«Чамяры і чамяроўцы»

565

Описание

Гэта кніга прысвечана вёсцы Чамяры Слонімскага раёна і яе знакамітым людзям. Аўтар расказвае пра гісторыю вёскі, пра тыя падзеі, якія адбываліся там на працягу многіх стагоддзяў, але найперш у 20-х — 30-х гадах ХХ стагоддзя. Пад адну вокладку сабраны аповед і пра слынных чамяроўцаў — вядомых людзей Беларусі.



1 страница из 67
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Чамяры і чамяроўцы (fb2) - Чамяры і чамяроўцы 289K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Николаевич Чигрин Сяргей ЧыгрынЧАМЯРЫ І ЧАМЯРОЎЦЫ

Гісторыка-краязнаўчы нарыс

Падрыхтаванае на падставе: Сяргей Чыгрын, Чамяры і чамяроўцы. Гісторыка-краязнаўчы нарыс, — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2006.

Copyright © 2015 by Kamunikat.org

Чамяры Дзе Валобрынка ледзь льецца,Шчары поўнячы віры,Басаногае маленстваВыняньчылі Чамяры.Вёска гэта, як ні дзіўна,Наймавернаю цанойВырасціла для радзімыВартых пахвалы сыноў.Генералаў і вучоных,Што праходзяць праз гадыІ са славай заручоныНа радзіме назаўжды.Журналістаў і паэтаў,Што шануюць радаводІ ўслаўляюць вёску гэтуНа працягу многіх год…

Мікола Аўрамчык

Ад аўтара

Гэта быў анекдот, а можа і быль. Дзесьці ў 70-х гадах мінулага стагоддзя прыехалі калгаснікі на сельскагаспадарчую выставу ў Маскву. Іх там шчыра сустрэлі і пасялілі ў гасцініцу па чатыры чалавекі ў нумар. У гасцініцу ўладкавалі і чамяроўца. Сталі знаёміцца. Адзін мужык кажа, што ён прыехаў на выставу з Кіева, другі — з Курска, трэці — з Новасібірска. “А вы скуль?”, — пытаюцца яны ў майго земляка. “А я — з Чамяроў!” — адказаў той. Усе пераглянуліся і з усмешкамі прамовілі: “А-а-а-а!”.

Успомніў я гэта і тады, калі ўпершыню пазнаёміўся з народным пісьменнікам Беларусі Іванам Чыгрынавым у 1981 годзе. Ён яшчэ не быў народным, але ўжо даволі вядомым літаратарам. Я вучыўся на першым курсе Белдзяржуніверсітэта. Неяк аднойчы пайшоў з аднакурснікамі на вечарыну ў Дом літаратара. Там я асмеліўся і падышоў да Івана Гаўрылавіча. “Ведаю, ведаю пра цябе, Сяргей. Але, дзе ты такое прозвішча ўкраў?”, — запытаўся пісьменнік. “Як дзе?! На Слонімшчыне!”, — адказаў яму здзіўлена, бо не чакаў, што з гэтага пачнецца наша знаёмства. “Мусіць ты з Чамяроў?!”, — зноў запытаўся Іван Гаўрылавіч. “Ды не, я — з суседняй вёскі”, — тлумачу яму. “А якая розніца, усе роўна ўсе Чыгрыны з Чамяроў”, — адказаў пісьменнік.

Мусіць тады Іван Чыгрынаў меў рацыю. Бо Чыгрыны, Бурсевічы і Міско — усе з Чамяроў, адсюль і пачынаюцца гэтыя прозвішчы. Многія чамяроўцы з такімі прозвішчамі ў ХХ стагоддзі праславілі на ўвесь свет не толькі свае Чамяры, але і Беларусь. Але пра гэта ўсё папарадку.

З гісторыі вёскі

Комментарии к книге «Чамяры і чамяроўцы», Сергей Николаевич Чигрин

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства