«Кавалак дрэва»

992

Описание



1 страница из 5
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Рэй Брэдбэры

Кавалак дрэва

Пераклад: Марына Кандрусевiч

Чыноўнiк сказаў:

- Сядайце, малады чалавек.

- Дзякуй, - i малады чалавек сеў.

- Да мяне сталi даходзiць чуткi, - ветлiва пачаў Чыноўнiк. - Так, нiчога асаблiвага. Ваша запальчывасць. Ваша няўжыўлiвасць. Апошнi час толькi пра гэта i чую, i вось рашыў запрасiць вас асабiста. Хочаце памяняць працу? Можа, за мяжу, у новы Раён Ваенных Дзеянняў? Далей ад канцыляршчыны, блiжэй да мiлых сэрцу, добрых старых баёў?

- Не думаю, - сказаў малады сяржант.

- Чаго ж вы хочаце?

Сяржант пацiснуў плячыма i ўтаропiўся на свае рукi:

- Жыць у мiры. Раптам даведацца, што за ноч нейкiм цудам заржавелi ўсе гарматы свету, бактэрыялагiчная зброя стала стэрыльная, а танкi, быццам дагiстарычныя пачвары, загразлi на дарогах, што зрабiлiся канавамi дзёгцю. Вось чаго я хачу.

- Ну, мабыць, гэтага хацелi б усе, - сказаў Чыноўнiк. - Дык вось хопiць iдэалiстычнай балбатнi, блiжэй да справы, куды ж вас усё-такi паслаць? Вырашайце самi - Заходняя цi Паўночная Зона ваенных дзеянняў, - Чыноўнiк паказаў на ружовую карту, якая ляжала перад iм на стале.

А сяржант, здавалася, зважаў толькi на свае рукi, паварочваючы iх, уважлiва разглядаючы пальцы:

- Што зробiце вы, ваенныя, што зробiм мы, простыя людзi, што, нарэшце, зробiць увесь свет, каб даведацца, прачнуўшыся аднае ранiцы, што ад гармат засталося толькi жалеззе?

Чыноўнiк зразумеў, што да сяржанта патрэбен тонкi падыход. Ён мякка ўсмiхнуўся.

- Вы закранулi цiкавае пытанне. Люблю паразважаць на такiя тэмы. I вось мой адказ - будзе поўная панiка. Кожная нацыя падумае, што толькi адна яна засталася без зброi, i ўзвалiць вiну на сваiх ворагаў. I накоцiцца хваля самагубстваў, пачнецца фiнансавы крах - мiльёны трагедый.

- Але потым, - сказаў сяржант, - потым, калi да iх дойдзе, што раззброены ўсе нацыi без выключэння, i баяцца больш няма чаго, i можна чыстымi рукамi пачаць спачатку, што тады?

- Яны паспяшаюцца зноў узброiцца.

- А што, калi iх спынiць?

- Тады пойдуць у ход кулакi. Калi, вядома, дапусцiць, што дойдзе да гэтага. Або на гранiцах збяруцца вялiзныя армii ў баксёрскiх пальчатках з жалезнымi шпагамi. Забярыце пальчаткi - будуць бiцца кiпцюрамi, нагамi. Адрэжце ногi - заплююць адзiн аднаго. Вырвiце языкi, заткнiце раты - запоўняць паветра нянавiсцю, аж казуркi на зямлю пасыплюцца, а мёртвыя птушкi пападаюць з тэлефонных правадоў.

Комментарии к книге «Кавалак дрэва», Рэй Брэдбери

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства