.
Прадмова навуковага рэдактараАўтар гэтай кнігі — беларус, грамадзянін Польшчы, прафесар Беластоцкага універсітэта, асоба, кроўна павязаная з беларускай культурай, і гісторык, які атрымаў адукацыю ў польскім універсітэце. Польскую Народную Рэспубліку нездарма называлі самым вясёлым баракам у савецкім лагеры. Універсітэты гэтай краіны захавалі некаторую аўтаномію і, калі параўноўваць з савецкімі калегамі, значна менш былі падданыя ідэалагічнаму дыктату камуністаў.
Працы па найноўшай гісторыі Беларусі, напісаныя савецкімі гісторыкамі за гады існавання БССР, не маюць нічога агульнага (а калі маюць, то вельмі мала) з рэальнай гісторыяй краіны. Тыя працы ствараліся пад пільным ідэалагічным кантролем апарату камуністычнай партыі і павінны былі апяваць савецкую рэчаіснасць і адвечнае імкненне беларусаў да яднання з Расеяй. 3 тае прычыны абсалютная большасць падобных твораў станавілася макулатурай адразу пасля выхаду з друкарскай машыны. 3 тае самае прычыны вялікая «армія» дыпламаваных беларускіх гісторыкаў найноўшага часу (каля тысячы дактароў і кандыдатаў навук) не здолела стварыць ніводнай навуковай сінтэзы гісторыі краіны XX стагоддзя.
Яўген Мірановіч цалкам свабодны ад савецкіх ідэалагічных штампаў, прапагандысцкай тэрміналогіі і ўвогуле ад стылю мыслення савецкага чалавека. Адметнасцю аўтарскага стылю з'яўляецца «непрыўкрашанасць» інтэрпрэтацыі беларускай гісторыі. Падкрэслена сухая, «аб'ектывісцкая» будова тэксту спрацавала як прадуманы літаратурны прыём, які толькі ўзмацняе напругу і эмацыйнае ўздзеянне аўтарскага выкладу. Чытач не мае сумненняў, што аўтар не толькі спрабуе паказаць як развіваліся падзеі, але з глыбокім зацікаўленнем і хваляваннем шукае адказу на пытанне: «Чаму так сталася?» Гэтае хваляванне, аднак, не перашкаджае лагічнаму навуковаму аналізу, які афармляецца ў адстароненую, нават халаднаватую канстатацыю.
Абазнаны чытач не з усім пагодзіцца, у прыватнасці, з некаторымі ацэнкамі апошніх падзеяў у краіне. Але галоўнае ў кнізе тое, што яна ўяўляе сабою твор новай суб'ектнай гістарыяграфіі незалежнай Беларусі.
Аляксандар Краўцэвіч
доктар гістарычных навук
Старшыня выканкама Беларускага гістарычнага таварыства
Уступ
Комментарии к книге «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ», Евгений Васильевич Миронович
Всего 0 комментариев