Міфы — гэта падзеі, якія ніколі не здараліся, але стала адбываюцца.
Салюстый, IV стагоддзеАповесць-антыўтопія * * *Цягнік з Мегаполіса грукатаў, вывяргаючы дым, які трапляў праз адчыненыя вокны і ў вагоны. У самым куце ля акна сядзеў малады чалавек, апрануты ў танныя тэніску і нагавіцы. На каленях яго месцілася дарожная сумка, а на лоб быў насунуты пашарпаны стэтсанаўскі капялюш. Акрамя яго і яшчэ двух-трох пасажыраў, у вагоне займалі месцы скрозь цёмнаскурыя і яўна выхадцы не з гэтых мясцін. Дзеці іх, рознага ўзросту, з віскам і крыкамі нахабна блыталіся пад нагамі. Вакол знарок брыдкасловілі, нават жанчыны, іншасказальна даючы яму зразумець, хто тут гаспадары.
Але малады чалавек не рэагаваў. Нават, меркаваў ён, калі б яны тут заняліся грумінгам ці пачалі мастурбіраваць — яму пляваць. Ён моўчкі глядзеў у вузкае расчыненае акно, за якім, змяняючыся, праплывалі пустынныя, выпаленыя сонцам краявіды з рэдкімі, убогімі пасёлкамі, і думаў пра сваё.
* * *Стаяла адчувальная ліпеньская спёка. Слупок тэрмометра часам перавальваў за адзнаку сорак градусаў па Цэльсію ў цені. Шмат людзей, у большасці сталых гадоў, раптоўна паміралі ў гэтыя дні ў сваіх кватэрах-клетках, не абсталяваных кандыцыянерамі, у ліфтах, на вуліцах, ля крам, у іншых, часам не падыходзячых для такога, месцах. Дэфіцыт энергарэсурсаў у Мегаполісе толькі паглыбляў неспрыяльную сітуацыю; урэшце мала хто на гэта наракаў — пасля Катастрофы і такое існаванне лічылася амаль прымальным: на некалькі гадзін у суткі ўключалася святло, збольшага нават хадзілі аўто, працавалі крамы і выходзіла некалькі газет.
Сышчык КрымПа[1] па імені Следак, з націскам на першы склад, але якога ўсе калегі і знаёмыя называлі Слядак (на слэнгу і азначае — следчы), выехаў з адмысловым заданнем у Паселішча. Ускосная прычына, з якой ён адправіўся ў далёкі шлях, была дастаткова кур’ёзнай, з дамешкам не зусім здаровай сенсацыйнасці, але цалкам падыходзячай для яго прыкрыцця.
Комментарии к книге «Эрыніі», Юрий Станкевич
Всего 0 комментариев