«Пачвара (на белорусском языке)»

1609

Описание



1 страница из 17
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

А.Э.Ван-Вогт

Пачвара

Пераклала Лiна Каўрус

На вышынi чвэрцi мiлi вялiзны зоркалёт павiс над горадам. Унiзе ўсё насiла сляды касмiчнай спустошанасцi. Павольна апускаючыся ў энергетычнай гандоласферы, Iнэш заўважыў, што будынкi ўжо пачалi развальвацца ад часу.

- Нiякiх слядоў ваенных дзеянняў. Нiякiх слядоў... - штохвiлiнна паўтараў нежывы механiчны голас.

Iнэш перавёў настройку.

Дасягнуўшы паверхнi, ён адключыў поле сваёй гандолы i апынуўся на акружаным сценамi зарослым участку. Некалькi шкiлетаў ляжала ў высокай траве перад будынкам з абцякальнымi iмклiвымi лiнiямi. Гэта былi шкiлеты доўгiх двухрукiх i двухногiх стварэнняў; чэрап кожнага трымаўся на верхнiм канцы тонкага спiннога хрыбта. Усе касцякi яўна належалi дарослым асобiнам i здавалiся цудоўна захаванымi, але, калi Iнэш нагнуўся i крануў адзiн з iх, цэлы сустаў рассыпаўся ў парахню. Выпрастаўшыся, ён убачыў, як Ёал прызямляецца паблiзу. Пачакаўшы, пакуль гiсторык выберацца са сваёй энергетычнай сферы, Iнэш папытаўся:

- Як па-вашаму, варта паспрабаваць наш метад ажыўлення?

Ёал здаваўся заклапочаным.

- Я распытваў усiх, хто ўжо спускаўся сюды ў зоркалёце, - адказаў ён. Нешта тут не так. На гэтай планеце не засталося жывых iстот, не засталося нават насякомых. Перш чым пачынаць якую-небудзь каланiзацыю, мы павiнны высветлiць, што тут адбылося.

Iнэш змоўчаў. Падзьмуў слабы ветрык, зашалясцеў лiстотай у кронах гайка непадалёк ад iх. Iнэш зiрнуў на дрэвы. Ёал кiўнуў.

Так, раслiннасць не пацярпела, аднак раслiны, як правiла, рэагуюць зусiм iнакш, чым актыўныя формы жыцця.

Iх перапынiлi. З прыёмнiка Ёала прагучаў голас:

- Прыкладна ў цэнтры горада выяўлены музей. На яго даху - чырвоны маяк.

- Я пайду з вамi, Ёал, - сказаў Iнэш. - Там, магчыма, захавалiся шкiлеты жывёлiн i разумных iстот на розных стадыях эвалюцыi. Дарэчы, вы не адказалi мне. Цi збiраецеся вы ажыўляць гэтыя iстоты?

- Я пастаўлю пытанне на абмеркаванне савета, - павольна прамовiў Ёал, але, мне здаецца, адказ не выклiкае сумненняў. Мы абавязаны ведаць прычыну гэтай катастрофы. - Ён апiсаў няпэўны паўкруг адным з сваiх шчупальцаў i як бы сам сабе дадаў:- Зразумела, дзейнiчаць трэба асцярожна, пачынаючы з сама раннiх ступеняў эвалюцыi. Адсутнасць дзiцячых шкiлетаў паказвае, што гэтыя iстоты, вiдаць, дасягнулi iндывiдуальнага бяссмерця.

Комментарии к книге «Пачвара (на белорусском языке)», Альфред Элтон Ван Вогт

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства