«Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю»

1459

Описание



1 страница из 16
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Рэй Брэдбэры

Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю

Пераклаў Сяргей Мiхальчук

Семдзесят гадоў запар Генры Ўiльям Фiлд пiсаў апавяданнi, якiя нiхто не друкаваў, i вось аднойчы а палове дванаццатай ночы ён падняўся i спалiў дзесяць мiльёнаў слоў. Занёс усе рукапiсы ў падвал свайго змрочнага асабняка, у кацельню, i шпурнуў у печ.

- От i ўсё, - сказаў ён i ў роздуме пра сваю марную працу i загубленае жыццё вярнуўся ў спальню, поўную ўсялякiх дзiвосных i рэдкасных рэчаў, i лёг у пасцель. - Дарэмна я стараўся паказаць наш вар'яцкi, ашалелы свет, гэта была памылка. Год 2257, ракеты, атамныя цуды, падарожжы да чужых планет i падвойных сонцаў. Каму гэта па сiле! Спрабавалi, праўда, усе. Ды нi ў аднаго сучаснага аўтара нiчога не выйшла.

Космас занадта неабсяжны, думаў ён, мiжзорныя караблi занадта хуткiя, адкрыццi атамнай навукi занадта нечаканыя. Але iншыя сяк-так з грахом папалам усё ж друкавалiся, а ён, багаты, бяздзейны i гультаяваты, усё жыццё патрацiў марна.

Цэлую гадзiну ён мучыўся такiмi думкамi, а пасля паплёўся праз пустыя пакоi ў бiблiятэку i запалiў лiхтар. Сярод кнiг, да якiх паўстагоддзя нiхто не дакранаўся, ён наўздагад выбраў адну. Кнiзе мiнула тры стагоддзi, старонкi пажоўклi ад часу, але ён упiўся ў гэтую кнiгу i прагна чытаў да самага досвiтку...

У дзевяць гадзiн ранiцы Генры Ўiльям Фiлд выбег з бiблiятэкi, гукнуў слуг, выклiкаў па тэлевiзары юрыстаў, сяброў, вучоных, лiтаратараў.

- Прыязджайце зараз жа! - крычаў ён.

Не мiнула i гадзiны, як у яго сабралася чалавек дванаццаць. Генры Ўiльям Фiлд чакаў у кабiнеце - ускудлачаны, непаголены, аж непрыстойна ўзбударажаны, ахоплены нейкай незразумелай лiхаманкавай весялосцю. Высахлымi рукамi ён сцiскаў тоўстую кнiгу i, калi з iм вiталiся, толькi смяяўся ў адказ.

- Глядзiце, - сказаў ён нарэшце, - вось кнiга, яе напiсаў волат, гiгант, якi нарадзiўся ў Эшвiлi, штат Паўночная Каралiна, у тысяча дзевяцiсотым годзе. Ён ужо даўно спарахнеў, а калiсьцi надрукаваў чатыры вялiзныя раманы. Ён быў як ураган. Ён узнiмаў горы i ўбiраў у сябе вятры. Пятнаццатага верасня тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмага года ён памёр у Балтыморы, у бальнiцы Джона Гопкiнса, ад калiсьцi страшнай хваробы - пнеўманii, i пасля яго застаўся чамадан, напакаваны рукапiсамi, - i ўсе напiсаны алоўкам.

Усе, хто сабраўся ў кабiнеце, паглядзелi на кнiгу.

"Азiрнiся на дом, анёл".

Комментарии к книге «Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю», Рэй Брэдбери

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства