«Маўчанне (на белорусском языке)»

991

Описание



1 страница из 3
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Андрэ Вюрмсэр

Маўчанне

Пераклад: Л. Казыра

Падарожжа доўжылася 34 днi. Ужо мiнуў месяц, як там, у далёкiм бязмежжы, яны пакiнулi дзяржаўны сцяг сваёй краiны. Так завяршалася першае мiжпланетнае касмiчнае падарожжа.

Радасць членаў экiпажа была б поўнай, калi б не перарвалася сувязь з Зямлёй. Гэта адбылося акурат у момант наблiжэння карабля да планеты Х - мэты экспедыцыi. Нiхто з астранаўтаў не мог успомнiць пра падобную аварыю, i ўсе вырашылi, што гэта часовая з'ява. Кожны дзень зноў i зноў рабiлiся спробы аднавiць сувязь... Але апараты зацята маўчалi.

Не так проста было справiцца з пачуццём трывогi гэтым дзецям Зямлi, пакiнутым на волю лёсу ў бясконцай касмiчнай прасторы: кожны момант магла спатрэбiцца дапамога, кансультацыя спецыялiстаў. I ўсё ж радасць перамогi, маладосць узялi сваё. Урэшце, яны жывыя, здаровыя, карабель iх слухаецца; як толькi яны ўвойдуць у верхнiя пласты зямной атмасферы, спрацуе аварыйная сiстэма сувязi, i яны прызямляцца там, дзе iх будуць чакаць. З цягам часу да астранаўтаў нават прыйшло нейкае ап'яненне ад таго, што ўся адказнасць за працяг палёту цалкам лягла на iх. I хутчэй прывычка, чым патрэба прымушала iх выходзiць час ад часу ў эфiр: "Гаворыць LBW 7..."

Праўда, камандзiр карабля ўсё ж нерваваўся: яго жонка павiнна была нарадзiць, а яму давядзецца цяпер чакаць прызямлення, каб нарэшце даведацца, хто ў яго: дачушка цi сынок? З камандзiра пасмейвалiся, жартавалi. У членаў экiпажа хапала часу i на гэта, i на тое, каб прыгадаць сваё зямное жыццё-быццё, памарыць пра будучыню. Гледзячы на бесклапотнасць экiпажа, наiўны староннi чалавек мог падумаць, што карабель сам вяртаецца на Зямлю, нiбы той конь, якi вязе соннага гаспадара дахаты. У кабiне, жартам названай "рэзiдэнцыяй", астранаўты бавiлi час, вялi гутаркi, калектыўна ўзнаўлялi ў памяцi напалову забытыя вершы. Старшы пiлот iграў на нейкiм дзiўным iнструменце, якi нагадваў губны гармонiк. Доктар любiў пагаварыць пра iх будучае падарожжа па ўсiх сталiцах свету.

- Ты быў у Парыжы?

Нiхто з iх там не быў.

- А Лондан? У Лондане хто-небудзь бываў?

I, як згаварыўшыся, астранаўты ўглядалiся ў iлюмiнатары, нiбы спрабуючы адгадаць, дзе на той сярэбранай манетцы мог знаходзiцца Вестмiнстэрскi палац...

Комментарии к книге «Маўчанне (на белорусском языке)», Андрэ Вюрмсер

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства