«Адкуль наш род»

1094

Описание

Дарагі сябар! З гэтае кнігі ты даведаешся пра мінулае Беларусі, пачынаючы ад тых часоў, калі на нашй зямлі з`явіліся першыя людзі. ты прачытаеш, як жылі твае продкі, як яны будавалі гарады і баранілі Бацькаўшчыну ад ворагаў. Кніга раскажа табе пра бітвы, у якіх прадзеды атрымалі выдатныя перамогі, пра напісаныя імі мудрыя законы. Ты пазнаёмішся з знакамітымі людзьмі, якія на ўвесь сьвет праславілі Беларусь. Цябе чакае сустрэча з князем Усяславам Чарадзеем і асьветніцай Эўфрасіньняй, з Вітаўтам Вялікім і канцлерам Львом Сапегам, з ваяводамі Канстанцінам Астрожскім і Янам Хадкевічам. Сярод герояў кнігі - правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касьцюшка і Кастусь Каліноўскі, пісьменьнікі Францішак Багушэвіч і Максім Багдановіч... Прачытаўшы гэтую кнігу, ты ўжо ніколі не забудзешся, адкуль твой род. Кнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі, пачынаючы ад тых часоў, калі на нашай зямлі з’явіліся першыя людзі. Сярод герояў кнігі — князь Рагвалод і асветніца Еўфрасіння, Вітаўт Вялікі і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч,...



1 страница из 108
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Адкуль наш род (fb2) - Адкуль наш род 499K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Алексеевич Орлов Уладзімір АрлоўАДКУЛЬ НАШ РОД

Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў

Падрыхтаванае на падставе: Уладзімір Арлоў, Адкуль наш род: Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў — Вільня: Наша Будучыня, 2003. — 127 с.

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2007 

Да юнага сябра Адкуль наш род?Ён з даўніны, з вячніны,Ад крывічоў пачатак свой вядзе.Нашчадкі Каліноўскага, СкарыныСа сцежкі веры не сышлі нідзе.Легенды пушчаў,Бліскавіц навелыПра подзвіг прашчураўУзносяць спеў.I сцяг наш крэўныБел-чырвона-белыНас ад прыблудаў асланіць паспеў.Мы — беларусы заўтра і сягоння,Мы — беларусы праз вякі вякоў.Нястрымная Літоўская ПагоняНас кліча бараніць зямлю бацькоў.Вярыгамі й вясёлкамі спавіты,Наш род кранае зоры галавой.Спытай, адкуль ён —Дужы, панавіты —I неба дасць адказ высокі свой!

Рыгор Барадулін,

народны паэт Беларусі

Адкуль наш род

Сёння мы пачнём з вамі гутарыць пра гісторыю нашай краіны.

Гісторыя — гэта тое, што было раней. Яна пачынаецца тады,

калі з’яўляецца чалавек.

Першыя жыхары Беларускай зямлі

Першыя жыхары Беларускай зямлі

Першыя людзі прыйшлі на зямлю, якая цяпер называецца Беларуссю, так даўно, што нават цяжка ўявіць,— 100 тысяч гадоў назад.

На тым месцы, дзе жыў чалавек, заўсёды застаюцца нейкія сляды — вугаль ад вогнішча, чарапкі, зброя, косткі ўпаляваных звяроў... Старажытныя паселішчы даследуюць вучоныя-археолагі. На Беларусі яны раскапалі дзве стаянкі людзей, якія жылі за 25 тысяч гадоў да нас.

Тады на нашай зямлі было значна халадней, чым сёння. На поўначы ўзімку і ўлетку ляжаў лёд, а астатні абшар займала тундра. Гэта была бяскрайняя бязлесная раўніна. У тундры вадзіліся мядзведзі, ваўкі, лісы і зайцы, дзікія коні, алені і зубры. Пасвіліся вялікія статкі звяроў, якіх ужо даўно няма, — мамантаў і парослых такой сама густой поўсцю насарогаў.

Нашыя далёкія продкі здабывалі сабе ежу паляваннем. Найлепшай здабычаю лічыўся мамант. Ён даваў шмат мяса і патрэбнай у гаспадарцы косці.

Каменны век

Комментарии к книге «Адкуль наш род», Владимир Алексеевич Орлов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства