«Званы Нямігі»

1358

Описание

Дарагі дружа! Ты трымаеш у руках чарговую кнігу з інтрыгуючай назвай серыі “Сем цудаў Беларусі”. Яна – працяг ранейшага аповяду пра наш беларускі радавод, пра нашу з табой біяграфію. Ухвальна, што розгалас пра слаўныя і незабыўныя падзеі з гісторыі беларускай зямлі з кожным годам набывае ўсё большую моц, захоплівае ўсё больш цікаўных. Чуйнае сэрца неабыякавага сучасніка, як тонкі камертон, адэкватна рэагуе на тое, што ціхім пошумам і буйным ветрам у пакручастых вірах гістарычнай далечы выспельвала сённяшні дзень Беларусі. Званы далёкай Нямігі, як і голас ссівелых летапісных замкаў, што былі некалі гняздоўямі беларускай славы, праз стагоддзі вечнасці далятаюць да нас, поклічным памкненнем абуджаюць душу, варушаць прысак памяці. Прыслухайся, і ты адчуеш, сэрцам зразумееш іхнюю жыццядайную і жыватворную сілу. Людскімі лёсамі і жыццём выпрабаваная моц цудатворнага абраза Жыровіцкай Божай Маці. Несмяртоная слава і мужнасць абаронцаў гераічнай Брэсцкай крэпасці. Трапяткое марыва стройнай Камянецкай вежы, якая грамнічнай свечкай аберагае мір і спакой на нашай...



1 страница из 19
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
НЯМІГА

Тысячамі блакітных ніцей перацінаюць нашу Беларусь ручаі, рэкі, рэчкі, рачулкі. То залівіста, то ціха, то серабрыста, то гулліва пяюць яны славу беларускаму краю, ажыўляюць і аздабляюць ягоны воблік. Ды ёсць сярод іх адна – непаўторная, спракавечная, летапісная. Сапраўдны сімвал Беларусі. Аднак убачыць яе вельмі складана, праплысці па ёй немагчыма, а вось хадзіць можна хоць кожны дзень. Варта толькі спусціцца з пляца Волі, што ў Мінску, на схаваны пад зямлёй старажытны дзядзінец, як вы пачуеце шапаткі голас гісторыі.

“На Немизе снопы стелют головами, молотят чепи харалужными, на тоце живот кладут, веют душу от тела. Немизе кровави брезе не бологом бяхуть посеяни, посеяни костьми руских сынов”.

Так невядомы аўтар знакамітага “Слова пра паход Ігаравы” сілай свайго таленту да скону свету ўвекавечыў у людской памяці мо не самы значны эпізод даўняй гісторыі – няўдалы паход на полаўцаў ноўгарад-северскага князя Ігара Святаславіча. І пакуль людзі не развучацца чытаць, яны будуць згадваць “Слова…”, паход Ігара, плач Яраслаўны, бітву на Нямізе 3 сакавіка 1067 года…

А рэчка тая сёння, як і даўней, -- у самым цэнтры Мінска. Некалі яна была хоць і невялікай, але паўнаводнай і плыннай. Запачаткаваная як спарыш, адзін свой выток Няміга, або ў старадаўнасці Няміза, брала ва ўрочышчы Мядзвежына на паўднёвым захадзе Мінска. Зараз яна цячэ пад зямлёй у раёне праспектаў Жукава, Дзяржынскага, ля Музычнага тэатра, пад вуліцамі Мяснікова і Няміга. Другі выток пачынаўся ў раёне сённяшняга універсітэта культуры і мастацтваў.

Раней яна каля царквы Пятра і Паўла дзялілася на два рукавы. Злучыўшыся з паўнаводнай і вірлівай, рыбнай і бабровістай Свіслаччу, Няміга праз Беразіну і Днепр даносіла свае воды ажно да Чорнага мора. У другой палове ХІ стагоддзя ў вусці Нямігі ўзнік старажытны менскі дзядзінец, а пазней замак, у царкве якога захоўвалася цудадзейная ікона Багародзіцы.

Сёння гэта раён станцыі метро “Няміга”.

Комментарии к книге «Званы Нямігі», Анатолий Иванович Бутевич

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства