«Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)»

2944


1 страница из 68
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Юры Пацюпа Страла Зэнона Рытмалягічны трактат

Въ чтеніи стихъ изъ конечной прямой или отрѣзка обращается въ стрѣлу: стрѣла за стрѣлой пролетаетъ стихотвореніе.

Божидаръ

І ляціць нацянькі страла, вынікаючы безупынна зь сябе самое, каб, зрэшты, зрабіцца палётам.

Алесь Разанаў

Πας ρυθμος ωρισμένη μετρειται κινήσει

Αριστοτελες ** ***

Верш розьніцца ад прозы тым, што мае ў сабе нейкі дадатковы імпульс. Радок вершу нагадвае пушчаную стралу, часткі стралы адпавядаюць адзінкам радка. Нездарма Алесь Разанаў адзін з сваіх зборнікаў назваў «Вастрыё стралы». Бо нават сэнс вершу такі самы няўлоўны, як тое вастрыё, дзе зьмяшчаецца ня менш як паўтузіна думак. А Аляксандар Пушкін у мініятуры «Празаік і паэт» дасьціпна апісаў вершаваньне:

Чаго празаік там бядуе?Давай мне думку хоць якую:Яе узброю я асном,Аздоблю рымаю-пяромІ, лук узяўшы, наастачу,Яе ў сутужыну ўкладу,А там пашлю ужо наўдачуІ незычліўцу на бяду.

Як выразіць гэты рух у ясных і вабных панятках? Некалі Зэнон Элейскі, каб паказаць складанасьці ўсякага руху, прыдумаў чатыры апорыі, ведамыя сёньня як Дзяльба, Ахілес, Страла, Бегі. У Арыстотэля, празь якога яны захаваліся, гэтых вобразных найменьняў апорыяў няма і Страла, як найпрасьцейшая з усіх, успамінаецца першаю. Таму я дазволю сабе памяняць іх парадак ды задзіночыць вобразнасьць. Уявім сабе стралу, што можа ляцець бясконца, і пакажам апорыі яе лёту:

1. Страла. Пушчаная страла стаіць, бо час яе лёту складаецца з процьмы нерухомых «тут», якія яна займае.

2. Страла і дрэва. Ніякая страла не даляціць да дрэва, бо перш мусіць праляцець паўдарогі, потым чвэрць дарогі і г. д.

3. Страла і птушка. Порсткая страла не дагоніць павольнае птушкі, бо перш мусіць даляцець туды, дзе ўжо была птушка, а тая тым часам яшчэ трохі праплыве, і г. д.

4. Страла, птушка і дрэва. Сустрэчныя страла і птушка, летучы паўз дрэва, таўшчынёю роўнае іх даўжыні, адна паўз адну праляцяць за час удвая меншы, чым час, за які яны праляцяць паўз дрэва.

Комментарии к книге «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)», Юрий Пацюпа

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства