«Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу»

543

Описание

Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а з нябыту вярталіся класікі, зоркі першай велічыні. Да кантэксту нацыянальнай культуры была далучана творчасць пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-х гг. (В. Ластоўскага, В. Шашалевіча, А. Мрыя, Я. Пушчы ды інш.), і творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў 40-х гг. (Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя, Я. Юхнаўца ды інш.). Значна змяніўся за апошнія дзесяцігоддзі і выгляд беларускай літаратуры мінулых эпох: у выніку даследавання і перакладу на сучасную беларускую мову лацінскіх і польскіх тэкстаў у кантэкст нацыянальнай культуры ўведзена шматмоўнае пісьменства Беларусі XVI – XVIII стст. (Уводзіны, фрагмэнт)



1 страница из 244
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу (fb2) - Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу 898K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Валерьевич Ковалев Сяргей КавалёўСТАНАЎЛЕННЕ ПОЛЬСКАМОЎНАЙ ПАЭЗІІ[ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу]

Падрыхтаванае на падставе: Сяргей Кавалёў, Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу. — Мінск 2001.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

УВОДЗІНЫ

Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а з нябыту вярталіся класікі, зоркі першай велічыні. Да кантэксту нацыянальнай культуры была далучана творчасць пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-х гг. (В. Ластоўскага, В. Шашалевіча, А. Мрыя, Я. Пушчы ды інш.), і творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў 40-х гг. (Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя, Я. Юхнаўца ды інш.). Значна змяніўся за апошнія дзесяцігоддзі і выгляд беларускай літаратуры мінулых эпох: у выніку даследавання і перакладу на сучасную беларускую мову лацінскіх і польскіх тэкстаў у кантэкст нацыянальнай культуры ўведзена шматмоўнае пісьменства Беларусі XVI – XVIII стст.

Традыцыйнае разуменне беларускай літаратуры толькі як тэкстаў на старабеларускай і стараславянскай мовах не проста збядняла выгляд нацыянальнага пісьменства XVI – XVIII стст., але істотна дэфармавала яго, не дазваляла поўнасцю рэканструяваць працэс літаратурнага развіцця. З гісторыі літаратуры выпадалі не толькі асобныя творы (лацінамоўныя вершы С. Буднага, лацінамоўныя і польскамоўныя творы А. Рымшы, польскамоўныя драмы К. Марашэўскага ды інш.), але і асобныя пісьменнікі (Я. Радван, Д. Набароўскі, М. Карыцкі ды інш.) і нават жанры (героіка-эпічная паэзія, школьная драма).

Патрыятычнае памкненне беларускіх навукоўцаў далучыць у 70 – 80-я гг. да кантэксту нацыянальнай культуры багатую іншамоўную спадчыну супала з аналагічнымі дзеяннямі літоўскіх і ўкраінскіх вучоных, а таксама з агульнасаюзнай зацікаўленасцю філолагаў праблемамі полілінгвізму ў літаратурнай творчасці (Многоязычие 1981).

Комментарии к книге «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу», Сергей Валерьевич Ковалев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства