«Залаты век Беларусi (на белорусском языке)»

4172


1 страница из 75
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

"Гэта кажа Госпад: Спынiцеся на шляхах вашых i разгледзцеся,

i запытайцеся пра шляхi старадаўныя, дзе шлях добры,

i iдзiце па яму, i знойдзеце супакой душам вашым".

Бiблiя, Кнiга прарока Ярэмii, 6,16 Адкуль наш род

Калi паглядзець на гiсторыю Беларусi, мiж iншых пэрыядаў выразна выдзяляецца час, якi многiя называюць Залатым Векам нашае краiны. Гэта XVI стагодзьдзе, эпоха Адраджэньня, час найбольшага культурнага, iнтэлектуальнага, эканамiчнага росквiту Беларусi, час вялiкiх людзей, дзяржаўных i культурных дзеячоў сусьветнага маштабу. На XVI стагодзьдзе прыпадае большасьць найважнейшых падзеяў у гiсторыi Беларусi, якiя сфармавалi беларусаў як нацыю. Вядомы гiсторык У.Пiчэта так ахарактарызаваў гэтую эпоху: "Адраджэньне… ёсьць культурнае зьявiшча першараднае важнасьцi ў духоўным жыцьцi беларускага народу".

Найбольш характэрнай рысай беларускага Адраджэньня XVI стагодзьдзя зьяўляецца разьвiцьцё Рэфармацыi на нашых землях. У XVI стагодзьдзi ўся Эўропа перажывала грандыёзныя зьмены ў сваiм духоўным, культурным, эканамiчным i палiтычным жыцьцi, зьвязаныя з рухам аднаўленьня царквы, вяртаньня да бiблiйных падставаў хрысьцiянства. Гэты рух, званы Рэфармацыяй, стаўся крынiцай росквiту для многiх народаў. Немцы, швэды, ангельцы, галяндцы, швайцарцы дзякуючы Рэфармацыi паўсталi як паўнавартасныя сучасныя нацыi. Рэфармацыя сталася цэнтральнай падзеяй усяго XVI стагодзьдзя. У поўнай меры ўсё гэта адносiцца i да нашае краiны. Мы ня можам гаварыць пра Адраджэньне ў Беларусi, iгнаруючы Рэфармацыю, i, наадварот, нельга Рэфармацыю аддзялiць ад Адраджэньня. Выбiтныя постацi беларускага Адраджэньня адначасова былi людзьмi Рэфармацыi. Гэта i Франьцiшак Скарына, якi друкаваў Бiблiю на беларускай мове, i Сымон Будны, выдавец першага беларускага катэхiзму, у якiм проста i зразумела, у духу Эвангельля, тлумачыў праўды веры, i Васiль Цяпiнскi, якi на поўны голас заявiў пра неабходнасьць разьвiцьця навукi i лiтаратуры на роднай мове i сам узяўся за пераклад Новага Запавету на беларускую мову, каб кожны беларус мог зразумець Слова Божае. Гэта таксама магнат Мiкалай Радзiвiл Чорны, якi засноўваў цэрквы, школы, друкарнi па ўсёй краiне, канцлер Астафей Валовiч, якi кiраваў правядзеньнем зямельнай рэформы, так званай "валочнай памеры", i рыхтаваў самы дасканалы збор законаў у Эўропе XVI стагодзьдзя — Статут Вялiкага Княства Лiтоўскага.

Комментарии к книге «Залаты век Беларусi (на белорусском языке)», Станислав Акиньчиц

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства