«Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]»

1192

Описание

Кніга гарадзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча распавядае пра заснаванне, існаванне і гістарычны шлях Тэўтонскага ордэна, які моцна паўплываў на гістарычны лёс Беларусі. Самыя цесныя адносіны Вялікага Княства Літоўскага з ордэнам пачаліся з 80-х гадоў XIV ст. і працягваліся больш за сто гадоў, да пачатку XV ст. Гэтыя адносіны нельга назваць добрасуседскімі. Хутчэй мела месца зацятая барацьба, у якой абодва бакі адстойвалі свае жыццёвыя інтарэсы. Цікавы сам феномен Тэўтонскага ордэна. Гэта ўнікальная ў гісторыі з'ява, калі духоўна-рыцарскае аб'яднанне стварыла магутную дзяржаву, якая займала важнейшае месца ў тагачаснай Усходняй і Цэнтральнай Эўропе... У сваёй кнізе аўтар падрабязна апісвае стварэнне і ўстрой ордэна братоў-рыцараў Тэўтонскага дому Дзевы Марыі ў Ерусаліме, шлях ордэна з палестынскіх пяскоў у прускія лясы, ваенныя кампаніі і удзел ордэна ў Грунвальдскай бітве. Кніга напісана простай даступнай мовай, адрасавана школьнікам.



1 страница из 65
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда] (fb2) - Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда] 261K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Александр Константинович Кравцевич Алесь КраўцэвічТэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда] Уступ

Тэўтонскі ордэн моцна паўплываў на гістарычны лёс Беларусі. Самыя цесныя адносіны з ім у Вялікага Княства Літоўскага пачаліся з 80-х гадоў XIV ст. і працягваліся больш за стагоддзе, да пачатку XV ст. Гэтыя адносіны нельга назваць добрасуседскімі. Хутчэй мела месца зацятая барацьба, у якой абодва бакі адстойвалі свае жыццёвыя інтарэсы.

Мы ніколькі не сумняваемся, што справядлівасць у гэтай амаль безупыннай вайне была на баку нашых продкаў. Прышэльцамі і захопнікамі з'яўляліся ўсё ж рыцары ордэна - амаль выключна ўсе немцы, адкуль і назва ордэна - Тэўтонскі. Цяжка нават уявіць сабе, колькі жыццяў, намаганняў, матэрыяльных высілкаў каштавала гэтая жорсткая барацьба.

У ёй гартавалася беларуская дзяржаўнасць. Пад пагрозай знешняй небяспекі вакол беларускага ядра ўсё цясней гуртаваліся землі былой Кіеўскай Русі ды Жамойці. У прускіх суседзяў было чаму павучыцца і нашыя продкі скарысталі такую магчымасць. Новыя будаўнічыя традыцыі і прыёмы (готыка), матэрыялы (вялікапамерная цэгла, дахоўка) і шмат што яшчэ прыйшло да нас праз ордэнскую дзяржаву.

У барацьбе з лепшай эўрапейскай арміяй фармавалася і набірала моцы беларускае прафесійнае войска, якое затым доўга паспяхова стрымлівала націск з усходу.

Цікавы сам феномен Тэўтонскага ордэна. Гэта ўнікальная ў гісторыі з'ява, калі духоўна-рыцарскае аб'яднанне стварыла магутную дзяржаву, якая займала важнейшае месца ў тагачаснай Усходняй і Цэнтральнай Эўропе.

Наша праца - аб гісторыі Тэўтонскага ордэна ад самых яго пачаткаў да Грунвальдскай бітвы, з якой пачаўся паступовы заняпад ордэнскай дзяржавы.

СТВАРЭННЕ І ЎСТРОЙ ОРДЭНА БРАТОЎ-РЫЦАРАЎ ТЭЎТОНСКАГА ДОМУ ДЗЕВЫ МАРЫІ Ў ЕРУСАЛІМЕ

Найвялікшы ўздым магутнасці Тэўтонскага ордэна адбыўся ў XIV - пачатку XV ст. на землях старажытнай Прусіі. Аднак пачаткі гэтага цікавейшага сярэднявечнага духоўна-рыцарскага аб'яднання і ў часе і ў прасторы ляжаць далёка ад часоў і мясцін яго росквіту.

Комментарии к книге «Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]», Александр Константинович Кравцевич

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства