«Забытая Першая сусветная вайна»

366

Описание

отсутствует



4 страница из 221
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

І некаторыя сучасныя аўтары і даследчыкі да гэтай пары ўпэўненыя, што тэма Першай сусветнай нецікавая. Гэта даволі дзіўна чуць ад навукоўцаў. Цікавых ці нецікавых войнаў увогуле не бывае. Бываюць проста войны, якія варта даследваць.

Што мы наогул ведаем пра тую вайну, пра яе бітвы і яе герояў?

Памятаючы вялікую колькасць герояў Вялікай айчыннай вайны, ці можам мы назваць хаця ж аднаго-двух з Першай сусветнай. Верагодна, людзі старэйшага ўзросту спачатку прыгадаюць паветраны таран Несцерава ды відавочна міфалагізаваны Брусілаўскі прарыў. Дарэчы, чым ён скончыўся? — тыя, хто аб гэтым прарыве хаця б нешта чуў, да гэтай пары так пытаюць. Магчыма, хтосьці глядзеў фільм «Чырвоны барон» пра знакамітага нямецкага лётчыка Рыхтгофена… Іншыя скажуць: «Ну, маўляў, гэта ж не наш, а нямецкі ас». Хаця, якая розніца, таксама ж герой вайны. На гэтым, напэўна, усё. Але, ёсць яшчэ дзве падзеі той вайны, значныя для расійскай гісторыі: забойства Распуціна ў 1916 годзе і пераварот 1917 года. Іх, зрэшты, савецкія гісторыкі настойліва не звязвалі з Першай сусветнай вайной. Не звязваюць і зараз. І дарэмна.

Нягледзячы на вялікі аб’ём літаратуры, прысвечанай забойству Грыгорыя Распуціна і Кастрычніцкай рэвалюцыі (перавароту), у якой гэтыя гучныя падзеі разглядаліся і працягваюць разглядацца па-за кантэкстам Першай сусветнай вайны, яны, тым не менш, з’яўляюцца яе неад’емнай часткай, кулуарамі гэтай вайны, вынікам шпіёнскай працы бакоў, якія супрацьборнічалі. Забойства Распуціна — вынік паспяховай працы брытанскай контрразведкі, у той час як рэвалюцыя ў кастрычніку 1917 года — поспех нямецкай. Зрэшты, падрабязней аб гэтым далей.

У прынцыпе, забыццё, у якім савецкая гістарыяграфія пакінула Першую сусветную вайну і якое па інэрцыі працягваецца да нашых дзён, цалкам можна палтумачыць: для Расіі ані ў царскі перыяд, ані ў савецкі ў гэтай вайне не было нічога слаўнага. Гісторыкі ж ніколі не любілі «кепскія» ці «нецікавыя» войны.

Так, напрыклад, зусім «забылі» зімовую вайну 1808–1809 гадоў супраць Швецыі за Фінляндыю, «забылі» шэраг «кепскіх» бітваў Паўночнай вайны, у якіх на галаву было разбіта колькасна пераважаючае войска Пятра, «забылі» захопніцкую вайну 1654–1667 гадоў супраць Рэчы Паспалітай і шэраг іншых… Правальную экспедыцыйную акцыю Суворава ў Альпах зрабілі геройскай, а здрадзіўшага рускай зямлі Аляксандра Яраславіча ўвогуле абвясцілі святым, прыдумаўшы яму Неўскую бітву, якой увогуле не было.

Комментарии к книге «Забытая Першая сусветная вайна», Міхаіл Галдзянкоў

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства