«Я размалюю для цябе неба»

183

Описание

Рана ці позна кожны чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей. Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі твораў гэтай кнігі застаюцца заўсёды самнасам з неабходнасцю свайго жыццёвага выраку. У гэтым не толькі трагізм сітуацыі, але і самая сапраўдная школа сталення. Гэта вельмі важна — зрабіць самастойна і правільна свой першы цяжкі выбар…



1 страница из 24
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Я размалюю для цябе неба (fb2) - Я размалюю для цябе неба 135K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Валерий Николаевич ГапеевВалерый ГАПЕЕЎЯ РАЗМАЛЮЮ ДЛЯ ЦЯБЕ НЕБА Казка для дарослых дзяцей 1

Мама — гэта нешта вялікае, пяшчотна-цёплае, з лёгкай незразумелай журбінкай у голасе, гатовае ўсё прабачыць, выслухаць і зразумець. Гэта вялікае пастаянна ахутвае Жэньку, яму лёгка і ўтульна.

Тата — гэта нешта рэзка-вуглаватае, строгае і прамое, як іх дом, цвёрдае, халоднае. Яно заўсёды насцярожанае, гатовае паправіць, асудзіць і нават накрычаць.

А яшчэ ёсць кплівае, яхіднае, якое адно і чакае моманту, каб пакрыўдзіць і зняважыць — гэта Мікіта.

І яшчэ… Пра гэта Жэнька нікому не кажа, нават маме, хоць яна іншы раз спрабуе знайсці і зразумець сярод усіх яго пачуццяў ды адчуванняў і гэты маленькі пухнаты камячок чагосьці дрыготка-далікатнага, які хочацца схаваць ад усіх, абараніць, зрабіць нешта добрае-добрае, каб яму, камячку, стала весела і радасна.

Гэта калі Жэнька нікога не бачыць, а толькі адчувае. А калі бачыць, тады мама — вельмі прыгожая жанчына. Жэнька ведае, чаму мама прыгожая: у яе добры генетычны патэнцыял — так усе кажуць. І таму ёй дазволілі нараджаць. Жэнька не разумее, што гэта такое, але яму і не трэба гэтага. Ён проста любіць глядзець на маму, але крадком. Празрыстае адзенне не хавае яе цела. Жэнька чамусьці бянтэжыцца гэтай адкрытасці, хоць мама толькі смяецца. А тата злуецца, кажа на Жэньку, што ён — мамчын сынок.

Тата — высокі і моцны мужчына. Калі Жэнька вырасце, ён павінен быць такім жа прыгожым, як мама, і дужым, як тата. Таму што ён — прадаўжальнік роду.

Праўда, яго трэба яшчэ выхаваць, як след, часта паўтарае тата. Інакш будзе дарма страчаны генетычны патэнцыял.

Калі Жэнька расплюшчвае вочы, тады той далікатны камячок становіцца проста Лінай. Дзяўчынкай з суседняга дома. Калі цямнее вялікае Сонца над галавой і Купал з белага становіцца шэрым, ён любіць глядзець на Ліну праз празрыстыя сцены іх дамоў. У Ліны пакой такі ж, як і ў Жэнькі, у тым жа куце дома. Толькі паміж імі пакой дарослых, і яны часта засланяюць сабой Ліну. Добра ббыло, каб людзі, якія жывуць у празрыстых дамах і носяць празрыстую адзежу, самі рабіліся празрыстымі. Калі ты захочаш.

Комментарии к книге «Я размалюю для цябе неба», Валерий Николаевич Гапеев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!