«Дзве душы»

5389

Описание

Заможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва — Ігнат і Васіль — праходзяць праз рэвалюцыю, Грамадзянскую вайну. Пры гэтым асаблівая аўтарская ўвага скіраваная на светабачанне Ігната Абдзіраловіча, які пакутуе ад раздваення душы — у рэчах, простых на першы погляд, бачыць палярныя бакі і разрываецца паміж процілегласцямі, не ведаючы, да якога берага прыстаць. Твор зрабіў вялікі ўплыў на беларускую філасофію. У прыватнасці, Ігнат Канчэўскі пры напісанні праграмнага эсэ беларускай філасофіі «Адвечным шляхам» узяў як псеўданім прозвішча галоўнага героя «Дзвюх душ» — Ігнат Абдзіраловіч.



1 страница из 91
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Максім ГарэцкіДзве душы I

Памешчык сярэдняй заможнасці пан Абдзіраловіч заўдавеў у 1890 годзе дужа трагічна.

У адну душную, цёмную летную ноч варочаўся ён з жонкаю дамоў з балю, на якім гуляла шляхецтва з усяго павета.

Баляванне было вялікае. Шампанскае лілося як рака. Клум, гоман, грыменне прывезенага з N. аркестра далёка нясліся з ярка асветленага панскага палаца па старыннаму заглохламу парку, насаджанаму рукамі падданых за каралём Панятоўскім, пераляталі заплытае возера з шумячым чаротам і трапетна шэпчучым уноччы трасніком, каціліся, засмутнела слабнучы, цераз сонны фруктовы сад і каналі на дварох спячай вёскі.

Сярод агульнай нясудзержнай весялосці і скокаў, пад налезаннем начы і музыкі, маладую, нэрвовую паню зняцейку агарнуў нез'яснімы сум, і яна вельмі напужала мужа, настойліва бажала зараз а зараз ехаць дамоў, дзе астаўся іх першачок, трох месяцаў Ігналік.

— Але ж, дуся, — уставаў з-за картэўнага століка, прабаваў рассеяць прадчуцці аб няшчасцю агорчаны пан-муж, — яшчэ гэтак рана… Усё спакойна… У нас зыйшлася добрая партыя…

Паня раптам уся задрыжэла. Слёзы пырскнулі з воч і абпяклі яго руку.

— Ігналік мой… Ігналік… Барджэй дамоў, да яго…

Дзіўной трывозе і клопату маладой жонкі баляваннікі надта не падзівілі і без думак гулялі аж да шэрай гадзіны рання, калі мужыкі, схапіўшы косы, беглі ў макраватай імгле золку на сенажаць і прыкра чулі на хаду слабнучыя гукі панскай гульні.

А наканованае прадчуццё не ашукала яе: сярод чорнай цямноты, у Чартовым Барку, апоўначы на іх без меры смела напалі імслівыя людзі і без следу ўцяклі.

Коні паціху і асцярожна пераступалі па дарожнаму лесавому карчэўю, вадзілі вушмі і чуючы пырскалі. Фаэтон гоцаў і гутаўся. У няцямлівай дрыготцы прытулілася да мужа паня.

Нешта крэхнула, штосьці зашумела… І блізюхтынька ў лесе, каля дарогі, дзіка гэйкнулі, схапілі коні за паводдзе і першы раз дзіўна і голасна вухнулі ў лесавой нямой цішы калом па будцы фаэтона, прабілі яе.

Другі раз меркавалі пану і далі ў вісок яго жонцы.

Коні рвануліся на дыбкі і быццам шалёныя паляцелі. Жудасна, як звер, роў здурнелы пан, сціскаў ліпкімі ад крыві пальцамі халадзеючы бязвольны труп. Хурман змянеў ад страху і сударжна ўпінаўся нагамі, намагаўся, каб не зваліцца з казлоў, не адарваць абкручаных вожкамі рук.

Сонныя птушкі неспакойна, нездаволена трапыхалі крыллем у макушках сярод нявіднага ў чарноце вецця.

Комментарии к книге «Дзве душы», Максим Иванович Горецкий

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства