«Замежная фантастычная літаратура: Генезіс і асноўныя перспектывы развіцця»

801

Описание

отсутствует



1 страница из 5
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Замежная фантастычная літаратура: Генезіс і асноўныя перспектывы развіцця (fb2) - Замежная фантастычная літаратура: Генезіс і асноўныя перспектывы развіцця [calibre17K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Марина Аммон

МАРЫНА АММОН

ЗАМЕЖНАЯ ФАНТАСТЫЧНАЯ ЛІТАРАТУРА

ГЕНЕЗІС і АСНОЎНЫЯ ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВіЦЦЯ

Фантастычная літаратура як разнавіднасць сусветнага прыгожага пісьменства ўзнікла ў канцы XIX - пачатку ХХ ст. Яе актыўнае развіццё абумоўлена імкненнем культуры да найбольш адэкватнага адлюстравання агульных заканамернасцей функцыянавання соцыуму, непарыўна звязанага з тэхнічным прагрэсам.

Для вербальнага мастацтва таго часу адным з асноўных фактараў існавання была арыентацыя на навуку як асноўны стымул руху гома сапіенс наперад. Кардынальныя змены ў жыцці грамадства, а таксама моцная патрэба ва ўвядзенні эмацыянальна-пачуццёвага складніку ў працэс спасціжэння эпохі прывялі да стварэння цэласнага і зразумелага звычайнаму чалавеку вобраза новага свету.

Адзначаная тэндэнцыя выявілася ў першай форме самастойнага бытавання цудоўнага: навуковай фантастыцы. Спецыфікай яе з’яўляецца балансаванне твора на мяжы двух кардынальна адрозных поглядаў - сцыентысцкага і гуманітарнага, - а таксама, па словах С. Лема, чатырох атрыбутаў мастацкага тэксту - “азнаямляльнага, павучальнага, забаўляльнага і, так бы мовіць, прароцкага” [1, с. 25].

Дадзеная акалічнасць у значнай ступені адбілася на творчасці Ж. Верна (“З Зямлі на Луну”, “20 000 лье пад вадой” і інш.) і Г. Уэлса (“Машына часу”, “Нябачны чалавек”, “Вайна светаў” і інш.), прычым, як слушна заўважае Я. Брандзіс, літаратурная практыка апошняга пісьменніка ёсць “канчатковая стадыя духоўнай эвалюцыі” [2, с. 97] яго французскага папярэдніка. Так, кнігі абодвух наратараў у той ці іншай ступені дэманструюць унікальныя здольнасці літаратуры не толькі трансляваць асноўныя дасягненні людской цывілізацыі, але і прадбачыць іх. Персанажы названых аўтараў нярэдка падарожнічаюць у будучыню, сутыкаюцца з незвычайнымі адкрыццямі, вынаходніцтвамі і невытлумачальнымі з трывіяльнага пункту гледжання падзеямі. Усё гэта, акрамя відавочнай займальнай функцыі, стварае неабходную адаптацыйную плат­форму для пераадолення так званага футурашоку, падрыхтоўваючы чытача да непазбежнасці хуткіх змен.

Комментарии к книге «Замежная фантастычная літаратура: Генезіс і асноўныя перспектывы развіцця», Марина Аммон

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства