У сьвятле гістарычных фактаў

Жанр:

Автор:

«У сьвятле гістарычных фактаў»

528

Описание

Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе зьмест брашуры Абэцэдарекага. Яна — звычайны набытак гэтак зваінага «савецкага гуманізму», што пачатак свой бярэ ў... сівой даўнасьці. Калісьці падобная тэрміналёгія прыаэдабляла ведамыя «опусы» й «пасланьні» Івана Грознага, ласьля асабліва маланкай біла, напрыклад, польскую іпалітычную эміградыю XIX стагодзьдзя дый уцекачоў з самое "матушки России» — прыкладам, Герцана, Агарова, Бакуніна, Пляханава. Найбольш яна расквітнела ў вельмі цьвяцістай мове «великого» Леніна, «бацькі народаў» Сталіна ды ўсьцяж красуе ў дачьшеньні да сучасных «антисоветско-антиленинских» плыняў: «маоізму», «тытаізму», чэхаславацкіх «зраднікаў» і г. д. Таму падобнай тэрміналёгіяй ня трэба праймацца.



1 страница из 196
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
У сьвятле гістарычных фактаў (fb2) - У сьвятле гістарычных фактаў 697K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Паўла Урбан Паўла УрбанУ сьвятле гістарычных фактаў(У сувязі з брашурай Л.С.Абэцэдарскага)

Крыніца: Паўла Урбан. У сьвятле гістарычных фактаў. Мюнхэн, Нью-Ёрк. БІНІМ, 1972.

ЗАМІЖ УСТУПУ Ён сьніць былую моц і шыр:Цары, царыцы, цэрквы, трон,Пагромы, катаргі, Сібір...О, Русь! Прымі раба паклон!Янка Купала

Словы гэтыя зь вершу «Акоў паломаных жандар» (1926) Янкі Купалы як найлепш могуць пасаваць да Л.С.Абэцэдарскага[1], аўтара брашуры «У святле неабвержных фактаў». Гэтая брашура, як ведама, выйшла ў 1969 годзе[2] ды тады ж атрымала «блаславеньне» кампартыі[3]. «Рука руку мые», - кажа народная прымаўка...

Згаданае выданьне як быццам скіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістаў» у абліччы сучасных «наймітаў амерыканскіх і заходнегерманскіх імперыялістаў». Між іншага, у якасьці «важкага аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш маляўнічая тэрміналёгія ўсюды аздабляе й дапаўняе зьмест працы Абэцэдарскага. Яна - звычайны набытак гэтак званага «савецкага гуманізму», што пачатак свой бярэ ў... сівой даўнасьці. Калісьці падобная тэрміналёгія прыаздабляла ведамыя «опусы» й «пасланьні» Івана Жахлівага, пасьля асабліва маланкай біла, напрыклад, польскую палітычную эміграцыю ХІХ стагодзьдзя дый уцекачоў з самое «матушки России» - прыкладам, Герцана, Агарова, Бакуніна, Пляханава. Найбольш яна расквітнела ў вельмі цьвяцістай мове «великого» Леніна, «бацькі народаў» Сталіна ды ўсьцяж красуе ў дачыненьні да сучасных «антисоветско-антиленинских» плыняў: «маоізму», «тытаізму», чэхаславацкіх «здраднікаў» і г.д. Таму падобнай тэрміналёгіяй ня трэба праймацца.

Брашура прафэсара Абэцэдарскага мае сваё адмысловае заданьне. Яна ськіраваная ня гэтулькі супраць «здраднікаў» і «агентуры» за межамі, колькі супраць тых беларускіх «буржуазных нацыяналістаў», што, як гэта гаворыцца, «звілі гняздо» ў самой БССР. Ды наагул яна скіраваная супраць усякіх выяваў беларускага самастойнага жыцьця.

Комментарии к книге «У сьвятле гістарычных фактаў», Паўла Урбан

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства