«Янка Купала і Слонімшчына»

459

Описание

Кніжку склалі артыкулы пра сувязь Янкі Купалы са Слонімшчынай і вершы слонімскіх паэтаў, прысвечаныя Янку Купалу. 



1 страница из 18
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Янка Купала і Слонімшчына (fb2) - Янка Купала і Слонімшчына 99K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Николаевич Чигрин Сяргей ЧыгрынЯНКА КУПАЛА І СЛОНІМШЧЫНА

Падрыхтаванае на падставе: Сяргей Чыгрын, Янка Купала і Слонімшчына. — Слонім: Цэнтральная бібліятэка імя Якуба Коласа, 1993.

Copyright © 2015 by Kamunikat.org

Ля вытокаў

Вёску Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, Уладзімір Караткевіч назваў самай прыгожай вёскай у свеце. А Янка Саламевіч, які адсюль родам, неяк сказаў мне, што Кракотку найпрыгажэйшаю вёскай Караткевіч назваў з-за яе шыкоўнай прыроды. Але вёска не толькі прыгожая, але і знакамітая. Знакамітая Вялікая Кракотка найперш тым, што тут яшчэ ў 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы (ТБШ) вясковая моладзь заснавала бібліятэку-чытальню, якую назвалі імем народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта была першая ўстанова культуры рэспублікі, якой было нададзена імя песняра беларускага народа. У 1949 годзе Валянцін Таўлай у сваім артыкуле “Творчасць Янкі Купалы ў барацьбе за ўз’яднанне беларускага народа” (“Полымя”, № 10, 1949) пісаў: “Імем Янкі Купалы называліся беларускія культурнаасветныя ўстановы — бібліятэкі і чытальні. Нам дакументальна вядома, што ў вёсцы Вялікая Кракотка Слонімскага раёна, сяляне, якія арганізаваліся ў гурток ТБШ (Таварыства беларускай школы), у 1927 годзе заснавалі шляхам ахвяраванняў кніжак і грошай на закуп літаратуры вясковую бібліятэку-чытальню і прысвоілі ёй імя нашага слаўнага песняра Янкі Купалы. Аб гэтым сведчыць допіс з гэтай вёскі, змешчаны ў газеце “Наша праўда” № 11 ад 11 мая 1927 года…”.

Кожны раз, калі еду ў гэту вёску, на думку прыходзіць верш Міколы Арочкі, прысвечанага Вялікакракоцкай сельскай бібліятэцы імя Янкі Купалы:

Мой цэлы свет: Вялікая Кракотка,Часоў бурлівых родны мацярык.Была Кракотка, як рака ў паводку.Была Кракотка — гнеў, і боль, і крык.Кракотка — гэта хвойны пах узлесся,Гняздо за пазухай зялёных гор.З таго гнязда заклекатала песня,Што клікала з нізіны: “Гэй, да зор!..”.Рашаўся лёс… Прадвесне гнала крыгі.І вось тады з-пад стрэх мацерыкаДрыготка пацягнулася да кнігіМазольная сялянская рука.Святая прага ведаў і пазнання!У родным слове чалавек ажыў!Было тут вашай еднасцю змаганне.А духам мужнасці Купала быў.Хто знае, колькі іх адсюль, упартых,Узняў да барацьбы змагарны край?Недарам верш, якім пілуюць краты,З зямлі вось гэтай здабываў Таўлай.Нязломны дух... Жывая сіла мовы.Жыву з тых дзён я вашаю красой.

Комментарии к книге «Янка Купала і Слонімшчына», Сергей Николаевич Чигрин

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства