«Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум»

430

Описание

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.



1 страница из 139
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум (fb2) - Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум 529K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Татьяна Ивановна ШамякинаТаццяна ШамякінаКітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум Паралелі Прадмова

Свет жывёл спрадвек узаемалучыцца са светам людзей і таму на працягу ўсёй гісторыі з’яўляецца аб’ектам нашай пільнай увагі і асэнсавання. Жывёлы нязменна ўваходзілі ў кола чалавечых інтарэсаў, задавальняючы самыя важныя патрэбы чалавека: дапамагалі ў працы, ужываліся ў якасці харчу, выкарыстоўваліся для вырабу адзення, зброі, побытавых рэчаў. Чужыя, далёкія і ў той жа час — блізкія, нярэдка — сябры. Людзі і жывёлы — адзіныя адушаўлёныя істоты (на сёння вядомыя) на Зямлі. Чалавек заўсёды адчуваў сваю глыбінную блізкасць да жывёльнага свету, да ўсіх жывых істот, уключаючы не толькі натуральныя, функцыянальныя сувязі з імі, але і сувязі ўласнай душы, розуму, духу. Недзе ў вытоках жыцця ўсе Божыя стварэнні, у тым ліку, homo sapiens, вельмі блізкія паміж сабою. Наша сувязь — менавіта па вытоку жыцця, па адушаўлёнасці, па агульнасці лёсу на Зямлі.

Чалавек у кантактах з жывёламі, у імкненні зразумець жывых істот урэшце пачынаў лепш разумець і самога сябе. Праз апісанне жывёл (у эпоху Сярэднявечча такое апісанне называлася «бестыярыум») ён псіхалагічна «авалодваў» імі і светам у цэлым.

Комментарии к книге «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум», Татьяна Ивановна Шамякина

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства