вось задаў такое пытаньне мне, за свабоду... Усяго таго, што ты мне напісаў, - гэтага я ня ведала. Я ўвесь час, на працягу сумеснага жыцьця - існавала. Ведаеш, я лічу, што ня ўсе хочуць утаптаць чыстае ў бруд. Таму што, напрыклад, я вельмі хачу любіць і быць любімай, хачу чыстых і шчырых пачуцьцяу, бо ня ўсё яшчэ згублена. I тое, што тут некаторыя падманваюць жанчын, дык гэта мярзотнікі, якія самі ня здольныя ні на што. Славік, думаю, што тое, што я табе тут напісала, ты зможаш зразумець. Але калі ты захочаш пра штосьці даведацца, ці чагосьці не зразумееш, то пытайся. Дамовіліся? Слухай, ты гуляць ходзіш? I ты бачыў каго-небудзь зь дзяучат нашай „хаты”? А вось што я ізноў хацела напісаць „Ірына”, дык ты правільна заўважыў. Яна затуманіла мне Лёшкам усю галаву. Але чаму ты вырашыў, што я - Ірына? Са шчырай пав. Валя. P. S. Прабач, калі ёсьць капэрта, дык выручы мяне.
* * *
Славік, чаму ты вырашыў такім спосабам весьці перапіску? Але гэта тваё жаданьне i мне няма розьніцы. Слухай, а вось вас адзін раз вялі з прагулкі i ў кармушцы сядзела адна дзяўчына, цябе часам не было сярод хлопцаў? А сон твой... Мне здаецца, нехта да цябе прыйдзе, ну, увогуле, прыб’ецца, як кажуць у народзе. Мяне затуманіў ня Лёша, а Ірына, што чаму так доўга ён ёй ня Пiшa. Увогуле яны - усе дзяўчаты - любяць са мной гаварыць, раіцца. I ты нават не дапускай такой думкі, што ў нас малявы чытаюць услых. Ці ты думаеш, што калі ў вас так заведзена, то i ў нас тое самае? I чаму ты не дапісваеш сваю думку? Я маю на ўвазе, што хочаш са мной трымаць кантакт ня толькі як мужчына з жанчынай?.. З табой я ў многім згодная, толькі ты мяне няправільна, відаць, зразумеў, i ўсяго таго... Ведаеш, пра сябе мне шсаць няма чаго, бо сяджу ў невядомасьці i нічога ня ведаю. Да мяне ня йдуць, ніхто ня піша, таму для мяне гэта вельмі балючая тэма... Нікому непатрэбная i ведаю, што вельмі ў многім вінавата сама, а больш за уўё перад дачкою. А газэты ў нас такой няма, я толькі чытала, што ў канцы восені будзе вырашацца пытаньне пра амністыю.
Свае першыя дні на свабодзе я не магу ўявіць, праўда. А тэрмін у мяне ўжо ёсьць - тры гады. У грыбы вельмі люблю хадзіць i зьбіраць. Слухай, вось у цябе пытаньне ўзьнікла цікавае... Грудзі ў мяне невялікія - сярэднія. Славік, мне так сорамна, але мне вельмі хочацца чаго-небудзь смачненькага. Ага, я вось усё спытаць хацела цябе: ты курыш? Калі так, ты выручы мяне да заўтра. Пішы.
Чакаю. Са шчырай пав. Валька.
Cлaвiкy
Прывітаньне, Слава! Я ўчора сябе дрэнна адчувала i таму заснула. Напілася таблетак, ты ўжо даруй мне. У мяне дзень нараджэньня 29 красавіка. Ведаеш, усе пагаворваюць пра амністыю, думаю, што яна будзе i спадзяюся, што траплю пад яе, дакладней, мой артыкул. Вось ты напісаў, што марыў пра тое, каб у цябе была першай дачка, а я наадварот. Але ж ты яшчэ малады i ў цябе ўсё наперадзе - будзе ў цябе i дачка. Ты пытаешся, што мяне цікавіць. Ды ў прынцыпе i ня ведаю... Але ў час пepaпicкi мы будзем пазнаваць адно пра аднаго. Сама я сябе нядрэнна адчуваю, але здароўе тут згубіла. А так ўсё нармальна. Бацькі, здараецца, нагадваюць пра сябе. Мужа ў мяне няма. Памёр ён у мяне, перад тым я зь ім разьвялася, але жылі разам. Ведаеш, што жанчыны ў многім мудрэйшыя i мацнейшыя за мужчын - гэта дакладна. Я ня маю на ўвазе фізічна. Пішы, пытайся, я табе заўсёды з прыемнасьцю адкажу. Я хацела ў цябе спытаць: як ты адносішся да такой пepaпicкi? I ўвогуле, пішы мне ўсё-ўсё... На гэтым пакуль спыняюся. Са шчырай павагаю да цябе Валяньціна.
Х-60. Славіку
Добры дзень, Слава! Ну, вось ты мяне ўчора паклаў спаць, а я яшчэ доўга не магла заснуць. Рэч у тым, што ты мяне паставіў у такое няёмкае становішча. Я так думаю, што ў той вечар наша Ірына сьпяшалася i таму я так падпісала. Ай, ня буду я штосьці пісаць i апраўдвацца, ня варта. Ты правільна думаеш, што я хачу знайсьці сабе сябра, уся справа ў тым, што ніколі не прыходзілася мець сябра супрацьлеглага полу. Але ж сяброўства - бывае i так - з часам пераходзіць у каханьне. Як кажуць, сяброўства - гэта фундамант, які пераходзіць у штосьці большае. Веда еш, я вось не магу яксьці падаць сваю думку, не атрымліваецца. Увогуле, ты мне пішы, калі ёсьць жаданьне. Са шчырай пав. Валя.
Х-60. Славіку
Слава, прывітаньне! Ты мне даруй за маё доўгае маўчаньне. Я вельмі многа думала... Бо мая маляўка была ў „хаце” 64, што непажадана. Навошта ты яе туды даваў? Калі цябе што цікавіць, я сама табе адкажу. Тым больш, што я не адмаўляла, што гэта я табе пісала, але замест Валі. I чаму я табе цяпер павінна верыць, што ты ня будзеш даваць чытаць мае маляўкі на абшчак? Мы з табою дарослыя людзі i давай да гэтага сур’ёзна адносіцца. Проста мне непрыемна, што ў вашай „хаце” ўсё так атрымліваецца. Да таго ж я ня ведаю, як пачаць і чым ты дыхаеш: я ў пытаньнях сэксу вельмі тэмпераментная і таму баюся, што ты мяне няправільна зразумееш. Многія задураны тым, што гэта нельга, тое нельга... А я аддаюся ўся і таксама люблю даваць асалоду. Здабываць усе вяршыні нашай нястрымнай страсьці. Ну, ты цяпер збольшага ведаеш, чаму я маўчала... Цалую. Са шчырай павагаю да цябе Ірына.
Славаміру
Слава! Чаму ты маўчыш і ня пішаш? Можа, я табе няправільна штосьці напісала? Цалую. З пав. Ірына.
Міламу Славіку!
Прывітаньне, Славік! Ты ўжо мне даруй, але я твой лісток памяняла на цыгарэту з фільтрам, бо ў мяне няма курыць. А напісаць мог бы і ты мне першы, таму што ты джэнтльмэн. I ўвогуле, пішы, я чакаю ад цябе маляўку. Цалую. Ірына.
Славіку
Добры дзень, Слава! Вось крыху вызвалілася ад паўсядзённых справачак i вырашыла накрэмзаць табе колькі радкоў. Пра таго хлопца, што ты ў мяне пытаўся, мне даведацца няма ў каго. Так што дапамагчы табе нічым не магу. Ну, а што датычыцца Валі, то я табе вось што скажу... Так, пісала я, але ад ейнага імя, таму што ў яе непрыгожы почырк. Вось такія справачкі, але як ты ня супраць весьці перапіску, дык я табе буду пісаць. Вышэй нос! Не сумўй! Самае галоўнае - беражы сябе! Са шчырай пав. Ipa.
Дарагому і міламу Славаміру
Мілы! Так, я захварэла, штосьці кашаль і, відаць, тэмпература, бо мне то холадна, то горача. У грудзях усё сьціснула і хрыпіць. Я ведаю толькі адно, што пяшчотай і ласкаю можна было б вылечыць усе хваробы, але гэта каб мы былі не праз сьцены. Ведаеш, Славік, ты вельмі цікавы мужчына i з табой цікава перапісвацца. А мне цяжка табе што-небудзь напісаць.
Я разумею ўсё, але вось напісаць так граматна i прыгожа, як ты, ня ўмею. А можа я i нагаворваю. Ня ведаю. Цікава было, вядома, даведацца, як называецца мужчынская штуковіна. Думаю, напішаш мне, што такое кунілінгус. Так? А пра тое, пра што я хачу пачуць, ты павінен сам здагадацца. I ўвогуле, я аддаю ініцыятыву ў твае рукі i павер, я напішу табе таксама. Толькі вось першая не магу. I яшчэ, ты мне ўчора напісаў, што хто я - акіян ці суша? Магу адно сказаць: высновы рабіць табе. A ў маёй актыўнасьці будзь пэўны, бо я чалавек не пасіўны. Пішы. Вельмі чакаю. Дарэчы, як там наконт маіх просьбаў? Цалую пяшчотна - Ірына.
Дарагому і міламу Славаміру
Прывгганьне, Славік! Вось толькі сёньня адважылася напісаць табе маляўку. Учора вельмі хутка заснула. Я ўжо пicaлa, што ў мяне тэмпература, таму, відаць, на сон i пацягнула, а яшчэ твая м/в. Слухай, Слава, вось ты каторы ўжо раз пiшaш за „сьвяты”. Не магу зразумець цябе. А вось наконт таго, што я куру, то ты paiш лепей цалавацца. Сьмешна! Са сьцяной, ці што? Калі б я курыла дні, месяцы, то можна было б i кінуць, але я куру 18 гадоў. I яшчэ, Славік, я табе пісала, што так пісаць, як пішаш ты, я не магу. Але я табе ня тое хачу сказаць... Было б лепей, калі б ты пicaў прасьцей, хоць у цябе ўсё прыгожа i зразумела. Уся справа ў тым, што мне прыходзіцда адказваць табе i таму свайго красамоўства я стыдаюся. Зразумей мяне правільна! Ты ужо мне даруй, але не было цыгарэт з фільтрам у нас учора. Таму з затрымкай! Што да пepaпicкi на груньце любові, дык табе ня варта хвалявацца i перажываць, бо тут кожны гэтым жыве. Я лічу, што так яно i павінна быць. I ты сам сабе закон! Вось такія піражкі! Ты ня думай, я зьбяруся з думкамі i напішу табе маляўку такую, якую ты чакаеш ад мяне. Цалую цябе. З пав. Ірына. Чакаю адказу.
Дарагому Славаміру
Слава, добры вечар! Так, нам i тут хапае штодзённых справаў. Дзякуй табе за „калёсы”, яны вельмі дарэчы. Ты як ведаў, што ў мяне хворая печань i страўнік. Ведаеш, калі шчыра, то я таксама не журуся, сама па жыцьці вясёлая. Але сумую па дзецях. З тваіх маляваў я зразумела, што табе вельмі падабаюцца жанчыны, ты да іх не раўнадушны. Што да тваёй справы, то можа ўсё будзе нармальна, ня думай пра дрэннае. У гэтых сьценах i так усё шэрае. А сон табе прысьніўся ня вельмі добры, але ж гэта толькі сон! У жыцьці ты, відаць, іншы, гэта неяк адчуваецца.
Славік, а я вось люблю быць адна, калі ідзе дождж Сяду на балконе i назіраю за людзьмі. Усе кудысьці бягуць, сьпяшаюцца, уцякаючы ад дажджу. Альбо сядаю ў машыну i еду ў лес, i блукаю адна. Цікава, чым гэта я пачынаю табе падабацца? Пішы, я вельмі чакаю ад цябе адказу. Са шчырай пав. - Ірына.
Славіку
Добры вечар, Славік! Ведаеш, тут нічога такога няма, што ты мне задаў такія пытаньні. Але ў мяне гэта ўсё прайшло. I я таксама бываю шчырай i не люблю нешта хаваць, толькі калі добра ведаю чалавека. Сплю я наверсе. Усё, што ты напісаў за Храм каханьня i абразы, мне вельмі цікава. А вось тое, што ты хочаш перайсьці на інтым па перапісцы... Думаю, у мяне гэта проста не атрымаецца. Я аддаю ініцыятыву ў твае рукі, а што там далей - пабачым. Ты мне, між іншым, не адказаў на тыя пытаньні, што я задала раней. Відаць, ня лічыш патрэбным. Добрынька, чакаю ад цябе адказу. З пав. Ірына.
Славіку
Ну што, Слава? Думаю, што ты прыстойны мужчына, ня тое, што некаторыя. Я буду табе пісаць, але калі табе нешта не спадабаецца, дык ты мне напішы. Я пішу з усімі падрабязнасьцямі...
Мы ляжым з табой у ложку, павярнуўшыся адзін да аднаго. Нашы вусны зьліваюцца ў доугім пацалунку, ты гладзіш рукой мае ногі, сьцёгны... Праводзіш рукой уверх па целе i пяшчотна лашчыш мае смочкі, гладзіш грудзі. Паступова нас ахоплівае страсьць i жаданьне. Я закідваю адну ножку на цябе, абдымаю рукамі i мацней прыціскаю да сябе. Ты адчуваеш, як мае грудзі прыемна дакранаюцца да тваіх грудзей, гладзіш маю нагу, попку i мацней прыціскаеш да сябе. Я адчуваю, як узбуджаны чэлес прыемна дакранаецца i прыціскаецца да майго жывоціка. Мы пяшчотна цалуем адно аднаго i ўсё больш загараемся страсьцю, жаданьнем. Па нашых целах прабягае хваля асалоды. Ты павольна спаўзаеш уніз i я адчуваю, як твае вусны дакрануліся да мaix грудзей, мяне axoплiвae пяшчотнае трымценьне. Ты гладзіш рукой ножку, попку i пяшчотна цалуеш мае грудзі, бярэш у роцік смочак i пяшчотна лашчыш яго языком, адчуваючы, як ён напружваецца, асьцярожна сьціскаеш яго вуснамі i падсмоктваеш.
Мае рукі гладзяць твае валасы, я мацней прыціскаю цябе да грудзей. Ты падымаешся ўверх, цалуючы маю шыю. Нашы вусны ізноў зьліваюцца ў доўгім i гарачым пацалунку. Я праводжу рукой уніз па тваім целе, мае пальчыкі натыкаюцца на чэлес. Адчуваю, як ты рэагуеш на мой дотык, мацней прыціскаешся да мяне. Я правяла чэлесам па губах вульвы i накіравала яго ў вагіну. Ён павольна i прыемна ўвайшоў у мяне. Я адняла ад чэлеса руку i абхапіла цябе, ты таксама абняў мяне за попку i стаў pa6iць павольныя pyxi чэлесам, цалуючы мой твар i вусны. Чэлес прыемна рухаецца ўва мне. Ты гладзіш маю попку i ў нас усё больш i больш распаляюцца жарсьці. Па нашых целах адна за адной прабягаюць хвалі прыемных дрыжыкаў, нас запалоньвае асалода. Цалуючы мяне ў вусны, песьцячы язычком вушка, ты паскараеш pyxi чэлесам. Мы зьліваемся целамі, нас ахоплівае яшчэ большая асалода. Праз імгненьне нашыя целы сталі напружвацца, трымаючы адной рукой за попу, ты пачаў мацней прыціскаць мяне да сябе. Нашыя целы зьлёгку здрыгануліся, застагналі i злучыліся нарэшце ў асалодзе аргазму. Ізноў нас ахапілі прыемныя дрыжыкі, цалуючы i песьцячы адно аднаго, мы рабілі pyxi, пакуль не праліліся да канца, перажываючы найвялікшую асалоду.
Ну, вось на што я пакуль здольная. Чакаю ад цябе адказу. Толькі ня думаю, што мы будзем з табою пастаянна пісацца. На гэтым перапынюся. Чакаю. Цалую. Ірына.
3 верасьня, аўторак
Да абеду выклікал на здачу крыві. Аказалася, што ў тутэйшых медыкау на мяне няма ніякіх дакументаў. Хацелі прасьвяціць рэнтгенам, хоць я папулярна растлумачыў, што ўжо рабіў флюараграфію ў маі гэтага году. Запісалі, што адмовіўся. Керзава з намі больш ня будзе. На яго месца прыйшоў выхавальнік Шульцаў, у акулярах, акурат немец. Гадкоу 25-ці, сапляк.
Па абедзе выклікалі да аператыўнікаў. Адзін зь ix - Ратомскі. Распытвалі за маю дзелюгу. З размовы зь імі вынікае, што на свабодзе ідзе змаганьне за маё вызваленьне. Назад у камеру адводзіў іншы, які прызнаўся, што яго звольніў з ранейшай працы Шэйман, панізіўшы з падпалкоўніка да маёра. Магчыма, што і праўду сказаў.
4 верасьня
Лазьня. Не пасьпеў памыцца - па мяне прыйшлі. Коля-дэгенератыўны адвёў мяне да начальніка. Пры размове прысутнічаў пракурор па наглядзе за выкананьнем турэмнага рэжыму. Закончаны алкаголік Сказаў, што аблсуд алправіў маю справу на дасьледаваньне, паколькі сьледчы праводзіў допыты без перакладчыка.
ЭТАП
Згадваю 13 жніўня 1996 году, камеру № 4, сьледчы ізалятар КДБ РБ.
Разьвітваюся з Віталём Ж., малодшым сяржантам тэрміновай службы, які сеў за „цэзій” - радыеактыўныя матэрыялы, узятыя на барысаўскім лесахімзаводзе. На волі засталіся ў яго жонка й дачка. Ён так хацеў забясьпечыць ім будучыню. На разьвітаньне Віталь дорыць мне добра зробленага з хлебу ўсенароднага аматара рэферэндумаў. Усенародны сядзіць на пяньку i цілінькае на сьвісьцёлцы, а побач цюцька вые на месяц.
Трынаццатага я пакідаю „амерыканку” на белай „Волзе” начальніка ізалятара. На заднім седале нас трох: я пасярэдзіне, справа мардаты з пісталетам, зьлева - пляшывы з кароткаствольным „калашом”. Усю дарогу ён тыцкае мне руляю ў бок. Вязуць у Віцебск, прэч са сталщы, у абласную сьледчую турму, дзе буду я чаліцца невядома як доўга. Той, што справа, раскручвае на размову. Маўчу. Тады Сівы, намесьнік начальніка „амерыканкі”, раптам кажа, што на зоне ў Бабруйску павесілі А. Баева. Навошта ж ён мне гэта кажа? Хоча прыстрашыць? Баеў быў маім суседам па 10-й, не даваў спакою наглядчыкам, пакуль я сох без вады ў час галадоўкі. Здаецца, ён быў з каманды В. Шалая, якога ўзарвалі разам з аўтамабілем у пачатку лета.
...Уязджаем у Віцебск. Не пасьпяваю круціць галавою па бакох - столькі навокал загарэлых i беленькіх жаночых ножак. Думаю, што свабода - гэта жанчына, якая штораз мяняе сваё аблічча. Вось яна німфетка, вось за рулём аўто, вось пераходзіць дарогу, сігналячы мне, арыштанту, сваімі ёмкімі клубамі. Эх, ё-маё, колькі карыснай плошчы пранесла гэтая жанчына! Але мая дарожка разыходзіцца зь ейнаю, маю дарожку пракладае канвой. I, што дзіўна, ён ня ведае, дзе знаходзіцца будынак абласнога УКДБ. Круцімся на вузкіх вуліцах у цэнтры гораду.
Нарэшце ваенны паказвае, у якім накірунку трэба шукаць. Знаходзяць. Сівы ідзе з паперамі ў будынак, на якім мемарыяльная дошка з інфармацыяй, што некалі тут спыняўся вядомы бальшавік N. 3 вакна легкавушкі гляджу, як каля помніка воінам 1812 году два падлеткі п’юць піва. Этап завяршаецца каля варотаў турмы. Доўга не прапускаюць. Толькі ведаю, што час няўмольны i хутка за мною зачыняцца жалезныя дзьверы. Сьпяшаюся запомніць фігуры жанчын, якія абмінаюць белую машыну з аўтаматчыкам у салоне. Горача, нават душна... I вось брама адчыняецца. Я на суверэннай тэрыторыі УЖ 15/із 2 гораду Віцебску.
5 верасьня, чацьвер
Атрымаў перадачу ад мамы. Яна ў судзе i дабіваецца сустрэчы са мною. Але спатканьня не дадуць, калі справа сапраўды адпраўлена на дасьледку.
6 верасьня
Спатканьне з маці ўчора ўсё ж адбылося. Родная распавяла мне, што на Юрася Мароза напалі, кал! ён стаяў у пікеце, патрабуючы вызваліць мяне. Цяпер хлопец ляжыць у адным зь менскіх шпіталяў (страсеньне галавы).
7 верасьня, субота
Ноччу i днём дождж, але цёпла. Малалеткі падрэзалі чырвоны стрыжань. Пішу чорным.
Канчаецца лета. Яблычны спас. Пра Афрыку мараць птyшкі. Ах, як жа на волі прыгожа ў вас! Як, як жа за кратамі скрушна. У вас там кажуць пра новы стыль („Прадай Радзіму” назвалі). А мы тут гніём, як падвальная цьвіль, як брудная пена хвалі. У вас там нардэпы ідуць у бой з „усенароднаабраным”, а мы тут штодня становімся ў строй, штодня залізваем раны. Мы тут прырастаем грудзьмі да нар, мы тут заціхаем дачасу, а ноччу смакуем чыфірны ўзвар усёй арыштанцкай расай. На волі ў гародчыках астры i кмен, нясьпелы агонь каліны, а ў нас на прадоле нахабны мент пагардліва цыркае сьлінай. Яму дазволена, ён „круты”, цяпер ён сил i права, а нам застаецца - грудзьмі на драты, худым абліччам у гравій. А нам застаецца нічога i ўcё - турэмная вош i Радзіма, і наша нянавісьць, зь якой мы расьцём насустрач рэжыму.8-га, нядзеля
Сон сьніўся, быццам сяку я сякерай нейкага адстаўнога маёра. Сон каляровы. Потым замятаю сьляды, многа крыві на адзеньні, якое я кідаю ў сьметніцу. Урэшце мая ахвяра даруе мне.
Па абедзе на дальняку сыходзіў крывёю: ці то страўнік, ці то гемарой, хай бы яго халера!
„МАЛАЛЕТКА”
Пасьля этапу нейкі час сяджу ў камеры-адстойніку. Зьяўляецца оперупаўнаважаны Лазуркін, частуе цыгарэтамі, цікавіцца маёй справай. Прызнаецца, што ён незадаволены ППРБ, які ўжо ўcix дастаў. Што ж да рэферэндуму, то яго ня будзе, думае оперупаўнаважаны. Дзеля прыліку мяне абшукваюць. На склад здаю скураную дзягу i белае шаўковае кашнэ. I марш-марш па калідорах турмы. Разам з групаю этапіраваных спыняюць каля капцёркі. Выдаюць спальнае: зямлістага колеру коўдру, прасьцірадла, навалачку i прылады для хлябалава: лыжку з абламанай ручкай ды кубак-баландзёрку. Праз хвіліну кантралёр адчыняе перада мной дзьверы камеры шэсьць нуль.
Прывітаньне, братва малалетняя!
Неспакойны кантынгент у турме - малалеткі. Вось Сярожа-гарадзкі ловіць утрапёнымі вочкамі маладога шакала мае позіркі. Хутка стукне яму 18, i тады ён падымецца на ўзрасьляк - пяройдзе ў дарослую камеру. Маладому i нябрыдкаму з твару, яму ўжо цяжка жыць у нармальным грамадстве. Першыя дні два па маім заезьдзе ўся „хата” гартала „Свабоду” й „НН”. Даў прачытаць свой матэрыял пра расейскіх фашыкаў. Выйшла, што Сярожа ведае пра РНА. Філія гэтай расейскай арганізацыі дзейнічае i ў Віцебску: займаецца прапагандай антыбеларускіх поглядаў у школах, ПТВ, ВНУ... Сярожа малюе па памяці эмблему РНА - мадэрнізаваную свастыку.
Малалеткі сядзяць за згвалтаваньні, крадзяжы, разбоі, хуліганку. Сядзяць па другім, а то й па трэцім разе. На першы раз ім звычайна даюць умоўны тэрмін, альбо з адтэрміноўкай выкананьня прысуду. Вядома, гэта ў выпадку, калі злачынства не зьяўляецца цяжкім, напрыклад, за хуліганку.
Калі я заехаў у шэсьць нуль, тут ужо сядзелі чацьвёра, сярод ix літовец Вадзімас Лашчэўскіс i нехта Віктар Віктаравіч, маёр міліцыі з валасата слановымі, як у ППРБ, рукамі. Маёра адпусьцілі, i мы дагэтуль чакаем прадуктовай перадачкі, якую ён нам абяцаў.
Ноч. Малюпасенькія чырвоныя мурашы хаатычна перамяшчаюцца па абшчаку. Турма варушыцца, стогне, крычыць, харкае, крэкча на дальняку, прымае з волі ў свае абдымкі і ня хоча адпускаць назад. Яна жыве днём і ноччу, зьвіваецца й выпростваецца камернымі кіпежамі, вужачыцца й сыкае языкамі-заточкамі. Можна жыць па законах турмы, можна паводле сваіх (і тады ты бязьмежнік-беспрэдзельшчык), але нельга здавацца на міласьць турмы. Тут ня дзейнічае мараль свабоднага супольніцтва. Тут кажуць: памры ты сёньня, а я заўтра. I калі з суседняй камеры табе да дня нараджэньня зайшоў падарунак – зьвязаныя жанчынай ваўняныя шкарпэткі - гэта зусім не азначае, што пры выпадку аўтар падарунка ня здолее перарэзаць табе глотку.
Ноч. Поўня. Малалетка Рыбкін ківаецца ў сьне. Вертухай правщь службу, сука. У суседняй шэсьць адзін, дзе сухотнікі, кагосьці б’е кашаль. Сухотнікам даюць дыетпаёк: малако, тварог, яйкі, масла, мяса. Гэтыя прадукты мы выменьваем у баландзёраў на чай i цыгарэты з фільтрам. Нам трэба выйсьці на волю здаровымі.
Ня вер! Ня бойся! Не прасі! Гэта правіла арыштанцкай братвы. Сёньня яно актуальнае i на свабодзе.
Ня вер ніводнаму слову вертыкальнай прастытуткі - рэжымнаму чыноўніку.
Ня бойся ўлады - яна, брутальная, сама баіцца цябе.
Не прасі ніколі i нічога ў гэтай улады. Западло прымаць зь яе валасатых лапаў хоць штонебудзь, няхай гэта нават медаль Францішка Скарыны.
ЖАНЧЫНЫ
Ноч. Жанчыны заслалі файную плексігласавую асадку. Пацаны адпісалі дзяўчатам пра мяне.
Складана пісаць пра жанчын-арыштантак. Яшчэ цяжэй чуць іхныя галасы днём i ноччу, ix любоўныя сьпевы. Невыносна ведаць, што ў „хаце” пяць дзевяць шконка рыпіць пад 33-гадовай Ірынай-душагубкай. Як i ты, яна сыходзіць жаданьнем, яна прагне хоць крышку любові i пяшчоты. З Іркай-паліцайкай мы крыху пішамся-абменьваемся малявамі. З Наташкай з пяць сем перагаворваемся на прагулцы праз кабуру. Галасок у Наташкі, што хоць памры. I шыюць ёй 91-ю. У пяць адзін сядзіць яе бацька i кожны дзень яны перагаворваюцца-перакрыкваюцца праз рэшку-вакно. У гэты момант наша малалетка зацісае i ўслухоўваецца ў голас Наты. Я думаю, чаму гэта ня голас маёй дачкі там, на волі.
10 верасьня, аўторак
Што за хуйня, ніякага руху? Падлы, колькі яшчэ чакаць? I гэты дождж. I Сьветка-вертухайка дзяжурыць на прадоле. У маім, сука, гусьце. Грубіць на кожным кроку. I не знайшлося ж ёй на волі работы.
Сёньня заслалі да нас чарговага пакрыўджанага. Малалеткі ўжо абселі яго, дзяўбуць, як крукі падлу.
11 верасьня, серада
Набліжаюцца халады. Чую пра гомельскую школу кілераў (забойства міліцыянераў), пра бабруйскую групоўку, якая робіць наезды на маскоўскія рынкі. Ноччу Геша з шэсьць чатыры заклікаў братву навесьці ў турме закон: каб абшчак i дарогі не прабіваліся пэрсаналам, каб у Беларусі братвой кіравалі свае, а не маскоўскія. Крычаў праз рэшку на ўсю турму. Раніцай далі рэдкую пшонку бяз чаю. Чакаем пракурорскай праверкі, якая, што праўда, нічога ня дасьць. Толькі свабода! Беларусь альбо сьмерць - вось наша паэзія!
12 верасьня
Толькі што сваё сінюшнае рыла ўсунуў у камеру пракурор па наглядзе, зь ім начальнік турмы і маладая бабенцыя ў форме.
Вечар. Рыбкіна сплаўляюць у іншую „хату”. Яму на зьмену заехаў новы, нейкі Юра зь Віцебску. Пакуль дарослыя хадзілі на прагулку, малалеткі разьвялі гэтага Юру на фуфайку. Стус загадаў адцаць.
13 верасьня, пятніца
Прыйшла пастанова распарадчай калегіі аблсуду. Справу адправілі на дасьледаваньне. Апошняе слова за генпракурорам. Медычнай дапамогі - ніякай. Радыё няма, а газэты толькі афіцыйныя.
14 верасьня
Ранща. Дождж. Зьелі па яблычку. Сьніўся сон вельмі парнаграфічны.
17 верасьня, аўторак
У яснае паветра вытаргнулі Яўгена Стуса. Вертухай жартуе: на расстрэл. За гэткія „жарты” трэба мачыць сьвінчаткай па фізіяноміі.
Сонца бліснула ў рэшку. Малявы ад Ірыны не было. У С. з малалеткамі непанятка. Менскі шчыблет i полацкі хуліган залажылі яго Галцы-сматрашчай. Галка адпісала Стусу, што за малалетак яго спытаюць, маўляў, самі мянты яго выдадуць.
Зайшла „Народная газета”. Ці не з падачы Маёра? Здаў кроў. Чалавек з медперсаналу распавёў, што судзьдзя Даўлюд газэце „Віцебск! кур’ер” даў інтэрв’ю, што да маёй справы. Здаецца, на волі палітычнае жыцьцё бушуе. Шарэцкі канчаткова разышоўся з прэзідэнтам.
Перад абедам зайшоў баландзёр з прапарам са шмон-брыгады. Баландзёр устаўляў нам шкло ў рэшку. Вечарам адбыліся разборкі, прыйшла атаварка (цыгарэты „Астра”, „Бонд”, чай, насоўка, пачак масла, капэрты). Выдавала тая самая кабыла, якую я назіраў у рабоце, заязджаючы на „малалетку”. „Заткнись, ососок, мордой к стене, не то как ёбну, что до камеры не доползёшь!” – такімі фразамі яна ўсталёўвала кантакты з малалетнімі абалдуямі.
18 верасьня, серада
Пішамся мала-памалу з Валянцінай-Ірынай. Пачынае гуляць „за любоў”. Новы пацан заехаў, паганяла - „Троль”. Быў у вышуку, гадоў 18 яму.
П’ём малачко, што вытаргавалі за цывільняк. Раніцай адправіў пісьмо генпракурору.
19 версьня
Прынесьлі прыватны пратэст выконваючага абавязкі аблпракурора. Яшчэ сама меней на месяц прыпыняецца рух справы. Зайшоў выхавальнік Керзаў, прынёс нам корань валяр’яны. Настойваем i п’ём.
20 верасьня
Зайшлі газэты: „Знамя юности”, „Советская Белоруссия” i „Народная газета”. Зайшоў выхавальнік Уладзімір Віктаравіч Шульцаў i псіхолаг Бібікаў. Забралі ў адзіночку для размовы, якая i адбылася пад партрэтам Дзяржынскага.
Зрабілі прышчэпку ад дыфтэрыі (альбо проста прафілактычны ўкол, чорт яго ведае?)
Заехаў дванаццаты па ліку малалетка з Талачына, Андрэй Казлоў. У галаве знайшлі ў яго вошы, ужо пастрыгаюць над парашай. Мойкі (лёзы) не выдаюць, шмон-брыгада пазабірала запальнічкі, патапталася па маіх паперах.
22 верасьня, нядзеля
З камеры 58 загналі тэлевізар, глядзелі фільм „Невінаваты” - пра міліцыю. Д. Кар-ч зьдзекуецца з Рыбкіна. Учора кантралёры хацелі вярнуць нам нашага маленькага Чосіка, зусім дзіцянё саплівае. Упіраўся адчайна, бо назад яму нельга: біць будуць за тое, што сядзеў у так званай камеры-абіжанцы, у якую ідуць самыя бяспраўныя ў турме (підары рабочыя і нерабочыя, крысы, казлы, чарты).
Восень халодная (-4 °С). Паліцайка ня піша за любоў. Калі суд? Няўжо не асуджуся да рэферэндуму? Прырэзаць бы якую суку!..
24 верасьня 1996 году
Рэдкая гарохавая каша. Сутычка з вывадным у санчасьці, хоць я не даваў ніякіх падставаў. Аператыўнік Лазуркін закінуў да нас сматрашчага па корпусе Астапа, які нам разганяў рамсы на прадмет узаемадачыненьняў з малалеткамі.
Медагляд паказаў, што ў нас „востры гастрыт”. Абяцаюць паставщь на дыетпаёк. Буду піць дэ-нол, лекі ад гастрыту.
26 верасьня, чацьвер
Ноччу малыя інтэнсіўна працавалі на дарогах. Потым злавілі ў цэлафанавы пакет мыш, пагуляліся зь ей ды адпусьцілі. Любяць малалеткі жывое - акрамя сабе падобных.
На наступны дзень
Стаматолаг запламбаваў мне зубік. Кажа, што нехта зь яму знаёмых цікавіцца маім лесам. Круглая ў дантыста мордачка, маладзенькая i, здаецца, нахабная. Усё выклікаў на размову, а калі я загаварыў па-беларуску, то запатрабаваў гаварыць да яго па-расейску. Ox, i карцела ж мне засадзіць у доктарскія бельмы сталёвы маніпулятар бормашыны!
Вечарам заехаў новенькі, 201-ы артыкул. Здаровы, загарэлы, забралі проста з поля, на якім бульбу капаў разам з бацькамі. А Дзіму-баксёра нагналі – адпусьцілі дамоў.
П’ю дэ-нол, але ня лепшае. Цывільныя прадукты скончыліся. Няўжо, блін, засудзяць? Няўжо выгарыць падонку чарговы рэферэндум?
28 верасьня, субота
Позна вечарам заехаў малалетка Алег Туронак. Рухавы. Бываў у Друі, што нагадала мне Галіну, ейную сакавітую чорт ведае як назваць штучку. Ноччу быў кіпеж: з камеры 58 пацан ламаўся з крыкам „Адпусьціце мяне дамоў!” Урэшце закінулі яго ў рэзінку, дзе ён спачатку крычаў немым крыкам, а потым заціх, зьбіты. I стала так сумна-сумна...
Холадна. Баландзёрскім чаем вымываем з кашы тэхнічны тлушч, зь якога ніякага толку, бо не засвойваецца. Ад гэтага клятага тлушчу пякотка страўнік рэжа без нажа.
30 верасьня 1996 году
Як абрыд гэты зьвярынец! Маскалёва прыдушыў бы, макрыцу!..
Да абеду заходзіў сяржант сьпецчасткі i ўручыў для азнаямленьня паперу, у якой паведамлялася, што калегія Вярхоўнага Суду будзе разглядаць прыватны пратэст аблпракурора. На прагулцы сёньня дождж са сьнегам, вецер. Тэрмінова трэба дастаць ватоўку й шапку. Ізноў Сьветка дзяжурыла - грудзі на кармушку-кармілку.
4 кастрычніка (пятніца)
Позны вечар. Прыгнобленасьць, злосьць, нянавісьць. Сёньня роўна 6 месяцаў з дня майго ўвязьненьня. Паўгоду за кратамі! За сваё, дзякуй богу, за Бацькаўшчыну, не за ліхое.
Пракурор запрасіў Стусу 12 гадоў. Страшна. Аддасьць лепшыя свае гады. Застаецца ў яго сын, жонка, хворая маці, якой усяго 45 гадоў, якую паккіуў бацька пяцідзесяці гадоў, пайшоўшы за маладой. Сёньня да прагулкі з Валянцінам Г. курдыкалі пра палітыку, мараль... Сэрца ў яго баліць. Жэню С. прывялі з суду са сьлязьмі на вачох. А такі быў вясёлы, пакуль была надзея. Судзяць жа яго па чатырох артыкулах за бандытызм.
6 кастрычніка (нядзеля)
Ізноў дрэнна, лёгкія болі ў жываце. Змрочна, Імжыць дождж. Сёньня ноччу камар не даваў спакою. Днямі клоп пагрыз шыю.
А дзевятай вечара заходзіў выхавальнік Шульцаў, патрабаваў у пятнаццацігадовага Андрэя Казлова з Талачына гаварыць „правільно” (Андрэй гаварыў па-беларуску).
Ем часнык (альбо чосьнік), горкі перац, яблыкі. У камернай сям’і нас цяпер чатырох плюс новы - Бароха. Падумаць толькі, ягонае маці Ўсяго 36! Успамінаю лета, сястрычку Сьвету, якая дапамагала мне перапраўляць на волю малявы. Тады напісаліся гэтыя радкі:
Такая ціхая i сьціплая, на шыі крыжык залаты, вяртаеш ты мяне, асіплага, зноў да жыцьця i пекнаты. Уколам, клізмаю i грэлкамі, i чысьцінёю прасьціны, i броваў чорненькімі стрэлкамі, i непрысутнасьцю маны, вхртаеш ты мяне ў дні радасьці, мяне, прыкутага за верш, вяртаеш з зоны бруднай стаднасьці...10 кастрычніка
Выклжалі да пракурора па наглядзе за рэжымам утрыманьня - старшага саветніка юстыцыі Пазоўскага. З гэтай сінюшнай мордай алкаголіка спрабаваў гаварыць пра ўмовы майго ўтрыманьня, маю заяву на ймя генпракурора. Але нічога новага, усё па сістэме: ты ім адно, яны табе другое. На чарговым шмоне ў Траля Барохі адшманалі кепку а-ля сьпецназ. Маўляў, нельга арыштаванаму насіць форменнае адзеньне, хай сабе гэта ўсяго толькі кепка-підарка ў плямы брудна-зялёнага колеру.
Вечарам прыйшло малачко, але абяцанай дыеты няма й ня будзе.
12 кастрычніка
Ноччу сьніліся цікавыя сны. Першы сюжэт: мяне сустракаюць знаёмыя, бачу аксэсуары ката, катуюць. Другі: я ў кампаніі сваіх, Вячорка побач. Усе разам на нейкім лятальным апараце мы падаем у вадаём, што i ўратоўвае нас ад сьмерці. Пасьля сну настрой прыўзьняты. I цёплае, сонечнае надвор’е.
Ноч з 12-га на 13-га кастрычніка
Гляджу фільм „Мярцьвяк”. Пра амэрыканскага паэта Уільяма Блейка. Пасьля фільму - рок-канцэрт „Рок па вакацыях”. Камоцкая сьпявае: „Мая свабода – зь ветрам нязгода”. Камэра дрыхне.
14 кастрычніка, панядзелак
У „хаце” генеральная прыборка. Васемнаццацігадовы пацан (Троль), як высьветлілася, няведае, што была такая вайна - другая сусьветная. Гэта ўразіла, дальбог. На фоне такіх тролікаў адчуваеш сябе старажытным егіпецкім жрацом-фараонам.
Днямі заехаў да нас „дзед” з Віцебскай дэсантнай дывізіі - за дзедаўшчыну, вядома. Родам з Ваўкавыску. Цяпер будзе яму дзембель гадоў два ўдысбаце!
Зараз вось Ж.С. падсьміхаецца з беларускай мовы Алега Туронка, падла. Растуманілі апошняга на добрую зімовую шапку.
Гадзін дзесяць раніцы. Атрымаў перадачу: сала, cyшкі, масла, 2 пачкі цыгарэтаў „Бонд”, сшыткі, асадку, швэдар. На прагулку выводзіў начальнік рэжыму Захаравіч. Паабапал сьценаў прадолу - рэзервовая трупа ў масках i шлемах. Відаць, на волі неспакойна.
15 кастрычніка, аўторак
Прыйшоў новы, ё-маё, псіхолаг - высокага росту капітан Шахурын. Спатканьня з маткаю не дазволілі - не было каму. Судзьдзя Даўлюд ня мае такіх паўнамоцтваў, бо справа № 182 цяпер за Вярхоўным Судом. Ізноў шмон. Прычына: рэвізоры са сталіцы едуць правяраць рэжым утрыманьня.
16.10.96
Аляксей Кузьняцоў, 15 гадкоў. Першы раз быў асуджаны ўмоўна. Не зразумеў. Цяпер судзяць за крадзеж („аформіў” тры кватэры).
Сусед шукае ў галаве вошай. Колю-Юру, які ідзе па 115-м, падпісваюць на підара. Пакуль што жартам, а там i ўсур’ёз. Адзінаццацігадовы брацельнік Троля выламаў настаўніцы пальцы на руцэ за тое, што тая асьмелілася яму вуха накруціць. Сядзіць разам з намі цяпер гэты супермалалетка, галімы зэ-ка.
Працягваецца ўзмацненьне рэжыму ўтрыманьня. Вечарам Шахурын пaпpaciy чаю для тубікаў, але ў нас не было. Камеры сухотнікаў - чатыры - насупраць. Сядзіш i думаеш: міне ці не міне цябе палачка Коха?
17 кастрычікка, чацьвер
На турме шухер - едзе пракурор. Выдалі: газэты „СБ” i „ЗЮ” за аўторак, мойкі, іголку i ніткі; замянілі лямпачку на ярчэйшую; адшкадавалі камсы. Нават медсястра з санчасткі прыйшла. Але пракурор так i не прыехаў.
* * *
Ізноў кастрычнік. Час пасадкі дрэваў. На саджанцах раса дрыжыць, а ты, ты ўспамінаеш падарожжа ў Крэва, значэньня стратэгічнага масты, любімы шлягер, інтэрнат, свабоду, турму, сабак, іржавыя драты, супраціўленьне мужных, слабых згоду, неадэкватнасьць зла i дабраты; ты ўспамінаеш, як заходзіць сонца, як на цэнтрал навальваецца змрок, як з вымені каровінага ў донца струменем б’е антысухотны сок. Ах, памяць, памяць! Файная ўласьцівасьць, яна табе ня дасьць асатанець, яна сілкуе годнасьць i гідлівасьць, да усяго, што западло цярпець. Ты ўспамінаеш, як цьвітуць вяргіні, як лес шуміць, як асядае пыл на жыта прыдарожнае, як гіне блакітны чмель у белай конскай грыве, як баба ў лазьні свой шаруе тыл; ты ўспамінаеш, як шманалі „хату”, як ты ня стаў з рукамі на сьцяну, як дапамог свайму блатному „брату” жывот ускрыць, прачнуўшыся ад сну.18 кастрычніка, пятніца
Медсястра перадала дзьве ўпакоўкі „Гексавіту”, але ня ведаю ад каго. Дзякуй табе, добры чалавек!
Сьніўся наш мастак Алесь Пушкін. Другі сон: пясочніца, у якой поўзаем мы, дарослыя. Чорт яго ведае, што такое! „Спэцназаўцы” Жэнька ды Валік вывесілі камсу на прасушку. Будзе правясная. Сохне, а разам зь ёю i мы.
Запомніць: аператыўнік (опер) капітан Miкалай Miкалae-вiч Бабарыкін. Позны вечар. Заўтра „усебеларускі народны сход”, ініщыяваны ППРБ. Малалеткі голяць Колю-пятнаццацігадовага. Ці не клапы пачалі мяне гразьці, бо ўскокваюць i не зажываюць струпы.
20 кастрычніка (нядзеля)
Позны вечар. Заўтра чарговы рабочы тыдзень. Як жа там прайшлі гэтыя два дні?
Лезу ў дачыненьні паміж малалеткамі. На хрэна мне гэта трэба?! Распыжыўся?
Днямі сьніўся сон. Язда на цягніку (электрычцы). За вакном сьветлы бярозавы гай. Я ў кампaнii маладых дзяўчат i хлапцаў. Сыходзім на разьбітых, антычна-рымскіх, як здаецца, могілках. На адным з помнікаў - выява ППРБ... Потым сьніўся гнілы зуб. Сківіцы-ткі сапраўды ныюць. Сёньня знайшоў вош на левай руцэ. Сяк-так прапаласкаў швэдар.
21 кастрычніка (панядзелак)
Змрочны дзень, сыры. Ноччу нылі зубы (верхнія справа). Прысьнілася якаясь пампушачка, песьціў яе на руках, у ейных бацькоў на кватэры. У абед прынесьді „Определение” Вярхоўнага Суда РБ.
16.10.1996 г. №02-382К
Начальник общего отдела С. Н. Ласкевич
Председатель, судья облсуда
Давлюд Е. В. Дело № 02-382К 1996 г.
Определение
11.10.1996 г. Судебная коллегия по уголовным делам ВС РБ в составе Председателя Крыгина В. Ф. и судей Чертовича В. П. и Моргульца И. Г. (...)
Определила
определение распорядительного заседания судебной коллегии по уголовным делам Витебского облсуда от 3 сентября 1996 г. о направлении для производства дополнительного расследования отменить, дело направить на новое судебное рассмотрение (...).
Вечар. Раптам закранулі беларускую мову. Myciў выслухоўваць „думку” камернага плебсу, як малалетак, так i дарослых. Аж да адбою „думаньнікі” малалетнія зьдзекваліся з Колі-Юры: аблівалі мыльнаю пенай, душылі, 6iлi кулакамі.
22 кастрычніка (аўторак)
Быў у Бабарыкіна, які абяцаў адправіць ліст на матчын адрас. Перад гэтым не пасаромеўся прачытаць. Газэтаў пра падзеі выхадных дзён няма. У прагулачным дворыку мушу слухаць дзяржбрахалаўку. Верашчаць пра рэферэндум i ППРБ. Сярэднявечча! Горай, чым пры камуністах 70-х гадоў.
Змрочна. Дождж. Небясьпека сухотаў. Бабарыкін спрабаваў загаварыць пра Верш, але я не павёўся. Вечарам зайшлі кнігі, сярод якіх адна пад назваю „Хризантемы у тюремной стены” са штампам Віцебскай дзіцячай бібліятэкі імя Н.К. Крупскай.
25 кастрычніка (пятніца)
Сонца сёньня, промні працінаюць камеру. Цывільныя прадукты скончыліся, застаўся чаёк. Але з цукрам. Учора быў пазапланавы шмон. Віно бродзіць поўным ходам!
Калі ж суд, качаць ix у рот!
27 кастрычніка
Сьніўся бацька малады. Мы зь ім сярод знаёмых i блізкіх, добра гаворым. У цокальных памяшканьнях дзесьці пад Будславам. Потым бацька зьнікае, дзеяньне пераносіцца ў раён Крывічоў, што пад Вялейкай. Сонечны дзень, іду са знаёмымі па вуліцы, густа забудаванай культавымі гмахамі. Валяецца будаўнічы друз, шчэбень. Раздаём нейкі вадзяністы тварог, які цячэ па сьценках посуду. Што ж гэта? Што там дома?
28 кастрычніка
Панядзелак. Учора ноччу прадольны ўзбурыў мяне з нараў. Загадаў зьняць атымаху, якою я завешваў сваё логава ад сьвятла камернай лямпачкі. Я адмовіўся. I вось сёньня адбыліся разборкі ў прысутнасьці выхавальніка Шульцава, опера Бабарыкіна i якогась „доктара”. Патрабавалі тлумачэньняў. Бабарыкін пагражаў перавесьці ў дарослую камеру, i ня проста ў дарослую, а ў „абіжанку” - камеру для так званых апушчаных, зь якой назад у нармальную ходу няма.
31 кастрычніка (чацьвер)
Першая вячэра ў камеры № 117. Новая „хата” i новыя адносіны. Паўночны бок цэнтралу. Адпісалі наконт мяне сматрашчаму турмы. Рэакцыі яшчэ няма. Адміністрацыя пазбавіла перадачаў на месяц. Адключылі ваду. Брудна, дызэнтэрыя побач. Думаю пра чыстае на волі. Суда чакаю, як манкі нябеснай.
Учора - Дзяды. Спадзяюся, што ўспомнілі. Калі не мужыкі, дык жанчыны абавязкова. I вып’юць за мяне. I зробяць нешта для майго вызваленьня.
Цяпер у мяне новы распарадак: спаць кладуся сярод ночы. Таблеткі скончыліся, у дадатак да казённай пайкі сёе-тое перападае з абшчака. Дапамагае крыху наяўнасьць у камеры тэлевізара. Лазьня па панядзелках.
3 лістапада (нядзеля)
Ноч. Дождж за кратамі. Спаць бы, ды не прыйшла чарга. У суседа на ніжніх нарах - гонкі. Гэта значыць, што хвалюецца чалавек, бо ў панядзелак павшны яму абвясьціць прысуд.
6 лістапада (серада)
Ноч. Глядзім 48-ы віцебскі тэлеканал. У камеры нас 18 лбоў.
...I вось у правале між сном i яваю вышукваецца верш са словаў: сыр, сочыва, крышталь, прыборы срэбныя, такайскае віно, прасьціны белыя i ранічка вясны, Вялікдзень, курасьлеп, чаромха, пад’яленец духавіты i вэнджанае сала ў кубяльцы.
Галоўнае - чысьціня! Чыстая раса i чыстая вада. Гэта аснова быцьця.
Па 48-м перад амністыяй пракруцілі сюжэт пра наш цэнтрал.
Тихо шифером шурша, едет крыша не спеша.7 лістапада (чацьвер)
Выхадны дзень, тры гадзіны дня. Радыё перадае, як менскія камуністы сьвяткуюць дзень бальшавіцкага перавароту. Ах, які жаль на ду шы, як хочацца ўбачыць нармальных людзей: Валю, нашаніўцаў, хатніх... Зараз радыё перадае пра „дэсант” расейскіх літаратараў, якія „ашчасьлівілі” сваім зьяўленьнем „родную Беларусь” (тры словы ў двукосьсі належаць вядучай).
Вечарам 48-ы перадаваў пра маю справу. Зэкі чыталі Верш.
9 лістапада (субота)
Сьнілася, што далі мне тры гады. Учора пасьля вячэры наляцелі шмоншчыкі, павыкідвалі шлёмкі з бульбай, якую мы пакідалі на ноч (бо што рабіць, калі палова камеры спаць ляжа толькі пад раніцу). Маё, праўда, засталося пры мне.
Сьнілася, што я ў кватэры Валі С. У суседнім пакоі шмат моладзі. Кватэра раскошная, натуральнае дрэва. На стале салаты ў салатніцах. Хачу бачыць дачку гаспадыні Натальлю, але яна не выходзщь. А выходзщь Авіятар, дастае „калашніка”, я ўцякаю... Цесна было ўдвох спаць, вось і сьнілася.
10 лістапада (нядзеля)
Haпicay дзьве заявы: выхавальніку і ў санчастку. Ды лепш бы прыйшла якая папера з суда.
* * *
Каханьне бяз рэтушы, голае, галоднае, за кратамі ў камеры альбо на прадоле, каханьне пад прыцэлам, сырое, падкалоднае, цяжкае, нгбыта царкоўная жырандоля, каханьне маё прышлае, імгненнае, тутэйшае, я нацкую на плоць тваю лягавых ма’ёй жарсьці, я расьпішу цябе прыгожымі i дзёрзкімі вершамі, ня дам табе спакою да самай нашай старасьці. Пакуль я буду лёгкімі сіпець на цэнтрале, абкураны i добраю, i дрэннаю табакай, xaдзi сабе сьмела ў памаранчавай залі, зусім ня так, як ходзіць камандзір перад атакай. Але як толькі выйду я, як толькі я звольнюся з турмы, дзе забіваюць павольна і ўпэўнена, мы паплывём з табой у белым ад полюса да полюса, мы станем любіцца i слухаць Ленана, мы будзем, як дрэвы, што мной пасаджаны за тысячы дз’ён да вершаў i славы, мы будзем добрымі індыйскімі раджамі, будзем языкамі пякельнай лавы, мы будзем вылівацца з кратэраў гневу, з каналаў нянавісьці да акупанта, мы зьнішчым яго нашым гімнічным сьпевам, а рэшткі змыем з дапамогай гідранта. І толькі потым, пасьля мы зоймемся каханьнем, мы будзем вырабляць - о божа! - такія штукі, што адшукаюць нас, магчыма, позьнім раньнем i целы яшчэ цёплыя возьмуць на рукі.16 лістапада
Рабочая субота. У Віцебску сёньня мітынг у падтрымку чарговага рэферэндуму, арганізаваны антыбеларускімі сіламі: (прарасейская „Белая русь”, псэўдаказачкі, КПБ нейкага чмыкіна). А ў Менску таксама мітынг, на якім патрабуюць адстаўкі ППРБ. Шарэцкі й Ганчар дамагаюцца тэлеэфіру. Напружанасьць расьце.
Сёньня пасьля трох дня атрымаў абвінаваўчае заключэньне. Ныюць зубы.
* * *
Состоялась учредительная конференция по созданию белорусской организации ветеранов КГБ Республики Беларусь.
С приветственным словом к ветеранам обратился председатель КГБ Беларуси Владимир Мацкевич.
Характеризуя обстановку в республике, В. Мацкевич отметил как один из серьёзных дестабилизирующих факторов активизацию деятельности иностранных спецслужб. Вкупе с представителями оппозиции ими оказывается давление на Президента Беларуси, принимаются меры по препятствованию проводимой им политики по интеграции с Россией и другими странами Содружества.
„СБ”,№222,
16 лістапада 1996г.
18 лістапада (панядзелак)
Дазволілі спаткацца з маткаю, ад якой даведаўся пра выхад маёй кніжкі вершаў „Каханьне пад акупацыяй”. Паглядзеў праз шкло на вокладку - i ўсе. Перадаць мне, аўтару, не дазволілі. Выйшаў таксама зборнік „Менская вясна-9б”. Малайцы, сябры! Адвакат таксама робіць сваю справу. Усе хатнія здаровы, чакаюць майго звароту. Вертухай забраў адзін мой турэмны верш, які я спрабаваў перадаць маме.
25 лістапада - суд. Усё ж дацягнулі да рэферэндуму. Што ж, пабачым... На кнізе вершаў „Каханьне пад акупацыяй” - аўтограф былога Miнicтpa ўнутраных спраў Захаранкі.
Учарашняе шэсьце апазыцыі па прасьпекце Скарыны адзначана сутычкамі з міліцыяй. Сёньня „Грамадзкае расейскае тэлебачаньне” паведаміла, што старшыня Рады мiністpaў M. Чыгip ва ўльтыматыўнай форме падаў у адстауку. На гэты дэмарш ППРБ адказаў, што „незаменимых нет”. Куралесіць, сволач, па абласьцях, умаўляе свой электарат, як той мужык блядзёху.
20 лістапада (серада)
Пятая гадзіна ночы. Учора вечарком без тлумачэньняў вытаргнулі з 117-й. На разьвітаньне братва прасіла аўтографы: хто на апошняй старонцы ўласнага прысуду пpaciў распісацца, хто проста на белым аркушы паперы... I вось я ў камеры шэсьць чатыры (64). Суседняя - шэсьць нуль, адкуль я выехаў у канцы кастрычніка. Цяпер у ёй жанчыны. Стус з малалеткамі ў дзевяць чатыры (94).
Прысьніўся ўчора Вася з 117-й: нібы ён ляжыць на дарозе, каля вёскі Равячка, распалавінены нейкім механізмам на дзьве часткі. Вася гэты быў прастыўшы, пот зь яго цурком ліў. А Равячка - вёска пад мястэчкам Будслаў, што ў Мядзельскім раёне. За 500 мэтраў на паўднёвы ўсход ад Равячкі, на ўзвышшы сярод поймы ракі Сэрвач знаходзіцца гарадзішча пачатку нашай эры, якое археолагі адносяць да культуры штрыхаванай керамікі. Яшчэ з гэтае Равячкі паходзяць Роўды, мая радня. Адсюль у свае сорак гадоў сялянка-каталічка Роўда Грасільда пайшла за зьбяднелага i хворага шляхціца-каталіка Станіслава Адамовіча, майго дзеда, якога я ніколі ня бачыў.
21 лістапада, ноч
Сплю цяпер з васьмі раніцы, ноччу тусуюся. З размоваў з Гешам, галоўным сядзельцам камеры 64, даведваюся, што нярэдка людзей „закрываюць” у турму, каб адабраць кватэру (здаецца, паводле існуючага закону, пасьля трох гадоў, калі чалавек ня выйшаў на волю, ягонае жыльлё адыходзіць дзяржаве, у так званы падменны фонд, а на практыцы часта - міністэрству ўнутраных справаў).
У 56 сядзіць „Інтэлігент” i наваполацкі „Сом” (апошні выкрадаў аутамабілі i вяртаў ix за выкуп).
Хочацца есьці. У душы чэляс пацягнуўся ўгору. Як бы гэта было цудоўна - сустрэць трыццаць пятую вясну на свабодзе, сярод першацьветаў, пакапацца ў гародзе!..
Геша распавядае пра адзін са спосабаў супраціву мусарскаму гвалту - зашываньне ірта іголкаю (лепш „медыцынскай” - ад шпрыца). Калі на судзе будуць справу клеіць гэтак жа нахабна, як i сьлядак Сакольчык, то прыйдзецца зашыцца. Будзе слаўны заключны акорд, рэзюмэ, так сказаць. Вярхоўны савет запатрабаваў ад Канстытуцыйнага Суда разгледзець варыянт імпічменту ППРБ.
22 лістапада (серада)
На дварэ мокра. Haпicaў заявы: у аблсуд, каб даслалі пратакол першага дня судовага паседжаньня; у санчастку, каб выклікалі для лячэньня зубоў. З Гешам гаворым „за жызнь”.
Прайшоў рэферэндум. Лука ізноў выйграў.
Учора ў дзевяць вечара вярнуўся з карцэру, дзе адбываў пяць сутак. Вось зaпic на лістку туалетнай паперы.
„21.11.96 г. 16.00. Бокс „И” - кіча, альбо шызо (штрафны ізалятар), далі 5 сутак. Рэчы загадалі пакінуць у капцёрцы. На суд, выходзіць, паеду з ізалятара. Прасуюць па „беспрэдзелу”. Вада ўключаецца з калідору. Нары адкідваюцца з дзесяці вечара да шасьці раніцы - на час так званага сну.
22.11.96 г. Раніца, паднялі нары. Дождж лупіць па жалезных казырках вокнаў. Прынесьлі хлеб і цукар. Па радыё на прадоле іграюць бээсэсэраўскі гімн.
23.11.96 г. За сьцяною сядзіць „Кампазітар” - мой сусед па кічы. З дуркі. Суткамі рыкае. Ці прыстаўляецца, ці сапраўды дах паехаў - палюбому страшна. Кантралёр падагнаў гарачага чыфу. Я якраз на парашы сядзеў. П’ю цяпер, загрызаю скарынкай хлеба. I цёпла ў грудзях ня столькі ад гарачай вадкасьці, колькі ад чалавечага жэсту вертухая. Аж плакаць хочацца ў адказ на дабро. Але й саркастычнае ўбіваецца клінам у мае сантыменты. Гэта яно хоча сказаць „добраму” кантралёру: заходзь да мяне на штрафняк, дастань ключык, адкінь нары, пасядзім разам хоць суткі, пачыфірым. Я буду гаварыць табе камплменты, бо ты за пачак цыгарэт перадаў мне ад зэкаў кубак крутой заваркі. Ты герой, кантралёр!
Усю ноч ня сплюшчыў вачэй. Як i мой сусед за сьцяной, які цьвердзіць, што яму далі другую групу інваліднасьці. На дурцы гэтаму бажавольнаму з-пад Смаленска калолі сэдуксэн і рэланіюм - так званыя заспакаяльныя сродкі. Як жа яму хочацца пагаварыць з кім-небудзь!”
25 лістапада
У панядзелак адбылося першае паседжаньне віцебскага аблсуда. Нявыспанага, непамытага забралі мяне з кічы а дзевятай раніцы. Узяў з сабою толькі матэрыялы „Справы”. Шманалі сярэдне - салдаты тэрміновай службы з каравульных рот. Нейкім скамячаным было першае паседжаньне. Я нават сказаў бы, што мы не пасьпелі пасядзець, мы толькі прыселі. Пракурор і судзьдзя гаварылі напаўголасу, быццам чагосьці баючыся. Майго адваката не было - завіс у Гомелі на паўтары месяцы (вядзе іншую справу). Прыслаў тэлеграму, у якой просщь суд адкласьці працэс, а мяне выпусьціць пад падпіску. Адразу ж пачаліся накладкі з пратаколам. Сакратарка запісала, што і я выказаў недавер суду, хоць я такой заявы не рабіў. Здымаць на фота- і відэаапаратуру судзьдзя не дазволіў. Я чакаў, што народу будзе ў зале больш. Бачыў Алеся Пушкша, Ю. Касіча з плакатам. Б. Хамайда i Ул. Плешчанка заявілі суду адвод, які ня быў приняты. Наступнае паседжаньне – 2 сьнежня.
Пасьля судовага паседжаньня, якое спынілі задоўга да абеду, мяне трымалі да пяці вечара. Есьці не далі, у ix, бач, так заведзена. У прыбіральню таксама не выводзілі - прыйшлося сікаць тут жа, у боксе будынку суда. Каравульны, дурылка, глядзеў хвіліны тры, раскрыўшы рот. Па вяртаньні ў карцэр турэмныя кантралёры выдалі халодны абед, кавалак хлеба й цыбуліну. Зрэшты, жрачку гэту прыйшлося вырываць крыкам. А вось палажняковай вячэры не атрымаў. Пачаставаў бажавольнага суседа фільтровай цыгарэтай. Ужо праз хвіліну ён пpaciў у мяне табакі. Пазаўчора яго супакойвалі дубінкамі i ўколамі. Нейкі час ляжаў ціха, потым пачаў сьпяваць. Таму i „Кампазітар”.
Дарэчы, перыяд знаходжаньня ў судзе не залічваецца ў тэрмін знаходжаньня ў карцэры. I гэтага правіла яны пільнуюцца, а што пазбавілі абеду i вячэры – гэта нічога, зэк, маўляў, сьцерпіць.
Haпicaў ліст на адрас Б. Хамайды. Геша бярэцца пераправіць на свабоду.
28 лістапада
Ноч. Яшчэ адна заява на санчастку, бо ные зуб. Віцебскі гатэль „Эрыдан”, кажуць мне, знаходзіцца пад крымінальным дахам грамадзяніна па мянушцы „Кулак”.
Прыйшоў з кічы, а мне паказваюць выразку з газэты „ЗЮ”. Якісьці малады выпладак шкадуе, што я ў час галадоўкі ня даў дуба. Не дачакаецеся, сучонкі! Раман Лазуркін, опер, які засяляў мяне ў камеру 60, ужо ходзіць пад падпіскай аб нявыезьдзе. Заляцеў, аператыўнічак! Але ж не пасадзілі, а варта было.
Вечар. Заяву ў аблсуд адправілі. I зубік падлячылі. У вячэрніх навінах белрадыё паведамілі, што ўжо сфармавана „палата прадстаўнікоў”. Ліст на свабоду выйшаў, толькі ці ў тыя рукі патрапіць?
Шуміць дождж, працуе „дарога”.
29 лістапада
Адправіў другі ліст на адрас Сяргея Д. Увесь дзень трасца ганяла на дабл. Голад. Скончыліся запасы прадуктаў, засталася толькі чарняга - чорны хлеб.
30 лістапада
Субота. Канчаецца любімая пара - восень, якую я так i не пабачыў. Геша пішацца з бабамі, магнітола хрыпіць пра залатую рыбку. Дзе ты, маўляў? А я тут, на верхняй шконцы, чакаю панядзелка. Выкалупаў з зуба пломбу й мыш’як. Язык апух, адчуваньне аскому.
1 сьнежня (нядзеля)
Прастыў. Днём рыхтаваўся да заўтрашняга працэсу. Зьбіраюся на судзе зашыць рот. Інакш у гэтых умовах нельга. Перад сном выпіў дзьве таблеткі эленіюму i адну рададорму. Дзякуй суседу Гешу. Усё. Дабранач!
2 сьнежня (панядзелак)
„Сьвечку запаліць” не ўдалося. Геша даў куртку, каб ня так лахова выглядаць на судзе. А суд той iшoў тры хвіліны. Працэс перанесьлі на 16 сьнежня, калі павшен зьявщца адвакат Гары Паганяйла.
Вечарам далі сустрэчу з матуляй. Перамовы былі кароткімі. У мінулую суботу ў абласной філармоніі давалі канцэрт фактычна ў маю падтрымку. Кася Камоцкая спадзяецца, што мы яшчэ пасядзім у яе на кухні за чаркай...
4 сьнежня (серада)
Хварэю. Тэмпература, прастуда не адпускае. Сьніліся пацалункі Наты М., колішняй аднакурсьніцы. Відаць, успамі-нае?
Позна вечарам заехаў нова-стары „кліент” Коля, які ўжо адсядзеў дзесяць месяцаў. Вярхоўны Суд адпусьціў яго на волю, а віцебскі КДБ ізноў пасадзіў. На Луку-Лаха ўсе зуб точаць. Ад сувязной Танюхі Геша атрымаў адказ.
6 сьнежня
6 гадзін раніцы. Зpa6iў рэнтгенздымак грудной клеткі. Прастудны крызіс мінуўся, але яшчэ кашляю. Выжыць! Трэба выжыць i перамагчы!
Камендант чыгуначнай станцыі Оршы чытае абвінаваўчае заключэньне па маёй справе...
Вечарам па дарогах зайшоў пакет з гарэлкай i „калёсы”. Алкаголю пацягнуў i я - грамаў 75. І-ткі прыдурнеў добра, качаўся на нарах: то прыдрамлю, то прачнуся i гляджу на халодныя палосы металу, прываранага да тоўстых металічных жа кратаў.
Нехта Гуцалюк перадаў, што пра мяне гавораць па тэлевізары. Геша чытае мне свой „верш”. Баюся, не нажыць бы якога бранхіту, блін. У пласгыкавай бутэльцы распусьціліся бярозавыя галінкі, выцягнутыя зь веніка-дзеркача. Аксамітныя такія лісточкі. А на носе - Каляды! Захмялелы Геша пачаў картавіць, як той бальшавічок-габрэйчык з семнаццатага. Зрэшты, кампанійка ў нас сімпатычная сабралася: Аферыст, Біч, Камендант у чыне палкоўніка, Паэт, Геша ды ягоная Анюта - дарма, што жанчына толькі на фота. Мы па чарзе разглядваем здымак i цмокаем языкамі.
Пачынаецца дзень сёмага сьнежня. З дынаміка гучыць „Элегія” Маснэ. Сёньня па „хаце” дзяжурыць надта ўжо гаваркі Аляксей-разьвядзёнец. У мяне пайшоў дзевяты месяц адсідкі Хутка жанчыны, што прынялі мужчынскае семя 4 красавіка, народзяць на планэце цэлае пакаленьне людзей.
Днём хадзіў на прагулку - бегаў па дворыку, як утрапёны. Дыхаў, дыхаў i дыхаў. Потым добра й доўга спаў.
8 сьнежня (нядзеля)
Раніца. Слухаю гурт „Вялікае Княства” Уладзіміра Давыдоўскага. Усе ў камеры сьпяць. Тэмпература нулявая. Хутка па сьмецьце з камеры прыедзе „камаз” - металічны бак у суправаджэньні двох зэкаў. Хочацца зімы, сьнегу, марозу... Усю ноч вертухаі просяць чаю, ды яшчэ з цукрам. Камень камеры смокча з нас сокі жыцьця, забірае здароўе. Лётаюць мошкі, поўзаюць макрыцы-сараканожкі, шастаюць мышы й пацукі. Працягваецца пост (адвэнт). З радыё - „Адваротны бок месяца” групы „Пінк Флойд”. „Аўсяны бунт” Івана Мяло i надпic на гэтае кнізе: „1721 г. Менск”. Хто аўтар гэтых крамзоляў? I ці не прысьніўся мне гэты год i гэты горад?
Ужо сьнежань, а, здаецца, толькі ўчора залятаў у 9-ю камеру „амерыканкі” чмель, i я выпускаў яго. Здаецца, толькі ўчора нicaў свой першы турэмны верш. Да суда застаецца сем дзён. „Песьняры” ipвуць душу Багдановічавай „Веранікай”.
9 сьнежня - дзень нараджэньня Максіма Кніжніка. У Доме літаратара з гэтае прычыны павінна адбыцца мемарыяльная імпрэза. Геша цягае дарогі, камендант Оршы курыць цыгаркі, а расеец, судаком глушаны, праглынуў тры таблеткі рададорму й нарэшце зьвіўся. Я - пiшу, памятаючы, што насупраць нашае шэсьць чатыры - тры камеры сухотнікаў (63, 62, 61). Заўтра ў ДЛ зьбяруцца нашы й „нашы”, экзальтаваныя дамы бальзакаўскага ўзросту, мужычкі з пэйсамі i ў заношаных пінжачках...
10 сьнежня (аўторак)
Ноч. Ледзь жывы - прастуда, грып. Ломіць косьці, баліць галава. Падыхаю ні за панюх табакі. „Каханьне пад акупацыяй” толькі i грэе. Расеец-пcix, блін, дастаў. Заняткі цяжкімі відамі спорту глушанулі яго канкрэтна. Жарэ эленіюм i чапляецца з рознымі пытаньнямі.
З агентам на свабодзе наладжана цесная сувязь. Інфармацыі пабольшала, стала весялей. Мыш, уяві сабе, точыць каменную сьцяну. Тыдзень цягнецца ой як марудна. Вачэй усю ноч ня сплюшчыў. У санчастку не выклікаюць, а чую, што тэмпература i ціск, баляць грудзі. Нават чэляс не ўстае. Знайшоў занятак - вычытваю „верш” палкоўніка да жонкі.
11 сьнежня, серада
Амаль дванаццаць гадзін праспаў. А ўчора - ты чуеш? - быў сусьветны дзень абароны правоў чалавека. Учора й сёньня залятаў начальнік оперчасткі Гуцалюк, ад якога я даведаўся, што Алесь Аркуш пiшa пра мяне ў „Віцебскім кур’еры”.
Падрыхтаваў да суда „Новы Запавет” у перакладзе на беларускую (у пераплёт уклеіў іголку зь ніткай, якой зьбіраюся зашыцца). Наш пcix ноччу соп, дубінушка, як калгасны бык. Характэрныя прыкметы дэбільнасьці: адрыжка, выпусканьне газаў горлам.
Галоўны аператыўнік пужае, што раскідае нашу „бабровую хатку”. Эх, вінца выпіць бы з крышталёвага келіху!
12 сьнежня (чацьвер)
Не да віна - ледзь жывы. Ціск на вочы, нават пісаць не магу. Днём шманалі, відаць, хутка камеру растусуюць...
СШЫТАК № 2
Працягваю запісваць. 16 сьнежня, панядзелак
Трэцяе пасяджэньне Віцебскага абласнога суда па крымінальнай справе № 182.
Прывезьлі, сяджу ў боксіку. Чытаю на сьцяне: „Гурко - казёл”. Гурко - гэта той, які мяне судзіць...
I вось зала суда. Казань кажа пракурор. Разглядаюць хадайніцтва майго падзельніка Плешчанкі, які адмаўляецца ад адваката. А яму, як i Xaмайду, адмаўляюць у хадайніцтве. У сувязі са скаргамі Плешчанкі, Хамайды i маёй судзьдзя абяцае праверыць работу Віцебскага цэнтралу. Прыклалі да справы газэты з публікацыямі i кнігу вершаў. Пракурор не падтрымаў хадайніцтва маіх таварышаў Віктара Корзуна i Сяргея Харэўскага пра азмену меры стрыманьня ў выглядзе арышту на падпіску. Выказаў недавер суду i адвакат Паганяйла. Суд выйшаў параіцца, што адказаць на адвод Паганяйлы. Мянты здыхаюць ад духаты. Пракурорчык i перакладчык (ці то асістэнт, ці то асьпірант) сядзяць у зале. Ня бачу ніводнага літаратара з СП. Дзе гэтыя „народныя мудрацы”? Дзе гэты „мозг нацыі”?
Трэцяя гадзіна дня. Па абедзе. У залу зайшлі ня ўсе, хто быў да паўдня. Дык перад кім, для каго рот зашываць?
А што ж я пра маці, пра маці маўчу, якая глядзіць i глядзіць на мяне? Чаму мне так цяжка нават пра сябе сказаць ей: „Мама, ма-ма!..” Ці будзе ў мяне хоць некалі такая жанчына, якая так глядзела б на маю дачку?
Судзьдзя чытае літаратурнае заключэньне прафесара Алега Лойкі на гэты самы „Верш”. Пракурор Чэчка падтрымлівае хадайніцтва Хамайды пра запрашэньне ў суд сьпецыялістаў-літаратуразнаўцаў.
17 сьнежня (аўторак)
Другі дзень працэсу на гэтым тыдні. У боксе. Назіраю дзедаўшчыну ў рэжыме максімальнай рэальнасьці. Радавы Сердзюкоў прымае „упор лёжа”, але хутка вяртаецца ў зыходнае - вертыкальнае - становішча: мяне выклікаюць у залу суда. Гэтым разам - у зусім невялічкую. Пачатак працэсу зацягваецца – перакладчык спазьняецца. Пакуль яго няма, зьвернем увагу на народных засядальнікаў. Вось Ляхава, жанчына гадоў трыццаці пяці - сарака, ёмкая, крамяная, такую i палюбіў бы. А што? Ахвяраваў бы для яе некалькі cвaix ночак бяссонных, а то й некалькі месяцаў. А як міла яна чаўпе, спрабуючы гаварыць па-беларуску: „даў дзяку” замест „даў дзягу”, „на беларускую мытню” замест „на беларускую мытню”...
Пасьля абеду судзьдзя Гурко пачаў дапытваць грамадзяніна Плешчанку.
18 сьнежня (серада)
Допыт. Узяліся за мяне. Я гаварыў пра палітычны характар маёй справы. Потым пайшлі пытаньні па 80-м артыкуле Крымінальнага кодэксу („Чаму вырашыў перайсьці мяжу?”), па лістоўцы „Лукашэнская праўда” („Хто сфатаграфаваны на здымку, у ёй зьмешчаным?”). Адвакат кажа, што да Новага году працэс ня скончыцца, хопіць яшчэ й на 97-ы. Разам са мною, толькі што ў іншае залі, судзяцца па сотым дарослы i два падлeткі.
„Я жив!” - надпіс на сьцяне ў боксе. „Кекс, на выход!” - гукае каравульны. „Кексамі” мусарня называе нас, падсьледных, якія ўжо заўтра стануць паўнавартаснымі зэкамі.
З матэрыялаў да стварэньня арганізацыі „Беларускі Нацыянальны Кангрэс”
Пра тактыку й стратэгію Нацыянальнай Рэвалюцыі на тэрыторыі гістарычнай Літвы (сёньня - Рэспубліка Беларусь).
1. Беларусь як Літва - гэта стратэгія. Выпрацоўваючы футуралагічную лінію нацыянальных паводзінаў, мы абавязкова памятаем пра сябе як пра беларусаў (крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў). Мы таксама памятаем пра сябе як пра ліцьвінаў - нашчадкаў гістарычнай Літвы.
2. Беларусь як тэрыторыя, якая існуе ў вядомых межах, зьяўляецца неад’емна-нечлянімым цэлым. Разам з тым Рэспубліка Беларусь як дзяржава, якая зьяўляецца гарантам існаваньня i разьвіцьця беларускай нацыі, мае права на вяртаньне ў этнічныя межы.
3. Заходні вектар нашых памкненьняў: Германія, Францыя, Чэхія, Славаччына, Харватыя. Гэта так званы другі эшалон нашага пранікненьня ў зьнешні сьвет.
4. Інтэграцыйны этна-эканамічны экспансіянізм - Літоўская Рэспубліка, Латвія.
5. Асаблівай ўвагі патрабуе выпрацоўка стратэгіі ў адносінах з Польшчай i Украінай (дыпламатыя на грунце геапалітычных інтарэсаў).
6. Усходні вектар. Выпрацоўка тактыкі i стратэгіі экранаваньня, г. зн. папярэджаньне этна-эканамічнай, культурна-моўнай ды інфармацыйнай экспансіі з боку Масквы. Палітыка экранаваньня забясьпечваецца дзяржаўнымі i грамадскімі інстытутамі ўлады i кіраваньня.
19 сьнежня (чацьвер)
На судзе. Выступаюць сьведкі: Вячаслаў, выкладчык крымінальнага права ў інстытуце КДБ; Барцэвіч, кантрактнік пагранвойскаў. Апошняму задаюць пытаньне, хто ж пратаптаў сьцежку, на якой мяне затрымалі.
20 сьнежня (пятніца)
Учора судовае паседжаньне пачалося а 12-й дня. Доўга чакалі перакладчыка.
Сёньня прывезьлі рана, не пасьпеў ні памыцца, ні паесьці. Ізноў чакаем перакладчыка. Знайшлі новага. Гэта Дзядова (ці Дзядкова?) Алена Сяргееўна, 1969 году нараджэньня, асьпірантка катэдры беларускай мовы Віцебскага дзяржунверсітэту. Перакладчыца-аўтаматчыца. Так хутка, бедненькая, перакладае, што аж загаворваецца. Замужняя, глядзіць у мой бок. А я гляджу на чырванагрудага гіля, які скача па дрэве за вакном суда.
Судзьдзя й засядальнікі зачытваюць „выбраныя месцы” з майго прыватнага дзёньніка, разглядаюць групавыя здымкі байцоў „Правага Рэваншу”. На адным зь ix - мужчына й жанчына. Ён - з гранатай i кулямётнай лентай на плячах, яна – з узьнятым угору абрэзам...
Суд так i ня высьветліў:
- ці існуе ў рэальных прасторы i часе таямнічая арганізацыя „Правы Рэванш”?
- ці можа гэта дзяўчына з прыгожымі вачыма пад банданам аднойчы выстраліць з абрэзу, які трымае ў руцэ?
- ці мае ў cвaix выбуховых вантробках запал граната, якую трымае мужчына, адлюстраваны на чорна-белым фотаздымку?
Чаму ўсё ж я напісаў такі крыважэрны верш - „Убей президента”? А чаму кінарэжысёр N назваў сваю кінастужку для дзяцей страшнай назвай „Скінь маму з цягніка”? Якраз на прагляд такога кіна вадзілі мяне, калі я сядзеў на „малалетцы”.
Алесь Пушкін робіць замалёўкі фізіяномій удзельнікаў працэсу. Усе ўжо стаміліся ад чытаньня пратаколу па другім разе. Бедная мама! Дрэміць, напакутавалася за гэтыя дні.
Сёньня мароз, сьвежы сьняжок, яшчэ белы, не зьляжалы.
Як паведаміў перад пачаткам судовага разьбіральніцтва Хамайда, на віцябляніна Юрася Мароза ізноў зроблены напад. Як жа насаліў антыбеларускай поскудзі гэты наскрозь хворы чалавечак!
I ўсё ж люба жыць, калі бачыш, як нырцуе ў роце язычок перакладчыцы, як працуе яе шматфункцыянальны артыкуля-цыйны апарат!
23 сьнежня (панядзелак)
Ясны дзень, мароз. Вывелі ў бокс першага паверху, пасьля вярнулі. За сьцяною тубік крычыць, што ў яго распад лёгкага. Выклікалі да пракурора па наглядзе, бо з аблсуда прыйшло распараджэньне разабрацца адносна рэжыму майго ўтрыманьня. Аператыўнік другога паста нехта Сяргей спрабаваў мне даводзіць тое самае, што й сьледчы Сакольчык: людзі, якія ідуць у БНФ, - ненармальныя; Пазьняк - паляк; нельга пісаць з мяккімі знакамі. Пушкін ім, „нармальным”, таксама не падабаецца, бо ходзіць з пяром у капелюшы і ў нячышчаных ботах.
24 сьнежня (аўторак)
Ясна, марозік, апошні дзень адвэнту - Посная Куцьця.
25 сьнежня (серада)
Вось i Каляды - турэмныя! I мне не чуваць, як „на марозе рыпяць санкі”. Надвор’е прыгожае, але мы таго ня бачым, адно слухаем па радыё зводку гідраметцэнтру. Па Віцебску - мінус 15. Пасьля прагулкі чытаю Ніка Хаакіна, філіпінскага пісьменьніка. Дзесьці ў заснежанай Альхоўцы Мядзельскага раёну, у матчынай хаце, стаіць калядны стол, пакрыты сенам. Паверх сена - чыста вымыты стары ільняны абрус, на якім ляжаць: сьвініна, вантрабянка, капуста, грыбы (салёныя i поліўка з сушаных), фасоля, бульба i - аплаткі. Адна - для мяне.
Кантралёр Сьвятлана адкрыла кармушку ў дзьвярох ды паўсчувала мяне за тое, што згадаў яе ў сваім лісьце на волю. Пісьмо тое пepaxaпiлі i, відаць, не без асалоды прасьлібізавалі аператыўнікі. Сьвятлана перажывае, што могуць звольніць з працы. А ці ж бабская гэта ўвогуле справа - арыштантаў пільнаваць?! Кажу, калі, 6apaнi бог, звольняць, мы цябе не пакінем, знойдзем работу i па-за турэмнымі сьценамі. Усьміхаецца, зубы ня ўсе. Але ё-маё - палюбіў бы й шчарбатую!
Вось i канчаецца калядны дзень. Хутка праверка i адбой. Заўтра суд. Мама, пэўна, зьбіраецца на працэс. Едуць зь Менску сьпецыялісты-літаратуразнаўцы – будуць аналізаваць i выносіць прысуд майму Вершу.
26 сьнежня (чацьвер)
Раніца. Сямён Сямёнавіч шліфуе штыркі для Гешы. Санек гайдаецца на сваей „валне”. Я фантазірую наконт жанчын i межаў сэксуальна-эратычнай гульні. Мікола Аршанскі сьпіць на доле. На самаробнай электрамашыне грэецца бульба-пюрэ.
Дзень. У боксе суда з двума малалетнімі забойцамі. Ужо палова на адзінаццатую. З такімі тэмпамі я буду судзіцца да вясны. Прагулку сёньня адмянілі на падставе нізкіх тэмператур (-25 °С). Цікава, ці адпавядае такая адмена нормам закону?
12-я гадзіна. Вось i скончыўся „суд” - адклалі працэс чысла да 10 студзеня. Сьведкі-сьпецыялісты не зьявіліся. Відаць, яшчэ Багатую Куцьцю не пераварылі.
Абед. Ізноў у боксе. Галодны. Мушу сядзець так да вечара. Затое хоць верш напісаў.
У СУДЗЕ
Ізноў адклалі суд (калядныя вакацыі). На волі маразы, у камеры смурод. Радзіму прадаюць методай трансплантацыі пад шыльдай індульгенцыі пад назваю „народ”. А я, сяджу я ў камеры, на мне фуфайка чорная, на мне шузы ад фраера i стрыжачка пад „нуль”. Нібы матор за бамперам, я сьцяўся, супакойваю свой рухавік з прадсэрдзямі, у страўніку шумы; ня лаюся з суседзямі, i толькі дух настройваю паводле верша ўласнага на хвалю барацьбы.Каравульным абед прывезьлі, а нам - не. Гэта даўняя практыка - не карміць падсудных у час працэсу. Вядома, ні ў якім законе такое не прапісана.
27 сьнежня (пятніца)
Зайшла перадача на імя Гешы, так што на Новы год будзем з заваркай i цукрам.
Кантралёр Сьвятлана раніцай дапамагла атрымаць нажніцы. Сяк-так пастыргся, згаліў сваю чачэнскую бараду, хаджу цяпер па камеры маладзяком.
28 сьнежня
Мароз, вільготнае паветра. П’ём чай; я чытаю, пiшy, мару пра вясну, у пачатку якой сустрэну свае трыццаць пяць. Пасьля прагулкі - прыліў энэргіі, заружавелі шчокі.
29 сьнежня (нядзеля)
Наш Сямён Сямёнавіч, былы таленавіты будаўнік, потым алкаш, а цяпер зэк, схадзіў на „сьветку” (парашу), а рукі пасьля працэдуры памыць „забыўся”. У турме гэта грубы „касяк” (памылка). Вось такія i выбіраюць на выбарах cвaix рыгоравічаў. Сямёнавічу 50, мае двох сыноў: старэйшы таксама ў турме, меншаму 16 гадкоў, жыве ў інтэрнаце вучылішча. Чатырохпакаёвая кватэра бацькі стаіць апячатаная. Праз тры гады i адзін дзень, калі бацька ня вернецца, кватэра адыйдзе ў даход дзяржавы.
Вечар. Чытаю навэлу К. Тарасава „Милость для атеиста, или Странствие в тесном кругу”. Пра брэсцкага падсудка Казіміра Лышчынскага, якога за так званую ерась абезгаловілі, спалілі, а прах выстралілі з гарматы.
Хочацца вясны, калі „вол бушуе”, калі чыстае паветра ў прырэчных хмызах, цьвітуць пралескі i курасьлеп, i першыя мурашкі па белых ствалах бяроз.
31 сьнежня (аўторак)
Ноч. Учора таксама адмянілі прагулку, але ў выніку мaix i Гешы Дронікава актыўных пратэстаў нашу камеру вывелі. I мы-ткі надыхаліся паветрам старога году, году, які прайшоў амаль увесь за кратамі.
Абед. Атрымаў ад Анюты з жаночай „хаты” малюначак з віншаваньнямі. Прыемна. Запахла сярод камернага смуроду дзяцінствам i елкай. Пахне ў маіх фантазіях, а так - парашай i склепам.
„Тваё Сэрца - як кніга” - напісала Анюта. Слаўны гэта знак, добры. Будзем на свабодзе. Веру!
СШЫТАК № 3 ЧАСТКА III. ВЫЗВАЛЕНЬНЕ
1997 год. 1 студзеня (серада)
Раніца. Ноччу глядзелі тэлевізар, злаваліся, адным словам, кожны думаў пра сваё. Зьлез быў з другога паверху нараў памачыцца, ды ледзь пасьпеў - стала дрэнна, абсунуўся паміж дзьвярыма й парашай. Нэрвы, навагодняе напружаньне ў мазгах падвяло. Дзіва што - сустрэць Новы год у турме!
Прагулку ізноў скарацілі, вывадны злуецца...
12 студзеня (нядзеля)
Пасьля таго, як мяне кінулі на 10 сутак у карцэр, камеру 64 раскідалі. Мяне вярнулі ў 117-ю. Але перад гэтым некалькі гадзін правёў у "хаце" 65, куды перавялі i Гешу. "Старажылы" гэтай камеры сустрэлі мяне па-людску: накармілі, далі пачак чаю i некалькі пачкаў цыгарэт "Радопі". 65 - камера, у якой затрымаліся салідныя злачынцы. Прынамсі, да такой высновы схіляе каляровы тэлевізар "Шарп", які тут глядзяць 6 чалавек. Але сёмага салідныя не захацелі: цесна, ды i чужы быў бы я ў той кампаніі.
10 сутак адбываў я на халоднай кічы першага паста. 10 сутак у тапках на гумовай падэшве, 16 гадзін на нагах i 8 гадзін - спробы заснуць у кашулі й швэдары. Галаву накрываў рушніком. Тры разы карпусны Славік перадаваў чыф з 6-й, адзін раз - цыгарэту бяз фільтру.
Пытаешся, за што я патрапіў у карцэр? Ды нешта падарвала мяне 1 студзеня пасьля абеду. Падалося, што на прадоле кагосьці б'юць. Я ўсхапіўся i да дзьвярэй; вуха прыклаў, слухаю. А тут якраз карпусны: "Чаму вочка ў дзьвярох закрываю?" Ну я i папёр, маўляў, мянты сьмярдзючыя, адліюцца вам нашы сьлёзы... Адразу ж выклікалі групу рэзерву, якая выхапіла з камеры. Паспрабавалі адлупцаваць: штурхалі, вырвалі гузік з чорнай кашулі, адзін здаравезны бугай некалькі разоў стукнуў кулаком па галаве. Усю дарогу ад камеры да кабінету начальніка цэнтралу Хведара Карпавіча Міхеенкі - штурхалі. Надта ж ім хацелася зьбіць мяне. Начальнік i адмераў мне "дзесятку".
Пра 117-ю. Тут атмасфэра крыху пацяплела, кантынгент памаладзеў. Вось малады талочынскі цыган, чытаць-пісаць ня ўмее, але дзьве фіксы сьпераду - залатыя.
Ад недахопу сьвежага паветра i вітамінаў гніюць ногі.
Гэтым разам у суседнім карцэры сядзеў малады мужчына 22-х гадоў па мянушцы "Жаніх". За6iў знаёмага на ўласным вясельлі. Атрымаў дзесяць гадоў строгага рэжыму. Амаль што ня плача: "Што я бачыў за свае 22?" Цяпер строгі рэжым яму за свата й брата, турма - за нявесту.
13 студзеня (панядзелак)
У боксе суда. Працяг працэсу. З поўным страўнікам не зусім камфортна. Ехаў з сядзельцам па "гераінавай" справе. Знайшліся ў адной Віцебскай ВНУ сьпецыялісты, якія хімічным спосабам сінтэзавалі гераін. У выніку - мы разам судзімся.
Паседжаньне адклалі. У Валодзі Плешчанкі - інфаркт, зьмясьцілі ў чацьвёртую віцебскую клініку. Была мама, адвакаты, дзяўчына адна - журналістка Люда з "Віцебскага кур'еру". Праз месяц мы будзем разам, але зараз ніхто пра гэта ня ведае.
Абед. Мая ахова точыць сваю салдацкую кашу. Хоць бы хто дадумаўся кавалак хлеба прапанаваць. А верш ім напішы... Эх, увага людская!
Вечар. У камеры. З радыё на прадоле - голас ППРБ. Шастова ("Інжынера") адпусьцілі пад падпіску (нагналі, калі казаць мовай зэка). Разам зь ім пайшоў i тэлевізар. Мужыкі робяць торт. "Фелчар" Захаравіч дапамог сустрэцца з мамаю. Перадала навіны ідобрыя, i кепскія. Мецьку (Мечыслава) Роўду зарэзалі два браты-бандыты з-пад Будслава. Усё з-за меншай дачкі-блядзёхі. Сьмерць дурная, дзікая. Але, падумаўшы, а як ён жыў, родзіч мой - вечна ў брудзе, бо працаваў жа трактарыстам на пагрузчыку, штозіму на калгасных палёх грузіў i гpyзiў прыцэпы гноем i торфам. Жонка ягоная, Тэнька, з роду Будзькаў, роду некалі паважанага, - сьпілася, працуючы на сьвінаферме. Не, як яны жылі, дык лепш я ў турме пасяджу. Так ужо ёсьць: аднаму турма - нармальна, другому свабода - апраметная. Мецька наш цяпер, відаць, у pai, сярод вечнаплоднага саду, дзе няма ні гною, ні замерзлай саляркі, ні ялкога сала на абед, ні меншай дачкі-сіфілітычкі, якую прыстроіў слабай на перадок Тэньцы сусед па мянушцы Шуфель. Вось першая дачка - сапраўды ягоная, гэткая ж прыгожая, чорненькая, чыста лаціначка. Выйшла замуж i жыве сабе паціху.
14 студзеня (аўторак)
Працяг працэсу. Адвакат Паганяйла зачытаў зварот расеискага пэн-цэнтру на адрас суда з патрабаваньнем спыніць супраць мяне распачатую справу.
Вечар. Заехаў у нашую камеру Міша з Шаркаўшчыны. Пачуўшы, што час ад часу ў рэпліках я зьбіваюся на беларускую мову, пайшоў на шчыльнейшы кантакт. Пазнаёміліся. Аказалася, ён сябра БНФ. Агромністы такі мужчына, кулакі - як мая галава. Вось гэтымі кулакамі шафёр Miшa i зрабіў сабе 101-ы артыкул КК. Не разьлічыў сілу ўдару, на жаль, выбіваючы грошы з мужычка, якому пазычаў. Верш "Убей Адамовича", надрукаваны ў "Нашай Ніве" за подпісам нейкага "брата", братве турэмнай не спадабаўся. Спачатку я паспрабаваў растлумачыць, што аўтар пicaў не са зла, а наадварот. Але прыйшлося кінуць свае спробы, бо мог бы й сам атрымаць кухталёў.
15 студзеня (серада)
Сьнілася сястрыца Анюта, мерапрыемства з удзелам экс-прэзыдэнта экс-СССР Гарбачова, на якое мяне спачатку запрасілі, але потым перадумалі.
Учора пасьля таго, як адвакат агучыў заяву расейскага пэн-цэнтру, судзьдзя аблсуда Гурко падыйшоў да клеткі, у якой я сядзеў, і некалькі разоў пaпpaciў у мяне "чэснага мужчынскага слова", што я не ўцяку, калі ён мяне адпусьціць. Я паабяцаў", вядома. Ну, цяпер мушу чакаць чарговага паседжаньня суда, як манкі нябеснай.
Сярод падпісантаў расейскага звароту ў маю абарону ёсьць прозьвішчы Д. Ліхачова, Ю. Морыц, Б. Акуджавы, К Кедрава...
Вечар. "Чачэнец" падарыў "марачку" з выявай Хрыста, царквы з купаламі ды анёльчыкаў па бакох. З надшсам: "Славомиру о днях в этих стенах". У адказ я ўзяў ды й напісаў, лежачы на верхніх нарах, верш па-расейску.
* * *
Я вгрызаюсь в эту землю, улыбаюсь в это небо, бесконечно не приемля факт разбрасыванья хлеба. Я условен и реален, зол, убийственен и кроток, пребываю на централе, ограждённый от кокоток. Я порой себе не нравлюсь, а порой себя жалею, но я точно не исправлюсь, о любви мечты лелея. Потому что "исправленье", это в рабство путь ближайший, пусть читает наставленья власть продажная дрожащим. Я вгрызаюсь в эту почву и враждую с конвоиром, я готов поставить точку, распрощавшись с этим миром. Но пока, пожалуй, рано, я ещё пожить обязан, пусть в тюрьме, грязно и рвано, пусть неволею повязан. Я ещё вернусь, пожалуй, в беспорядочность свободы, превращая мести жало в гордо прожитые годы.17 студзеня (пятніца)
Па абедзе сядзельцы ўзяліся рабіць торт. Спачатку трэба накрышыць чорнага хлеба, потым белага. Так бы мовіць, для асновы, замест цеста. Крэм робяць з маргарыну, масла, шакаладу. Дадаюць яшчэ разынак, гарэхаў i ўсё тое з прадуктаў, што атрымліваюць арыштанты ў перадачах.
У камеры сырасьць, вуглы зелянеюць, робяцца пад колер варанага жаўтка. На дварэ адліга, кран у "сьветцы" падцякае, i, што галоўнае, кожны дзень нехта мые сваё рызьзё, якое тут жа, у камеры, i сушыцца.
Перадалі ўпакоўку вітамінаў, якая каштуе 103 тысячы. Судзьдзя абнадзеіў, i чакаць стала цяжка. З "Сов. Белоруссии" даведаліся, што арыштавана банкір Тамара Віньнікава. З Бабруйскай зоны прыйшоў "кантужаны". Надзвычайнае чувырла, такі сабе турэмны энцыклапедыст. Ён нават у філалогіі разбіраецца, а як жа. Куцы ўжо мне з маёй адукацыяй ды вершамі...
19 студзеня (нядзеля)
Раніца, дзевяць гадзін, брэх сабак за сьцяною. У камеры незвычайна цixa, толькі час ад часу прадольныя ўключаюць радыё на ўсю моц. "Калегі" запрасілі на чыф. Ідылія, дальбог!
Два "дзяды" сярод нас - аднаму 41, другому 46. Другі выглядае на ўсе 65-70. А ў яго дачка 15-ці гадоў. Як самахоць можна давесьці сябе да хугкага фізічнага распаду.
Прадчуваньне свабоды... Няўжо праз тыдзень-другі я змагу быць на волі? Ня думаю, што судзьдзя абнадзеіў дзеля понту. Але ж i на "ізьмену" падсадзіў, халера.
Хлапцы перапісваюць "Верш". Абарвалася вяровачка, на якой была разьвешана вопратка для прасушкі. Мая чорная рубашка - Валін падарунак - звалілася проста на парашу. Прыйшлося выкінуць у сьметніцу - так патрабуе закон турмы. Заўтра яе разам са сьмецьцем загрузяць у "камаз", магчыма, баландзёр адшманае яе i будзе насіць аж да свайго вызваленьня. Турэмная абслуга зь ліку зэкаў жыве па іншых правілах.
Начальніку санчасткі
CIЗO-2 г. Віцебска
падсуднага Адамовіча С. Г.
Заява
Прашу аказаць мне неабходную медыцынскую дапамогу ў сувязі з тым, што пасьля 10 сутак карцэру ў мяне сталі апухаць ногі.
Адамовіч
20 студзеня
Вечар. Сіноптыкі ізноў абяцаюць маразы. Прыходзяць i адбываюць этапы - аршанскі, полацкі, менскі, друйскі...
Бясконцасьць субстанцыі i абмежаванасьць формы. Якія дзікя i ненажэрныя сустракаюцца тут інфузорыі. Надзвычай рэдкія экзэмпляры паводле сваёй агілнасьці! Лёха-парафін здаў зьмену. Ідзі, Лёха, глыні два па сто за маё здароўе.
21 студзеня (аўторак)
О ТЕПЛЕ ЯНВАРЯ
Я пишу, как тепло января согревает мне грудь, как тюремная сырость безжалостно гложет суставы, как в тепле января снятся мне своенравныя травы и дождями умытый в страну безохранную путь.Два яблычкі, перададзеныя мамай, ляжаць на падваконьні ў місачцы i звабліваюць, наганяюць апетыт, i два памаранчы... Мама, мама, нарэшце я знайшоў цябе!..
Адліга спала, падмарожвае... Памянялі кнiгі. А так, там бушуе вясна, хларафілавы вектар свабоды распластаўся паводле Разанава ў 360... У нас жа туберкулёз.23 студзеня (чацьвер)
Раніца. Ізноў каша "сечка". Аднаго заказалі на суд. Учора нарэшце санчастка адгукнулася на мае заявы. Доктарка сказала, што ногі апухаюць ад сырасьці ў карцэры.
Сон скончыўся, трэба ўстаць, выпіць баландзёрскага чаю з лустай хлеба i праглынуць таблетку "мульты-табс" з бэта-каратынам.
24-га, пятніца
Па абедзе заляцелі "маскі", далі часу на раз-два-тры-чатыры-пяць, каб пасьпелі выскачыць на прадол. Камеру зьлёгку абшукалі, вііпатрашылі! нас. Прыйшлося першы раз паставіць рукі на сьцяну i ногі на шырыню плячэй. Пры гэтым мент два разы ўдарыў мяне па костачцы правай нагі. Успомніліся радкі зь вядомай зэкаўскай песьні "Окурочек" (аўтарства прыпісваецца беларусу М. Гульку):
"Негодяй, ты на воле истратил Миллион на блистательных, дам!" Это да, говорю, гражданин надзиратель, Только зря, говорю, гражданин надзиратель, Рукавичкой вы мне по губам.Потым адзі афіцэр з налётчыкаў у масках пaпpaciў перапісаць верш пра "Убей" i пра "пяро". Гаварыў, што ў Гародні былі на гэтым тыдні выступленьні расейскіх пісьменьнікаў адносна маёй справы. Чамусьці ўпэўнены я, што гэты баец ня здасьць. Яму самому існуючы рэжым устыў. Відаць па чалавеку.
Учора перад магчымым пракурорскім абходам прыйшла медсястра i дала якіхсьці балгарскіх таблетак.
25 студзеня (субота)
Ноч. Чытаю Хуана Мантальво (1833-1889), эквадорскага пісьменьніка, які змагаўся супраць дыктатара Гарсія Марэны. Даведаўшыся, што вораг забіты, Мантальво сказаў "Маё пяро яго забіла".
Тацьцянін дзень. Па дарозе з прагулкі якісьці прапаршчык прыпыніў ды спытаў, адкуль я ведаю нейкага Окунева. Правакацыя? Ці проста дурны выбрык хахлаватага вертухая?
Па тэлебачаньні - сэрыя фільмаў на тэму "зоны": "Халоднае лета 53-га", "Паўднёвы цэнтрал" (у нас, аднак, паўночны)... Моцна хачу спаць, засынаю за сталом, а гэтага рабіць нельга.
Хорхе Лyic Борхес дзесьці сказаў: "Словы - гэта сымбалі, якія пастулююць агульныя ўспаміны. Toe, пра што мне хочацца цяпер расказаць, стала толькі маім успамінам; хто яго падзяляў, ужо памерлі".
26 студзеня (нядзеля)
Ноч пад раніцу. Ізноў ня выспаўся з-за тэлевізара й нездаровых духаў у страўніку. Апошняе - ад нездаровай печані.
Сон... Хочацца толькі сну. На белых прасьцірадлах, каб накрахмаленыя, а зь лядоўні - халоднае піва, сокі, рыба... Няўжо заўтра я змагу ўбачыць свабоду, няўжо звольняць з-пад варты?
27 студзеня, трэцяя гадзіна ночы
Рэзка абвастрыўся грып. Ня сплю, бо для адпачынку не мая пара. Божа, як хочацца ўдыхнуць чыстага паветра вясны, кіслароду хвойных парод!.. П'ю асьпірын i вітаміны.
* * *
Студзень. Спачатку марозны, потым адліга i бруд, потым кашаль грыпозны, карцэр, камера, суд...29 студзеня
Раніца. Ізноў стала дрэнна - слабасьць, кідае ў пот, cyxi кашаль. Пішу заявы на санчастку, ды безвынікова. Белага хлеба сёньня ня далі, маўляў, завод зламаўся i белыя булкі не пячэ. Быў на прагулцы. Якое сіняе неба, яснае, вецер волі. Выбіраю - супраціўленьне, выбіраю - жыць на разрыў... Нічога я не выбіраю - я выжываю, як магу.
30 студзеня (чацьвер)
Ноч. Учора выклікаў начальнік санчасткі - зрэагаваў на мае заявы. Праблему маю "вырашылі" - далі жменю асьпірыну. А на дварэ файна - сонечна, ветрана, сьвежа. I нешта распісаўся я па-расейску. Відаць, асяродзьдзе ўплывае.
* * *
Я сегодня на карцер пошёл, десять суток мне выпало взять, а на мне свитерок от любимой подруги, ну а новый она не успела связать. Где-то в шумной столице она меня ждёт, сохраняя тепло моих рук на себе, дочь из школы встречает и тихо поёт о разлуке со мной и нелёгкой судьбе. Верю я, что вернусь из неволи в края, где слова и желанья, как девы, чисты, а пока, помещенье шагами кроя, я мечусь, в кулаки сожимая персты.1 лютага (субота)
Дні за днямі. Пакуль адбываў на верхніх нарах сваю норму сну - застудзіў вуха. Мароз да -8 °С. У грудзях хрыпы, кашаль. Дацягнуць бы да суда.
2 лютага (нядзеля)
Грамніцы - зімы палавіцы. Мент пaпpaciў, каб ня йшлі на прагулку. Мянтам ня хочацца мерзнуць. З 12-й аршанскай тубзоны прывезьлі літоўца Рымаса, дзе ён лячыўся ад сухотаў, якія набыў на нашым цэнтрале, чакаючы прысуду. Як казалі сядзельцы, з-за таго, што многа паліў i не хадзіў на прагулку. Рымас з галавы вельмі падобны на нашага Багдановіча. Чаму вярнулі - ніхто толкам ня ведае. I ці вылечыў ён там свае маладыя сухоты - таксама ня ведаем. У "хату" 117 заехаў дух распаду - туберкулёз. I цяпер кожны раз, калі мы пускаем па коле кубак з чыфірам, кожны з нас думае пра сябе: "Божа, збаў мяне ад заразы, дай выжыць". Наш саракашасьцігадовы "дзед" таксама моцна кашляе, i гэта нас, сядзельцаў, пачынае хваляваць. Урэшце мы патрабуем, каб яго адправілі на флюараграфію. "Дзеда" забіраюць, больш у нашай камеры ён не зьяўляецца.
На твары ўжочылі прастудныя болькі - загніваю. Ва ўмовах турмы раны ўвогуле дрэнна зажываюць. Мясцовая медыцына нічым не дапамагае, таму тут сапраўды можна жыўцом згнісьці.
Сьнілася Валя, балючае душы маёй. А калі падумаць, дык усе мае любові - гэта балючкі-калючкі, якія сядзяць пад сэрцам i не сьпяшаюцца выходзіць. Ну не магу я любіць лёгка.
3 лютага
Ноч, тры гадзіны новых сутак. Над парашай адхаркваю цьвёрдымі, як пластылін, цаглянага колеру згусткамі. Дальбог, падыхаю.
4 лютага (аўторак)
Сёньня спаўняецца 10 месяцаў з дня арышту. Сядзельцы чыталі мае вершы, паціскалі руку...
5 лютага (серада)
Сяджу, кашляю, меланхолю паводле Гарэцкага, думаю, як выжыць. Ужо пяць дзён у лютым. Апатыя, усе сілы арганізму скіраваныя на барацьбу з хваробай. Не перастае балець галава, слабасьць, дрэнны апетыт...
Няма ўжо на пасадзе генпракурора В. Капітана, а я ўсё сяджу.
Дзень. У аблсудзе. Пачалося судовае паседжаньне. Называюцца прысутныя ў зале сьведкі. Прыехала Галіна (Арганістка). Такая ж раскошная i ўсьмешлівая. Сёньня з расейскай перакладае грамадзянка Воранава. Гэтым разам "мужчынскае слова" даваў публічна. Ім i завяршылася судовая разборка дня.
6 лютага (чацьвер)
Братва адпраўляе на суд, дае наказы. Чыфірнулі i - "на выхад". Прывезьлі ў суд аднаго мяне. На дварэ адліга. Можа сёньня?
7 лютага (пятніца)
У клетцы суда. Зайшлі сьпецыялісты ці эксьперты, ня ведаю, як i назваць - Алег Лойка ды Міхась Тычына. Сыра на вуліцы, над вачыма штуршкамі боль, іскры-зорачкі.. Пачынаецца. Каравульныя чакаюць, што мяне сёньня адпусьцяць. Адвакат перадае верш "Жывём", прысьвечаны мне. Гляджу на дзяўчыну, здаецца, яна працуе ў "Віцебскім кур'еры". Сядзіць адна, без пярсьцёнкаў i макіяжу. Злавіла мой позірк i ўсьміхаецца. Прыемная, я мог бы даць ёй некалькі ўсьцешных імгненьняў...
Першы выступае М. Тычына. Пракурор чапляецца да розных дробязяў. "Стишок о нашем конокраде" таксама інкрымінуюць мне. Прафесар А. Лойка пачаў выступленьне па-расейску, але прысутныя ў зале папрасілі гаварыць па-беларуску, што ён i зрабіў. Вельмі экспрэсіўна паводзіў сябе Юрась Карпаў, за што судзьдзя папpaciў яго пакінуць памяшканьне.
I вось гэты доўгачаканы момант - мяне адпускаюць пад падпіску пра нявыезд. Свабода! Каравульныя адчыняюць клетку, віншуюць, відаць, i яны задаволены, бо ня трэба больш пільнаваць грамадзяніна, які ўсяго толькі нaпicaў "Убей президента" - верш наколькі вядомы, настолькі i слабы...
ЭПІЛОГ
10 лютага (панядзелак)
Тры дні на свабодзе! Сустрэчы, роспыты, што ды як. Першае інтэрв'ю - газэце "Имя". Цікавяцца вершамі і здароўем, але спачатку - вершамі. Маім першым суткам на волі можа пазайздросьціць любы злодзей у законе душ і вячэра ў рэстаране гатэлю "Эрыдан", выпіўка і стрункія грудзі маладой жанчыны ў раскошным салоне аўто па дарозе на Менск. У сталіцы мая спадарожніца ідзе за мною ў мой інтэрнацкі катушок на Сурганава, 45/3. Проста, бязь лішіях размоваў жанчына кладзецца са мною, праўда, прапануе, каб з гумкай. Але я не цярплю гэтага ў інтымнай справе, я люблю судакрананьне эпітэлію без пасярэднікаў. Гігіена, давер і шчырасьць... За 10 месяцаў у пакоі перасохлі ўсе мае расьліны ў вазонах, талькі кактус, калючы кактус дачакаўся мяне. Я падліў яму жыцьцядайнае вільгаці, і ён досыць хутка іноў выпаўніў бакі.
У рэдакцыі "НН" падаравалі раскошную ружу - кветку эратычную, нават сэксуальную.
14 лютага ў Віцебску быў працяг працэсу. Ініцыятарам літаратурна-прававой экспертызы выступіў пракурор. Дасьледаваньне вершу "Убей президента" праводзіў інстытут літаратуры пад кіраўніцтвам В. Каваленкі.
15 лютага схадзілі з Алесем Пушкіным у лазьню, дзе нас, голенькіх, пазнавалі, віншавалі з выхадам на волю. Наведалі маладзёжна-дзіцячы цэнтар "Маладзік", у памяшканьнях якога разгорнута выстава Алесевых твораў. Праз некалькі тыдняў некаторыя яго працы будуць зьнятыя распараджэньнем чыноўніка ўпраўленьня культуры. Вырвуць таксама старонку з кнігі водгукаў, на якой я напісаў Пушкіну свае пажаданьні:
Дружа Пушкін! Нас не закрыць! Нас не спужаць! Мы будзем жыць і маляваць, мы будзем любіць прыгожых жанчын, будзем зьдзяйсьняць Беларускі Чын!..Два тыдні папраўляў здароўе ў 5-м сталічным шпіталі, у якім многа нашых сярод медыкаў. Глядзяць фільм "Обыкновенный президент", чытаюць "Менскую вясну" і мой "Верш".
4 сакавіка ў шпіталі мяне наведала Валя С. - самае прыгожае ў маім жыцьці каханьне. I гэта была наша апошняя сустрэча.
7 сакавіка пад шум дажджу сьнілася, што ў сваім ложку я знайшоў хлапца зь дзяўчынай. Кавалер пасьля работы засынае, а дзяўчына ідзе па патрэбе. Яна, як котка, сіксае проста на падлогу, ад чаго ў мяне ўзьнікае жаданьне авалодаць ёю. Кавалер прачынаецца. Потым сьніўся разьбіты шматкватэрны дом, я ступаю па руінах, хачу сабраць ацалелыя беларускія кніжкі, мініятурны калаўрот, нейкі антыкварыят. У разьбітым доме жывуць людзі. Зь цемры выплываюць інтэр'еры кватэраў: акуратна засланыя ложкі, чыстыя кухні. Усё належыць ім. I я тут лішні, чужак...
8 сакавіка, на дзень майго нараджэньня, прыязджала Арганістка. Дзьве начы мы зь ёю добра-ткі адшалелі. Днём хадзілі па крамах, куплялі арганіку, пераважна бялок, каб было чым аднаўляць раскіданыя пад коўдраю сілы.
23 сакавіка жорсткімі сутычкамі з міліцыяй мы адзначылі Дзень Волі. "Талерантныя" беларусы білі беларусаў у форме жорстка й фанатычна кулакамі, нагамі, палкамі, кавалкамі лёду. Чалавек трыццаць міліцыянераў падалі заявы на звальненьне.
30 сакавіка быў наш Вялікдзень. Надвор'е паправілася, прабліскваў блакіт неба. Глядзеў, як па азіміне трусяцца дзьве кнігаўкі, шчыкаючы зялёныя пёркі пшаніцы. Кнігаўка - самая прыгожая птушка нашага ландшафту, сымболь нашых балючых любовяў да Бацькаўшчыны, да жанчыны... Кнігаўка мая, дзе твае паплавы?
2 красавіка на подступах да расейскага пасольства некалькі соцень пераважна маладых людзей выказалі свой актыўны пратэст супраць анэксіі Беларусі пад выглядам так званага "дня яднаньня народаў Беларусі й Расеі". Некалькі тысяч міліцыянераў, амап, сьпецназ і салдаты ўнутраных войскаў абаранялі пасольства ад гневу беларускай патрыятычнай моладзі. У выніку вулічных баёў дзесяткі дэманстрантаў былі затрыманыя. Я свае пяць сутак адбыў у сьпецразмеркавальніку, што на вуліцы Акрэсьціна. У камеры толькі й размоваў, што пра барыкады, тактыку вулічных баёў, нацыянальную рэвалюцыю, партызанскую вайну... Як сказаў адзін з сядзельцаў, палец ужо ляжыць на спускавым кручку.
13 чэрвеня 1997 году ў будынку Вярхоунага Суда па справе № 182 быў абвешчаны прысуд.
Прысуд
імем Рэспублікі Беларусь
13 чэрвеня 1997 г. Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда ў складзе старшыні Гурко Л.М., народных засядальнікаў Прышчэпава і Ляхавай пры сакратары Давыдавай з удзелам пракурора Чэчкі, адвакатаў Паганяйлы Г.П., Лапашынава і Волкава, разгледзеўшы ў адкрытым судовым паседжаньні ў гор.Віцебску крымінальную справу па абвінавачваньні
Адамовіча Славаміра Генрыхавіча,
8 сакавіка 1962 г. нараджэньня,
ураджэнца ст. Унежма
Анежскага раёну
Архангельскай вобласьці,
беларуса, з вышэйшай адукацыяй,
грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, карэспандэнта
газэты "Наша Ніва", які
жыве ў г.Менску, вул. Сурганава, 45/3,
Установіла:
Падсудны Адамовіч С Г. 13 кастрычніка 1995 году ў г.Менску па месцы свайго пастаяннага жыхарства ў інтэрнаце ПТВ-24 (...) з мэтай публічнай зьнявагі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з выкананьнем ускладзеных на яго абавязкаў, напісаў у непрыстойнай форме верш "Убей президента" і памножыў названы верш машынапісным спосабам і ажыцьцявіў яго распаўсюджаньне сярод грамадзянаў (...).
Сьведка Галаўко Г.Г. (...) засьведчыла, што з Адамовічам С.Г. знаходзілася ў сяброўскіх адносінах. Зь вершам "Убей президента" пазнаёмілася ў лістоўцы "Лукашенская правда" і зрабіла выснову, што размова ў ім ідзе пра Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь(...).
Ацэньваючы ў сукупнасьці ўсе доказы, палітычныя погляды падсудных, актыўнасьць распаўсюджаньня выданьняў судовая калегія лічыць, што ў вершах "Убей президента" і "Стишок о нашем конокраде" размова ідзе пра Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Вершы напісаныя ў непрыстойнай форме, што зьневажае гонар і годнасьць кіраўніка дзяржавы (...).
Прысудзіла:
Адамовіча Славаміра Генрыхавіча па арт. 213 ч. 3 КК РБ апраўдаць.
Прызнаць Адамовіча С.Г., Плешчанку У.Р. і Хамайду Б.X. вінаватымі ў публічным зьневажаньні прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ускладзеных на яго абавязкаў. (...)
Па арт. 15 ч. 2,80 ч. 1 КК РБ прызначыць пакараньне 10 месяцаў пазбаўленьня волі. У сілу арт. 39 ч. 1 КК РБ канчаткова прызначыць пакараньне Адамовічу С.Г. шляхам паглынаньня менш строгага пакараньня больш строгім 10 месяцаў пазбаўленьня волі з адбыцьцём у ППК агульнага рэжыму.
Залічыць у тэрмін пакараньня знаходжаньне Адамовіча С.Г. пад вартай з 4 красавіка 1996 году па 7 лютага 1997 г. і лічыць, што ён адбыў тэрмін пакараньня. (...)
Меру засьцярогі Адамовічу С.Г. падпіску пра нявыезд адмяніць пасьля ўступленьня прысуду ў законную сілу.
Спагнаць з асуджанага Адамовіча С.Г. судовыя выдаткі ў даход дзяржавы ў памеры 106814 рублёў за дапамогу адваката на папярэднім сьледстве.
Спагнаць з асуджанага Адамовіча С.Г. судовыя выдаткі ў даход дзяржавы за правядзеньне амбулаторнай судова-псіхіятрычнай экспертызы ў памеры 1500000 рублёў. (...)
Рэчавыя доказы:
(...) Друкарку "Любава", нож у скураных похвах, дзягу кустарнага вырабу, нунчаку, 3 агульныя сшыткі вярнуць Адамовічу С.Г.
Макеты газэты "Выбар", рукапісныя тэксты, паштовы канверт, экзэмпляры газэты "Выбар", прынтэрныя раздрукоўкі, чорна-белы фотаздымак з выяваю маладой жанчыны, лісты паперы з машынапісным тэкстам, ксэракопію лістоўкі "Лукашенская правда" зьнішчыць.
Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь пракурорам ды іншымі ўдзельнікамі працэсу на працягу 7 сутак з дня яго абвяшчэньня.
Старшыня: Гурко Л.М.
Засядальнік: Прышчэпаў, Ляхава.
Копія сапраўдная, старшыня Гурко Л.М. (подпіс)
* * *
На працягу тыдня мы разам з адвакатам Паганяйлам Гары Пятровічам накіравалі касацыйныя скаргі на прысуд судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага аблсуда, на што атрымалі адказ.
Справа №02-361 1997г.
Вызначэньне (вытрымкі)
14 кастрычніка 1997 г. Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь у складзе старшыні Чартовіча і судзьдзяў: Лістраценка і Васілевіч разгледзела ў адкрытым пасяджэньні крымінальную справу па касацыйных скаргах асуджанага Адамовіча С.Г. і яго абаронцы - адваката Паганяйлы Г.П. (на прысуд судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага аблсуда ад 13 чэрвеня 1997 г., паводле якога
Адамовіч С. асуджаны па сукупнасьці зробленых злачынстваў, прадугледжаных арт. 188, ч. 2 арт. 151ч. 1 арт. 80 КК, на 10 месяцаў пазбаўленьня волі.
Плешчанка У. і Хамайда Б. асуджаны абое паводле арт. 188 КК да штрафу ў даход дзяржавы ў суме 1500000 рублёў кожны.
Адначасова з пастановай прысуду суд асобным вызначэньнем спагнаў з асуджаных па 756700 рублёў з кожнага судовых выдаткаў, зьвязаных з удзелам перакладчыкаў у справе.
Вызначэньне суда падлягае адмене паводле насгупных абгрунтаваньняў.
Згодна з ч. 2 арт. 104 КПК у выпадку прызнаньня падсуднага вінаватым суд можа спагнаць зь яго судовыя выдаткі, за выключэньнем сумаў, выплачаных перакладчыку.
Аднак суд, парушаючы закон, спагнаў з асуджаных расходы, зьвязаныя з удзелам перакладчыкаў у справе.
Пры такіх абставінах вызначэньне неяьга прызнаць законным і абгрунтаваным і яно падлягае адмене.
Кіруючыся арт. 347 КПК Рэспублікі Беларусь, судовая калегія
вызначыла:
вызначэньне судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага аблсуда ад 13 чэрвеня 1997 г. пра спагнаньне з асуджаных Адамовіча С.Г., Плешчанкі У.Р. і Хамайды Б.X. па 756700 рублёў судовых выдаткаў за ўдзел перакладчыкаў у справе адмяніць.
Старшыня: Чартовіч.
Судзьдзі:
Лісраценка,
Васілевіч.
Сапраўдна:
Судзьдзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Лістраценка (пячатка, подпіс)
Застаецца нагадаць, што паводле прысуду Віцебскага аблсуда пад старшынствам грамадзяніна Гурко я і мае таварышы ў справе № 182 Плешчанка й Хамайда мусілі аплаціць работу перакладчыкаў, якія перакладалі нам з расейскай мовы на беларускую - дзяржаўную мову Беларускай дзяржавы.
6 лістапада 1998 г. судом Савецкага раёну г. Менску я быў завочна асуджаны на пяць сутак паводле арт. 1661 за непавагу да суда ў форме ўхіленьня ад выплаты судовых выдаткаў.
З матэрыялу журналіста Г. Барбарыча ў газэце "Имя" стала мне вядома, што адзін з сядзельцаў камеры 117 віцебскага цэнтралу Аляксандар Ш. па мянушцы "Інжынер", які праходзіў па так званай "Віцебскай справе ўрачоў", аказаўся былым супрацоўніксам абласнога ўпраўленьня ўнутраных справаў. Як яго не прыбілі зэкі, застаецца для мяне загадкай. Ці не таму, што зьвязаны ён быў з групай людзей, якія займаліся сінтэзам наркотыкаў, у тым ліку сэнцыкледыну?
Гешу - Генадзя Дронікава - адпусьцілі ў 1997-м, пра што мне стала вядома ад ягонае жанчыны ў Віцебску.
Мікола Герасімчук таксама на свабодзе, займаецца прадпрымальніцтвам.
Сяржанта Віталя з Барысава спачатку адпусьцяць і ён мне аднойчы нават затэлефануе. Але ў верасьні 1999 году стане вядома, што Віталь адбывае пакараньне за кратамі.
Кантралёраў, якія вартавалі мяне ў "амерыканцы" і ў шпіталі КДБ, я буду сустракаць асабліва часта адразу пасьля выхаду з віцебскага цэнтралу.
* * *
Кожны дзень я абяцаю сабе стаць правільным - і цярплю фіяска. Я ізноў п'ю свае сто грамаў, палю цыгарэту і заходжуся ад жаданьня палюбіць вось тую, студэнтачку мастацкай акадэміі Жэньку, ці вось гэтую, гадоў 38 з паловаю, якая хочага ГЭТАГА як-небудзь незвычайна.
Сёньня мне было цікава. Але яшчэ цікавей будзе заўтра, бо па-над усімі лозунгамі і заклічкамі паўстае галоўны: Patria muerte!
Красавік 1996 - сакавік 2001
УБЕЙ АДАМОВИЧА
Убей его, возомнившего себя поэтом, спасителем. Поэты - всегда посмертные, доля спасителя - крест. Птицы поют в клетке. Убей, раз уж так ему хочется называться пророком, синоптиком и змагаром за нацию. Убей поэтишку, который достал своим существованием, катит бочки на президента, батоны крошит на КГБ. Птицы поют в клетке... Ведь что он знает про ненависть, и может ли его ненависть к тебе сравниться с твоей к нему?! Убей, не возись с мизером, достаточно канителились: камера для опутценных на зоне - верный конец. Птицы поют в клетке особенно трогательно, если им пережечь крылышко, перебить ножку или ниточкой перевязать клюв. Убей, унизь его мать и мову, бля. Унизь его идеалишки: все эти правды, родины - стремленье к тому, чего нет. Птицы поют в клетке. Направь на него своих следователей, прокуроров, судей, надсмотрщиков, братву, которой по кайфу поставить его к ногтю. Пусть раздушат, размажут гниду с представлениями о порядочности по шершавой стене карцера, как интеллигентскую вошь! Птицы поют в клетке, поэты - всегда посмертные. Пусть каждый займётся делом. Убей, президент! БратСЛОЎНІК
А
Абіжанка - камера для арыштантаў, якіх апусьцілі, альбо якія мелі кантакты з апушчанымі.
Апусьціць - згвалціць.
Апушчаны - арыштант, зь якім зьдзейсьнілі гвалтоўны палавы акт.
Аўтарытэт - 1) злачынец, якога паважаюць у свaiм асяродку; 2) адзін з найбольш высокіх "рангаў" у iepapхii "злодзеяў у законе".
Б
Баланда - пахлёбка, хлябалава, суп.
Баландзёр - арыштант, які раздае баланду.
Бальнічка - 1) бальнічны від рэжыму ў турме; 2) турэмная бальніца.
Бацыла - сала альбо масла (алей).
Братва - арыштанты, зьняволеныя.
В
Вертухай - наглядчык, кантралёр.
Г
Ганец - работнік турмы альбо калоніі, які за ўзнагароду прыносіць арыштантам гарэлку, наркотыкі ды ўсё тое, на што ў зьняволеных ёсьць попыт.
Д
Дарогі - сістэма міжкамернай сувязі.
Дачка - перадача арыштаванаму.
Дурка - псіхіятрычны шпіталь.
Духарык - неспакойны чалавек.
Духарыцца - скандаліць, мітусіцца, падымаць вэрхал.
З
Закасіць - прыкінуцца душэўнахворым, прыдуркам.
Заныкаць - надзейна схаваць.
Западло - грэшна, сорамна.
Зона - папраўча-працоўная калонія.
I
Ізьмена - хваляваньне.
К
Казёл - самая зьневажальная лаянка ў асяродзьдзі злачынцаў.
Кандзей - карцэр.
Кантавацца - нічога не рабщь, сноўдацца з кута ў кут.
Кармушка - вакенца ў дзьвярох камеры, праз якое падаюць пайку.
Карпусны - дзяжурны па корпусе.
Кіпеж - скандал, вэрхал.
Kiпiш - тое самае, што й кіпеж.
Кіпішыцца - скандаліць.
Кіча - карцэр.
Кішка - жарлівы чалавек.
Клеіць - прыпісваць чужую віну.
Ксіва - 1) дакумент, 2) запіска, пісьмо.
Крытая, крытка - турма.
Кум - начальнік аператыўна-рэжымнай часткі ППК
Кумаўскі (работнік) - даносчык, стукач у камеры ці на "зоне".
М
Малалетка - 1) непаўналетні злачынец; 2) камера для малалетак
Малява - запіска.
Маскі - рэзервовая група для ўзмацненьня рэжыму ўтрыманьня зьняволеных; байцы групы дзеля ўласнай бясьпекі закрываюць твары чорнымі маскамі.
Н
Нагнаць - адпусьціць на волю.
Наколка - 1) татуіроўка; 2) падман.
Начальнік - супрацоўнік органаў унутраных справаў.
Ніфелі - высушаная альбо сырая чайная гушча, якую выкарыстоўваюць па другім i трэцім разе.
П
Палажняковы - законны (палажняковая пайка).
Пайка - сьняданак, абед альбо вячэра паводле турэмнай нормы.
Парафініць - зьневажаць.
Параша - 1) вядро, цэбар для нечыстотаў; 2) унітаз.
Пацан - 1) непаўналетні злачынец; 2) кандыдат у "злодзеі ў законе" зь ліку непаўналетніх.
Пыжыць - тое, што й духарыцца.
Пяро - нож.
Пятух - асуджаны, якога суседзі ў камеры вымушаюць да палавога акту ("апускаюць").
С
Сідар - валізка, заплечнік з рэчамі.
Скурвіцца - здрадзіць.
Ссучыцца - 1) здрадзіць інтарэсам групы; 2) здрадзіць усталяваным парадкам.
Стукаць - даносіць на каго-небудзь.
Стукач - даносчык.
Сука - 1) здраднік; 2) той, хто выйшаў з касты "злодзеяў у законе".
Сьветка - унітаз.
Сьлядак - сьледчы.
Ф
Феня - 1) жаргон злачынцаў; 2) цыгарэты з фільтрам (на жаргоне малалетак).
X
Хата - камера.
Ходка - тэрмін, на працягу якога адбываюць пакараньне (другая, пятая ходка). Хлябалава - пайка.
Ч
Чаліцца - адбываць пакараньне.
Чыф, чыфір - густа завараны чай, заварка.
Чыфірбак - чайнік.
Чыхуня - жанчына, якая робіць міньет.
Ш
Шасьцярыць - прыслужваць каму-небудзь.
Шасьцёрка - арыштант, які прыслужвае аўтарытэтнаму злачынцу.
Шконка - нары.
Шлёмка - міска.
Шманаць - абшукваць.
Шмон - вобшук
Шыць - тое, што й клеіць.
ДАДАТАК
ПРОТЕСТ
Писатели России в защиту Славамира Адамовича
Всемирная организация писателей Русский ПЕН-центр в Витебский областной суд
От имени и по поручению писателей Русского ПЕН-центра, международной организации по защите прав писателей и журналистов, выражаем свой протест по поводу суда над поэтом Славамиром Адамовичем, который вот уже почти год содержится в заключении КГБ Беларуси. Прежде чем писать сей протест, мы ознакомились с произведением, за которое судят поэта.
Мы считаем, что в стихотворении "Убей президента" нет призыва к конкретному действию против конкретного лица и всё стихотворение написано в стиле гротеска, поэтического перформанса. В конце 20-го столетия пора наконец понять, что художественное слово, поэтический образ не может быть поводом для преследования писателя или поэта.
В связи с этим мы полагаем, что нарушено одно из основных прав и свобод человека - право на свободу слова и самовыражения. Мы категорически настаиваем на прекращении уголовного дела против Славамира Адамовича и считаем, что этот позорный процесс полностью дискредитирует судебную власть Беларуси перед лицом международной общественности. Мы сделаем всё, чтобы предать международной огласке дело суда над поэтом, и будем путём обращения к международной общественности и организациям добиваться его освобождения и прекращения дела.
С уважением
Дмитрий Лихачёв
Андрей Битов
Андрей Вознесенский
Лев Разгон
Белла Ахмадулина
Татьяна Бек
Булат Окуджава
Фазилъ Искандер
Анатолий Приставкин
Александр Ткаченко
ЮннаМориц
Константин Кедров
Ядгар Обид
Аркадий Ваксберг
21 января 1997 года
ZABIJ PREZYDENTA
Zabij kanalie, ktora straszy stroszac swcj was operetkowy Nad krajem biednym, ale naszym, nad krajem pieknym, choc surowym. Zabij, czym mozesz tego drania. Pruj z automatu, wal toporem, rozwal mu czerep bez wahania i wrzuc do sracza za obora. Zabij to scierwo wiecznym piorem, kozikiem zabij, parasolka lub zrob piekielna mu miksture i zadaj w szklance z monopolka! Zabij jak wroga, bys mlodosci nie zgnoil swej w kolchoznym gnoju. Niech kraj nasz slawi sie wolnoscia nie zniewolenia paranoja! Zabij zuchwale i do konca, jak umie tylko Bog zabijac, Niech wreszcie sie ohyda skonczy! Usun ja z domu, jak pomyje. Dom bialoruski oczyszczony zamkniety dla wasatych katow i jasnym sionkiem rozswietlony wolnemu otworzymy swiatu.Ha плоьскую мову пераклаў
Чэслаў Сенюх
ВЕРШЫ САЛІДАРНАСЬЦІ
ЗАБІ ПРЭЗІДЭНТА!
(заклік да сапраўднага грамадзяніна,
натхнёны С. Адамовічам)
Ня дзеля свайго праслаўленьня - для нас, для нашчадкаў зрабі той крок, што вядзе да збаўленьня: забі прэзідэнта, забі! За хісткую нашу Свабоду, за шчырую нашу Любоў забі, каб грамадскую згоду i мэту мы ўбачылі зноў! Агідную зьнішчы пачвару, у пекла яе накіруй, жыцьцё на аўтар, як ахвяру, ты кінь i Краіну ўратуй! Хай зноўку Радзіма квітнее, хай славіццарод крывічоў! Забі, хай паўсюль чырванее звыродцы бязбожнага кроў! Стань Збаўцам ды нашым Героем, нас верыць ізноўку прымусь, што спраўдзіцца суджана мроям, бо ёсьць і жыве Беларусь!Алесь Ш-н
Менск, 1997
* * *
Дыктатар i Муза - зусім немагчымы дуэт, Адзінае ёсьць падабенства такому дуэту: Калі заклікае забіць прэзідэнта паэт, Тады прэзідэнт без разваг забівае паэта!ЛЮБІ ПРЭЗІДЭНТА!
Калі як драпежнік пад маскай ягняткі на трон Імкнуўся узьлезьці нядаўні калгасны патрон, Хлусіў ён бязь меры пра блізкія шчасьце і рай... Ну што ж ты, народзе, зьбірай-пажынай ураджай, І ўсёж, абылганы дашчэнту, Любі прэзідэнта! Пры возе ягоных, пражэктаў ты - вечны бурлак. Дубінкай па карку. Пад рэбры ці ў голаў кулак. Бо як жа навесьці парадак, прынесьці спакой? Хіба ж не бязрукі! А нават з у ладной рукой! Да скону ад кулі ці прэнта Любі прэзідэнта! Любі прэзідэнта, як любіш ты ГЭТА жыцъцё! Любі прэзідэнта! Хай сьвет у друзы, на шмацьцё! Любі прэзідэнта! Спявай яму славу! Трубі! Але і ня думай пра іншыя рыфмы зь "любі"! Любоў не дае дывідэндаў. Любі прэзідэнта! О, раб прывыкае i любіцъ ня чуцца рабом, Званы на званіцах яму не набатнае "бом". Цэмент пастаменту. Халодны як лёд монумент, А "бом" - гэта слава таму, у каго пастамент. Таму не прагапай мамэнту - Любі прэзідэнта!Сяргей Сокалаў-Воюш,
"Наша Ніва" (№ 14,1996)
* * *
...Жыву ў краіне, дзе любяць да сьмерці паэты свой горкі, зьнявечаны Край. Мой браце Паэт, нікому ня сьцерці вершу твайго. Дык жыві i сьпявай!Алесь Паднябесны,
"Наша Ніва" (№20, 1996)
СЬВЕДЧАНЬНЕ ЖУРНАЛІСТА
Падмочаная столь у кабінеце сьледчага ў цэнтральным корпусе КДБ у Менску, куды мяне, рэдактара газэты "Наша Ніва", абавязалі зьявіцца як сьведку ў справе журналіста i паэта Славаміра Адамовіча, найлепшым чынам сьведчыць пра тое, што былая "савецкая інквізіцыя" сёньня ня ў форме. Праўда, варта было выйсці з кабінету i азірнуцца на дзьверы зь вялізнай табліцай "Идёт допрос" у тоўстай чорнай рамцы, як атмасфера камісара Цанавы адразу нагадала пра сябе. Упершыню са сталінскіх часоў "органы" пасадзілі за краты беларускага паэта. Упершыню з часоў царскай ахранкі ў рэдакцыі "Наша Ніва" быў праведзены ператрус.
АРЫШТ
Журналіст Адамовіч надрукаваў у "Нашай Нiве" некалькі сваіх артыкулаў. Перад гэтым у Віцебскай газэце "Выбар" зьявіўся ягоны новы верш "Убей президента!". Сьледчы паказаў мне гэты верш, які кваліфікуецца як заклік да тэракту. Што праўда, у тэксьце не канкрэтызуецца, якога прэзідэнта заклікае забіць Адамовіч, але ж сёньня ў Беларусі ўсе думаюць толыкі пра аднаго прэзідэнта, якому пастаянна пагражае небясьпека - гэтым разам у выглядзе верша...
Дарэчы, у часе ператрусў у рэдакцыі "Нашай Нівы" "оперы" з асаблівым энтузіязмам накінуліся на фатаграфіі былой жонкі Адамовіча, дзе яна зьнятая разам з А. Лукашэнкам. Мне падумалася - Ці ня гэта яны шукалі? Прэзідэнт сустракаецца з былой жонкай Адамовіча, Адамовіч піша верш "Убей президента!", пасьля чаго "органы" садзяць за краты Адамовіча, а здымак канфіскуюць у рэдакцыі...
Малады сьледчы Сакольчык слаба разьбіраецца ў справах беларускага адраджэньня i папpaciy мяне гаварыць па-расейску. Па чалавечы ён разумее - абвостранае грамадзянскае пачуцьцё ў атмасферы грамадзянскага бясьсільля штурхае паэта на рэзкія словы...
Kaлi толькі з паводзін гэтага сьледчага рабіць выснову пра стан сёньняшняга КДБ, то выснова такая - дэзарыентацыя. Я сказаў яму так: наша газэта ні ад каго нічога не хавае, наадварот, інфармацыя - гэта наш хлеб; мы працуем строга на падставе Канстытуцыіі Беларусі i выступаем супраць тых (у тым ліку i прэзідэнта), хто гэтую Канстытуцыю не паважае i парушае. "Правільно делаете", - сказаў сьледчы Сакольчык...
З Адамовіча - скандальнага "рэваншыста" i паэта - яны спрабуюць зрабіць бандыта. Сапраўдныя бандыты пры гэтым атрымліваюць карт-бланш на сваю дзейнасьць. Дзесятак "операў" занятыя вершамі.
Як вы ацэньваеце ягоную паэзію? - пытаецца ў мяне сьледчы. Каб доўга не тлумачыць, кажу, што гэта "поэт есенинского типа", гэта значыць, як паэта яго даўно вывучаюць у школах, а пра Ясеніна-чалавека напісана процьма кніг, але так ніхто толкам i не зразумеў, што гэта за "птушка". Я думаю, вы перабольшваеце, - робіць выснову сьледчы-літаратуразнавец...
Сьледчы Сакольчык прыслаў да мяне "дзяржаўнага" адваката, які адкрыта пpaciў грошай, намякаючы на тое, што абараняць можна з розным энтузіязмам.
Але "Наша Ніва" - гэта не дабрачынны фонд. Чаму, цікава, адвакат не зьвярнуўся ў Хельсінскі камітэт? Пасьля сьледчы прапаноўваў разьмясьціць у рэдакцыі маці Адамовіча, якую ён выклікаў зь вёскі. Тут ужо ня вытрымаў выдавец, які сказаў у трубку, што тут рэдакцыя газэты, а не гатэль КДБ; калі вы "разьмясьцілі" Адамовіча, разьмясьціце і ягоную маці. Сакольчык пасьля гэтага пакрыўдзіўся і наслаў на рэдакцыю вобыск.
ВОБЫСК
Генеральны пракурор Капітан даў санкцыю на ператрус рэдакцыі. Чатыры гадзіны "оперы" заганялі ў адзін пакой супрацоўнікаў і аўтараў газэты, якія ўсё падыходзілі і падыходзілі (працоуны дзень). Дэбісты нікога не выпускалі, не дазвалялі адказваць на тэлефонныя званкі. Хтосьці забег на хвілінку - i застаўся на чатыры гадзіны, хтосьці не патрапіў у паліклініку на працэдуры, хтосьці не забраў са школы дзіця. Праца рэдакцыі была выбіта з графіку. Але дзеля чаго гэта ўсё робіцца i чаму такімі метадамі - так нixто i не зразумеў. "Оперы" таксама растлумачыць не маглі.
Наогул ператрус у рэдакцыі 24-палоснага тыднёвіка - справа няпростая. Асабліва калі перабіраць тоўстыя архіўныя папкі. А ў тых папках чаго толькі няма!..
Ясна, што забралі ўсе рукапісы Адамовіча, але пасьля пачалі "браць на газэту". Апісалі i канфіскавалі беларускую газэту "Зважай", якая выходзіць у Канадзе, некалкі лістоў у рэдакцыю, згаданы вышэй фотаздымак i нават мой накід рэдакцыйнай калонкі ў нумар, які яшчэ ня выйшаў. Падумалася, вось ходзіш, мучаешся, нарэшце ў галаву прыйшла першая думка, сеў, занатаваў; тут налятае КДБ i думку тваю канфіскуе. Ну хто сказаў, што ў 37-м было інакш? Сёньня - тваю думку, заутра - цябе самога. I пры гэтым ніхто i ніколі толкам табе ня скажа - за што.
Сяргей Дубавец,
"Свабода", №30 за 26 красавіка 1996 году
З НОВЫХ ВЕРШАЎ
БЕЛЫ МАРШ
Марш-марш, нас тысячы, рукі ў замок, воляю трызьняны, мераем крок. Юныя, моцныя цягліцы плеч. Мы паўнамоцныя, іншыя - прэч! Воды расталыя, вецер з Дняпра, зь верай паўсталыя крыкнем: "Ура!" Мокра на дворышчах, сьветла ў душы, ворагаў зборышчы сьмела крышы! Гэй жа, зьвязовы, хутчэй запявай песьню маршовую за Родны край!8 лютага 2000 году
* * *
Самае-самае ноччу, раніцай, днём i вечарам я сузіраю ў думках, а потым ствараю прыгожае, альбо, калі не ствараецца, вяртаю сябе да памяці, да пошукаў самага-самага - нябачнага, невымоўнага, але якое заўсёды, усюды i скрозь, дзе белая Краіна мая ўзьвіваецца ў неба сьцягамі Волі.20 чэрвеня 2000 году,
Нью-Ёрк
* * *
Не для гномікау партыі - для сябе здабываю свабоду. Каб жыла, як заўсёды, упартая, каб зьнішчала плебейства пароду. Свабода мая ня кніжная, ня тая, камі ўсё, што хочацца, можна, рабіцъ і пыжыцца, i лярвай у ложку варочацца. Свабода мая вызвольная ваўчыцай цяжка параненай выходзіцъ з лагва падпольнага і ўецца незаарканенай. Свабода мая Беларусская крывёю чыстай крывавіцца i стужкай вузенька-вузкаю сьцякае па белай правіцы...2001 год
1
Гнаць пургу - гаварыць няпраўду, маніць.
(обратно)2
ДэПээНСІ - дзяжурны памочнік начальніка сьледча ізалятара.
(обратно)
Комментарии к книге «Турэмны дзёньнік», Славамір Адамовіч
Всего 0 комментариев