«Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая»

1291

Описание

У займальнай форме апавядаецца пра беларускую лекарку XVIII ст. Саламею Русецкую, якая працавала ў Турцыі, Аўстрыі, Расіі, Малдавіі і іншых краінах. Незвычайны лёс гэтай жанчыны, смелай і знаходлівай, нагадвае прыгодніцкі раман. Яна пакінула цікавыя ўспаміны пра жыццё і звычаі розных народаў, пра ўзровень медыцыны таго часу. Для шырокага кола чытачоў.



1 страница из 40
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая (fb2) - Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая 455K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Валянцін Пятровіч Грыцкевіч 3 КНІГАЗБОРУ ПАЛКОЎНІКА АРТЫЛЕРЫІ

У Нацыянальным музеі ў Кракаве, у аддзеле імя Чартарыйскіх, пад нумарам 1482 захоўваецца надзвычай цікавы рукапіс XVIII стагоддзя. Мудрагелістая і доўгая назва яго[1], сугучная тагачаснаму сіылю барока, у сціслым выкладзе гучыць як «Пададзенае свету рэха падарожжаў і авантур майго жыцця». Аўтар дзённіка — лекарка Саламея Русецкая. Нарадзілася яна на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у Наваградскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага[2].

Кіраўніцтва музея дало мне магчымасць атрымаць копію рукапісу і такім чынам азнаёміцца з ім. А ўпершыню яго апісаў гісторык Л. Глятман у канцы мінулага стагоддзя. Пазней дзённік даследавалі М. Ліпіньска, Г. Поляк, 3. Куховіч, Я. Рэйхман.

Пад загалоўкам рукапісу зроблена прыпіска на лацінскай мове пра тое, што ён «3 бібліятэкі Іаана дэ Вітэ, палкоўніка артылерыі»[3].

Запісы Саламеі Русецкай — гэта ўражанні ад убачанага і пачутага ў краінах, дзе пабыла нястомная вандроўніца. Жыццёвыя віхуры насілі яе па абшарах Расійскай імперыі і Рэчы Паспалітай

Комментарии к книге «Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая», Валянцін Пятровіч Грыцкевіч

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства